Ад­чуць ся­бе Ска­ры­нам, або Як дасягнуць максімуму?

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

З вопыту дзейнасці мастацкіх галерэй розных рэгіёнаў
Ся­род уста­ноў ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі важ­нае мес­ца за­йма­юць мас­тац­кія га­ле­рэі, якія раз­мяш­ча­юцца сён­ня да­лё­ка не ў кож­ным ра­ёне ці рай­цэн­тры кра­іны. Але ж ме­на­ві­та сю­ды за­віт­ва­юць і дзят­ва, і мо­ладзь, і да­рос­лыя, каб да­кра­нуц­ца да веч­на­га све­ту мас­тац­тва, каб на свае во­чы ўба­чыць кар­ці­ны зна­ка­мі­тых мас­та­коў або на­ват па­спра­ба­ваць са­ма­стой­на на­нес­ці на арку­шы па­пе­ры ці сап­раў­дныя па­лот­ны сваё ба­чан­не на­ва­ко­ль­на­га све­ту і лю­дзей, якія яго на­ся­ля­юць.

/i/content/pi/cult/889/18833/30.jpgНА­МА­ЛЯ­ВАЦЬ ФРЭС­КУ? НУ ПА­СПРА­БУЙ!

На­прык­лад, Мас­тац­кая га­ле­рэя ў По­ла­цку, фі­лі­ял На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка, якая раз­мяш­ча­ецца ў ад­ным з кар­пу­соў бы­ло­га езу­іцка­га ка­ле­гі­ума, пра­па­нуе сва­ім на­вед­ва­ль­ні­кам па­ўдзе­ль­ні­чаць у вы­ра­бе са­май сап­раў­днай фрэс­кі па пры­кла­дзе сце­на­пі­су XII—XIX ста­год­дзяў Спа­са-Прэ­абра­жэн­ска­га хра­ма ў По­ла­цку.

— На­ма­ля­ваць фраг­мент фрэс­кі каш­туе не так шмат — уся­го пяць руб­лёў, і бо­льш за ўсё ахвот­на за­маў­ля­юць та­кі ўрок ма­ля­ван­ня сту­дэн­ты або ма­ла­дыя лю­дзі, — ка­жа за­гад­чы­ца Мас­тац­кай га­ле­рэі Ла­ры­са Лы­сен­ка. — Бо­льш да­рос­лыя лю­дзі гэ­тым не ці­ка­вяц­ца, а шко­ль­ні­кі, на жаль, па­куль да нас ха­дзіць пе­ра­ста­лі ў су­вя­зі з не­спры­яль­най эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сі­ту­ацы­яй.

Ся­род іншых ці­ка­вых пра­па­ноў Мас­тац­кай га­ле­рэі — на­вед­ван­не гра­вёр­най май­стэр­ні. Тут мож­на ад­чуць ся­бе сап­раў­дным Фран­цыс­кам Ска­ры­нам са слаў­на­га го­ра­да По­ла­цка, па­пра­ца­ваў­шы і вы­ра­заў­шы сваю аўтар­скую гра­вю­ру. Па­сля, з да­па­мо­гай су­пра­цоў­ні­каў, яе мож­на на­ват ад­ціс­нуць на па­пе­ры, як гэ­та ра­біў сла­ву­ты па­ла­ча­нін, і за­браць з са­бой да­до­му гэ­тыя ад­біт­кі. Ка­неш­не, на­ўрад ці яны бу­дуць ка­рыс­тац­ца та­кім жа по­пы­там у су­час­ні­каў, як “Апос­тал” ці “Ма­лая пад­арож­ная кніж­ка” Ска­ры­ны. Раз­ам з тым, на­ту­ра­ль­на, пэў­ная ўва­га, па­ва­га і, мо­жа, на­ват бе­лая за­йздрасць ад род­ных і бліз­кіх не­афі­та-гра­вё­ра бу­дзе яму за­бяс­пе­ча­на.

Ся­род іншых ці­ка­вых пра­па­ноў Мас­тац­кай га­ле­рэі — фо­та­се­сіі ў інтэр’ерах і экс­кур­сіі з аўды­ягі­дам. А ў арт-май­стэр­ні “Ка­лек­цый­ныя скар­бы” кож­ны ахвот­ны мо­жа вы­ка­наць з глі­ны рэ­плі­ку — мас­тац­кі твор, які ад­роз­ні­ва­ецца ад ары­гі­на­лу па­ме­ра­мі або асоб­ны­мі дэ­та­ля­мі вы­явы, — і за­браць яе з са­бой. Не вар­та і ка­заць, што, ма­ючы пад­обныя ці­ка­вос­ткі, план плат­ных па­слуг су­пра­цоў­ні­кі ўста­но­вы вы­ка­на­лі без асаб­лі­вых цяж­кас­цей.

І яшчэ. Акра­мя пра­цы з рэ­аль­ны­мі на­вед­ва­ль­ні­ка­мі, су­пра­цоў­ні­кі Мас­тац­кай га­ле­рэі актыў­на пра­цу­юць з вір­ту­аль­ны­мі гас­ця­мі. Так, па сло­вах Ла­ры­сы Лы­сен­ка, уста­но­ва мае сваю ста­рон­ку ў інтэр­нэ­це — агу­ль­ны сайт уся­го На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка, — а так­са­ма актыў­на ўза­ема­дзей­ні­чае з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі праз са­цы­яль­ныя сет­кі. У іх раз­мяш­ча­ецца акту­аль­ная інфар­ма­цыя пра но­выя вы­ста­вы або рэ­кла­му­ецца дзей­насць га­ле­рэі.

ЧА­МУ НЕ ПРАД­АЮЦ­ЦА СУ­ВЕ­НІ­РЫ?

Ка­лі Ла­ры­са Лы­сен­ка за­пэў­ні­ла мя­не, што ў па­ра­ў­нан­ні з 2020 го­дам ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў у Мас­тац­кай га­ле­рэі ў По­ла­цку за­ста­ла­ся пры­клад­на та­кой жа, то ў Кар­цін­най га­ле­рэі імя Ле­ані­да Дро­ба­ва, якая мес­ціц­ца ў Акцяб­рскім ра­ёне Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, — іншая кар­ці­на.

— На­вед­ва­ль­ні­каў у нас бы­ло ле­тась менш, чым па­за­ле­тась, — ка­жа за­гад­чы­ца Кар­цін­най га­ле­рэі Свят­ла­на Гар­бар. — Раз­ам з тым, мы ўсё гэ­так жа пра­цу­ем, ла­дзім раз­на­стай­ныя акцыі, май­стар-кла­сы, актыў­на за­пра­ша­ем на­вед­ваць экс­па­зі­цыю на­шай уста­но­вы, ро­бім вы­язныя ме­рап­ры­емствы.

Як ка­жа Свят­ла­на Гар­бар, у фон­дах кар­цін­най га­ле­рэі, якая з’яўля­ецца фі­лі­ялам Цэн­тра гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Акцяб­рска­га ра­ёна, саб­ра­ны ка­лек­цыі жы­ва­пі­су, гра­фі­кі, ску­льп­ту­ры, фо­та­да­ку­мен­таў. У трох за­лах мож­на ўба­чыць па­лот­ны роз­ных аўта­раў (пе­ра­важ­ная бо­ль­шасць з іх — мясц­овыя) і раз­на­стай­най тэ­ма­ты­кі — парт­рэ­ты, пей­за­жы, на­цюр­мор­ты. Ва ўста­но­ве на па­ста­яннай асно­ве экс­па­ну­ецца вы­ста­ва ра­бот Ле­ані­да Дро­ба­ва пад на­звай “Па­літ­ра па­мя­ці”. Акра­мя та­го, тут жа дзей­ні­ча­юць вы­ста­вы ля­лек, ка­мя­нёў і на­ват пер­са­на­жаў бе­ла­рус­кай мі­фа­ло­гіі.

На жаль, у Кар­цін­най га­ле­рэі імя Ле­ані­да Дро­ба­ва ня­ма свай­го сай­та, та­му акту­аль­ную інфар­ма­цыю пра ўлас­ную дзей­насць су­пра­цоў­ні­кі вы­клад­ва­юць на ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках. Не пра­д­аюць тут і су­ве­ні­ры для на­вед­ва­ль­ні­каў, бо, па сло­вах Свят­ла­ны Гар­бар, для гэ­та­га па­трэб­ны ка­са­вы апа­рат, які ва ўста­но­ве ад­сут­ні­чае.

ПА ЗА­ЯЎЛЕ­НЫХ ТЭ­МАХ...

А вось у Свет­ла­гор­ску, у Кар­цін­най га­ле­рэі “Тра­ды­цыя” імя Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва, свой сайт на пра­сто­рах інтэр­нэ­ту знай­шоў­ся. Па ад­ра­се gallery.svet.museum.by мож­на ад­шу­каць шмат ці­ка­вай інфар­ма­цыі і пра са­му ўста­но­ву ку­ль­ту­ры, ад­кры­тую ў 1992 го­дзе, і пра яе дзей­насць.

— У нас па­ста­янна ла­дзяц­ца вы­ста­вы мясц­овых мас­та­коў, а яшчэ мы актыў­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з аб­лас­ным ад­дзя­лен­нем Са­юза мас­та­коў Бе­ла­ру­сі, та­му ў нас мож­на па­ба­чыць і ра­бо­ты твор­цаў з усёй Го­ме­льш­чы­ны, — рас­ка­за­ла “К” ды­рэк­тар Кар­цін­най га­ле­рэі “Тра­ды­цыя” імя Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва На­тал­ля Акін­цо­ва. — Ёсць у нас і анлайн-пра­екты, раз­лі­ча­ныя на вір­ту­аль­на­га на­вед­ва­ль­ні­ка.

Па сло­вах На­тал­лі Акін­цо­вай, ва ўста­но­ве пра­цяг­ва­ецца ра­бо­та па азна­ямлен­ні пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў го­ра­да з фон­да­мі кар­цін­най га­ле­рэі. Так­са­ма ла­дзяц­ца вы­езды ва ўста­но­вы ад­ука­цыі го­ра­да і ра­ёна. Так, у рам­ках су­пра­цоў­ніц­тва з уста­но­ва­мі ад­ука­цыі кар­цін­ная га­ле­рэя ажыц­цяў­ляе пад­бор і дэ­ман­стра­цыю ма­тэ­ры­ялаў па за­яўле­ных тэ­мах, на­прык­лад “Мас­та­кі Свет­ла­гор­ска пра Свет­ла­горск”, “Зі­ма бы­вае роз­ная”, “Што та­кое парт­рэт”, “Біб­лей­ская тэ­ма­ты­ка ра­бот Іса­чо­ва” і не­ка­то­рых іншых.

— Асноў­ны фонд кар­цін­най га­ле­рэі скла­дае бо­льш за 600 тво­раў мас­тац­тва: жы­ва­піс, гра­фі­ка, ску­льп­ту­ра, — адзна­чае На­тал­ля Акін­цо­ва. — Гэ­та пра­цы на­шых бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных мас­та­коў, пад­ора­ныя ці на­бы­тыя для кар­цін­най га­ле­рэі.

У го­ра­дзе на па­ста­яннай асно­ве пра­цу­юць вы­ста­вы мас­та­коў і ску­льп­та­раў Свет­ла­гор­шчы­ны пад на­звай “Свет­ла­гор­скі вер­ні­саж”. Так­са­ма тра­ды­цый­ны­мі з’яўля­юцца вы­ста­вы жан­чын-мас­та­чак Го­ме­льш­чы­ны. І, на­ту­ра­ль­на, акра­мя вы­ста­вач­най дзей­нас­ці, на ба­зе га­ле­рэі ла­дзяц­ца раз­на­стай­ныя ку­ль­тур­на-ма­са­выя ме­рап­ры­емствы: май­стар-кла­сы, інтэ­рак­тыў­ныя лек­цыі, квэс­ты, пер­фор­ман­сы ды тэ­ма­тыч­ныя сус­трэ­чы.

А ЯК У ВЁС­ЦЫ МАХ­РО?

Пра пад­обную дзей­насць мне рас­каз­ва­лі і ў іншых мас­тац­кіх га­ле­рэ­ях Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, у Кар­цін­най га­ле­рэі Аляк­сея Ку­зь­мі­ча, якая з’яўля­ецца фі­лі­ялам му­зей­на­га ком­плек­су На­па­ле­она Орды і мес­ціц­ца ў вёс­цы Мах­ро Іва­наў­ска­га ра­ёна Брэс­цкай воб­лас­ці, здаў­на ла­дзяць экс­кур­сіі, вік­та­ры­ны, арт-га­дзі­ны, вы­язныя вы­ста­вы. Так­са­ма тут, у га­ле­рэі, мож­на ўба­чыць жы­ва­піс­ныя тво­ры і аса­біс­тыя рэ­чы зна­ка­мі­та­га зем­ля­ка.

— За­ла, пры­све­ча­ная Аляк­сею Ку­зь­мі­чу, падзе­ле­ная на не­ка­ль­кі сек­та­раў па тэ­мах і пе­ры­ядах яго твор­час­ці, — ка­жа за­гад­чык га­ле­рэі Во­ль­га Клі­ма­вец. — Ство­ра­ны ме­ма­ры­яль­ны ку­ток з аса­біс­ты­мі рэ­ча­мі і прад­ме­та­мі з май­стэр­ні мас­та­ка, дзе мож­на па­ба­чыць ма­ль­берт, эцюд­нік, фар­бы і пэн­дзлі, пра­цоў­ныя інстру­мен­ты, кні­гі і ча­со­пі­сы з да­рчы­мі над­пі­са­мі.

Як ка­жа Во­ль­га Клі­ма­вец, апош­нім ча­сам ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў уста­но­вы знач­на ска­ра­ці­ла­ся, бо і ў шко­лах ра­ёна, і ў лет­ні­ках экс­кур­сіі бы­лі пад за­ба­ро­най. А вось экс­кур­сіі для на­вед­ва­ль­ні­каў з са­на­то­рыя “Але­ся”, які мес­ціц­ца не­па­да­лёк, пра­хо­дзі­лі гэ­так жа час­та, як і звы­чай­на.

“РАС­КРУ­ЦІЦ­ЦА” ПРАЗ СЕ­ЦІ­ВА

Адзна­чу, што на ска­ра­чэн­не ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў скар­дзі­лі­ся мне да­лё­ка не ўсе за­гад­чы­кі мас­тац­кіх га­ле­рэй. На­прык­лад, апош­няе маё тэ­ле­фа­на­ван­не бы­ло ў Рэ­чы­цу. Тут у Кар­цін­най га­ле­рэі імя Аляк­сан­дра Іса­чо­ва, якая з’яўля­ецца фі­лі­ялам мясц­ова­га кра­язнаў­ча­га му­зея, пра­цу­юць дзве экс­па­зі­цый­ныя за­лы. У ад­ной мес­ціц­ца па­ста­янная экс­па­зі­цыя жы­ва­піс­ных і гра­фіч­ных ра­бот Аляк­сан­дра Іса­чо­ва з фон­даў Рэ­чыц­ка­га кра­язнаў­ча­га му­зея, а ў дру­гой ла­дзяц­ца змен­ныя вы­ста­вы жы­ва­пі­су і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва з фон­даў і пры­ват­ных ка­лек­цый.

Дык вось. Вы­ка­нан­ню пла­на плат­ных па­слуг да­па­ма­гае тое, што ця­пер уста­но­ву на­вед­вае на­шмат бо­льш лю­дзей, чым у 2020 го­дзе. Як ка­жа ды­рэк­тар Рэ­чыц­ка­га кра­язнаў­ча­га му­зея На­тал­ля За­ева, па яе мер­ка­ван­ні, ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў вы­йшла пры­клад­на на да­ко­від­ны ўзро­вень. Акра­мя та­го, у Рэ­чыц­кім кра­язнаў­чым му­зеі дзей­ні­чае су­ве­нір­ная кра­ма, дзе, ся­род інша­га, мож­на на­быць і па­лот­ны мясц­овых мас­та­коў.

 — Апроч уся­го, мы актыў­на па­зі­цы­яну­ем сваю ра­бо­ту, у тым лі­ку і пра­цу Кар­цін­най га­ле­рэі, у інтэр­нэ­це, — ка­жа На­тал­ля За­ева. — А ўсё дзя­ку­ючы та­му, што ў нас ёсць свой сайт, які з’явіў­ся ў кан­цы 2020 го­да. Так­са­ма мы шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ем са­цы­яль­ныя сет­кі. На­прык­лад, для та­го, каб па­шы­рыць ко­ла на­шых ад­на­дум­цаў і пры­хі­ль­ні­каў, мы за­віт­ва­лі на сай­ты рэ­чыц­кіх школ, шу­ка­лі там про­звіш­чы на­стаў­ні­каў і да­да­ва­лі іх са­бе ў сяб­ры ў са­цы­яль­ных сет­ках. Бо, як вя­до­ма, шко­ль­ні­кі — гэ­та асноў­ны наш кан­тын­гент ся­род на­вед­ва­ль­ні­каў. Уво­гу­ле ма­гу ска­заць, што за год ко­ль­касць на­шых пад­піс­чы­каў і на­вед­ва­ль­ні­каў у Се­ці­ве па­вя­лі­чы­ла­ся пры­клад­на ў 3-4 разы.

  

Як бач­на, кар­цін­ныя га­ле­рэі, як і іншыя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры ў роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі, ня­гле­дзя­чы на на­яўную эпі­дэ­мі­яла­гіч­ную сі­ту­ацыю, на­ву­чы­лі­ся пра­ца­ваць з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі до­сыць па­спя­хо­ва. А актыў­насць у са­цы­яль­ных сет­ках, ства­рэн­не сва­іх сай­таў і іх па­зі­цы­яна­ван­не ды “рас­крут­ка” на пра­сто­рах інтэр­нэ­ту да­па­ма­га­юць ім у гэ­тай пра­цы, што на­зы­ва­ецца, на­поў­ні­цу і не менш за ства­рэн­не су­ве­нір­ных кра­маў ды ўвя­дзен­не шэ­ра­гу но­вых плат­ных па­слуг. Пер­спек­ты­вы ў гэ­тым кі­рун­ку, пад­аец­ца, да­во­лі знач­ныя. Імкнуц­ца да­сяг­нуць мак­сі­ма­ль­ных вы­ні­каў — за­да­ча не то­ль­кі су­пра­цоў­ні­каў мас­тац­кіх га­ле­рэй у буй­ных га­ра­дах, але і ў не­вя­лі­кіх рай­цэн­трах Бе­ла­ру­сі.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"