Каб глядзелі з цікавасцю

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Легендарныя імёны ў лайтфармаце
Ня­ма сум­не­ву, што ў Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці фі­ль­мы пра на­шу мі­нуў­шчы­ну бу­дуць вы­хо­дзіць час­цей, чым звы­чай­на. Вось і ў гэ­тую ня­дзе­лю ў мін­скім кі­на­тэ­атры “Пі­янер” ад­бу­дзец­ца пер­шая прэ­зен­та­цыя цык­лу “Імё­ны Бе­ла­ру­сі”. Не­ўза­ба­ве прэм’ера но­ва­га пра­екта сту­дыі гіс­та­рыч­ных фі­ль­маў “Май­стэр­ня Ула­дзі­мі­ра Бо­ку­на” про­йдзе і на тэ­ле­ка­на­ле “Бе­ла­русь-3”. Гэ­та ка­рот­кія ані­ма­цый­на-да­ку­мен­та­ль­ныя фі­ль­мы (або, маг­чы­ма, на­ват ро­лі­кі) пра тых на­шых зна­ка­мі­тых су­айчын­ні­каў, чые імё­ны на­за­ве да­лё­ка не кож­ны сус­трэч­ны. Або на­ват па-інша­му: імя ве­да­юць мно­гія, але амаль ніх­то не зда­гад­ва­ецца, што яго но­сь­біт па­хо­дзіць з род­ных пе­на­таў.

/i/content/pi/cult/889/18831/26.jpgНо­вы пра­ект сту­дыі мож­на раз­гля­даць як ла­гіч­ны пра­цяг яе ра­ней­шай гла­ба­ль­най іні­цы­яты­вы — цык­ла “100 імён Бе­ла­ру­сі”. У яго рам­ках кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты ня­рэд­ка за­мах­ва­лі­ся не то­ль­кі на да­ку­мен­та­ль­ныя дра­мы, але на­ват на су­цэ­ль­на ігра­выя фі­ль­мы, імкну­чы­ся кам­пен­са­ваць ніз­кі бю­джэт сва­ёй ста­ран­нас­цю і вы­на­ход­лі­вас­цю. І ў іх атры­ма­ла­ся за­свед­чыць, што га­лоў­нае ў кі­но не бю­джэ­ты, а ме­на­ві­та ча­ла­ве­чы, твор­чы фак­тар: па­ўта­ра дзя­сят­кі фі­ль­маў цык­ла да­зво­лі­лі пра­явіць ся­бе мно­гім рэ­жы­сё­рам і акцё­рам.

Ад­нак праз брак фі­нан­са­ван­ня пра­ект бук­суе — за мі­ну­лы год, зда­ецца, быў вы­пуш­ча­ны ўся­го адзін фі­льм. Пэў­на, ад­сюль і зва­рот да “ма­лых фор­маў” (6-9 хві­лін) і та­го фар­ма­ту, які па­тра­буе зу­сім ужо мі­зэр­ных вы­дат­каў. Ні­якіх па­ста­но­вак, мі­ні­мум ары­гі­на­ль­ных здым­каў… Амаль спрэс хра­ні­ка­ль­ныя кад­ры і не­ве­ра­год­на вы­на­ход­лі­вая камп’ютар­ная гра­фі­ка.

Ха­ця, ма­быць, фі­нан­сы — гэ­та то­ль­кі ад­на з пры­чын. У наш век над­вор’е ро­біць Інтэр­нэт, дзе па­зна­ваў­чы кан­тэнт за­звы­чай ніз­ка­бю­джэт­ны, але пры гэ­тым за­пат­ра­ба­ва­ны. Ня­ўжо вы ні­ко­лі не гля­дзе­лі ро­лі­кі кштал­ту “Гіс­то­рыя Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі за 10 хві­лін” — пры гэ­тым да­ве­даў­шы­ся шмат но­ва­га? Та­му про­ста грэх гэ­тыя трэн­ды ігна­ра­ваць. На­ват ка­лі ў ця­бе доў­гі па­служ­ны спіс і на­пра­ца­ва­ная рэ­пу­та­цыя.

Ба­ла­зе фі­ль­мы “Імё­ны Бе­ла­ру­сі” зу­сім не вы­гля­да­юць тан­ны­мі. І гэ­та так­са­ма пры­кме­та на­ша­га ве­ку, ка­лі эфек­тны ві­зу­ал мож­на зра­біць без вы­дат­каў на акцё­раў, дэ­ка­ра­цыі і ад­мыс­ло­вую тэх­ні­ку для зды­мак. Су­час­ныя камп’ютар­ныя пра­гра­мы да­зва­ля­юць кож­на­му ства­рыць Га­лі­вуд у ся­бе до­ма.

Пра ка­ман­ду пра­екта вар­та ска­заць асоб­на. Сцэ­на­рыс­там вы­сту­піў па­тры­ярх айчын­на­га тэ­ле­ба­чан­ня Ба­рыс Гер­стэн, а рэ­жы­сёр­кай — ня­даў­няя вы­пус­кні­ца Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Ары­на Бо­кун. Уз­рос­та­вая роз­ні­ца па­між імі — пры­клад­на два па­ка­лен­ні. Зда­ва­ла­ся б, яна над­та вя­лі­кая, каб у вы­ні­ку маг­ло атры­мац­ца не­шта доб­рае. Але ж не: як вы­яўля­ецца, апі­са­ная кла­сі­ка­мі пра­бле­ма за­ўсёд­на­га ідэй­на-эстэ­тыч­на­га кан­флік­ту ге­не­ра­цый — доб­рае па­лі­ва для твор­час­ці.

Да ўся­го ёсць агу­ль­ная ры­са, якая яднае аб­аіх аўта­раў, — аб­вос­тра­нае па­чуц­цё гу­ма­ру. Ха­ця, вя­до­ма, кож­ны вы­ра­жае яго па-свой­му: ста­рэй­шы ка­ле­га — праз алю­зіі на кла­сі­ку, а ма­ла­дзей­шая — дзя­ку­ючы су­час­ным “про­гам”, якія пры­му­ша­юць ста­рыя фо­та па­смі­хац­ца.

Вы­бар ге­ро­яў — зу­сім не ві­да­воч­ны. У гэ­тым сту­дыя вы­трым­лі­вае сваё крэ­да: рас­па­вя­даць пра са­мыя роз­ныя ста­рон­кі Бе­ла­ру­сі. І ха­ця гэ­тыя асо­бы на­ўрад ці сус­тра­ка­лі­ся пры жыц­ці, ча­сам па­між са­бою іх лё­сы пе­ра­ся­ка­юцца. Пры­кла­дам, вы­на­ход­ца су­пер­праг­рэ­сіў­на­га на свой час кам­бай­на Андрэй Ула­сен­ка і пра­за­ік ды на­ву­коў­ца Мак­сім Га­рэц­кі ма­юць су­по­ль­ную alma mater — Го­рац­кую ака­дэ­мію. Як ка­жуць, свет цес­ны.

Рас­па­вес­ці пра кам­бай­ны і ўво­гу­ле сель­гас­тэх­на­ло­гіі так, каб гэ­та ўспры­няў су­час­ны га­рад­скі ма­ла­дзён, — за­да­ча звыш­скла­да­ная. Але, ду­ма­ецца, кож­ны хіп­стар па­гля­дзіць ро­лік пра Ула­сен­ку з за­да­ва­ль­нен­нем.

Ма­са­вы гля­дач (а ме­на­ві­та на яго прад­укт і раз­лі­ча­ны) не то­ль­кі да­ве­да­ецца, што Айзек Азі­маў ро­дам з мяс­тэч­ка Пят­ро­ві­чы бы­ло­га Мсціс­лаў­ска­га ва­явод­ства, але і па­чуе не­ча­ка­ную, ха­ця і да­во­лі ве­ра­год­ную вер­сію, ча­му зна­ка­мі­ты фан­таст род­ныя мясц­іны так ні­ко­лі і не на­ве­даў. На­ват у ча­сы пе­ра­бу­до­вы, ка­лі ўсе пад­лет­кі СССР за­чыт­ва­лі­ся яго­ны­мі тво­ра­мі. Рэч у тым, што во­ль­на пе­ра­соў­ва­лі­ся па­між га­лак­ты­ка­мі то­ль­кі яго ге­роі — сам жа мэтр страш­на не лю­біў па­кі­даць свой пра­цоў­ны стол, а са­ма­лё­таў дык і на­огул па­бой­ваў­ся. Вось та­му і на­пі­саў за свой век бо­лей за па­ўты­ся­чы кніг.

Не сум­ня­юся, што са­ма­іра­ніч­ны Азі­маў да­клад­на ўпа­да­баў бы зня­ты пра ся­бе фі­льм з усі­мі яго ві­зу­аль­ны­мі вы­крун­та­са­мі. Пра астат­ніх трох ге­ро­яў пер­шай аб­оймы пра­екта не ве­даю. Але ў аўта­раў ёсць доб­рае алі­бі. На два­рэ ўжо ХХІ ста­год­дзе. І да­та­ван­не фі­ль­маў (2022) зу­сім не чыс­тая фар­ма­ль­насць: яны ме­на­ві­та ад­сюль, а не “за­блу­ка­лыя ў ча­се пры­ві­ды”, якія ні­чо­га не ве­да­юць пра рытм на­ша­га ча­су.

Маг­чы­ма, яшчэ не так да­ўно асоб­ныя ві­зу­аль­ныя ра­шэн­ні пад­алі­ся б ка­му­сь­ці за­над­та эпа­таж­ны­мі, а не­ка­то­рыя дос­ці­пы — ду­жа фры­во­ль­ны­мі. І не­хта аб­авяз­ко­ва б усха­піў­ся: што вы ся­бе да­зва­ля­еце, не­ль­га так з кла­сі­ка­мі! Бо на­ват іх імё­ны трэ­ба вы­маў­ляць ад­мыс­ло­ва, з пры­ды­хан­нем — як не­ка­лі дзе­ля сме­ху ву­чыў мя­не зна­ка­мі­ты рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Арлоў.

Але ку­ль­тур­нае гра­мад­ства (ці, пры­нам­сі, аб­са­лют­ная яго бо­ль­шасць) да­ўно ўма­ца­ва­ла­ся ў дум­цы, што за­шпі­ле­ны на ўсе гу­зі­кі кла­сік на­гад­вае хі­ба свой над­ма­гі­ль­ны по­мнік. А ка­лі мы ста­вім за­да­чу пад­крэс­ліць, што для нас гэ­тая по­стаць жы­вая — у сва­іх спра­вах, крэ­да і “лай­фха­ках”, — дык і твор­ча ўва­саб­ляць яе трэ­ба ад­па­вед­ным чы­нам.

Як адзна­чыў аўтар за­ду­мы і прадзю­сар пра­екта Ула­дзі­мір Бо­кун, та­кія ка­рот­кія фі­ль­мы ве­ль­мі па­су­юць для та­го, каб кру­ціць іх пе­рад кі­на­се­анса­мі, раз­лі­ча­ны­мі на шко­ль­ні­каў ся­рэд­ня­га і ста­рэй­ша­га ве­ку. І хро­на­мет­раж, і сам фар­мат ма­ла­дыя глуз­ды не на­пру­жаць, але пры гэ­тым сёе-тое ка­рыс­нае ў іх ды ад­кла­дзец­ца.

Па сло­вах прадзю­са­ра, та­кія за­ха­ды ўжо ро­бяц­ца, за­ці­каў­ле­насць пра­кат­чы­каў ёсць. Але па­куль што трэ­ба ўтрэс­ці роз­ныя юры­дыч­на-фі­нан­са­выя фар­ма­ль­нас­ці.

Усё ж той час, ка­лі гля­дач не­йка­га блак­бас­та­ра атрым­лі­ваў у да­ва­жак і “кі­на­ча­со­піс”, да­ўно пра­мі­нуў. Ха­ця на­ўрад ці вар­та лі­чыць гэ­тую пра­кты­ку за­ган­най. “На­груз­ка” да­ва­ла пра­кат­нае жыц­цё ка­рот­ка­му мет­ру. Пры­чым кру­ці­лі ж не то­ль­кі не­йкае ну­доц­це, але ча­сам і “Ера­лаш” ці “Фи­тиль”.

Зда­ецца, ства­ра­ль­ні­кі но­ва­га пра­екта імкну­лі­ся вы­клі­каць у пуб­лі­кі не­йкую пад­обную рэ­акцыю. Каб па­зна­ваў­чыя фі­ль­мы ха­це­ла­ся гля­дзець не пе­ра­сі­ль­ва­ючы ся­бе, а ў ахво­ту. Але пры гэ­тым ім уда­ло­ся за­ха­ваць у лайт-фар­ма­це на­леж­ную змяс­тоў­насць.

Алі­са СТРО­ГА­НА­ВА