Зна­кі агу­ль­най па­мя­ці

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

27 сту­дзе­ня 1944 го­да над Ле­нін­гра­дам упер­шы­ню за доў­гі час пра­гры­ме­лі мір­ныя за­лпы гар­мат. Свя­точ­ны са­лют аб­вяс­ціў по­ўнае вы­зва­лен­не го­ра­да ад фа­шыс­цкай аб­ло­гі. Да 77-й га­да­ві­ны тых па­- дзей у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны раз­гар­ну­ла­ся вы­ста­ва «Сім­ва­лы бла­кад­на­га Ле­нін­гра­да».

/i/content/pi/cult/889/18834/31.jpgНа ўра­чыс­тае ад­крыц­цё экс­па­зі­цыі за­ві­та­лі ве­тэ­ра­ны, мо­ладзь, прад­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кіх і рас­ійскіх орга­наў ула­ды. Ся­род га­на­ро­вых гас­цей — гу­бер­на­тар Санкт-Пе­цяр­бур­га Аляк­сандр Бяг­лоў. У пры­ві­та­ль­ным сло­ве ён звяр­нуў­ся да бла­кад­ні­каў: «Мы па­мя­та­ем усіх вас і тое, як вы ад­ста­ялі Ле­нін­град. На Піс­ка­роў­скіх мо­гіл­ках па­ха­ва­ны бе­ла­ру­сы, якія аб­ара­ня­лі наш го­рад, а ле­нін­град­цы ўдзе­ль­ні­ча­лі ў вы­зва­лен­ні Мін­ска і ўсёй рэ­спуб­лі­кі. Мы га­на­рым­ся, што за­ха­ва­лі га­лоў­нае — бра­тэр­ства двух вя­лі­кіх на­ро­даў». Так­са­ма Аляк­сандр Бяг­лоў уру­чыў пад­арун­кі і па­мят­ныя мед­алі кі­раў­ні­кам мін­скіх арга­ні­за­цый бла­кад­ні­каў Ма­рыі Ягад­ні­цы­най і Ві­та­лю Ва­сі­ль­еву.

Пра су­мес­ныя на­ма­ган­ні па за­ха­ван­ні па­мя­ці ка­заў бе­ла­рус­кі ві­цэ-прэм’ер Ігар Пет­ры­шэн­ка. На яго дум­ку, Бе­ла­ру­сі і Рас­іі трэ­ба па­сля­доў­на да­но­сіць пра­ўду пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну, раз­ам пра­во­дзіць гэ­ту лі­нію на між­на­род­ных пля­цоў­ках.

— Мы па­він­ны і да­лей уве­ка­веч­ваць подзвіг і асту­джаць га­ра­чыя га­ло­вы, каб не бы­ло ду­мак, пад­ыхо­даў і спроб раз­вяз­ваць вой­ны, у якіх гі­нуць ты­ся­чы ні ў чым не ві­на­ва­тых лю­дзей. На­ша за­да­ча — аб­удзіць ці­ка­васць да вы­то­каў, су­мес­най ге­ра­ічнай гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га і рас­ійска­га на­ро­даў, — адзна­чыў Ігар Пет­ры­шэн­ка.

Пры­клад та­ко­га су­пра­цоў­ніц­тва — вы­ста­ва «Сім­ва­лы бла­кад­на­га Ле­нін­гра­да». Яе раз­ам пад­рых­та­ва­лі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, Цэн­тра­ль­ны дзяр­жаў­ны архіў лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва Санкт-Пе­цяр­бур­га і Дзяр­жаў­ны ме­ма­ры­яль­ны му­зей аб­аро­ны і бла­ка­ды Ле­нін­гра­да. Уста­но­вы не ўпер­шы­ню ла­дзяць су­мес­ны пра­ект: уво­сень мін­ча­не маг­лі ўба­чыць фо­та­да­ку­мен­та­ль­ную вы­ста­ву «Ад­ным ды­хан­нем з Ле­нін­гра­дам», пры­све­ча­ную ге­ро­ям «Бла­кад­най кні­гі» Да­ні­іла Гра­ні­на і Але­ся Ад­а­мо­ві­ча. Ця­пе­раш­няя экс­па­зі­цыя так­са­ма ба­га­тая на фо­та­здым­кі, якія па­каз­ва­юць жыц­цё і зма­ган­не ва ўмо­вах го­ла­ду і ва­ро­жых бам­бё­жак. На кад­рах — вы­нас ра­не­ных па­сля аб­стрэ­лу, раз­бу­ра­ныя аві­ябом­ба­мі да­мы, вы­езд на лёд Да­ро­гі жыц­ця. Агляд экс­па­зі­цыі па­чы­на­ецца ме­на­ві­та з га­ле­рэі фа­таг­ра­фій. Яна му­сіць увес­ці на­вед­ва­ль­ні­каў у тэ­му і ства­рыць на­строй, па­трэб­ны для зна­ёмства з га­лоў­най час­ткай экс­па­зі­цыі.

/i/content/pi/cult/889/18834/32.jpgГэ­тым раз­ам ства­ра­ль­ні­кі не аб­ме­жа­ва­лі­ся фо­та­да­ку­мен­та­ль­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі. З го­ра­да над Ня­вой пры­вез­лі сап­раў­дныя прад­ме­ты — свед­чан­ні тра­гіч­ных падзей. У цэн­тры вы­ста­вы раз­мяс­ці­ла­ся гіс­то­ры­ка-мас­тац­кая кам­па­зі­цыя: дзі­ця цяг­не на сан­ках ма­ле­нь­кі бі­тон ва­ды для ня­мог­лых ба­ць­коў. Ды­рэк­тар му­зея аб­аро­ны і бла­ка­ды Ле­нін­гра­да Але­на Ле­зік тлу­ма­чыць: «У пер­шую ва­енную зі­му во­дап­ра­вод у го­ра­дзе не пра­ца­ваў. Да­во­дзі­ла­ся да­бы­ваць ва­ду ў па­лон­ках на рэ­ках і ка­на­лах, дзе збі­ра­лі­ся чэр­гі. По­тым лю­дзі на сан­ках вез­лі на­поў­не­ныя ёміс­тас­ці да­до­му. І ге­рой на­шай кам­па­зі­цыі, ча­ты­рох­га­до­вы хлоп­чык, спя­ша­ецца да­па­маг­чы сям’і саг­наць сма­гу».

Шчым­лі­вую тэ­му бла­кад­на­га дзя­цін­ства так­са­ма рас­кры­ва­юць іншыя экс­па­на­ты. На­прык­лад, вы­шы­ва­ная сур­вэт­ка Мар­га­ры­ты Кор­зі­най. Дзяў­чын­ка ўзя­ла­ся за твор­часць у надзеі ад­цяг­нуць ува­гу ад да­куч­лі­ва­га па­чуц­ця го­ла­ду, але па­йшла з жыц­ця ра­ней, чым за­вяр­шы­ла ра­бо­ту. По­бач ля­жыць су­кен­ка дзі­ця­ці, якое не вы­тры­ма­ла су­ро­вую зі­му 1941-1942 га­доў.

Пра маш­таб тра­ге­дыі ка­жуць мед­ыцын­скія да­ку­мен­ты. У кні­гах рэ­гіс­тра­цыі смяр­цей ле­нін­град­скіх ба­ль­ніц амаль пад кож­ным про­звіш­чам па­зна­ча­ны ды­ягназ “агу­ль­ная дыс­тра­фія”. Праз кеп­скае хар­ча­ван­не і хо­лад гі­ну­лі цэ­лыя сем’і, што па­цвяр­джа­юць па­свед­чан­ні аб смер­ці Са­лаў­ёвых — ма­ці, ба­ць­кі і ча­ты­рох ма­ла­лет­ніх дзя­цей.

На­пэў­на, га­лоў­ным сім­ва­лам аб­кру­жа­на­га го­ра­да мож­на лі­чыць бла­кад­ны хлеб, які вы­да­ва­лі па прад­укто­вых кар­тках. Ка­лі го­рад за­бла­кі­ра­ва­лі, за­па­сы хар­ча­ван­ня па­ча­лі імклі­ва спус­та­шац­ца — і ў ліс­та­па­дзе 1941 го­да пры­йшло­ся зні­зіць дзён­ную нор­му вы­да­чы хле­ба да 125 гра­маў. Адзін з та­кіх ка­ва­лач­каў па­ка­за­ны ў экс­па­зі­цыі. Па раз­рэ­зе доб­ра ві­даць, што яго склад істот­на ад­роз­ні­ва­ецца ад вы­печ­кі мір­ных ча­соў. На­па­ло­ву хлеб пры­га­та­ва­ны з пры­ме­сей. У цес­та да­да­ва­лі саб­ра­ны на млы­нах муч­ны пыл або гід­ра­цэ­лю­ло­зу (яна да­ва­ла прад­укту гор­ка-тра­вя­ніс­ты смак). Гэ­тыя су­ра­га­ты да­па­маг­лі пе­ра­жыць са­мыя кры­тыч­ныя дні во­се­ні і зі­мы 1941 го­да. Бо­льш пад­ра­бяз­ную інфар­ма­цыю пра бла­кад­ны хлеб да­юць по­ста­ры з архіў­ны­мі фо­та­кад­ра­мі.

Ад­люс­троў­вае вы­ста­ва не то­ль­кі тра­гізм ва­енных падзей, але і ня­злом­насць га­ра­джан. Раз­дзел «І му­зы ўста­ялі» пры­све­ча­ны ку­ль­тур­на­му жыц­цю аб­кру­жа­на­га Ле­нін­гра­да. Агу­ль­на­вя­до­ма, што мясц­овыя артыс­ты ў скла­да­ных умо­вах пра­цяг­ва­лі вы­ступ­лен­ні, каб пад­тры­маць дух га­ра­джан. «Мас­тац­тва су­ця­ша­ла, бе­да­ва­ла і ра­да­ва­ла­ся раз­ам з ты­мі, хто да яго звяр­таў­ся, пра­ні­ка­ла ў ду­шы шля­хам, вя­до­мым то­ль­кі мас­тац­тву», — згад­ва­ла Во­ль­га Бер­го­льц. Экс­па­зі­цыя зна­ёміць з пра­цай тэ­атраў, ра­дыё і му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў. На стэн­дах па­ка­за­ны фо­та­рэп­ра­дук­цыі ра­бот Са­ла­мо­на Бо­іма, Вя­час­ла­ва Па­ку­лі­на і іншых мас­та­коў. У жор­сткіх умо­вах яны не спы­ня­лі дзей­нас­ці і, апроч агі­та­цый­ных фор­маў, ства­ра­лі звы­чай­ныя кар­ці­ны, вы­хо­дзі­лі на ву­лі­цы з жа­дан­нем за­ха­ваць на па­лат­не і па­пе­ры кра­яві­ды бла­кад­на­га го­ра­да.

Так­са­ма на вы­ста­ве дэ­ман­стру­юцца аб­цу­гі для ту­шэн­ня за­па­ль­ных бомб, прад­укто­выя кар­ткі, ма­люн­кі і ліс­ты — усё, што праз 78 га­доў на­гад­вае пра тра­ге­дыю і муж­насць бла­кад­ні­каў. Па­ба­чыць зна­кі ле­нін­град­скай па­мя­ці ў Мін­ску мож­на да 9 са­ка­ві­ка.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ