Майстар не можа без чалядніка

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г

Ма­ла аб чым шка­дую. Хі­ба што аб не­йкіх не­рэ­алі­за­ва­ных твор­чых маг­чы­мас­цях. Ці ж зва­жа­еш у юнац­тве на ўсё тое, што на­стой­лі­ва пра­па­ноў­вае Бог? Бух­гал­та­ры так і за­ста­юцца бух­гал­та­ра­мі, інжы­не­ры — інжы­не­ра­мі. Не, па­сля пра­цы яны скла­да­юць вер­шы пі­шуць пей­за­жы і ле­пяць з глі­ны, але то­ль­кі для ся­бе, у стол, на­ват без ма­ры пра ска­рэн­не не­йкіх твор­чых вяр­шынь. І гэ­та яшчэ доб­ра, ка­лі га­лоў­ная спра­ва жыц­ця за­ста­ецца ў вы­гля­дзе хо­бі. Але ж і так бы­вае: што па­він­на бы­ло вы­рас­ці і за­бу­яць, на­ват і кво­лых па­ра­сткаў не дае. Так ба­га­тая за­ла­тая жы­ла вя­ка­мі ха­ва­ецца па­ся­род пус­той па­ро­ды. Тра­ге­дыя! І не то­ль­кі аса­біс­тая…

/i/content/pi/cult/890/18850/14.jpgТут са­мы час па­вес­ці га­вор­ку пра гур­ткі пры ўста­но­вах ку­ль­ту­ры, якія і па­він­ны шу­каць тыя кру­пін­кі зо­ла­та, якія з ча­сам за­бліш­чаць на ра­дасць усім. Ад­нак я спа­чат­ку пра май­стра — пра свай­го дзя­дзь­ку Пі­лі­па. Мат­чын род­ны брат меў жор­сткі но­раў і жа­лез­ную во­лю. У Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну хут­ка пры­звы­ча­іўся ва­яваць і з ра­да­во­га да­рос да ка­пі­та­на. Ні­дзе не ву­чыў­ся, але з по­спе­хам пра­ца­ваў бан­каў­скім слу­жа­чым. Вір­ту­озна граў на гі­та­ры-се­міс­трун­цы, ства­рыў ама­тар­скае му­зыч­нае трыа. Быў да­свед­ча­ным шаў­цом. Ра­біў з ла­зы зграб­ныя ко­шы­кі. Ад­куль усё гэ­та? Ад шы­ры­ні ду­шы і ад улюб­лё­нас­ці ў жыц­цё. Якім я быў аб­ыя­ка­вым да ўся­го гэ­та­га! І ця­пер вы­раз­на ба­чу: ся­дзіць дзя­дзь­ка ў аб­ло­ках “Пры­мы” на сва­ім ган­ку, за­да­во­ле­на плюш­чыць во­чы, по­тым не­ча­ка­на кі­дае мне ад­ра­ман­та­ва­ны жа­но­чы бот: “Знай­дзі!” Я шу­каю ла­пік і не зна­хо­джу, ра­монт — ідэ­аль­ны. Хі­ба ж я ду­маў, што гэ­та мас­тац­тва! Што бліс­ку­ча за­шы­ты бот і дых­тоў­на “па­бу­да­ва­ны” ра­ман — рэ­чы ад­на­го кштал­ту. Па­зна­кі шчас­лі­ва­га твор­ча­га жыц­ця! Хал­тур­шчык ад­бы­вае па­він­насць, май­стар раз­маў­ляе на роў­ных з не­бам. А мне быў да­дзе­ны ша­нец, які я не вы­ка­рыс­таў. А трэ­ба бы­ло ву­чыц­ца. Муж­чы­на па­ві­нен доб­ра ва­ло­даць і роз­умам, і ру­ка­мі.

А ча­го вар­тыя дзя­дзь­ка­вы ко­шы­кі? Яны не то­ль­кі пры­го­жыя, яны — фун­кцы­яна­ль­ныя. Пля­цен­не не шчы­ль­нае, ко­шык доб­ра прадзі­ма­ецца па­вет­рам. На­ват у да­жджлі­вы дзень во­се­ньс­ка­га ка­пан­ня бу­ль­бы бруд з яе хут­ка пе­ра­ўтва­ра­ецца ў пя­сок і пра­сы­па­ецца праз шчы­лі­ны пля­цен­ня. Ды­зай­нер­ская аксі­ёма: пры­га­жосць і пра­ктыч­насць — сі­но­ні­мы…

Вось для ча­го па­трэб­ныя на­шы май­стры з ра­ённых да­моў ра­мёс­тваў. Ад­шук­ваць вуч­няў і пе­рад­аваць ім сваё мас­тац­тва. Каб не спы­ня­ла­ся тое, што на­зы­ва­ецца пе­ра­емнас­цю, без якой не бы­вае лю­бо­ві да Ра­дзі­мы. Дзя­дзь­ка Пі­ліп быў не­паў­тор­ным і адзі­ным. На­шы на­род­ныя май­стры — ма­гут­ныя сва­імі вуч­ня­мі. З іх, ста­ран­ных ча­ляд­ні­каў, так­са­ма вы­рас­та­юць май­стры. Інакш і быць не мо­жа.

Ме­на­ві­та пра пе­ра­емнасць на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый ішла га­вор­ка на се­мі­на­ры ды­рэк­та­раў клуб­ных сіс­тэм і кі­раў­ні­коў цэн­траў ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Вя­ду­чы рэ­дак­тар Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты Крыс­ці­на Ба­ша­ры­ма­ва пі­ша: “Раз­гля­да­лі­ся пы­тан­ні вы­ха­ван­ня пад­рас­та­юча­га па­ка­лен­ня, ку­ль­тур­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва. Бы­ло пра­ана­лі­за­ва­на фар­ма­ван­не рэ­гі­яна­ль­ных ку­ль­тур­ных брэн­даў”. Ішла на се­мі­на­ры і га­вор­ка пра арга­ні­за­цыю дзей­нас­ці май­строў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, эфек­тыў­насць пра­цы якіх вы­зна­ча­ецца ко­ль­кас­цю вуч­няў.

“Цяж­ка стаць май­страм, ка­лі не вы­ву­чыш тое, што ства­ры­лі да ця­бе”, — сцвяр­джа­юць у ліс­це су­пра­цоў­ні­кі Сло­нім­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў. Га­вор­ка вя­дзец­ца пра май­стра па вы­шыў­цы і ткац­тве па­ясоў ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Сло­нім­ска­га РЦК Але­ну Мі­хед. Ка­бе­та асво­іла пра­цэс мясц­ова­га ткац­тва, улі­чы­ла ўсе тра­ды­цыі і ця­пер актыў­на па­пу­ля­ры­зуе ткац­тва Сло­нім­шчы­ны. І ро­біць гэ­та так, што спра­вай ці­ка­вяц­ца на­ват дзе­ці. Адзін з та­кіх не­абы­яка­вых — трэ­ця­клас­нік Сло­нім­скай гім­на­зіі Мі­кі­та Зе­лян­коў­скі. Яму Але­на Мі­ка­ла­еўна да­па­маг­ла сат­каць пер­шыя рад­кі бу­ду­ча­га по­яса. І як гэ­та за­ўжды бы­вае, ча­ра­дзей­ства пе­ра­тва­рэн­ня ма­тэ­ры­яла ў бы­та­вую рэч ураж­вае і за­ча­роў­вае.

Пра Іры­ну Смір­но­ву — май­стра са­ла­мя­ных цу­даў з Іўя — рас­па­вя­ла за­гад­чык ад­дзе­ла ме­та­дыч­най ра­бо­ты мясц­ова­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су Лі­лія Кіш­кель: “Пра­цуе Іры­на Рэ­гі­на­ль­даў­на за­гад­чы­кам ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. Па вы­ні­ках што­га­до­ва­га аб­лас­но­га кон­кур­су імя Аляк­сан­дра Дуб­ко пе­ра­маг­ла ў на­мі­на­цыі “На­род­ны май­стар го­да”. Кі­руе Іры­на Смір­но­ва клу­бам май­строў “Спад­чы­на”. Тэх­на­ло­гію са­ло­мап­ля­цен­ня пе­ра­ня­ла ад дзя­ду­лі Фе­лік­са Лас­тоў­ска­га, які ра­біў ве­ль­мі ад­мыс­ло­выя ка­пе­лю­шы. Унуч­ка па­йшла да­лей: у яе ка­лек­цыі не то­ль­кі га­лаў­ныя ўбо­ры, але і са­ла­мя­ная плас­ты­ка (ко­ні­кі, анё­лы, ба­ра­ны птуш­кі), рэ­чы бы­та­во­га пры­зна­чэн­ня (ко­шы­кі, цу­кер­ні­цы, хлеб­ні­цы, сум­кі), квет­ка­выя кам­па­зі­цыі і кас­цю­мы з эле­мен­та­мі са­ла­мя­на­га дэ­ко­ру”. Жан­ра­вы ды­япа­зон, па­га­дзі­це­ся, бо­льш чым шы­ро­кі. І май­стар-кла­сы спа­да­ры­ня Іры­на ла­дзіць з вя­лі­кай ахво­тай, та­му і па­сля­доў­ні­каў мае шмат.

Сап­раў­ды, май­стры на­шы — ча­ра­дзеі. Ме­та­дыст па тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Крас­на­по­льс­ка­га РЦК Ва­лян­ці­на Мар­чан­ка на­пі­са­ла пра твор­часць, якая… ша­ма­ціць. Гэ­та яна пра пля­цен­не з та­ла­шу (ліс­тоў, які­мі аб­гор­ну­ты ку­ку­руз­ныя па­чат­кі). Ме­на­ві­та з гэ­тым ма­тэ­ры­ялам пра­цуе Люд­мі­ла Кра­піў­ніц­кая, кі­раў­нік клуб­на­га фар­ма­ван­ня Яноў­ска­га сель­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры. “У кож­най ра­бо­це Люд­мі­лы Вік­та­раў­ны, — рас­па­вя­дае аўтар­ка, — воб­ра­зы і кам­па­зі­цыі, што ад­люс­троў­ва­юць сель­скае жыц­цё мі­ну­лых га­доў ды вя­коў. Па іх лёг­ка па­зна­ёміц­ца са знеш­нім вы­гля­дам ся­лян, ро­дам іх за­нят­каў”.

Свой ліст Лі­лія Рэ­зкі­на, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці, на­зва­ла “За­ха­ва­ль­ні­кі на­род­ных ра­мёс­тваў”. Так на­зы­ва­ецца арт-пра­ект, у рам­ках яко­га ла­дзяц­ца вы­ста­вы су­пра­цоў­ні­каў ра­ённых да­моў ра­мёс­тваў Ві­цеб­шчы­ны. Рэ­алі­за­цыя рас­па­ча­ла­ся ў Дуб­ро­вен­скім до­ме ра­мёс­тваў. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны ўвесь жан­ра­вы спектр тра­ды­цый­на­га на­род­на­га мас­тац­тва.

Тэ­му пра­цяг­вае на­ша па­ста­янная аўтар­ка Во­ль­га За­янчкоў­ская з Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. “Іры­на Бар­шчэў­ская ства­рае ра­бо­ты са ску­ры, — пі­ша спа­да­ры­ня Во­ль­га. — З’яў­ля­ецца су­пра­цоў­ні­цай ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Астра­вец­ка­га РЦК… Ва ўме­лых ру­ках Іры­ны Іо­сі­фаў­ны ску­ра ажы­вае, на­бы­вае аб­ры­сы ад­мыс­ло­ва­га мас­тац­ка­га тво­ра. Гэ­та за­вуш­ні­цы, кар­ці­ны, ка­ра­лі, дэ­ка­ра­тыў­ныя пано”.

Сён­ня ў нас цэ­лая га­ле­рэя май­строў вы­ма­лёў­ва­ецца! Пра чар­го­ва­га не­арды­нар­на­га твор­цу зноў рас­па­вя­дае біб­лі­ятэ­кар Во­ль­га За­янчкоў­ская. Гэ­тым раз­ам яе ге­рой  — Вік­тар Вай­цюль. “27 лю­та­га ў Ры­тан­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы, — пі­ша аўтар­ка, — на ўро­ку ра­дзі­маз­наў­ства ла­дзі­ла­ся вы­ста­ва яго ра­бот “Свет за­хап­лен­няў”. На вы­ста­ве экс­па­на­ва­лі­ся ко­шы­кі роз­ных па­ме­раў і пры­зна­чэн­няў. Шко­ль­ні­кі ве­ль­мі за­ці­ка­ві­лі­ся пра­цэ­сам ства­рэн­ня пле­це­ных шэ­дэў­раў. Ле­там Вік­тар Іва­на­віч на­рых­тоў­вае ла­зу, зім­ні­мі ве­ча­ра­мі — ства­рае цу­ды. Ды яшчэ і трак­та­рыс­там па­спя­вае пра­ца­ваць”. Вось Вік­тар Іва­на­віч у юнац­тве ва­рон не ла­віў, а вы­ву­чаў азы ко­шы­кап­ля­цен­ня. Ця­пер ён — ка­ры­фей ла­зо­вай спра­вы са ста­лы­мі вуч­ня­мі. Па­ва­жаю бяс­кон­ца.

І на­пры­кан­цы вар­та зга­даць ад­на­го са зна­ка­мі­тых на­шых на­род­ных май­строў. Гэ­та — Ма­р’ян Скрам­бле­віч з Ад­эльс­ка Гро­дзен­ска­га ра­ёна, які доў­гі час за­йма­ецца вы­ра­бам бе­ла­рус­кіх на­род­ных му­зыч­ных інстру­мен­таў. Пра са­ма­род­ка ў чар­го­вы раз зга­да­ла вя­ду­чы ме­та­дыст Гро­дзен­ска­га ра­ённа­га ку­ль­тур­на-інфар­ма­цый­на­га цэн­тра На­тал­ля Ра­ма­но­віч. Ма­р’ян Анто­на­віч ця­гам мі­ну­ла­га го­да пра­цяг­ваў пра­цу па збе­ра­жэн­ні тра­ды­цый­ных спо­са­баў вы­ра­бу інстру­мен­таў. Пра­ца­ваў, як за­ўжды, год­на і якас­на. Яго­ная май­стэр­ня — і му­зей, і аркестр, якія па­ста­янна па­шы­ра­юць свае маш­та­бы.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"