Панарама сучасных рэалій

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярына Дулава:

— Па­слан­не Кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы па­ка­за­ла гла­ба­ль­ную пан­ара­му падзей, па­лі­тыч­ных і эка­на­міч­ных пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­юцца сён­ня ў на­шай кра­іне і ў све­це. Вя­лі­кае ўра­жан­не зра­бі­ла пра­па­на­ва­ная ў не­ча­ка­най фор­ме маг­чы­масць для гра­мад­ства ад­ка­заць на тры важ­ныя пы­тан­ні, якія да­ты­чац­ца да­лей­ша­га раз­віц­ця і шля­ху на­шай кра­іны. Гэ­тая пра­па­но­ва бы­ла вы­слу­ха­ная і пры­ня­тая з вя­лі­кай ува­гай і за­ці­каў­ле­нас­цю, яна пры­му­шае за­ду­мац­ца аб вы­клі­ках бу­ду­чы­ні, за­ду­мац­ца, ці га­то­выя мы да іх, ці га­то­выя пра­ца­ваць па-но­ва­му ў су­час­ных аб­ста­ві­нах.

Фар­мат вы­сту­пу Прэ­зі­дэн­та да­зво­ліў нам быць не па­сіў­ны­мі слу­ха­ча­мі, але актыў­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі аб­мер­ка­ван­ня надзён­ных пы­тан­няў. Мяр­кую, ні­ко­га не па­кі­ну­лі аб­ыя­ка­вы­мі ня­звык­лая для нас тэ­ма вай­ны і мі­ру, пы­тан­ні, звя­за­ныя з эка­на­міч­ным раз­віц­цём Бе­ла­ру­сі. Маю ўва­гу пры­цяг­ну­ла так­са­ма тэ­ма кан­сты­ту­цый­най рэ­фор­мы, бо, як член Кан­сты­ту­цый­най ка­мі­сіі, я маю ўяў­лен­не аб тым, як пра­хо­дзі­лі ра­бо­та над пра­ектам Кан­сты­ту­цыі і яго аб­мер­ка­ван­не, як Прэ­зі­дэнт ка­мен­та­ваў гэ­ты пра­цэс і ўно­сіў у яго свае ка­рэк­ты­вы.