Ча­чэр­ская ха­та ля­ль­ка­мі ба­га­та

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Ка­лі мож­на ка­заць пра трэн­ды ў су­час­ным на­род­ным ра­мес­ніц­тве, то імклі­вы рост па­пу­ляр­нас­ці ля­лек — ме­на­ві­та та­кі трэнд. З ад­на­го бо­ку, вы­рас­ла ці­ка­васць да бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый­ных стро­яў — у іх ля­ль­кі апра­ну­ты, з дру­го­га — з за­быц­ця вяр­та­юцца аб­ра­да­выя ля­ль­кі і аб­ярэ­гі. На па­чат­ку ўжо гэ­та­га го­да ў Ча­чэр­ску, што на Го­ме­льш­чы­не, у Цэн­тры ра­мёс­тваў, фа­льк­ло­ру і этнаг­ра­фіі ад­крыў­ся Му­зей тра­ды­цый­най ля­ль­кі, у якім бо­льш за со­тню экс­па­на­таў, ство­ра­ных ру­ка­мі май­строў Цэн­тра.

/i/content/pi/cult/889/18825/20.jpgЧа­чэр­скі ра­ённы цэнтр ра­мёс­тваў, фа­льк­ло­ру і этнаг­ра­фіі — гэ­та пяць май­строў на­род­на-мас­тац­кіх ра­мёс­тваў і кі­раў­нік Цэн­тра Юлія Фе­нік. Бо­льш да­клад­на, гэ­та пяць май­стрых — усе жан­чы­ны: яны і вы­шыў­кай за­йма­юцца, і са­лом­кай, і ло­зап­ля­цен­нем, і вы­ці­нан­кай, і ткац­твам… Але ця­пер ад­мет­нас­цю Цэн­тра ста­не, ка­неш­не, Му­зей бе­ла­рус­кай ля­ль­кі, які з’явіў­ся ме­на­ві­та па іні­цы­яты­ве са­міх су­пра­цоў­ніц. Зра­зу­ме­ла, гэ­та не му­зей у звык­лым раз­умен­ні, не не­й­кая асоб­ная ўста­но­ва — гэ­та вя­лі­кі му­зей­ны па­кой, сты­лі­за­ва­ны пад бе­ла­рус­кую ха­ту: у ёй і тра­ды­цый­ная печ­ка, і кут з іко­най. А яшчэ мно­га-мно­га ля­лек, што ста­яць на па­лі­цах, і мно­га вя­лі­кіх ма­не­ке­наў у бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ль­ных стро­ях, ство­ра­ных па ўсіх гіс­та­рыч­ных ка­но­нах: на ўва­хо­дзе ў му­зей гас­цей сус­тра­ка­юць хло­пец і дзяў­чы­на ў ча­чэр­скім убран­ні. Ме­на­ві­та з ча­чэр­ска­га тра­ды­цый­на­га кас­цю­ма і па­ча­ла­ся гіс­то­рыя ства­рэн­ня му­зея.

У звык­лай этнаг­ра­фіч­най кла­сі­фі­ка­цыі ча­чэр­скі кас­цюм лі­чыц­ца пад­ві­дам крас­на­по­льс­ка­га строю, які ад­мет­ны вя­лі­кай раз­на­стай­нас­цю і форм адзен­ня, і кам­па­зі­цый­ных ва­ры­янтаў, і арна­мен­таў, і іншых дэ­та­ляў: што вы­шыў­кі, што ткац­тва, што аплі­ка­цыі ці ка­рун­кап­ля­цен­ня. Да та­го ж для роз­ных лю­дзей і на роз­ныя вы­пад­кі жыц­ця бы­лі і роз­ныя прад­ме­ты. У Ча­чэр­скім гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ным му­зеі ў фон­дах за­хоў­ва­юцца ўзо­ры тра­ды­цый­на­га мясц­ова­га адзен­ня кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, але іх не мно­гія мо­гуць па­ба­чыць. І ле­тась у Ча­чэр­ску вы­ра­шы­лі, што не­абход­на ства­рыць по­ўныя строі ў мясц­овых тра­ды­цы­ях: і для прэ­зен­та­цыі сва­іх мясц­ін, і для та­го, каб у шы­ро­кай пуб­лі­кі, най­перш у дзя­цей, якія час­та на­вед­ва­юць Цэнтр ра­мёс­тваў, бы­ла доб­рая маг­чы­масць з імі па­зна­ёміц­ца і ле­пей ве­даць гіс­то­рыю про­дкаў.

Май­стры­хі ўзя­лі­ся за спра­ву — зра­зу­ме­ла, па­сля кан­су­ль­та­цыі з гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ным му­зе­ем. І ства­ры­лі не адзін кас­цюм, а не­ка­ль­кі — і жа­но­чых, і муж­чын­скіх. Што­сь­ці вы­тка­лі і па­шы­лі са­мі, не­йкія эле­мен­ты ім пад­ары­лі жы­ха­ры го­ра­да і вё­сак — з та­го, што за­хоў­ва­лі з ве­ль­мі да­ўніх ча­соў. Так што ча­чэр­скія строі час­тко­ва атры­ма­лі­ся на­ват аўтэн­тыч­ны­мі, а не на­ноў зроб­ле­ны­мі. А бы­лі яны і свя­точ­ныя, і на кож­ны дзень. Зра­зу­ме­ла, ба­за — гэ­та бе­лы лён і чыр­во­ныя ніт­кі, але зда­ра­лі­ся са­мыя роз­ныя ва­ры­яцыі ко­ле­раў. Свя­точ­ныя кас­цю­мы — з ба­га­ты­мі арна­мен­та­мі, з вы­шыў­кай, з дэ­ка­ра­тыў­ным каў­нер­чы­кам. Юныя дзяў­ча­ты на­сі­лі аб­адок ці вя­нок, за­муж­нія жан­чы­ны — на­міт­кі і хус­ткі. У ча­чэр­скай тра­ды­цыі — ка­мі­зэ­ль­кі са скла­дач­ка­мі ў вы­гля­дзе клі­ноў, якіх маг­ло быць да ва­сь­мі штук, — гэ­та да­да­ва­ла кас­цю­му вы­кштал­цо­нас­ці. У муж­чын­скай воп­рат­цы, асаб­лі­ва ў вер­хняй, вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся аплі­ка­цыі з фаб­рыч­ных тка­нін — чыр­во­ных, сі­ніх. І жа­но­чыя спад­ні­цы маг­лі быць не аб­авяз­ко­ва ад­на­тон­ны­мі, а на­ват і ў клет­ку. Спад­ні­цы за­вяз­ва­лі­ся спе­ра­ду, а звер­ху апра­наў­ся фар­тух. Уво­гу­ле шмат прад­ме­таў адзен­ня ёсць у ча­чэр­скім строі — не­шта, па­ўта­ру­ся, агу­ль­нае з крас­на­по­льс­кай тра­ды­цы­яй, не­шта — ад­мет­на мясц­овае.

/i/content/pi/cult/889/18825/19.jpgКа­лі за­да­ча са ства­рэн­нем ча­чэр­скіх на­род­ных кас­цю­маў бы­ла па­спя­хо­ва вы­ра­ша­на, Цэнтр ра­мёс­тваў за­ха­піў­ся ідэ­яй ства­рыць уво­гу­ле ўсе маг­чы­мыя бе­ла­рус­кія строі. Як рас­каз­вае ды­рэк­тар Юлія Фе­нік, яны звяр­ну­лі­ся да сла­ву­тых вы­дан­няў этног­ра­фа і мас­тац­тваз­наў­цы Мі­ха­ся Ра­ма­ню­ка, пры­све­ча­ных бе­ла­рус­ка­му на­цы­яна­ль­на­му кас­цю­му. Мі­хась Ра­ма­нюк, да­рэ­чы, так­са­ма быў з Го­ме­льш­чы­ны, і ад­на з яго кніг на­зы­ва­ецца “На­род­ны кас­цюм Ча­чэр­ска і ва­ко­ліц” — ду­ма­ецца, у Цэн­тры ра­мёс­тваў гэ­тае вы­дан­не ацэ­няць.

Да мо­ман­ту ад­крыц­ця му­зея ля­ль­кі на пра­вас­лаў­нае Рас­тво май­стры Цэн­тра па­шы­лі 20 стро­яў з роз­ных мясц­ін Бе­ла­ру­сі і апра­ну­лі іх на ля­лек — вя­лі­кіх і ма­ле­нь­кіх. Уво­гу­ле, да­след­чы­кі вы­зна­ча­юць на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ка­ля 30 раз­на­від­нас­цей на­род­на­га строю, кож­ная з якіх да­во­лі жор­стка пры­вя­за­ная да пэў­най мясц­овас­ці. І, зра­зу­ме­ла, адзен­не з Па­лес­ся ад­роз­ні­ва­ецца ад адзен­ня, на­прык­лад, з Ві­цеб­шчы­ны. Та­му ча­чэр­скія май­стры, па­ста­віў­шы пе­рад са­бой за­да­чу ства­рыць усе-ўсе строі, на­ват і не па­ўта­ра­лі­ся. Га­то­выя ўжо пін­ска-іва­цэ­віц­кі, коб­рын­скі, пу­ха­віц­кі, ле­пе­льс­кі, бу­да-ка­ша­лёў­скі і г. д. На­ту­ра­ль­на, што для ўся­го гэ­та­га ба­гац­ця па­трэб­на бы­ло мес­ца, па­трэб­на бы­ла асоб­ная экс­па­зі­цыя. Так і з’яві­ла­ся ідэя ўту­ль­най бе­ла­рус­кай хат­кі, у якой мож­на ўба­чыць тра­ды­цыі на­шай кра­іны. Па­ўта­ру­ся, пра­цэс яшчэ ідзе, і не­ўза­ба­ве ўсе маг­чы­мыя кас­цю­мы мож­на бу­дзе ўба­чыць у ад­ным мес­цы — у Му­зеі бе­ла­рус­кай ля­ль­кі ў Ча­чэр­скім цэн­тры ра­мёс­тваў.

Але ж у экс­па­зі­цыі не то­ль­кі кас­цю­мы на ля­ль­ках і на ма­не­ке­нах. Экс­па­на­таў бо­льш за со­тню, і бо­ль­шасць з іх — гэ­та ме­на­ві­та ля­ль­кі. А ў бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі яны бы­лі са­мыя раз­на­стай­ныя: і про­ста для дзі­ця­чых за­баў, але ў асноў­ным з фун­кцы­яй аб­ярэ­га. У Цэн­тры да­ўно пра­цу­юць гур­ткі для дзя­цей па вы­ра­бу ля­лек — дзе­цям, зра­зу­ме­ла, ля­ль­кі пад­аба­юцца. Але і для да­рос­лых гэ­та ве­ль­мі ўда­лы су­ве­нір — ме­на­ві­та ля­лек ахвот­на куп­ля­юць: а не трэ­ба за­бы­вац­ца пра пла­ны плат­ных па­слуг, якія Цэнтр па­він­ны вы­кон­ваць. Усё сыш­ло­ся, так і па­ў­стаў му­зей. Му­зей­ныя экс­па­на­ты на­быць, ка­неш­не, не­ль­га, але мож­на за­ка­заць ана­ла­гі, і май­стры­хі зро­бяць. Мож­на на­быць іншыя ці­ка­выя ля­ль­кі — мо­жа, не то­ль­кі з бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі, мо­жа, і зу­сім не з тра­ды­цыі, але з аб­яца­ным вы­ка­нан­нем фун­кцыі ахо­вы і аб­ярэ­га — і ад зло­га ду­ха, і для муж­чын­скай сі­лы, і для ся­мей­на­га ла­ду… Лю­дзям пад­аба­ецца — яны куп­ля­юць. Зда­ра­ецца, што за­маў­ля­юць і на­род­ныя строі: ка­лі з Ча­чэр­ску якая дэ­ле­га­цыя едзе за мя­жу, то ля­ль­ка ў мясц­овым строі — вы­дат­ны су­ве­нір. А ка­лі хто пры­едзе ў Ча­чэрск, то ця­пер там ёсць яшчэ ад­но мес­ца, ку­ды не со­рам­на пры­вес­ці гас­цей. У Цэн­тры ра­мёс­тваў рых­ту­юцца да та­го, што па­ток на­вед­ні­каў знач­на вы­рас­це — му­зей не про­ста змяс­тоў­ны, але і ве­ль­мі пры­го­жы. І гэ­та вы мо­жа­це са­мі па­ба­чыць на фо­та­здым­ках.

Фота прадастаўлены Чачэрскім раённым цэнтрам рамёстваў, фальклору і этнаграфіі.