“Ча­ты­ры ра­дас­ці” Ні­ны

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Ня­даў­на На­цы­яна­ль­ная ака­дэ­мія на­вук Бе­ла­ру­сі пад­вя­ла вы­ні­кі кон­кур­су твор­чых ра­бот, пры­све­ча­ных Го­ду на­род­на­га адзін­ства. Дып­лом ІІІ сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі “Вы­яўлен­чае мас­тац­тва” атры­ма­ла Ні­на На­віц­кая са Смар­го­ні. Жу­ры вы­со­ка аца­ні­ла се­рыю ра­бот мас­тач­кі пад на­звай “Ча­ты­ры ра­дас­ці”. Гэ­тая на­ві­на ста­ла на­го­дай па­зна­ёміц­ца з Ні­най Пят­роў­най, ча­ла­ве­кам надзвы­чай сціп­лым. Інакш як мож­на рас­тлу­ма­чыць той факт, што во­сем га­доў Ні­на На­віц­кая жы­ве ў на­шым го­ра­дзе, ства­рае вы­дат­ныя ра­бо­ты, а мы пра гэ­та не ве­да­ем?

/i/content/pi/cult/889/18827/23.jpg“Я мас­та­ком ся­бе не на­зы­ваю, — усмі­ха­ецца на­ша но­вая зна­ёмая. — Я на­стаў­нік ма­ля­ван­ня, ра­ней ме­ла служ­бу. Твор­часць не кры­ні­ца май­го існа­ван­ня ма­тэ­ры­яль­на­га. Я ма­люю для ся­бе. Род­ным і сяб­рам ра­бо­ты да­ру”.

У не­вя­лі­кай уту­ль­най ква­тэ­ры Ні­ны Пят­роў­ны ўсё ха­це­ла­ся ўваж­лі­ва раз­гля­дзець. Сце­ны ўпры­го­жа­ны роз­ны­мі ра­бо­та­мі: аква­рэль, жы­ва­піс, ба­тык, ла­пі­ка­вая шыц­цё... У па­пках — яшчэ бо­льш сю­жэ­таў, якія май­стры­ха пе­ра­нес­ла на тка­ні­ну. Мож­на ад­ра­зу па тэ­ма­ты­цы раз­мер­ка­ваць: вёс­ка, пры­ро­да, анё­лы...

ЗДО­ЛЬ­НАС­ЦІ — АД МА­МЫ

“Я на­ра­дзі­ла­ся на Вол­зе, ву­чы­ла­ся на Ня­ве, а вы­кла­да­ла на Пя­чо­ры і ў Хі­бі­нах, — ла­ка­ніч­на і воб­раз­на рас­па­вя­дае пра ся­бе жан­чы­на. — Здо­ль­насць да ма­ля­ван­ня ў мя­не ад ма­мы, про­стай вяс­ко­вай жан­чы­ны, якая шмат пра­ца­ва­ла фі­зіч­на, вы­хоў­ва­ла нас з сяс­трой і не ме­ла маг­чы­мас­ці раз­ві­ваць той дар, што пад­ара­ваў ёй Бог. Мя­не, ма­ле­нь­кую, здзіў­ля­ла, як пры­го­жа ма­ма ма­люе до­мі­кі з ка­рун­ка­мі...

Вя­до­ма, мне па­шан­ца­ва­ла бо­льш. Я па­сту­пі­ла на мас­тац­ка-гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт Ле­нін­град­ска­га пед­інсты­ту­та імя Гер­цэ­на. Па­сля за­кан­чэн­ня па раз­мер­ка­ван­ні тра­пі­ла ў Нар’ян-Мар (ад­мі­ніс­тра­цый­ны цэнтр і адзі­ны го­рад Не­нец­кай аўта­ном­най акру­гі — аўт.), дзе 12 га­доў ад­пра­ца­ва­ла вы­клад­чы­кам у пед­ву­чы­ліш­чы, а по­тым 28 га­доў у Кі­раў­ску, у мас­тац­кай шко­ле. З Кі­раў­ска пе­ра­еха­ла ў Смар­гонь — тут жы­ве мая сяс­тра”.

Пра ўзрост жан­чы­ны га­ва­рыць не пры­ня­та. Адзна­чу, што вы­гля­дае яна знач­на ма­ла­дзей за свае га­ды. Ча­роў­ная сі­ла мас­тац­тва. Інакш як мож­на рас­тлу­ма­чыць сак­рэт ма­ла­дос­ці ма­ёй су­раз­моў­цы? Кож­ны яе дзень на­поў­не­ны твор­час­цю і са­ма­раз­віц­цём. Ёй ці­ка­ва ства­раць аб­страк­тныя кар­ці­ны. На сце­нах ква­тэ­ры — “аб­страк­тнае” ла­пі­ка­вае шыц­цё і ба­тык. Хо­чац­ца спы­ніц­ца, за­мер­ці і раз­гля­дзець на іх не­шта сваё.

УСЁ ПА­ЧЫ­НА­ЕЦЦА З ІДЭІ

Ні­на Пят­роў­на раз­ва­жае: “Лю­бая ра­бо­та па­чы­на­ецца з ідэі. Спа­чат­ку ты сам не ве­да­еш, што атры­мац­ца. Гэ­та і ёсць сап­раў­дны цуд. Не­здар­ма ка­жуць, што ча­ла­ве­ку ў гэ­ты час Бо­жа­нь­ка да­па­ма­гае”.

“У мя­не за­раз ня­ма маг­чы­мас­ці пад­арож­ні­чаць так, як ра­ней. Але я з ці­ка­вас­цю па­знаю свет з да­па­мо­гай інтэр­нэ­ту, — адзна­чае су­раз­моў­ца. — Моц­на ці­каў­лю­ся дзі­ця­чай твор­час­цю. Ця­пер у сац­сет­ках мож­на мно­гае ўба­чыць. Ве­ль­мі пад­аба­ецца на­зі­раць за пра­цай Омскай дзі­ця­чай сту­дыі “Пе­ра­ме­на”, якой кі­руе та­ле­на­ві­тая мас­тач­ка і на­стаў­ні­ца Але­на Якаў­ле­ва. Мя­не здзіў­ляе, як яе пад­апеч­ныя на ад­ну тэ­му ства­ра­юць зу­сім роз­ныя і та­кія цу­доў­ныя ра­бо­ты. Ве­ль­мі важ­на ў кож­ным дзі­ця­ці раз­гля­дзець твор­чую жыл­ку і аб­у­дзіць яе.

У на­шым жыц­ці твор­часць па­він­на быць па­чат­кам уся­го. За­ймац­ца ёй мо­гуць лю­дзі лю­бых пра­фе­сіі і ўзрос­ту. Гэ­та тое, што ро­біць на­шу рэ­ча­існасць бо­льш яскра­вай, за­хап­ля­ль­най і асэн­са­ва­най”.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА, Смар­гонь

Фо­та аўта­ра