Ва­енныя вёр­сты рэ­жы­сё­ра

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Свят­ка­ван­не 100-га­до­ва­га юбі­лею кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­тог­ра­фа, ад­на­го з за­сна­ва­ль­ні­каў бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ві­зій­на­га кі­но, рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Кар­па­ва пра­йшло сціп­ла. Ста­ліч­ны Му­зей гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но зла­дзіў рэ­трас­пек­ты­ву фі­ль­маў, а 27 сту­дзе­ня ў кі­на­за­ле му­зея пра­йшоў ве­чар па­мя­ці, які саб­раў не­вя­ліч­кую куп­ку за­ці­каў­ле­ных лю­дзей. А ка­лі­сь­ці трох­се­рый­ная стуж­ка Аляк­сан­дра Кар­па­ва “Доў­гія вёр­сты вай­ны” бы­ла ня­змен­ным атры­бу­там пра­гра­мы са­вец­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня на 9 мая, і на пра­ця­гу 20 га­доў усе са­вец­кія гле­да­чы ня­змен­на сус­тра­ка­лі Дзень Пе­ра­мо­гі раз­ам з ёй. Ва­енныя фі­ль­мы — най­леп­шыя ў твор­час­ці рэ­жы­сё­ра. Але не то­ль­кі імі ён ад­мет­ны.

/i/content/pi/cult/889/18829/25.jpgУ бе­ла­рус­кім кі­не­ма­тог­ра­фе ёсць два слаў­ныя рэ­жы­сё­ры: Аляк­сандр Якаў­ле­віч Кар­паў — ба­ць­ка і Аляк­сандр Аляк­сан­дра­віч Кар­паў — сын. 20 сту­дзе­ня споў­ні­ла­ся 100 га­доў з дня на­ра­джэн­ня Кар­па­ва-ста­рэй­ша­га, а ма­лод­шы, зна­ка­мі­ты най­перш да­ку­мен­та­ль­ны­мі стуж­ка­мі, і вёў ве­ча­ры­ну па­мя­ці ба­ць­кі, і пра­па­на­ваў гас­цям ве­ча­ра свой фі­льм, пры­све­ча­ны ба­ць­ку, “…Пра кі­на­рэ­жы­сё­ра…”. Акра­мя та­го, ён падзя­ліў­ся пэў­ны­мі ўспа­мі­на­мі, а яшчэ прад­ста­віў усім не­ча­ка­нае — раз­ыгра­ны за­про­ша­ны­мі артыс­та­мі ўры­вак з п’есы ў вер­шах “31 чэр­ве­ня” аўтар­ства свай­го ба­ць­кі — на­пры­кан­цы жыц­ця рэ­жы­сёр за­ха­піў­ся і гэ­тым ві­дам твор­час­ці. А па­кі­нуў свет Аляк­сандр Якаў­ле­віч у сту­дзе­ні 1995-га, бы­ло яму та­ды 75 га­доў. У свой час ён уз­на­ча­ль­ваў тэ­ле­ві­зій­нае аб’яднан­не “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма”, быў сак­ра­та­ром Са­юза кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў БССР.

Са­мыя сла­ву­тыя фі­ль­мы — “Доў­гія вёр­сты вай­ны” і “Яго ба­та­ль­ён” па­вод­ле тво­раў Ва­сі­ля Бы­ка­ва, “Вя­се­ль­ная ноч” па­вод­ле тво­ра Іва­на Ша­мя­кі­на, “За­ўтра бу­дзе по­зна” пра сла­вац­ка­га анты­фа­шыс­та Яна На­леп­ку — гэ­та ра­бо­ты 70—80-х га­доў, зня­тыя на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме”. І гэ­та сап­раў­ды га­лоў­ныя тво­ры рэ­жы­сё­ра, а тры­ло­гія “Доў­гія вёр­сты вай­ны” 1975 го­да па­вод­ле трох апо­вес­цей Ва­сі­ля Бы­ка­ва — уво­гу­ле адзін з най­леп­шых і сум­лен­ных фі­ль­маў пра вай­ну, успры­ман­не яко­га не змя­ні­ла­ся з ця­гам ча­су. Аўта­рам сцэ­на­рыя быў сам Ва­сіль Бы­каў, ра­бо­та ака­за­ла­ся і ве­ль­мі год­най для аўта­раў — фран­та­ві­ка Бы­ка­ва, фран­та­ві­ка Кар­па­ва, і лю­бі­май і па­пу­ляр­най у гле­да­чоў. Як ка­заў рэ­жы­сёр: “Я па­каз­ваў вай­ну не па чу­жых кар­цін­ках і рас­по­ве­дах — я ста­раў­ся рас­ка­заць сваё, тое, што і як я ба­чыў на вай­не. Са­май знач­най падзе­яй у ма­ім твор­чым жыц­ці бы­ло зна­ёмства з Ва­сі­лём Бы­ка­вым. І для мя­не, і для Бы­ка­ва на пер­шым пла­не — ча­ла­век, яго стаў­лен­не да смер­ці, да жыц­ця”. Аляк­сандр Кар­паў на вай­не быў ка­ман­дзі­рам тан­ка, удзе­ль­ні­чаў у біт­ве пад Кур­скам, уз­на­га­ро­джа­ны дву­ма ордэ­на­мі. І ў рэ­трас­пек­ты­ве фі­ль­маў, што ішла на­пры­кан­цы сту­дзе­ня ў Му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но, усе гэ­тыя зна­ка­мі­тыя кар­ці­ны, ка­неш­не, па­каз­ва­лі­ся.

Але бы­лі і фі­ль­мы, зня­тыя Аляк­сан­драм Кар­па­вым яшчэ та­ды, ка­лі ён пра­ца­ваў на Алма-Ацін­скай кі­нас­ту­дыі, на ве­ча­ры па­мя­ці па­каз­ва­ла­ся ме­на­ві­та та­кая кар­ці­на — “Ці­шы­ня” 1960 го­да: ка­мер­ная і ве­ль­мі ча­ла­веч­ная стуж­ка пра лю­дзей, што жы­вуць на ма­ле­нь­кай чы­гу­нач­най стан­цыі ў бяс­край­ніх ка­зах­скіх стэ­пах. За фі­льм “Сказ пра ма­ці” 1963 го­да ён атры­маў Дзяр­жаў­ную прэ­мію Ка­зах­скай ССР і зван­не за­слу­жа­на­га дзея­ча. У Бе­ла­ру­сі па­зней рэ­жы­сёр так­са­ма атры­маў гэ­тае па­чэс­нае зван­не. У Ка­зах­ста­не Аляк­сандр Кар­паў ад­пра­ца­ваў бо­льш за 10 га­доў, зняў­шы шэ­раг зна­ка­вых для ка­зах­ска­га кі­но фі­ль­маў. На ве­ча­ры па­мя­ці 27 сту­дзе­ня пра гэ­та так­са­ма згад­ва­ла­ся.
Бо­льш за тое, як рас­ка­заў Аляк­сандр Кар­паў — сын, яго ба­ць­ка Аляк­сандр Якаў­ле­віч быў у лі­ку ро­да­па­чы­на­ль­ні­каў і кір­гіз­ска­га кі­но. Та­ды вы­пус­кнік рэ­жы­сёр­ска­га фа­ку­ль­тэ­та Усе­са­юзна­га дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та кі­не­ма­таг­ра­фіі тра­піў па раз­мер­ка­ван­ні на “Мас­фі­льм”, але ў ча­кан­ні вя­лі­кай ра­бо­ты ў Мас­кве яму пра­па­на­ва­лі да­па­маг­чы ма­ла­до­му кір­гіз­ска­му кі­не­ма­тог­ра­фу і зняць фі­льм там. Фрун­зен­ская сту­дыя, як яна та­ды на­зы­ва­ла­ся, не ме­ла да­стат­ко­вых маг­чы­мас­цей для вы­твор­час­ці якас­на­га по­ўна­мет­раж­на­га кі­но, і зды­маць да­вя­ло­ся ў Ка­зах­ста­не. На Алма-Ацін­скай сту­дыі Аляк­сандр Кар­паў по­тым і за­стаў­ся. А той адзін з са­мых пер­шых ігра­вых по­ўна­мет­раж­ных фі­ль­маў Кір­гіз­скай ССР на­зы­ваў­ся “Да­лё­ка ў га­рах”: на экра­ны ён вы­йшаў у 1958 го­дзе. Па­вод­ле слоў сы­на, “па тым ча­се атры­маў­ся кру­ты вес­тэрн”: у стуж­цы рас­каз­ва­ла­ся пра зма­ган­не ба­ль­ша­ві­коў і кір­гіз­скіх ся­лян су­праць ба­яў і бас­ма­чоў за леп­шае жыц­цё. Гэ­тую стуж­ку так­са­ма, да­рэ­чы, мож­на па­ба­чыць у інтэр­нэ­це, як і мно­гія іншыя фі­ль­мы Аляк­сан­дра Якаў­ле­ві­ча Кар­па­ва. Што ад­мет­на, іх гля­дзяць і за­раз, і ў вод­гу­ках не шка­ду­юць за­хоп­ле­ных слоў. А не кож­ны ста­ры са­вец­кі фі­льм за­раз мае та­кі го­нар, мно­гае не­зва­рот­на сас­та­рэ­ла, стра­ці­ла акту­аль­на. Але май­стэр­ства за­ўсё­ды акту­аль­на. А леп­шыя кар­ці­ны Аляк­сан­дра Кар­па­ва — кар­ці­ны, зня­тыя на “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме” і пры­све­ча­ныя тэ­ме вай­ны — у Бе­ла­ру­сі не за­бы­ва­юцца і час­та з’яўля­юцца ў пра­гра­ме тэ­ле­ка­на­лаў.