Пачуць голас людзей культуры

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Пра­цяг­ва­ецца ўсе­на­род­нае аб­мер­ка­ван­не пра­екта змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Не за­ста­лі­ся ўба­ку прад­стаў­ні­кі ку­ль­тур­най сфе­ры. Яны падзя­лі­лі­ся сва­ім мер­ка­ван­нем на­конт но­вай рэ­дак­цыі Асноў­на­га За­ко­на на ды­яло­га­вых пля­цоў­ках, зла­джа­ных у му­зе­ях, біб­лі­ятэ­ках, тэ­атрах і про­фі­ль­ных на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах па ўсёй кра­іне.

Ка­лек­ты­ву Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны пра­ект аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі прад­ста­віў на­ча­ль­нік юры­дыч­на­га ад­дзе­ла Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Ві­таль Бей­лін. Ён агу­чыў інфар­ма­цыю пра асноў­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні, па­тлу­ма­чыў важ­насць пра­вя­дзен­ня рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му. На­ту­ра­ль­на, най­бо­ль­шую ці­ка­васць у му­зей­ных спе­цы­яліс­таў вы­клі­ка­лі тэ­зі­сы пра за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най пра­ўды і па­мя­ці, пры­шчап­лен­не дзе­цям па­ва­гі да за­ко­наў і тра­ды­цый на­шай кра­іны, бо ме­на­ві­та на гэ­та скі­ра­ва­на пра­ца му­зея.

Удзе­ль­ні­кі ды­яло­га­вай пля­цоў­кі ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў на ча­ле з рэ­кта­рам На­тал­ляй Кар­чэў­скай зра­бі­лі акцэнт на арты­ку­лах, звя­за­ных з ся­мей­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі і вы­ха­ван­нем ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, за­ха­ван­нем ку­ль­тур­ных тра­ды­цый, рол­лю Прэ­зі­дэн­та і Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду ў гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным жыц­ці.

Бо­льш за 80 ча­ла­век на аб­мер­ка­ван­не пра­екта змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі саб­ра­ла ма­лая сцэ­на На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атры імя Мак­сі­ма Гор­ка­га. На­мес­нік ды­рэк­та­ра Анас­та­сія Шы­рай рас­ка­за­ла су­пра­цоў­ні­кам пра гіс­то­рыю Асноў­на­га За­ко­на і звяр­ну­ла ўва­гу на асаб­лі­вас­ці но­вай рэ­дак­цыі. На пы­тан­ні пры­сут­ных ад­ка­за­лі ды­рэк­тар тэ­атра Эду­ард Ге­ра­сі­мо­віч і мас­тац­кі кі­раў­нік Сяр­гей Ка­ва­ль­чык.

Ад­кры­ты ды­ялог так­са­ма ад­быў­ся ў Ма­ла­дзёж­ным тэ­атры эстра­ды. З пра­ектам змя­нен­няў і да­паў­нен­няў ка­лек­тыў па­зна­ёмі­лі дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Сяр­гей Клі­шэ­віч, па­лі­тыч­ны агля­да­ль­нік тэ­ле­ка­на­ла «СТБ» Юлія Арцюх і дру­гі сак­ра­тар Мас­коў­ска­га ра­ённа­га ка­мі­тэ­та БРСМ Па­вел Ла­па­цін­скі. Су­пра­цоў­ні­кі тэ­атра ахвот­на вы­слу­ха­лі да­клад­чы­каў і вы­ка­за­лі па­зі­цыю на­конт за­ма­ца­ван­ня ў Кан­сты­ту­цыі тра­ды­цый­ных ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей і ад­каз­нас­ці за за­ха­ван­не па­мя­ці пра ге­ра­ічны подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

Аб­мер­ка­ван­не раз­гар­ну­ла­ся і ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі. На сус­трэ­чы ка­лек­ты­ву з кі­раў­ніц­твам уста­но­вы і прад­стаў­ні­ка­мі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры га­вор­ка ішла пра збе­ра­жэн­не тра­ды­цый, гіс­та­рыч­ную па­мяць бе­ла­ру­саў, вы­ха­ван­не мо­ла­дзі, пра­цу за­ка­на­даў­чай і вы­ка­наў­чай га­лін ула­ды.

Плён­най атры­ма­ла­ся раз­мо­ва пра аб­наў­лен­не Асноў­на­га За­ко­на ў Му­зеі аб­аро­ны Брэс­цкай крэ­пас­ці. Сус­трэ­ча па­ча­ла­ся гіс­та­рыч­ным экс­кур­сам. Да­цэнт Брэс­цка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.С. Пуш­кі­на, кан­ды­дат па­лі­тыч­ных на­вук Эду­ард Се­вя­рын асвят­ліў шлях ста­наў­лен­ня да­ку­мен­та, звяр­нуў ува­гу слу­ха­чоў на пе­ра­емнас­ці пе­рад­аво­га во­пы­ту і ня­змен­нас­ці асноў­ных пры­нцы­паў, ад­люс­тра­ва­ных у су­час­най Кан­сты­ту­цыі. За­про­ша­ныя спе­цы­яліс­ты да­лі вы­чар­па­ль­ныя ад­ка­зы на пы­тан­ні су­пра­цоў­ні­каў. Пад­во­дзя­чы вы­ні­кі, ды­рэк­тар ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су «Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой» Ры­гор Бы­сюк адзна­чыў, што час­тка ра­ней­шых пра­па­ноў ад ка­лек­ты­ву знай­шла ад­люс­тра­ван­не ў пра­екце Кан­сты­ту­цыі і іншых за­ка­на­даў­чых актах.

Так­са­ма ды­яло­га­выя пля­цоў­кі зла­дзі­лі ў Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі, На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў, На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы і дзя­сят­ках іншых уста­ноў рэ­спуб­лі­кі. Актыў­нае аб­мер­ка­ван­не аб­ноў­ле­най Кан­сты­ту­цыі ў арга­ні­за­цы­ях свед­чыць, што дзея­чы ку­ль­ту­ры раз­уме­юць сваю ад­каз­насць за бу­ду­чы­ню кра­іны, пад­трым­ку гра­ма­дзян­скай зго­ды і збе­ра­жэн­не спад­чы­ны.