Пры­га­жосць бос­кай аўтэн­ты­кі

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

У Па­ла­цы мас­тац­тва раз­гор­ну­та вы­ста­ва тво­раў Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю дзі­кай пры­ро­ды «За­ла­тая ча­ра­па­ха». Пра­ект рас­ійскі, удзе­ль­ні­кі — з уся­го све­ту, тэ­ма — эка­ло­гія.

/i/content/pi/cult/889/18819/6.jpgНа па­чат­ку гіс­то­рыі цы­ві­лі­за­цыі ча­ла­век быў амаль цал­кам за­леж­ны ад пры­ро­ды. Ця­пер у знач­най сту­пе­ні яна за­ле­жыць ад яго. Ча­ла­век вы­ціс­нуў з пла­не­ты іншыя фор­мы і ві­ды жыц­ця, пад­па­рад­ка­ваў рэ­сур­сы, што не ад­на­ўля­юцца, сва­ім эга­істыч­ным інта­рэ­сам; ства­рыў тэх­на­ло­гіі, здо­ль­ныя зніш­чыць на Зям­лі ўсё жы­вое, уключ­на ся­бе са­мо­га.

/i/content/pi/cult/889/18819/8.jpgРаз­віц­цё тэх­ні­кі ў спа­лу­чэн­ні з імклі­вай урба­ні­за­цы­яй усё час­цей вы­клі­ка­юць не гор­дасць і эйфа­рыю, а тры­во­гу за бу­ду­чы­ню пла­не­ты і жыц­ця на ёй. Га­вор­ка ідзе пра рас­цяг­ну­тую ў ча­се ка­тас­тро­фу, дзе мы ад­на­ча­со­ва ахвя­ры і арга­ні­за­та­ры каш­ма­ру. Тая за­не­па­ко­енасць вы­яўля­ецца ся­род інша­га і ў мас­тац­кіх фор­мах. Зга­да­ны ку­ль­тур­ніц­кі пра­ект б’е гле­да­ча па не­рвах… пры­га­жос­цю. Ме­на­ві­та так, бо на вы­ста­ве, якая за­ймае ўсю пра­сто­ру Па­ла­ца, экс­па­ну­юцца фо­та­здым­кі рэ­шткаў да­дзе­най нам Бо­гам пры­га­жос­ці — і на­ват гэ­тыя ла­пі­кі бос­кай аўтэн­ты­кі мы ры­зы­ку­ем згу­біць на­заў­сё­ды, па­ха­ваў­шы пад асфа­ль­там і бе­то­нам. Ка­жуць жа, што вёс­ка, якая жы­ве ў ад­нос­най гар­мо­ніі з пры­ро­дай, — ад Бо­га, а го­рад — ад ча­ла­ве­ка. Пры­чым зра­зу­ме­ла, што ў вёс­ку ча­ла­вец­тва мо ўжо і не вер­нец­ца…

/i/content/pi/cult/889/18819/9.jpg«За­ла­тая ча­ра­па­ха» мае 15-га­до­вую гіс­то­рыю і з’яў­ля­ецца ба­дай ці не адзі­ным рас­ійскім пра­ектам сус­вет­на­га ўзроў­ню ў га­лі­не фо­та­мас­тац­тва. Пры­нам­сі, пра іншыя, якія б ме­лі та­кі ж між­на­род­ны рэ­за­нанс, бы­лі б та­кі­мі ж пры­ваб­ны­мі для пра­фе­сі­яна­лаў і ама­та­раў фа­таг­ра­фіі па-за меж­амі РФ, я не чуў. Тэ­ма пры­ро­ды па вы­зна­чэн­ні не­абсяж­ная, а на вы­ста­ве яна падзе­ле­на на сег­мен­ты для зруч­нас­ці гле­да­чоў. Гэ­та «Пад­вод­ны свет», «Ма­гія рас­лін», «Парт­рэт жы­вё­лы», «Кра­явід», «Мік­рас­вет» і гэ­так да­лей.

Ёсць на вы­ста­ве кад­ры, што вы­клі­ка­юць за­мі­ла­ван­не, і кад­ры ве­ль­мі жор­сткія. Бо ў жы­вой пры­ро­дзе, як і ў ча­ла­ве­чым со­цы­уме, мац­ней­шы вы­жы­вае за кошт сла­бей­ша­га. Асаб­лі­ва ці­ка­вым для пра­фе­сі­яна­лаў бу­дзе, ма­быць, раз­дзел, дзе прад­стаў­ле­ны фо­та­здым­кі, зроб­ле­ныя з да­па­мо­гаю но­вых тэх­на­ло­гій — квад­ра­коп­та­раў, дро­наў, ад­мыс­ло­вых «фо­та­пас­так». Най­перш гэ­ты інстру­мен­та­рый ска­рыс­тоў­ва­ецца, каб зняць у на­ту­ра­ль­ным ася­род­дзі жы­вёл, якія бліз­ка не пад­пус­ка­юць да ся­бе ча­ла­ве­ка. Ня­важ­на, са стрэ­ль­баю ён ці з ка­ме­рай, па­ляў­ні­чы ці эко­лаг.

/i/content/pi/cult/889/18819/10.jpgМне ду­ма­ецца, што на­зваць вы­явы, прад­стаў­ле­ныя ў экс­па­зі­цыі, дзі­кай пры­ро­дай мож­на то­ль­кі з пэў­ны­мі ага­вор­ка­мі. Сут­нас­на дзі­кая пры­ро­да — гэ­та тая пра­сто­ра, дзе яшчэ не сту­па­ла ча­ла­ве­чая на­га, якую яшчэ не ахоп­лі­ва­ла ча­ла­ве­чае во­ка. Бо што за­ўва­жыць во­ка, да та­го з ча­сам і ру­кі дой­дуць. Дзі­кая мясц­іна, ку­ды ча­ла­век пры­йшоў са сва­ёй ка­ме­рай, па­ста­віў на­мёт і антэ­ну тран­скан­ты­нен­та­ль­най су­вя­зі, пе­ра­тва­ра­ецца ў плац­дарм да цы­ві­лі­за­цый­най экс­пан­сіі.

Сён­ня пры­ро­да для ча­ла­ве­ка як ва­енна­па­лон­ны ў ча­се зброй­на­га кан­флік­ту. Па­збаў­ле­ны ўлас­най во­лі, па­лон­ны за­ле­жыць ад лас­кі пе­ра­мож­цы. Па сум­лен­ні му­сіць быць так: уз­яў у па­лон — кар­мі, да­гля­дай, пад­трым­лі­вай у жыц­цяз­до­ль­ным ста­не. Эка­ло­гія якраз і з’яў­ляц­ца ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ным сум­лен­нем ці, ка­лі хо­ча­це, пра­явай пра­гма­тыч­на­га эга­ізму. Ка­му якая вер­сія бо­льш да­спа­до­бы. Жа­да­еш, каб та­бе бы­ло доб­ра, не сва­ры­ся з су­се­дзя­мі. І з ты­мі, што дзве­ры ў дзве­ры на лес­віч­най клет­цы, і з су­се­дзя­мі па пла­не­це, якія, да­рэ­чы, з’я­ві­лі­ся на ёй ра­ней за нас.

Па­гля­дзеў­шы экс­па­зі­цыю, ска­жу: доб­рая вы­ста­ва. Сум­лен­ная — і па­вод­ле пра­фе­сій­ных кры­тэ­ры­яў, і па­вод­ле змес­ту і сут­нас­ці.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"