Сучаснасць праз прызму гісторыі

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой:

— На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зе­ем Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь за­пла­на­ва­ны шэ­раг ме­рап­ры­емстваў, пры­мер­ка­ва­ных да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Пры­ня­тае ра­шэн­не, што вы­ста­вач­ны пра­ект, які 28 сту­дзе­ня быў прад­стаў­ле­ны ў Па­ла­цы Рэ­спуб­лі­кі з на­го­ды Па­слан­ня Кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы да бе­ла­рус­ка­га на­ро­да і На­цы­яна­ль­на­га схо­ду, пры­све­ча­ны гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай Кан­сты­ту­цыі і кан­сты­ту­цый­ных пе­ра­тва­рэн­няў у мі­ну­лым на­шай кра­іны, бу­дзе экс­па­на­вац­ца ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі на пра­ця­гу двух на­ступ­ных ме­ся­цаў. У да­лей­шым мы мяр­ку­ем ка­арды­на­ваць ра­бо­ту па арга­ні­за­цыі ме­рап­ры­емстваў у рам­ках свят­ка­ван­ня Дня Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не, а так­са­ма Дня не­за­леж­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пла­ну­ем маш­таб­ныя ме­рап­ры­емствы з удзе­лам аб­лас­ных і ра­ённых му­зей­ных уста­ноў, каб жы­ха­ры ўсіх рэ­гі­ёнаў на­шай кра­іны ме­лі маг­чы­масць азна­ёміц­ца з ра­ры­тэт­ны­мі артэ­фак­та­мі, звя­за­ны­мі з падзе­ямі апош­няй вай­ны.

У ве­рас­ні будзе пра­ект да Дня на­род­на­га адзін­ства, звя­за­ны з падзе­ямі во­се­ні 1939 го­да. Пла­ну­ецца акцыя і да Фес­ты­ва­лю на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, якая пад­крэс­ліць знач­насць ро­лі ўсіх на­цы­яна­ль­нас­цей, што пра­жы­ва­юць у на­шай кра­іне, іх уклад у ства­рэн­не і раз­віц­цё на­шай дзяр­жа­вы.