А вы якога слана заўважылі?

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны цырк рас­па­чаў но­вую пра­гра­му “Вось та­кі-і-і слон!”, па­ка­зы якой пра­цяг­нуц­ца роў­на тры ме­ся­цы — да 29 кра­са­ві­ка. Слон (а да­клад­ней, сла­ні­ха Ма­ра 47-га­до­ва­га ўзрос­ту) з’яўля­ецца ў фі­на­ле, а да­гэ­туль, акра­мя гім­нас­таў-акра­ба­таў-экві­ліб­рыс­таў і, вя­до­ма, клоў­наў, вы ўба­чы­це дрэ­сі­ра­ва­ных ко­ней, мал­па­чак, мя­дзве­дзяў і на­ват гу­сей.

/i/content/pi/cult/889/18817/3.jpgЗа­пра­сіць у наш цырк сла­на бы­ло да­ўняй ма­рай мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка ўста­но­вы Ві­таў­та­са Гры­га­лю­на­са. По­шу­кі цяг­ну­лі­ся не адзін год, пе­ра­шко­дзі­ла і пан­дэ­мія. Але як то­ль­кі бы­ла да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць, па­ча­ло скла­дац­ца астат­няе на­паў­нен­не ві­до­віш­ча — і атры­маў­ся гэт­кі ды­вер­тыс­мент, удзе­ль­ні­кі яко­га быц­цам цяг­нуць час, бо слон, дзе­ля яко­га пры­йшлі гле­да­чы, не­дзе згу­біў­ся.

На­сам­рэч ня­мец­кая дрэ­сі­роў­шчы­ца Май­лі Мо­ні бы­ла да­гэ­туль са сла­ном і іншы­мі сва­імі вы­ха­ван­ца­мі ў Го­ме­льс­кім цыр­ку, дзе ўдзе­ль­ні­ча­ла ў пра­гра­ме “На­ва­год­нія ды­фі­рам­бы, аль­бо 100 хві­лін ва­кол све­ту”. Уво­гу­ле ж апош­нім ча­сам яна шмат гас­тра­люе па Рас­іі (у тым лі­ку ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Ва­ро­не­жы) і Укра­іне, ча­сам раз­ам са сва­ім му­жам Крыс­ці­янам Гер­тне­рам — па­том­ным дрэ­сі­роў­шчы­кам сла­ноў. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та зна­ёмства з ім пры­вя­ло яе ў цырк, а ця­пер ды­нас­тыю пра­цяг­ва­юць іх дзе­ці: 10-га­до­вая Крыс­цел і 6-га­до­вы Ці­ван “па­свяць” на арэ­не гу­сей, а ў во­ль­ны час ву­чац­ца дыс­тан­цый­на ў мас­коў­скай шко­ле, ку­ды ездзяць зда­ваць іспы­ты. Ма­ці за­ўсё­ды бя­рэ іх з са­бой (Ці­ван, да­рэ­чы, на­ра­дзіў­ся ў Бе­ла­ру­сі), і на арэ­ну яны вы­хо­дзяць з та­го ча­су, як на­ву­чы­лі­ся ха­дзіць. Да­рэ­чы, яны і са сла­на­мі вы­сту­па­юць: ка­та­юцца на хо­ба­це, пра­бя­га­юць пад шэ­рым асіл­кам, але не ў нас, дзе на гэ­та ня­ма да­зво­лу. Та­му пра­ка­ціц­ца ды па­гуш­кац­ца на сла­ні­се вы­ра­шы­ла га­лоў­ны рэ­жы­сёр Бел­дзяр­жцыр­ка Ала Ні­ка­ла­ева-Алі­ева: па яе сло­вах, “цырк дае вя­лі­кія маг­чы­мас­ці лю­бо­му ча­ла­ве­ку, не­за­леж­на ад уз­рос­ту. Бо цырк — сап­раў­дная сям’я, дзе ўсе ўза­емаз­вя­за­ны, мы ў ёй жы­вём і ма­ла­дзе­ем. І пад­трым­лі­ва­ем ад­но ад­на­го”.

Цырк тры­ма­ецца на ды­нас­ты­ях і на­віч­ках, што па­цвер­дзіў рас­ійскі ду­эт клоў­наў “Бра­ты Пуш­кі­на”. На­сам­рэч “бра­ты” яны то­ль­кі па на­зве. Яўген Май­хроў­скі прад­стаў­ляе чац­вёр­тае па­ка­лен­не цыр­ка­вой сям’і, у Мін­ску вы­сту­паў сем з па­ло­вай га­доў та­му ў “Па­ра­дзе ды­нас­тый”, пра­ца­ваў так­са­ма ў Го­ме­лі, Оршы, Ві­цеб­ску. А Стэ­фан Пят­роў, акцёр па пра­фе­сіі, пры­йшоў у цырк лі­та­ра­ль­на не­ка­ль­кі ме­ся­цаў та­му і ад­ра­зу пе­ра­ўзы­шоў Яўге­на па рос­це — 191 см су­праць 160-ці.

/i/content/pi/cult/889/18817/4.jpgЗ бе­ла­рус­кай ды­нас­тыі і Андрэй Цяп­лы­гін з дрэ­сі­ра­ва­ны­мі мал­пач­ка­мі (асаб­лі­вую за­йздрасць дзят­вы вы­клі­кае па­лёт на па­вет­ра­ным ша­ры). Ме­на­ві­та ў на­шым цыр­ку на­ра­джаў­ся ну­мар “Экві­ліб­рыс­ты на ка­на­це”, дзе да Але­га Ла­ба­на­ва да­лу­чы­ла­ся юная гім­нас­тка, што ад­на­ча­со­ва за­йма­ла­ся ў цыр­ка­вой сту­дыі.

Пра­гра­ма атры­ма­ла­ся ве­ль­мі раз­ма­ітай — не то­ль­кі па жан­рах, але і па тэ­ма­ты­цы ну­ма­роў, на­ват па іх уз­рос­та­вым цэн­зе, ха­ця ўся пра­гра­ма цал­кам па­зна­ча­на як 0+. Не ўпэў­не­на, што ма­ль­цы ўця­мяць “мас­тац­ка-інтэ­лек­ту­аль­ную” скі­ра­ва­насць клоў­нскіх рэ­прыз з ду­эллю Пуш­кі­на, Тан­цам ма­ле­нь­кіх ле­бе­дзяў і Кан­ка­нам Афен­ба­ха ў лас­тах, а вось як біць у па­хві­ну — на­ву­чац­ца да­клад­на. Іх дзя­ду­лі і ба­ць­кі бо­льш упа­да­ба­юць тан­цоў­шчыц, што там-сям раз­баў­ля­юць дзея­нне. Асаб­лі­ва ка­лі тыя ў кід­кіх бюс­тга­ль­та­рах з бліс­каў­ка­мі пад рас­шпі­ле­ны­мі пін­жа­ка­мі. Не, я не су­праць гул­лі­ва­га сэк­сі, але не­ка­то­рым ну­ма­рам ды тру­кам, на­ват надзвы­чай цяж­кім для вы­ка­нан­ня, усё ж не ха­па­ла эстэ­тыч­нас­ці. Ча­сам уво­гу­ле скла­да­ла­ся ўра­жан­не, што га­лоў­най мэ­тай та­кіх ну­ма­роў ці іх фраг­мен­таў бы­лі пе­ра­адо­лен­ні скла­да­нас­цей, уста­ноў­ка на “ўпер­шы­ню” і як ма­га бо­ль­шую за­трат­насць вы­сіл­каў, а не ўлас­на мас­тац­кія ўра­жан­ні і ра­дасць пуб­лі­кі. Бо ка­лі мал­пач­ка ў су­ке­нач­цы ўтрым­лі­вае хвос­ці­кам мя­чык, пры­ціс­ка­ючы яго да за­ду, гэ­та мо­жа вы­клі­каць і цал­кам фі­зі­яла­гіч­ныя аса­цы­яцыі. За­тое смеш­ныя гу­сі, што скат­ва­юцца з гор­кі, як гэ­та лю­бяць ра­біць дзе­ці, вы­клі­ка­юць мо­ра па­зі­ты­ву. Але ж Май­ла не над­ае гэ­та­му ну­ма­ру каш­тоў­нас­ці, маў­ляў, ён не ары­гі­на­ль­ны, у Еўро­пе та­кіх мно­га. Дык, мо­жа, ме­на­ві­та та­му ён та­кі па­пу­ляр­ны, што пры мі­ні­му­ме вы­дат­каў до­рыць мак­сі­мум леп­шых эмо­цый? У цыр­ку ўво­гу­ле ве­ль­мі важ­ная лёг­касць вы­ка­нан­ня — ка­неш­не, уяў­ная, але ме­на­ві­та яна да­зва­ляе не шка­да­ваць артыс­таў (бед­не­нь­кія, яны так ста­ра­юцца, а мне ад гэ­та­га ні хо­лад­на ні го­ра­ча), а ра­да­вац­ца іх да­сяг­нен­ням.

Бо­льш фан­та­зій­най, пэў­на, маг­ла быць сю­жэт­ная кан­ва. Ка­лі ўжо ўсе шу­ка­юць сла­на, дык па­вет­ра­ная гім­нас­ты­ка мо­жа быць пры­пад­не­се­на як маг­чы­масць агле­дзець на­ва­кол­ле, вы­ступ­лен­ні жы­вёл — як жа­дан­не за­пы­таць у іх, ці не ба­чы­лі свай­го сяб­ра. А вы­ступ­лен­не Па­ўла Сі­не­ль­ні­ка­ва на рэ­йнскім ко­ле ў воб­ра­зе трэ­не­ра па фіт­не­се — мо­жа, сла­ні­ха вы­ра­шы­ла схуд­нець ды за­пі­са­ла­ся да яго на аэ­ро­бі­ку?

Не над­ае імпэ­ту і па­ча­так пра­гра­мы: аркес­тра­вая ўвер­цю­ра гу­чыць у цем­ры, хі­ба з рас­кве­ча­ным ку­па­лам-стол­лю — пры­тым што сён­ня на­ват у опе­ры інстру­мен­та­ль­ныя ўсту­пы ды інтэр­ме­дыі на­бы­ва­юць тэ­атра­лі­за­цыю. На пус­тую арэ­ну вы­хо­дзіць шпрэх­штал­май­стар, сум­на рас­па­вя­дае гіс­то­рыю пра тое, як згу­біў­ся слон. І то­ль­кі па­сля гэ­та­га цыр­ка­вая пра­сто­ра за­паў­ня­ецца артыс­та­мі і гля­дач атрым­лі­вае сваю по­рцыю свя­та. Кан­чат­ко­вае ж раз­умен­не та­го, што ты ў цыр­ку, пры­хо­дзіць раз­ам з квар­тэ­там акра­ба­таў на джам­пе­рах, якіх дзяў­чын­ка на­зва­ла “па­ла­са­ты­мі за­йчы­ка­мі”, бо кож­ны з іх і сап­раў­ды на­гад­ваў Тру­сі­ка з “Алі­сы ў Кра­іне цу­даў”.

— Не ха­чу, каб мае ўну­кі вы­ву­ча­лі жы­вёл то­ль­кі па кар­цін­ках, — ска­заў у час прэс-кан­фе­рэн­цыі В.Гры­га­лю­нас, ад­каз­ва­ючы на пы­тан­не пра за­ба­ро­ну вы­ступ­лен­няў жы­вёл у не­ка­то­рых кра­інах. — На­бы­ва­ючы квіт­кі, на­шы гле­да­чы за­ўсё­ды за­пыт­ва­юць, якія жы­вё­лы бу­дуць. У нас бы­лі бе­ге­мот, на­са­рог, морж, пін­гві­ны — ця­пер вось слон. Жы­вё­лы ў цыр­ку зна­хо­дзяц­ца ў леп­шых умо­вах, чым у жы­вой пры­ро­дзе, та­му і жы­вуць до­лей.

Ну а пра тое, як цырк пад­аўжае жыц­цё гле­да­чоў, ве­да­юць усе. Хо­ча­це пра­ве­рыць? Пры­хо­дзь­це!

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"