Па­вод­ле рэ­не­сан­сна­га ўзо­ру

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г

На­га­да­ем, што на­пры­кан­цы снеж­ня ў Грод­не ад­бы­ва­ла­ся вы­язное па­ся­джэн­не Бе­ла­рус­кай рэ­спуб­лі­кан­скай на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды па пы­тан­нях гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры. Га­вор­ка ішла пра да­лей­шую рэ­стаў­ра­цыю Ста­ро­га за­мка. Пра гэ­та до­сыць пад­ра­бяз­на рас­па­вя­да­ла на­ша га­зе­та. А дня­мі стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, ма­ну­мен­та­ліст Глеб От­чык прад­ста­віў фо­та­факт, да­тыч­ны да­дзе­най тэ­мы, — кар­дон рос­пі­су, які му­сіць упры­го­жыць інтэ­р’е­ры за­мка. З гэ­тай на­го­ды наш ка­рэс­пан­дэнт за­даў спа­да­ру Гле­бу не­ка­ль­кі пы­тан­няў.

/i/content/pi/cult/890/18853/20.jpg— Дзе бу­дзе зна­хо­дзіц­ца гэ­ты рос­піс?

— У Але­бас­тра­вай за­ле Га­ра­дзен­ска­га за­мка. Рос­пі­саў бу­дзе два — у зга­да­най за­ле і ў за­мка­вай кап­лі­цы. Кар­дон пер­ша­га вы ба­чы­це на здым­ку. Над дру­гім, дзе бу­дзе вы­ява ся­рэд­ня­веч­най Га­род­ні, яшчэ вя­дзец­ца пра­ца. Рос­пі­сы бу­дуць да­поў­не­ныя ляп­ні­наю, якую ро­біць “Бел­рэс­таў­ра­цыя”.

— Ска­жы­це, спа­дар Глеб, на кар­до­не на­ма­ля­ва­на тое, што ка­лі­сь­ці бы­ло ў за­мку ды знік­ла, ці гэ­та су­час­ная фан­та­зія на тэ­му Ся­рэд­ня­веч­ча?

— На­шай пра­цы па­пя­рэд­ні­ча­лі грун­тоў­ныя архе­ала­гіч­ныя дос­ле­ды. Ка­лі на гэ­тым мес­цы пра­хо­дзі­лі рас­коп­кі, бы­лі зной­дзе­ны рэ­шткі га­тыч­на­га за­мка. Звер­ху над ім па­бу­да­ва­ны но­вы за­мак, цал­кам рэ­не­сан­сны. Пры рас­коп­ках бы­лі зной­дзе­ны ка­вал­кі чыр­во­на­га мар­му­ру, рэ­шткі пяс­ча­ні­ку з вок­наў, фраг­мен­ты сгра­фі­та, ляп­ні­ны і гэ­так да­лей. На­ву­коў­цы су­адно­сі­лі гэ­тыя зна­ход­кі з аздо­баю пад­обных га­ра­дзен­ска­му за­мкаў та­го ж ча­су ў Поль­шчы і па­ра­ўноў­ва­лі, і ад­ра­зу бы­ло бач­на, што шко­ла іта­ль­янская. Сто ад­сот­каў упэў­не­нас­ці.

Усе ма­тэ­ры­ялы — па­чы­на­ючы ад пад­ва­кон­ні­каў і кан­ча­ючы рос­пі­са­мі — ме­на­ві­та іта­ль­янская шко­ла. Па­ко­ль­кі аб’ект быў ве­ль­мі ад­каз­ны, Ба­то­рый най­маў най­леп­шых у сва­ёй спра­ве май­строў. А лі­чы­лі­ся імі та­ды іта­ль­янцы.

З дзвюх пер­шых га­тыч­ных ве­жаў за­ха­ва­ла­ся ад­на, за­мак быў не ў леп­шым ста­не, і ка­роль ад­ва­жыў­ся на бу­доў­лю но­ва­га за­мка, вы­гляд яко­га мы ве­да­ем па гра­вю­ры, да­вя­ра­ючы аўта­ры­тэ­ту слын­най архі­тэк­тур­най шко­лы, уз­оры якой ужо бы­лі ў Кра­ка­ве і Ві­ль­ні.

Усё, што сён­ня ро­біц­ца ў Га­ра­дзен­скім за­мку, у тым лі­ку і рас­пра­цоў­ка рос­пі­саў, грун­ту­ецца на на­ву­ко­вай кан­цэп­цыі. Ад­па­вед­на гэ­тай кан­цэп­цыі мы вы­бі­ра­ем вы­біт­ных май­строў, чыя твор­часць ме­ла ў сва­ім ча­се най­бо­ль­шы ўплыў на гус­ты са­цы­яль­най элі­ты. А са­мы вя­до­мы мас­так та­го ча­су — Па­ола Ве­ра­не­зэ. Вось на яго сты­ліс­ты­ку мы і ары­ента­ва­лі­ся.

Згод­на з кан­цэп­цы­яй, якая бы­ла за­кла­дзе­на ў рэ­стаў­ра­цыю архі­тэк­та­ра­мі, мы бу­ду­ем свой воб­раз аздо­бы за­мка; уяў­ля­ем, якім ён мог бы быць. Хоць, ка­неш­не ж, да­клад­на не ве­да­ем, які­мі на­сам­рэч бы­лі інтэр’еры. А сты­ліс­ты­ку мак­сі­ма­ль­на на­блі­жа­ем да шко­лы, што пан­ава­ла ў той час. Мы ве­да­ем, на­прык­лад, што ў аздо­бе кап­лі­цы бы­лі сю­жэ­ты з жыц­ця свя­то­га Стэ­фа­на. Пра­ве­дзе­на да­след­чыц­кая ра­бо­та, каб вы­свет­ліць, якія кан­крэт­на сю­жэ­ты там маг­лі быць і як ма­ля­ва­лі іх май­стры Рэ­не­сан­су. У вы­ні­ку мы ма­ем той за­мак, які воб­раз­на ад­па­вя­дае ча­су, ка­лі яго бу­да­ва­лі.

Але ў аздо­бу за­мка, у сю­жэ­ты рэ­не­сан­сна­га ты­пу, па­вод­ле якіх бу­да­ва­ла­ся кам­па­зі­цыя, мы да­да­лі свай­го — пей­заж на­шай Га­род­ні па­вод­ле ста­ра­жыт­ных гра­вюр і апі­сан­няў. Каб бы­ло пе­ра­ка­наў­ча, пы­та­лі­ся ра­ды ў гіс­то­ры­каў.

/i/content/pi/cult/890/18853/21.jpg—Хто ра­біў гэ­ты кар­дон?

— Кі­раў­ні­кі гэ­тай пра­цы — я, Ула­дзі­мір Злен­ка і Ва­сіль Зя­нь­ко. І яшчэ акра­мя нас пра­ца­ва­ла сем ча­ла­век . Уся­го — дзе­сяць.

— Ка­лі вы ма­еце на­мер пры­сту­піць да пра­цы на сце­нах?

— Пла­ну­ем да кан­ца са­ка­ві­ка скон­чыць ўсе кар­до­ны па ўсіх за­лах. І ка­лі ўсё бу­дзе доб­ра — та­ды ж пры­сту­пім і да сцен.

— А да гэ­та­га ча­су ад­па­вед­ная пля­цоў­ка бу­дзе пад­рых­та­ва­най, каб вы маг­лі за­ймац­ца сце­на­мі?

— Сце­ны ўжо га­то­выя, адзі­нае ча­ка­ем, па­куль “Бел­рэс­таў­ра­цыя” зро­біць ляп­ні­ну на ўнут­ра­най пра­сто­ры ку­па­ла. Яны скон­чаць, мы па­чнём.

— Удак­лад­ню на ўся­ля­кі вы­па­дак: га­вор­ка ідзе пра тую час­тку за­мка, ку­ды ўжо лю­дзей пус­ка­юць?

— Ме­на­ві­та пра тую. Яе лю­дзям ужо па­каз­ва­лі, але за­лы зноў за­чы­не­ныя, бо пра­цяг­ва­ецца пра­ца рэ­стаў­ра­та­раў. У ад­ной за­ле, дзе віт­ра­жы па­він­ны быць, рэ­стаў­ра­та­ры ця­пер бу­ду­юць пе­чы па ўзоры той каф­лі, што бы­ла зной­дзе­ная. Але­бас­тра­вая за­ла, кап­лі­ца, лаз­ня — усе гэ­тыя тры аб’екты пла­ну­ем увес­ці ад­на­ча­со­ва.

— Пра­ца на Ста­рым га­ра­дзен­скім за­мку па­ка­за­ла, на што мы здо­ль­ныя, і спа­ра­дзі­ла надзеі, што дой­дуць ру­кі і да іншых шэ­дэў­раў на­ша­га дой­лід­ства, зна­каў на­шай гіс­то­рыі. Мо­жа, спа­дар Глеб, ду­ма­еце пра пра­цу на но­вых аб’ектах пад­обна­га кштал­ту?

— Ну ка­неш­не. Мы тут ужо на­ват раз­ва­жа­лі на­конт гэ­та­га, ка­лі пра­ца­ва­лі над сгра­фі­та. Ка­лі ты ві­сіш у лю­ль­цы на вы­шы­ні, ве­цер тую лю­ль­ку гой­дае, а ты цвёр­да тры­ма­еш ру­ку і вы­ра­за­еш гэ­тыя вы­явы — гэ­та та­кі іспыт, па­сля яко­га ця­бе мож­на кі­даць на лю­быя сце­ны лю­бых за­мкаў.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"