Ка­лі ма­ры здзяй­сня­юцца

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Якія гарады бярэ смеласць
На­сця на­ра­дзі­ла­ся ў не­вя­лі­кай вё­сач­цы Са­ба­лі, якая зна­хо­дзі­ла­ся за сем кі­ла­мет­раў ад га­рад­ско­га па­сёл­ка Бра­гін. У шко­ль­ныя га­ды дзяў­чын­ка ма­ры­ла стаць на­стаў­ні­цай бе­ла­рус­кай мо­вы, псі­хо­ла­гам, пра­гра­міс­там і жур­на­ліс­там. Ста­ле­ла і па­сту­по­ва рэ­алі­зоў­ва­ла па­стаў­ле­ныя мэ­ты. Бы­лі на гэ­тым шля­ху пе­ра­мо­гі і рас­ча­ра­ван­ні. Але пе­ра­мог бы­ло ўсё ж бо­лей.

/i/content/pi/cult/889/18823/16.jpgНА­СТАЎ­НІ­ЦА

Пер­шай пры­ступ­кай да пра­фе­сій­на­га ста­наў­лен­ня ста­ла на­ву­чан­не ў Рэ­чыц­кім дзяр­жаў­ным пед­ага­гіч­ным ка­ле­джы на кур­се бе­ла­рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры. Акра­мя спе­цы­яль­нас­ці на­стаў­ні­ка, дзяў­чы­на атры­ма­ла ў ка­ле­джы да­дат­ко­вую спе­цы­ялі­за­цыю “Твор­чая дзей­насць”. Па­сля раз­мер­ка­ван­ня На­стас­ся Ва­сі­ль­еўна пры­сту­пі­ла да пра­цы ў шко­ле-дзе­вя­ці­год­цы ў вёс­цы Лу­бе­ні­кі на па­са­дзе на­стаў­ні­ка... рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, бо іншай ва­кан­сіі не бы­ло. Ма­ла­до­му спе­цы­яліс­ту так­са­ма да­ве­ры­лі клас­нае кі­раў­ніц­тва. Вось дзе быў пра­стор для твор­час­ці! Пед­агог пра­во­дзі­ла вы­ха­ваў­чыя ме­рап­ры­емствы кож­ны чац­вер. Па­сту­по­ва на іх ста­лі пры­хо­дзіць не то­ль­кі вуч­ні і ка­ле­гі, але жы­ха­ры вёс­кі. Гэ­та пры­но­сі­ла ра­дасць, за­да­ва­ль­нен­не ад вы­ні­каў пра­цы і сты­му­ля­ва­ла да да­лей­шай твор­час­ці і са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня.

Дзяў­чы­на не за­бы­ла­ся і на сваю ма­ру вы­ву­чаць псі­ха­ло­гію. Яна па­сту­пі­ла на за­воч­нае ад­дзя­лен­не пед­ага­гіч­най псі­ха­ло­гіі ў ГДУ імя Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Ад­нак за­муж­жа, на­ра­джэн­не дзі­ця­ці і не­ка­то­рае рас­ча­ра­ван­не ў пра­фе­сіі псі­хо­ла­га пры­вя­лі да та­го, што На­стас­ся ўзя­ла ака­дэ­міч­ны ад­па­чы­нак, а по­тым не ста­ла пра­цяг­ваць ву­чо­бу.

ПЕД­АГОГ-АРГА­НІ­ЗА­ТАР, ЖУР­НА­ЛІСТ

Так скла­лі­ся жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны, што ся­м’я Са­лаў­ёвых пе­ра­еха­ла ў не­вя­лі­кі па­сё­лак Мяд­коў у Свет­ла­гор­скім ра­ёне. На­стас­ся Ва­сі­ль­еўна ўлад­ка­ва­ла­ся на пра­цу ў ся­рэд­нюю шко­лу ну­мар пяць Свет­ла­гор­ска ў якас­ці пед­аго­га-арга­ні­за­та­ра. Па­чы­наць пра­цу на но­вым мес­цы бы­ло страш­на­ва­та. Во­пы­ту ра­бо­ты ня­ма, бо спе­цы­яль­нас­ці пед­аго­га-арга­ні­за­та­ра не ву­чы­ла­ся. За пля­чы­ма то­ль­кі пра­ца ў сель­скай шко­ле. Ад­нак умен­нем на­ла­джваць да­вер­лі­выя ад­но­сі­ны з вуч­ня­мі пед­агог ва­ло­да­ла і без дып­ло­ма псі­хо­ла­га. Уз­яла­ся за спра­ву з апты­міз­мам і энер­гіч­на.

У вы­ні­ку на­ра­джа­лі­ся не­звы­чай­ныя кон­кур­сы, флэш­мо­бы, акцыі, ура­чыс­тыя ме­рап­ры­емствы. Зда­ва­ла­ся б, знай­шла сваё мес­ца ў жыц­ці, вы­зна­чы­ла­ся з вы­ба­рам пра­фе­сіі. Але ча­го­сь­ці ўсё ж не ха­па­ла: ня­збыў­най ака­за­ла­ся ма­ра аб жур­на­ліс­ты­цы. Спа­чат­ку па­паў­ня­ла сайт шко­лы фо­та­здым­ка­мі, за­тым атры­ма­ла пра­вы ма­дэ­ра­та­ра і ста­ла пі­саць не­вя­лі­кія на­тат­кі пра шко­ль­нае жыц­цё. Гэ­та і пры­вя­ло да жа­дан­ня па­сту­паць у БДУ на фа­ку­ль­тэт жур­на­ліс­ты­кі. Ка­ле­гі і род­ныя сус­трэ­лі гэ­тую ідэю з не­да­ве­рам і скеп­сі­сам, але На­стас­ся ад­важ­на кі­ну­ла­ся на чар­го­вую жыц­цё­вую пры­ступ­ку. Як вя­до­ма, сме­ласць га­ра­ды бя­рэ. Са­лаў­ёва па­спя­хо­ва спра­ві­ла­ся з са­чы­нен­нем на тэ­му “Ге­рой на­ша­га ча­су”, зда­ла вус­ны экза­мен і ў дзень свай­го на­ра­джэн­ня, 20 лі­пе­ня, пад­пі­са­ла да­га­вор аб за­лі­чэн­ні на фа­ку­ль­тэт. Та­кі вось атры­маў­ся пад­ару­нак лё­су.

Пяць га­доў ву­чо­бы пра­ля­це­лі імклі­ва. Ву­чыц­ца бы­ло ці­ка­ва. Ад­на­ча­со­ва На­стас­ся Са­лаў­ёва пуб­лі­ка­ва­ла­ся ў га­зе­тах. Най­бо­льш ці­ка­вым для па­заш­тат­най жур­на­ліс­ткі ста­ла на­пі­сан­не тво­раў у са­ты­рыч­на-гу­ма­рыс­тыч­ным жан­ры.

ЗА­ГАД­ЧЫ­ЦА

На­рэш­це спра­ва да ду­шы зной­дзе­на? Ды не! На­стас­ся Ва­сі­ль­еўна зноў кру­та мя­няе свой лёс і пе­ра­хо­дзіць на па­са­ду за­гад­чы­цы фі­лі­ялам Мяд­коў­ска­га цэн­тра во­ль­на­га ча­су. Зноў да­вя­ло­ся спас­ці­гаць азы но­вай пра­фе­сіі з ну­ля. Ад­нак за пля­чы­ма ўжо вя­лі­кі во­пыт твор­чай, жур­на­ліс­цкай пра­цы і ўмен­не на­ла­джваць кан­так­ты з лю­дзь­мі. Не знік да­рма пед­ага­гіч­ны во­пыт, Анас­та­сія Ва­сі­ль­еўна арга­ні­за­ва­ла і кі­руе пра­цай гур­тка “Вя­сё­лы пэн­дзлік”, ама­тар­скі­мі аб’­яднан­ня­мі “Эка­фар­мат” для дзя­цей і клу­бам ма­ла­дой ся­м’і “Мед­уні­ца” для да­рос­лых. На­вы­кі жур­на­ліс­та і ўмен­не пра­ца­ваць на камп’юта­ры ве­ль­мі спат­рэ­бі­лі­ся ў пе­ры­яд пан­дэ­міі. Ві­дэа ну­ма­роў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, чэ­лен­джы, фа­таг­ра­фіі кас­цю­маў для кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў вы­сы­ла­лі­ся на сайт Свет­ла­гор­ска­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці, якія Цэнтр раз­мяш­чаў на ста­рон­ках сва­іх су­по­ль­нас­цей у Інтэр­нэ­це.

Ёсць у фі­лі­яла і свая ста­рон­ка “ВКон­так­те”, на якой пуб­лі­ку­ецца акту­аль­ная для жы­ха­роў па­сёл­ка інфар­ма­цыя. Во­пыт пра­цы пед­аго­га-арга­ні­за­та­ра так­са­ма пры­йшоў­ся ве­ль­мі да­рэ­чы ў арга­ні­за­цыі ма­са­вых гу­лян­няў, тэ­ма­тыч­ных ве­ча­роў, аб­ра­да­вых ме­рап­ры­емстваў, кан­цэр­таў, інфар­ма­цый­ных га­дзін, па­зна­ва­ль­ных, гу­ль­ня­вых, тан­ца­ва­ль­на-за­баў­ля­ль­ных пра­грам, вік­та­рын, па­ся­джэн­няў клу­баў, лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ных кам­па­зі­цый і мн. інш. На­вы­кі псі­хо­ла­га ве­ль­мі спат­рэ­бі­лі­ся пры пра­вя­дзен­ні акцый мі­ла­сэр­нас­ці, агі­та­цыі і арга­ні­за­цыі на­вед­ван­ня гле­да­ча­мі ме­рап­ры­емстваў у Цэн­тры во­ль­на­га ча­су і ў пра­цы кі­раў­ні­ка ка­лек­ты­ву.

НЕ ЗА­КАН­ЧЭН­НЕ. ПРА­ЦЯГ!

У па­сёл­ку Мяд­коў кры­ху бо­льш за 1100 ча­ла­век. Для іх у Цэн­тры во­ль­на­га ча­су, дзе ў шта­це 4 ча­ла­ве­кі, за 2021 год пра­ве­дзе­на 475 ме­рап­ры­емстваў, 10 кан­цэр­таў, 13 тэ­атра­лі­за­ва­ных свят і аб­ра­даў, 9 вы­стаў. За­пом­ніў­ся ве­чар успа­мі­наў “Мы гэ­тай па­мя­ці вер­ныя”, му­зыч­ны ве­чар “Пес­ні ма­ёй Ра­дзі­мы”, свя­та Дзень па­сёл­ка “Я лю­бу­юся та­бой, мой па­сё­лак род­ны!”, ту­рыс­тыч­нае пад­арож­жа “Сця­жын­кай про­дкаў”, кон­кур­сна-гу­ль­ня­вая пра­гра­ма “Вя­сё­лы ма­ра­фон”... Мяд­коў­скі цэнтр во­ль­на­га ча­су пры­мае ўдзел у ра­ённых агля­дах-кон­кур­сах, знач­ных ра­ённых свя­тах, шэс­цях і ме­рап­ры­емствах. Так, ле­тась у ра­ённым агля­дзе-кон­кур­се “Вяс­ко­выя за­рні­цы” ўдзе­ль­ні­кі мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці цэн­тра во­ль­на­га ча­су адзна­ча­ны ў на­мі­на­цы­ях “Кас­цюм” і “Ва­кал”.

Сыш­лі­ся ў кар­ці­ну ўсе па­злы ма­ры На­стас­сі Са­лаў­ёвай, арга­ніч­на аб’­ядна­лі­ся ў ад­ной пра­фе­сіі ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры. Але яна, як і ра­ней, імкнец­ца да са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня і пла­нуе па­ступ­лен­не на за­воч­нае ад­дзя­лен­не ка­ле­джа мас­тац­тваў.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, Свет­ла­горск

Фо­та­здым­кі з архі­ва На­стас­сі Са­лаў­ёвай.