Наталля КАРЧЭЎСКАЯ, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: “Асаблівы статус культуры і адукацыі, маштабныя сацыяльныя гарантыі адлюстраваны ў праекце абноўленай Канстытуцыі”

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г


/i/content/pi/cult/890/18843/knv.jpg— Я пе­ра­ка­на­ная, што асаб­лі­вая ро­ля ў па­тры­ятыч­ным вы­ха­ван­ні, фар­мі­ра­ван­ні і за­ма­ца­ван­ні тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цей бе­ла­рус­ка­га на­ро­да на­ле­жыць мас­тац­кай ад­ука­цыі. Падзеі апош­ніх га­доў — гла­ба­лі­за­цыя, ліч­ба­ві­за­цыя, но­вы ві­ток эска­ла­цыі па­між дзяр­жа­ва­мі, пра­кты­ка пад­вой­ных стан­дар­таў, рас­паў­сю­джван­не штуч­ных каш­тоў­нас­цей, якія раз­мы­ва­юць ідэн­тыч­насць на­ро­даў, — вы­раз­на па­ка­за­лі, на­ко­ль­кі асаб­лі­вы ста­тус ма­юць ку­ль­ту­ра і вы­ха­ван­не ма­ла­дых бе­ла­ру­саў. Раз­ам з тым ня­прос­тая сі­ту­ацыя апош­ніх га­доў ста­ла сво­еа­саб­лі­вым імпу­ль­сам, каб сфе­ра мас­тац­кай ад­ука­цыі ста­ла бо­льш гнут­кай і ма­бі­ль­най, у бо­ль­шай сту­пе­ні ад­па­вя­да­ла па­тра­ба­ван­ням су­час­на­га інфар­ма­цый­на­га гра­мад­ства.

І ў гэ­тым кан­тэк­сце не­абход­на пад­ра­бяз­на спы­ніц­ца на тым, дзе мы, шчы­ра ка­жу­чы, не да­пра­цоў­ва­лі. Мо­ладзь, якая і так мае ліч­ба­вую за­леж­насць, апы­ну­ла­ся сам-на­сам пе­рад экра­на­мі га­джэ­таў. І без та­го аб’ектыў­на сла­бая ў сі­лу рас­паў­сю­джван­ня інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій на­ту­ра­ль­ная са­цы­ялі­за­цыя бы­ла па­ру­ша­ная яшчэ бо­льш. Уво­гу­ле лю­дзі, асаб­лі­ва мо­ладзь, ста­лі мець менш зно­сін ад­но з ад­ным, менш да­ты­кац­ца да рэ­аль­нас­ці, але за­тое з га­ла­вой па­гру­зі­лі­ся ў свет тан­на­га хай­пу і вы­тан­ча­ных па­літ­тэх­на­ло­гій.

Па­сля асэн­са­ван­ня гэ­тай пра­бле­мы мы пе­ра­гле­дзе­лі ўвесь спектр пед­ага­гіч­ных ме­та­даў і срод­каў для ком­плек­сна­га і мэ­та­на­кі­ра­ва­на­га фар­мі­ра­ван­ня гра­ма­дзян­ска-па­тры­ятыч­ных якас­цей асо­бы бу­ду­чых спе­цы­яліс­таў ку­ль­ту­ры. Знач­ную ро­лю ў вы­ха­ван­ні ад­ыгры­вае фар­мі­ра­ван­не ў мо­ла­дзі па­важ­лі­ва­га стаў­лен­ня да дзяр­жаў­ных сім­ва­лаў. Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла звер­ну­та на на­паў­нен­не і акту­алі­за­цыю на­гляд­най агі­та­цыі, на эстэ­тыч­нае афар­млен­не кут­коў дзяр­жаў­най сім­во­лі­кі. На ўсіх ура­чыс­тых ме­рап­ры­емствах вы­кон­ва­ецца гімн, вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца дзяр­жаў­ныя сім­ва­лы. З во­се­ні 2020 го­да мы ста­лі па­сля­доў­на і ўпар­та да­во­дзіць да на­шых сту­дэн­таў і вы­клад­чы­каў, што вы­ка­нан­не сва­іх гра­мад­скіх аб­авяз­каў — гэ­та не раз­бу­рэн­не, а ства­ра­ль­ная пра­ца на ка­рысць сва­ёй ра­дзі­мы. Та­му мы актыў­на сты­му­ля­ва­лі наш ка­лек­тыў да ўдзе­лу ў та­кіх знач­ных ме­рап­ры­емствах, як фо­рум па­тры­ятыч­ных сіл «Сім­вал адзін­ства», па­тры­ятыч­ная акцыя «Бе­ла­русь па­мя­тае», мі­тынг-рэ­кві­ем «Зва­ны па­мя­ці», тэ­ле­ві­зій­ны пра­ект «Плош­ча Пе­ра­мо­гі» і шмат іншых. Вар­та пад­крэс­ліць, што асаб­лі­вы ста­тус ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі, маш­таб­ныя са­цы­яль­ныя га­ран­тыі, пад­трым­ка пед­аго­гаў, мо­ла­дзі, дзея­чаў ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва з бо­ку дзяр­жа­вы ад­люс­тра­ва­ны ў пра­екце аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі. Гэ­та адзна­ча­лі лю­дзі пад­час ды­яло­га­вых пля­цо­вак, у тым лі­ку ў на­шым уні­вер­сі­тэ­це. На­ша пра­ца не за­ста­ецца не­заў­ва­жа­най. У рам­ках ХІХ рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най лі­та­ра­ту­ры, пед­ага­гіч­на­га во­пы­ту і твор­час­ці на­ву­чэн­скай мо­ла­дзі ўні­вер­сі­тэт уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі І і ІІ сту­пе­ні. Го­нар мы ад­чу­ва­ем у су­вя­зі з пры­су­джэн­нем ка­лек­ты­ву БДУКМ спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва за знач­ны ўнё­сак у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі і рэ­алі­за­цыю гра­мад­ска-ку­ль­тур­ных пра­ектаў.

У мэ­тах за­ха­ван­ня па­мя­ці пра су­пра­цоў­ні­каў уні­вер­сі­тэ­та, якія зра­бі­лі ўнё­сак у раз­віц­цё ку­ль­ту­ры і ад­ука­цыі, у хо­лах га­лоў­на­га кор­пу­са бу­дуць афор­мле­ны экс­па­зі­цыі пра на­ву­ко­выя і твор­чыя шко­лы на­ву­ча­ль­най уста­но­вы. Асоб­на трэ­ба вы­лу­чыць пра­цу над пра­ектам па по­шу­ку і сіс­тэ­ма­ты­за­цыі інфар­ма­цыі пра су­пра­цоў­ні­каў БДУКМ — ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Мы шмат ка­жам пра важ­насць па­ўна­вар­тас­на­га па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня і фар­мі­ра­ван­ня ду­хоў­на ба­га­тай асо­бы. Асме­лю­ся ўнес­ці не­ка­ль­кі пра­па­ноў. Най­перш не­абход­на ўма­ца­ваць су­вязь сіс­тэ­мы мас­тац­кай ад­ука­цыі з усёй сфе­рай ку­ль­ту­ры — му­зе­ямі, тэ­атра­мі, да­ма­мі ку­ль­ту­ры, біб­лі­ятэ­ка­мі, твор­чы­мі ка­лек­ты­ва­мі. Усім суб’ектам ку­ль­тур­на­га пра­цэ­су вар­та зра­зу­мець, што пад­рых­тоў­ка кад­раў з’яўля­ецца на­шай агу­ль­най за­да­чай. У сфе­ры ад­ука­цыі трэ­ба пе­ра­гле­дзець пра­гра­мы з мэ­тай на­паў­нен­ня іх змес­там, звя­за­ным з гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­най бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. І тут ізноў не­абход­ны актыў­ны ўдзел усёй сіс­тэ­мы ку­ль­ту­ры.

Упэў­не­на, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы сфар­мі­ра­ва­ны па­тэн­цы­ял, энту­зі­язм на­ша­га па­ка­лен­ня, вя­лі­кае жа­дан­не мо­ла­дзі пры­нес­ці ка­рысць улас­най кра­іне і на­шу глы­бо­кую ўпэў­не­насць у пра­ві­ль­нас­ці на­шай спра­вы, мы пра­цяг­нем бу­даў­ніц­тва на­ша­га агу­ль­на­га до­му — Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.