“Мас­ле­ні­ца”

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г

Сцэнарый раённага народнага свята

/i/content/pi/cult/890/18851/16.jpgДЗЕЙ­НЫЯ АСО­БЫ:
Мас­ле­ні­ца
Вяс­на
Дзед і Ба­ба
За­зы­ва­лы
Су­сед­кі
Цеш­ча і зяць
Удзе­ль­ні­кі ансам­бля

Да па­чат­ку свя­та па вёс­цы на са­нях раз’язджа­юць му­зы­кі, за­зы­ва­лы і клі­чуць ўсіх на свя­та.

За­зы­ва­ла 1: За­пра­ша­ем усіх на свя­та!

За­зы­ва­ла 2: Доб­рыя лю­дзі, спя­шай­це­ся за на­мі!

За­зы­ва­ла 1: Бу­дзем Мас­лен­ку сус­тра­каць!

За­зы­ва­ла 2: Да два­нац­ца­ці га­дзін, са­бі­рай­ся, як адзін!

На тэ­ры­то­рыі ля До­ма ку­ль­ту­ры пра­цу­юць пад­вор­кі, гу­ль­ня­вая пля­цоў­ка, ган­длё­выя кроп­кі, гу­чыць бе­ла­рус­кая на­род­ная му­зы­ка.

Гу­чаць па­зыў­ныя свя­та. На сцэ­не з’яўля­юцца за­зы­ва­лы.

За­зы­ва­ла 1:

Доб­ры дзень, гос­цей­кі да­ра­гія,

Па­жы­лыя і ма­ла­дыя,

Ру­мя­ныя і све­жыя,

Ту­тэй­шыя і пры­езджыя!

За­зы­ва­ла 2:

Хут­чэй збі­рай­це­ся, лю­дзі,

Сён­ня ве­се­ла ў нас бу­дзе.

Ад усіх дзвя­рэй, ад усіх ва­рот

Збі­рай­ся, спя­шай­ся, на­род!

/i/content/pi/cult/890/18851/17.jpgЗа­зы­ва­ла 1:

Усіх на свя­та за­пра­ша­ем

І вя­сел­ле аб­яца­ем!

Тут су­мо­це бу­дзе пус­та,

А ўсмеш­кам, жар­там — гус­та!

За­зы­ва­ла 2:

Сён­ня свя­та Мас­лен­кі!

Бу­дзем пес­ні спя­ва­ці,

Бу­дзем гу­ль­ні гра­ці,

Мас­лен­ку сус­тра­ка­ці!

Пад гу­кі пес­ні “Дзя­цел” на пля­цоў­цы з’яўля­ецца на­род­ны ансамбль “Вя­зан­ка”. Ад­на па­ло­ва ўдзе­ль­ні­каў ка­лек­ты­ву ідзе з ле­ва­га бо­ку пля­цоў­кі, дру­гая з пра­ва­га. Пра­хо­дзя­чы па ды­яга­на­лі крыж на крыж, вы­шну­роў­ва­юцца па аб­одва ба­кі пля­цоў­кі. Адзін з удзе­ль­ні­каў тры­мае ў ру­ках пу­дзі­ла Мас­ле­ні­цы. Ён вы­хо­дзіць апош­нім у цэнтр сцэ­ны. Удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву за­во­дзяць ка­ра­год ва­кол пу­дзі­ла. На­пры­кан­цы ка­ра­го­да ўдзе­ль­нік, які тры­мае пу­дзі­ла Мас­лен­кі, уста­наў­лі­вае яго па­ся­рэ­дзі­не пля­цоў­кі.

Гу­чыць ура­чыс­тая му­зы­ка, на фо­не якой мы чу­ем сло­вы.

Удзе­ль­нік ансам­бля:

На­ша Мас­лен­ка га­да­вая

Сён­ня гос­цей­ка да­ра­гая!

Яна пе­шаю к нам не хо­дзіць,

Усё на ко­ні­ках раз’язджае.

Удзе­ль­нік ансам­бля:

Сі­ні лёд дры­жыць,

Бе­лы конь бя­жыць

На са­нях Мас­ле­ні­ца

Да нас спя­шыць!

Па­куль едзе Мас­ле­ні­ца, удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву ві­та­юць яе.

Удзе­ль­нік ансам­бля:

Ой! Ды Мас­ле­ні­ца на двор за­язджае,

Шы­ро­кая на двор за­язджае.

А мы яе сус­тра­ка­ем.

Удзе­ль­нік ансам­бля:

Ой, ды Мас­ле­ні­ца, па­гас­цюй у нас!

Му­зы­ка ўзмац­ня­ецца. Да пля­цоў­кі на са­нях пад’язджае жан­чы­на ў воб­ра­зе Мас­ле­ні­цы. Яна вы­хо­дзіць. Му­зы­ка пра­цяг­вае гу­чаць фо­нам.

Мас­ле­ні­ца: О-го-го! Хто тут мя­не клі­ча?

Удзе­ль­нік ансам­бля: Вось і гос­цей­ка да­ра­гая — Мас­ле­ні­ца! Па­ві­та­ем яе!

Удзе­ль­ні­кі ансам­бля і гле­да­чы ві­та­юць Мас­ле­ні­цу апла­дыс­мен­та­мі. Мас­ле­ні­ца ідзе да сцэ­ны праз жы­вы ка­лі­дор гле­да­чоў.

Мас­ле­ні­ца пад­ыма­ецца на сцэ­ну, удзе­ль­ні­кі ві­та­юць яе ніз­кім па­кло­нам.

Удзе­ль­нік ансам­бля:

Шчы­ра ві­та­ем ця­бе,

Мас­ле­ні­ца га­да­вая,

На­ша гос­цей­ка да­ра­гая!

Мас­ле­ні­ца: Доб­ры дзень, лю­дзі доб­рыя, ша­ноў­ныя! Да­ўне­нь­ка мя­не ніх­то так не ві­таў, так сар­дэч­на не сус­тра­каў.

Удзе­ль­нік ансам­бля: А ці над­оўга ты да нас пры­йшла?

Мас­ле­ні­ца: Уся­го на сем дзён. А ве­да­еце, з яко­га дня тыд­ня я па­чы­на­ла­ся?

Ад­каз: з пан­ядзел­ка.

Мас­ле­ні­ца: Сап­раў­ды з пан­ядзел­ка.

Удзе­ль­нік ансам­бля: Чым ба­га­цей мы Мас­ле­ні­цу ад­свят­ку­ем — тым бо­льш ура­джай­ны і ба­га­ты год бу­дзе.

Мас­ле­ні­ца: Гу­ляй­це, ве­ся­лі­це­ся на зда­роў­е!

Удзе­ль­нік ансам­бля: Дык да­вай­це ж свят­ка­ваць Мас­ле­ні­цу ве­се­ла! З гу­ль­ня­мі, тан­ца­мі, пес­ня­мі.

Ансамбль “Вя­зан­ка” вы­кон­вае бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні: “За днём дзя­нёк”, “Ва­ню­ша”, “Ой, там на ган­ку”, “За му­зы­ку не па­йду”.

Мас­ле­ні­ца: Цу­доў­на, ве­се­ла спя­ва­лі. А за­раз, па­ва­жа­ныя гле­да­чы, ад­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, у які дзень хлоп­цы на мас­ле­ні­чым тыд­ні вы­бі­ра­лі са­бе ня­вест. \

Ад­каз: у аўто­рак.

Мас­ле­ні­ца: Ма­лай­цы, хлоп­цы, доб­ра ве­да­еце, ка­лі трэ­ба ня­вест вы­бі­раць.

А вось як вы­бі­ра­юць ня­вест пра­та­се­віц­кія хлоп­цы. Уз­ялі­ся ўсе ў бо­кі і па­шлі ў ско­кі.

На сцэ­ну вы­хо­дзіць на­род­ны ансамбль “Су­зор’е” і вы­кон­вае та­нец “Ві­ша­нь­ка”.

Удзе­ль­нік ансам­бля: Да тан­цаў мы здат­ныя і да спе­ваў пры­дат­ныя.

У вы­ка­нан­ні ка­лек­ты­ву “Су­зор’е” гу­чаць бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні “Ма­ры­ся”, ”Кум”, “Ка­ця­ры­на”, “А ў ле­се”.

Мас­ле­ні­ца: А за­раз да­вай­це ўспом­нім, чым сус­тра­ка­ла цеш­ча зя­ця на трэ­ці дзень Мас­ле­ні­цы? (Цеш­чы­ны­мі блі­на­мі.) Так-так, цеш­чы­ны­мі блі­на­мі. А вось і са­ма хва­лё­ная цеш­ча.

Гу­чыць му­зы­ка, на сцэ­не з’яўля­юцца цеш­ча і зяць. Цеш­ча вы­но­сіць гор­ку блі­ноў.

Цеш­ча: Зяць, да­ра­жэ­нь­кі, дзе ж ты сха­ваў­ся, дзе пры­та­іўся? Пры­ходзь да мя­не на блі­ны са смя­та­най.

Зяць: Іду, цеш­ча да­ра­гая. (Пад­ыхо­дзіць да цеш­чы, а тая яго час­туе.)

Цеш­ча: Еж, зя­цюш­ка да­ра­гі! Еж на год упе­рад!

Зяць (есць блі­ны): Ем, цеш­ча, да­ра­гая, блін не клін, у ро­це не за­стра­не.

Цеш­ча: Еж доб­ра, ды гля­дзі не лоп­ні!

Зяць: Вой, жы­вот ба­ліць! Не ма­гу бо­льш есці! (Бе­гае па сцэ­не.)

Цеш­ча: Што ж ты, зяць, мой зя­цёк! Ска­жы мне ўсю пра­ўду. Хто на све­це усіх мі­лей: цесць, ці цеш­ча, ці жон­ка ма­ла­дая, ці ма­ту­леч­ка род­ная?

Зяць: Цеш­ча мі­лая — для пры­ве­та, жон­ка — для са­ве­та, а ма­ту­леч­ка род­ная — мі­лей за усіх на све­це!

Цеш­ча: Той з гле­да­чоў, хто ад­ка­жа, ко­ль­кі блі­ноў у мя­не ў гор­цы, бу­дзе лі­чыц­ца са­май леп­шай цеш­чай, ка­лі ад­ка­жа дзяў­чы­на, і са­мым леп­шым зя­цем, ка­лі ад­ка­жа муж­чы­на. (Ад­ка­зы гле­да­чоў.) Ма­лай­цы, сап­раў­ды ў гэ­тай гор­цы сем блі­ноў, як сем дзя­нь­коў мас­ле­ніч­на­га тыд­ня.

Цеш­ча: Ве­да­еш, мой род­ны зя­цёк, што бо­льш за ўсё я люб­лю?

Зяць: Хі­ба хто не ве­дае, што вы лю­бі­це пес­ні слу­хаць і спя­ваць іх.

А вось і сап­раў­дныя май­стры пес­ні ідуць да нас у гос­ці. Іх сус­тра­ка­ем, з імі спя­ва­ем, а хто змёрз, па­тан­чыць за­пра­ша­ем.

На­род­ны хор “Чыс­тыя кры­ні­цы” Вя­заў­ніц­ка­га СДК вы­кон­вае пес­ню “Эх-ма, хо­ро­шо!”.

Мас­ле­ні­ца: Доб­ра свят­ку­еце Мас­ле­ні­цу. А хто ве­дае, у які дзень па­чы­на­ла­ся сап­раў­дная Мас­ле­ні­ца. (Чац­вер-раз­гу­ляй.) Гэ­та быў чац­вер-раз­гу­ляй.

Ма­лай­цы, доб­ра ве­да­еце, хто пра­ві­ль­на ад­ка­заў, пад­ыдзі­це, ка­лі лас­ка, да мя­не. Дзеў­кі, хлоп­цы, на сцэ­ну пад­ні­май­це­ся, з блі­на­мі хут­ка рас­праў­ляй­це­ся. Хто пер­шым блін з’ядае, той прыз атры­мае.

Пра­во­дзіц­ца кон­курс “Хто хут­чэй з’есць блін”. Пе­ра­мож­ца ўзна­га­ро­джва­ецца пры­зам.

Мас­ле­ні­ца: Доб­ра мне з ва­мі гу­ляць, але лі­пе­ньс­кім пры­га­жу­ням хо­чац­ца пес­ні для вас пра­спя­ваць.

На сцэ­не з’яўля­ецца на­род­ны ансамбль на­род­най пес­ні “Лі­пе­ньс­кія зор­кі”.

Удзе­ль­ні­ца ансам­бля: Ой, доб­ры дзень, люд­цы да­ра­жэ­нь­кія, і ста­лыя, і ма­ла­дзе­нь­кія! Шмат вас на свя­та саб­ра­ла­ся. Ра­ды мы вас усіх пры­ві­таць ды з Мас­ле­ні­цай па­він­ша­ваць! Мы вас не то­ль­кі ві­та­ем, але і вя­сё­лыя пес­ні для вас за­спя­ва­ем.

Вы­ступ­лен­не ка­лек­ты­ву “Лі­пе­ньс­кія зор­кі” Лі­пе­ньс­ка­га СДК.

Мас­ле­ні­ца: Ой, ко­ль­кі сён­ня ў нас гас­цей, а на якім дні мас­ле­ніч­най ня­дзе­лі цеш­ча ха­дзі­ла ў гос­ці да зя­ця?

Сап­раў­ды, гэ­та бы­ла пят­ні­ца, якая так і на­зы­ва­ла­ся “Цеш­чы­ны вя­чор­кі”.

А як на­зы­ва­ла­ся суб­ота на Мас­ле­ні­цу? (За­лоў­кі­на суб­ота.) У гэ­ты дзень ма­ла­дая за­лоў­ка за­пра­ша­ла ўсіх род­ных да ся­бе ў гос­ці.

А вось хто­сь­ці да нас спя­ша­ецца ў гос­ці…

1-я Су­сед­ка: Алад­кі! Алад­кі! Смач­ныя, ру­мя­ныя! Ка­му алад­кі свян­цо­ныя, у цар­кве хрыш­чо­ныя?

2-я Су­сед­ка: Во, ба­ба, брэ­ша, як язы­ком чэ­ша! I не со­рам­на та­бе ў вя­лі­кае свя­та лю­дзям хлу­сіць? Тым бо­льш што вунь іх ко­ль­кі саб­ра­ла­ся!

1-я Су­сед­ка: Ну, што зда­ры­ла­ся, кры­чыш, як пе­вень зран­ку. Што за лі­ха ста­ла ці ад круп, ці ад са­ла?

2-я Су­сед­ка: Не ад круп, не ад са­ла. Гос­ці­каў у нас сён­ня шмат, а я го­лас вы­пра­цоў­ваю, каб іх ле­пей сус­тра­каць. Доб­ры дзень, лю­дзі доб­рыя! I та­бе, су­се­дач­ка, пры­ві­тан­не!

1-я Су­сед­ка: Пры­ві­тан­не, су­се­дач­ка! А што гэ­та за лю­дзі не­йкія не­зна­ёмыя?!

2-я Су­сед­ка: За­раз я та­бе ска­жу. Сён­ня к нам за­ві­та­лі гос­ці з уся­го ра­ёна. I за­ві­та­лі яны на на­шу Мас­лен­ку.

1-я Су­сед­ка: І сап­раў­ды, су­се­дач­ка, сён­ня ёсць дзе ду­шы раз­гу­ляц­ца. Мож­на і па­пець, і па­ска­каць, і ся­бе пры­га­жу­ню па­ка­заць. (Пра­хо­дзіць тан­ца­ва­ль­най па­ход­кай і па­чы­нае спя­ваць пры­пеў­кі.)

2-я Су­сед­ка: У мя­не так­са­ма ёсць пры­пе­вач­кі. Да­вай­це пра­спя­ва­ем з ва­мі, дзе­вач­кі.

Звяр­та­ецца да гле­да­чоў, ад­ну пры­пеў­ку спя­вае са­ма, за­тым пра­во­дзіц­ца кон­курс з гле­да­ча­мі.

1-я Су­сед­ка: Ой, як хо­ра­ша спя­ва­еце! Дзя­куй вам за цу­доў­ныя пры­пеў­кі.

Пад му­зы­ку на сцэ­ну вы­хо­дзяць удзе­ль­ні­кі на­род­на­га ансам­бля “Ве­ча­рын­ка” ў воб­ра­зе Дзе­да і Ба­бы, спа­бор­ні­ча­юць у вы­ка­нан­ні пры­пе­вак.

2-я Су­сед­ка: А пры­пеў­кі не кан­ча­юцца, усё спя­ва­юцца ды спя­ва­юцца!

Ба­ба: Ты мой дзед, ты мой дзед,

А я твая баб­ка,

Па­час­туй мя­не алад­кай,

Каб бы­ла я глад­кай!

Дзед:

Ой, ты, баб­ка мая,

Ты ня­ду­жа­нь­кая,

На­паю ця­бе гар­ба­тай,

Бу­дзеш ду­жа­нь­кая!

Пад пры­пеў­кі на сцэ­ну вы­хо­дзяць удзе­ль­ні­кі на­род­на­га ансам­бля “Ве­ча­рын­ка”.

Ба­ба:

Му­зы­кан­цік ма­ла­ды,

Ў ця­бе чуб­чык за­ла­ты.

Ў ця­бе чуб­чык ку­чаю,

Я ж ця­бе за­му­чаю…

Дзед:

Ой, му­зы­ка, рэж за двох,

Не шка­дуй ты ма­іх ног,

Мае но­гі не ба­ляць,

Яны хо­чуць тан­ца­ваць.

Дзед з Ба­бай за­пра­ша­юць тан­ца­ваць гле­да­чоў, у гэ­ты час на сцэ­не ў вы­ка­нан­ні на­род­на­га ка­лек­ты­ву “Ве­ча­рын­ка” гу­чыць пес­ня “Поль­ка бе­ла­рус­ка”, за­тым ансамбль вы­кон­вае пес­ні “Поль­ка бе­ла­рус­кая”, «Кiр­маш», «Гу­ляй­це, гос­цей­кi», «Снег ле­тит», «Ярмар­ка».

За­зы­ва­лы вы­хо­дзяць на пля­цоў­ку і ста­но­вяц­ца па кра­ях.

За­зы­ва­ла 1: Каб ва ўсю па­ве­ся­ліц­ца,

Трэ­ба доб­ра пад­кра­піц­ца.

За­зы­ва­ла 2: Па блі­ну, па блі­ну, па блі­ноч­ку,

Раз­бя­га­юцца аж во­чы.

За­зы­ва­ла 1: Мы да­ўно блі­ноў не елі,

Мы блі­ноч­каў за­ха­це­лі.

Ой, блі­ны, блі­ны, блі­ны,

Вы блі­ноч­кі .

Гу­чыць свя­точ­ная му­зы­ка. На сцэ­не з’яўля­ецца Мас­ле­ні­ца ў акру­жэн­ні па­моч­ніц, якія на та­лер­ках вы­но­сяць блі­ны.

Мас­ле­ні­ца: (на фо­не му­зы­кі)

Не хва­люй­це­ся, сяб­ры,

Бу­дзем есці мы блі­ны,

Ве­ль­мі смач­ныя яны.

Блін, як со­нца, уз­ды­маю (уз­ды­мае блін),

Шчас­ця, ра­дас­ці жа­даю.

Са сцэ­ны спус­ка­юцца па­моч­ні­кі Мас­ле­ні­цы і час­ту­юць гле­да­чоў блі­на­мі.

Мас­ле­ні­ца: Час­туй­це­ся са­мы­мі смач­ны­мі, са­мы­мі са­лод­кі­мі блі­на­мі. Бо блін — гэ­та сім­вал трох адзін­стваў: Зям­лі, Агню і Ва­ды. Хто бу­дзе есці блі­ны на Мас­ле­ні­цу, той бу­дзе ба­дзё­ры, зда­ро­вы, пры­го­жы і за­ка­ха­ны. Час­туй­це­ся, час­туй­це­ся, ка­лі лас­ка. А за­раз ад­ка­жы­це, з чым ра­ней елі блі­ны?

Ад­ка­зы гле­да­чоў: смя­та­на, мас­ла, ікра, тва­рог, мёд і г.д.

Мас­ле­ні­ца: Вось на­сту­піў і апош­ні дзень мас­ле­ніч­на­га тыд­ня — пра­ба­ча­ль­ны дзень. У гэ­ты дзень пра­сі­лі пра­ба­чэн­ня ў род­ных і зна­ёмых за на­не­се­ныя крыў­ды. Доб­ра вы мя­не сус­тра­ка­лі, ве­се­ла, ці­ка­ва, але вось і над­ышла па­ра мне з ва­мі раз­ві­тац­ца.

За­зы­ва­ла 1: Го­дзе сня­жын­кам сы­пац­ца з не­ба!

Цёп­ла­га со­нца ча­кае ўжо гле­ба.

Хут­ка за­све­цяць вес­на­выя пра­мен­ні,

Рэк, ру­ча­ёў мы па­чу­ем бур­лен­не.

Гу­чыць му­зы­ка, Мас­ле­ні­ца бя­рэ пу­дзі­ла, якое зна­хо­дзіц­ца на за­днім пла­не сцэ­ны, пе­рад­ае яго ўдзе­ль­ні­ку ансам­бля і га­во­рыць сло­вы.

Мас­ле­ні­ца: Да на­ступ­на­га го­да! Да но­вых сус­трэч.

За­зы­ва­ла 1: Бы­вай, бы­вай, на­ша Мас­ле­ні­ца!

За­зы­ва­ла 2: Бы­вай, бы­вай, на­ша шы­ро­кая!

За­зы­ва­ла 1: А мы по­йдзем пу­дзі­ла па­ліць!

Фо­нам гу­чыць му­зы­ка. За­зы­ва­лы раз­ам з ка­лек­ты­ва­мі і ўдзе­ль­ні­ка­мі свя­та на­кі­роў­ва­юцца па­ліць пу­дзі­ла.

За­зы­ва­ла 1:

А мы Мас­лен­ку сус­тра­ка­лі,

Зі­му-ма­тух­ну за­мы­ка­лі,

Вес­ну-вес­тач­ку за­гу­ка­лі.

За­зы­ва­ла 2: І мы да­вай­це за­раз па­клі­чам Вяс­ну.

За­зы­ва­ла 1. Пры­йдзі, вяс­на, да нас з ра­дас­цю, з вя­лі­кай да нас мі­лас­цю!

Удзе­ль­ні­кі ка­лек­ты­ваў пад­ыхо­дзяць да вог­ніш­ча, ума­цоў­ва­юць на ім пу­дзі­ла.

За­зы­ва­ла пры­зы­вае ўсіх удзе­ль­ні­каў свя­та па­ўта­рыць сло­вы :

За­зы­ва­ла 2. Пры­йдзі, вяс­на, пры­йдзі, крас­на!

Усе ўдзе­ль­ні­кі свя­та: Пры­йдзі, вяс­на, пры­йдзі, крас­на!

Гу­чан­не му­зы­кі ўзмац­ня­ецца. Да пля­цоў­кі, дзе зна­хо­дзіц­ца вог­ніш­ча, вяр­хом на ка­ні пад’язджае Вяс­на.

За­зы­ва­ла 1: Гэй, на­род, да­ро­гу дай, рас­сту­пі­ся, не зя­вай. Вяс­ну сус­тра­кай!

Вяс­на спус­ка­ецца з ка­ня на зям­лю.

Вяс­на:

Дзень доб­ры, лю­быя мае! Вы, ві­даць, мя­не за­ча­ка­лі­ся, і я ве­ль­мі без вас за­су­ма­ва­ла.

Я пры­йшла да вас з ра­дас­цю,

З вя­лі­кай мі­лас­цю,

З жы­там зяр­ніс­тым,

З пша­ні­цай за­ла­ціс­тай,

З аўсом ву­са­тым,

З тра­вою са­ка­ві­таю

Ды з квет­ка­мі дух­мя­ны­мі.

Вяс­на аб­сы­пае ўсіх удзе­ль­ні­каў свя­та зер­нем.

Каб со­нца свя­ці­ла, жы­там поле ка­ла­сі­ла!

Каб зда­ро­вы­мі бы­лі і ў ра­дас­ці жы­лі!

За­зы­ва­ла пад­но­сіць і ад­дае Вяс­не фа­кел. Вяс­на з фа­ке­лам аб­ыхо­дзіць ва­кол вог­ніш­ча і пад­па­ль­вае яго.

Вяс­на:

Га­ры, агонь, ды ясна,

Каб со­нца не па­гас­ла,

Каб тра­ва за­зе­ля­не­ла

І каб жы­та хут­ка спе­ла.

А мы за­раз бу­дзем спя­ваць,

Му­зы­кай на­шу ду­шу саг­ра­ваць.

Гу­чыць фо­на­вая му­зы­ка. Ка­лек­ты­вы мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці раз­ам з удзе­ль­ні­ка­мі свя­та во­дзяць ва­кол вог­ніш­ча ка­ра­го­ды і спя­ва­юць пес­ні.

Вяс­на: Ве­ся­лі­це­ся, сяб­ры да­ра­гія! Ве­ся­лос­ці вам і ра­дас­ці!

За­зы­ва­ла 1: На раз­ві­тан­не пры­га­да­ем (раз­ам)

Што вам шчы­ра па­жа­да­ем:

За­зы­ва­ла 2: Бу­дзь­це вы ўсе моц­ны­мі, як ва­да,

За­зы­ва­ла 1: Ба­га­ты­мі, як зям­ля!

За­зы­ва­ла 2: Пра­ца­ві­ты­мі, як пча­ла,

Раз­ам: Пры­го­жы­мі, як вяс­на!

За­зы­ва­ла 1: Да па­ба­чэн­ня!

Раз­ам: Да но­вых сус­трэч!

Свя­та пра­цяг­ва­ецца. Пра­цу­юць гу­ль­ня­вая пля­цоў­ка, атрак­цы­ёны, пад­вор­кі, ган­длё­выя кроп­кі, у за­пі­се гу­чаць бе­ла­рус­кія на­род­ныя пес­ні.

Сцэ­на­рый скла­ла На­тал­ля ХА­МЯ­НОК, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты цэн­тра­лі­за­ва­най клуб­най сіс­тэ­мы Асі­по­віц­ка­га ра­ёна