Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»: “У перспектыве студыя павінна стаць кластарам кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь”

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г


/i/content/pi/cult/890/18846/kvm.jpg— У мі­ну­лым го­дзе ўсе вы­сіл­кі кі­нас­ту­дыі бы­лі на­кі­ра­ва­ны на ста­бі­лі­за­цыю фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най сі­ту­ацыі і ра­шэн­ня сіс­тэм­ных пра­блем. Дзя­ку­ючы дзяр­жаў­най пад­трым­цы ў вы­гля­дзе зва­рот­най бю­джэт­най па­зы­кі атры­ма­ла­ся па­га­сіць да­ўгі мі­ну­лых га­доў. Да­па­мо­га дзяр­жа­вы і сіс­тэм­ная пра­ца прад­пры­емства (апты­мі­за­цыя вы­дат­каў, рост да­хо­даў, па­збаў­лен­не ня­про­фі­ль­ных акты­ваў) да­зво­лі­лі вы­йсці на ста­ноў­чыя вы­ні­кі фі­нан­са­ва-гас­па­дар­чай дзей­нас­ці. Пра­цяг­ва­ецца рэ­струк­ту­ры­за­цыя кі­нас­ту­дыі шля­хам вы­клю­чэн­ня ліш­няй ко­ль­кас­ці штат­ных адзі­нак, пе­ра­во­ду пер­са­на­лу за штат і ўкам­плек­та­ван­ня зды­мач­ных груп па гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вых да­га­во­рах. Вар­та адзна­чыць, што мэ­тай рэ­струк­ту­ры­за­цыі з’яўля­ецца ства­рэн­не апты­ма­ль­най арга­ні­за­цый­най струк­ту­ры і пры­цяг­нен­не ў кі­на­выт­вор­часць вы­со­кап­ра­фе­сій­ных кад­раў. Кі­нас­ту­дыя па­ста­янна па­шы­рае спектр па­слуг. У 2021 го­дзе прад­пры­емства за­бяс­печ­ва­ла здым­кі тэ­ле­пе­ра­дач Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі.

Ад­ным з га­лоў­ных на­прам­каў дзей­нас­ці з’яўля­ецца рэ­алі­за­цыя ма­ёмас­ных пра­воў. З улі­кам та­го, што знач­ная час­тка аўды­то­рыі пе­ра­хо­дзіць у Інтэр­нэт, кі­нас­ту­дыя вя­дзе актыў­ную пра­цу па за­клю­чэн­ні да­га­во­раў не то­ль­кі з тэ­ле­ка­на­ла­мі, але і інтэр­нэт-плат­фор­ма­мі. Вя­дуц­ца пе­ра­мо­вы з дыс­трыб’ютар­скі­мі кам­па­ні­ямі Рас­іі, Вен­грыі, Ка­рэі, Япо­ніі, Іспа­ніі і іншых кра­ін. Пад­пі­са­на па­гад­нен­не з буй­ным тэ­ле­ві­зій­ным аген­цтвам Ка­зах­ста­на. Вар­та адзна­чыць су­пра­цоў­ніц­тва з Кі­та­ем. Ужо пад­пі­са­ны два да­га­во­ры на про­даж ма­ёмас­ных пра­воў ані­ма­цый­ных і ігра­вых фі­ль­маў.

На 2022 і 2023 га­ды пад­рых­та­ва­ны кі­нап­ра­екты роз­ных жан­раў для шы­ро­кай гля­дац­кай аўды­то­рыі. У кан­цы сту­дзе­ня за­вер­ша­на пра­ца над ва­сь­мі­се­рый­ным тэ­ле­фі­ль­мам «Пол­ымя пад по­пе­лам» да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Ён бу­дзе прад­стаў­ле­ны ў рэ­йтын­га­вы час на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 1», пра­вы на па­каз на­бы­лі і іншыя тэ­ле­ка­на­лы.

Па­ча­ла­ся вы­твор­часць бе­ла­рус­ка-ўзбек­ска­га ва­енна-па­тры­ятыч­на­га фі­ль­ма «Каз­бек», прэм’ера яко­га за­пла­на­ва­на ад­ра­зу ў дзвюх кра­інах да 9 мая 2023 го­да. У кан­цы бя­гу­ча­га го­да бу­дуць прад­стаў­ле­ны дзве бе­ла­рус­ка-рас­ійскія стуж­кі на­ва­год­няй тэ­ма­ты­кі. Так­са­ма сё­ле­та пла­ну­ецца па­чаць рас­пра­цоў­ку но­вай экра­ні­за­цыі ра­ма­на Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Чор­ны за­мак Аль­шан­скі» і ані­ма­цый­на­га фі­ль­ма «Усяс­лаў Ча­ра­дзей». У блі­жэй­шай пер­спек­ты­ве — ства­рэн­не бе­ла­рус­ка-
рас­ійска­га фі­ль­ма да 80-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Надзвы­чай скла­да­най з’яўля­ецца сі­ту­ацыя з твор­чы­мі кад­ра­мі. На­зі­ра­ецца не­да­хоп ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў так зва­на­га ся­рэд­ня­га звя­на. У су­вя­зі з гэ­тым кі­нас­ту­дыя пла­нуе над­аваць вя­лі­кую ўва­гу дэ­бют­ным ра­бо­там і аль­ма­на­хам ма­ла­дых. Гэ­та да­зво­ліць пры­цяг­нуць да ства­рэн­ня кі­нап­ра­дук­цыі ма­ла­дых аўта­раў і рэ­жы­сё­раў, іншых спе­цы­яліс­таў зды­мач­ных груп. Так­са­ма пла­ну­ецца ад­крыць пры кі­нас­ту­дыі кур­сы па кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных спе­цы­яль­нас­цях і арга­ні­за­ваць твор­чыя май­стэр­ні. Акра­мя та­го, па­тра­буе да­пра­цоў­кі ме­ха­нізм уз­ае­ма­дзе­яння кі­нас­ту­дыі з не­за­леж­ны­мі прадзю­са­ра­мі.

/i/content/pi/cult/890/18846/8.jpgВаж­най вя­хою ста­ла пра­вя­дзен­не ў 2021 го­дзе Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад». Лі­чым мэ­та­згод­ным ства­рыць пры кі­нас­ту­дыі па­ста­янную ды­рэк­цыю фес­ты­ва­лю. Гэ­та да­зво­ліць ума­ца­ваць імідж сту­дыі на між­на­род­ным рын­ку і па­шы­рыць су­вя­зі ў сфе­ры кі­не­ма­таг­ра­фіі.

Для эфек­тыў­най пра­цы кі­нас­ту­дыя бу­дзе вы­ра­шаць на­ступ­ныя за­да­чы. У 2022 го­дзе — ска­ра­чэн­не вы­дат­каў і па­ве­лі­чэн­не да­хо­ду ад ака­зан­ня па­слуг, у тым лі­ку но­вых ві­даў, су­мес­най вы­твор­час­ці фі­ль­маў і рэ­алі­за­цыі ма­ёмас­ных пра­воў. У на­ступ­ныя га­ды — па­ве­лі­чэн­не аб’ёму па­слуг за кошт арга­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня зды­мак для за­меж­ных кі­на­выт­вор­цаў, атры­ман­ня пра­мых за­ка­заў на кан­тэнт для тэ­ле­ка­на­лаў і стры­мін­га­вых плат­форм, ска­ра­чэн­ня до­лі бю­джэт­ных срод­каў у адзін­цы прад­укцыі і ўкла­ду ўлас­ных срод­каў кі­нас­ту­дыі.

У пер­спек­ты­ве сту­дыя па­він­на стаць клас­та­рам кі­не­ма­таг­ра­фіі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь, аб’яднаў­шы пры­ват­ных вы­твор­цаў і ўсіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў кра­іны з мэ­тай рэ­алі­за­цыі амбі­цый­ных пла­наў па вы­ха­дзе на між­на­род­ную арэ­ну.