Бе­ла­рус­кі “Вер­саль”, або Ізноў пра палац Булгакаў у Жылічах

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

На­ша га­зе­та бо­льш за пят­нац­цаць га­доў пі­ль­на со­чыць за ад­на­ўлен­нем сла­ву­та­га па­ла­ца ў не­вя­ліч­кім агра­га­рад­ку Жы­лі­чы, што ў Кі­раў­скім ра­ёне Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. На 2022 год за­пла­на­ва­на за­вяр­шэн­не трэ­цяй чар­гі рэ­стаў­ра­цыі. З гэ­тай на­го­ды мы вы­ра­шы­лі пры­свя­ціць па­ла­цу Бул­га­каў чар­го­вую пуб­лі­ка­цыю.

/i/content/pi/cult/888/18808/24.jpgСТА­РОН­КА ГІС­ТО­РЫІ

У № 12 на­шай га­зе­ты за 2007 год вы­йшаў арты­кул Свят­ла­ны Ішчан­ка “Жы­ліц­кі па­лац як ру­ха­вік пе­ра­мен”, у якім бы­ла над­ру­ка­ва­на ка­рот­кая гіс­то­рыя Жы­ліц­ка­га па­ла­ца. Ёсць ма­тэ­ры­ялы пра Жы­лі­чы і ў №№ 18 (2009), 40 (2015), 3 і 6 (2021) “К”. Пер­шыя згад­кі ма­ёнтка До­бас­на (а ме­на­ві­та пад та­кой на­звай яго трэ­ба шу­каць у шмат­том­ні­ку па ма­ёнтках бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай да­след­чы­ка Ра­ма­на Афта­на­зы) ся­га­юць у ча­сы вя­лі­ка­га кня­зя Ві­таў­та. Князь гэ­ты за не­вя­до­мыя за­слу­гі пе­рад­аў До­бас­ну ў ру­кі друц­ка­га кня­зя Дзміт­рыя Ся­кі­ры. У да­лей­шым ма­ёнтак па­тра­піў да кня­зёў Траб­скіх, якія бы­лі ў сва­яцтве з кня­зя­мі Га­ль­шан­скі­мі (на­га­да­ем, што за­мак у Га­ль­ша­нах так­са­ма ад­на­ўля­ецца). Ад Траб­скіх у спад­чы­ну ма­ёнтак пе­ра­йшоў да вя­лі­ка­га кан­цле­ра ВКЛ Альб­рых­та Гаш­то­ль­да. Важ­нае да­сяг­нен­не гэ­та­га дзея­ча бе­ла­рус­ка­га Ся­рэд­ня­веч­ча — пад­рых­тоў­ка Пер­ша­га Ста­ту­та ВКЛ, які вы­йшаў у 1529 го­дзе. Ад­ным з важ­ных па­ра­гра­фаў Ста­ту­та ста­ла за­ба­ро­на не ўра­джэн­цам ВКЛ на­бы­ваць зям­лю і за­ймаць дзяр­жаў­ныя па­са­ды. За Гаш­то­ль­да­мі ў До­бас­не за­гас­па­да­ры­лі кня­зі Хад­ке­ві­чы.

Лі­чыц­ца, што аб­арон­чы за­мак быў па­бу­да­ва­ны вя­лі­кім гет­ма­нам Янам Ка­ра­лем Хад­ке­ві­чам, сла­ву­тым пе­ра­мож­цам шве­даў, тур­каў і іншых во­ра­гаў ВКЛ. Па­зней, у па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя, на яго мес­цы Бул­га­ка­мі быў уз­ве­дзе­ны па­лац. Ад са­мо­га за­мка на той мо­мант за­ста­ва­лі­ся то­ль­кі зем­ля­ныя ва­лы, якія бач­ныя на ма­люн­ках На­па­ле­она Орды. Да­рэ­чы, яшчэ ад­ным гіс­та­рыч­ным мас­тком у іншы рэ­гі­ён бу­дзе згад­ка дру­го­га за­мка Яна Хад­ке­ві­ча, на Ба­ра­на­віч­чы­не, блі­зу вёс­кі Но­вая Мыш. Ад яго так­са­ма за­ста­лі­ся ма­гут­ныя зем­ля­ныя ва­лы. Ад Хад­ке­ві­чаў ма­ёнтак, дзя­ку­ючы шлюб­ным су­вя­зям, пе­ра­йшоў да кня­зёў Са­пе­гаў. А вось ужо ад іх у 1815 го­дзе До­бас­на, Жы­лі­чы і ва­ко­лі­цы пе­ра­хо­дзяць да Ігна­та і Він­цэн­та Бул­га­каў. Кня­зя­мі яны не бы­лі, але ме­лі та­кое ж да­ўняе па­хо­джан­не, як і па­пя­рэд­нія ўла­да­ль­ні­кі. Па ўсей ве­ра­год­нас­ці, Бул­га­кі ме­лі та­тар­скі па­ча­так ро­ду. Але яшчэ ў XV—XVI ста­год­дзях цал­кам “аклі­ма­ты­за­ва­лі­ся”, рас­паў­сю­дзі­лі­ся па ўсёй тэ­ры­то­рыі сён­няш­няй Бе­ла­ру­сі і па­ра­дні­лі­ся з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю мясц­овых ро­даў. Пры­кла­дам, Стаб­роў­скі­мі, з якіх вы­йшлі вя­до­мы мас­так Ка­зі­мір Стаб­роў­скі і яго­ны стры­ечны брат Юзаф, ства­ра­ль­нік сло­нім­ска­га кра­язнаў­ча­га му­зея. Пі­янер бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі Ян Бул­гак так­са­ма прад­стаў­нік гэ­та­га ро­ду, на­ваг­рад­скай га­лі­ны. Да­дам, што род ста­год­дзе за ста­год­дзем ста­бі­ль­на вы­да­ваў са сва­іх шэ­ра­гаў мясц­овых урад­ні­каў роз­на­га ка­ліб­ру — вой­скіх, сто­ль­ні­каў, лоў­чых, чаш­ні­каў, аб­озных, грод­скіх пі­са­раў і гэ­так да­лей. А яшчэ і дэ­пу­та­таў на тры­бу­нал. Да­рэ­чы, апош­ні ўні­яцкі міт­ра­па­літ, Іа­са­фат Бул­гак, які па­мёр у 1838 го­дзе, з гэ­та­га ж ро­ду. Так што ў му­зей­най экс­па­зі­цыі па­ла­ца Бул­га­каў бу­дзе што рас­па­вес­ці.

КА­РА­ЛЕЎ­СКІЯ АМБІ­ЦЫІ ПА­ВЯ­ТО­ВА­ГА МАР­ШАЛ­КА

Ва­кол До­бас­ны ў ХІХ ста­год­дзі бы­ло ня­ма­ла ма­ёнткаў бе­ла­рус­кай шлях­ты. Оль­са на­ле­жа­ла За­бе­лам, Ста­рая Бе­лі­ца — Пе­ра­свет-Со­лта­нам, Ма­ле­ві­чы —Жу­коў­скім, Турск — Се­на­жац­кім. Але ні­вод­ная ся­дзі­ба ці па­ла­цык у гэ­тых ма­ёнтках, на­ват вя­до­мы сва­ім ха­рас­твом па­лац Ко­зе­лаў-Па­клеў­скіх у Крас­ным Бе­ра­гу, не мог па­ра­ўнац­ца па­ме­ра­мі з амбі­цый­ным пра­ектам Бул­га­каў. Яны па­бу­да­ва­лі ў До­бас­не (да­лей Жы­лі­чах) сап­раў­дную ка­ра­леў­скую рэ­зі­дэн­цыю. Ні­які ча­со­вы ста­тус па­вя­то­ва­га мар­шал­ка не змог бы скі­ра­ваць дум­ку шлях­ці­ча на та­кі ка­ла­са­ль­ны вы­сі­лак. Бы­ло не­шта іншае. Тут уз­гад­ва­ецца дзед на­ша­га сла­ву­та­га кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, так­са­ма Ста­ніс­лаў. Пры­йшоў ён з Пад­ляш­ша ў ВКЛ “з ад­ной тор­бай”, а па­мёр у 1807 го­дзе мі­ль­яне­рам. Да­рэ­чы, улас­ні­кі Жы­лі­чаў па­ра­дні­лі­ся і з Ма­нюш­ка­мі. І вось Ігнат-Ка­зі­мір Бул­гак, пля­мен­нік зга­да­ных вы­шэй Ігна­та і Він­цэн­та, рас­па­чы­нае ў 1823 го­дзе бу­доў­лю сва­ёй рэ­зі­дэн­цыі. Яна ад та­го ча­су не раз пе­ра­бу­доў­ва­ла­ся і да­бу­доў­ва­ла­ся, па­куль не на­бы­ла сён­няш­ні вы­гляд.

Жа­на­ты Ігнат быў двой­чы. Пер­шай яго жон­кай ста­ла Іза­бэ­ла Слі­зень, а дру­гой — яе сяс­тра Та­рэ­за. За­ха­ва­лі­ся парт­рэ­ты Ігна­та і Та­рэ­зы, якія ства­рыў вя­до­мы мас­так Ян Да­мель і якія ка­лі­сь­ці за­хоў­ва­лі­ся ў Жы­лі­чах.

Згод­на з апі­сан­нем па­ла­ца, мес­ца, дзе ён зна­хо­дзіў­ся, бы­ло надзвы­чай ці­ка­вае. Мож­на ска­заць, ку­ль­тур­ны цэнтр Баб­руй­шчы­ны. У ім ме­ла­ся каш­тоў­ная біб­лі­ятэ­ка на 7000 та­моў, ся­род якіх бы­ло пер­шае вы­дан­не “Хро­ні­кі Ма­цея Стрый­коў­ска­га”, дзён­ні­кі со­ймаў і іншае. Ме­ла­ся ну­міз­ма­тыч­ная ка­лек­цыя і парт­рэт­ная га­ле­рэя. За­хоў­ва­ла­ся 18 слуц­кіх па­ясоў фаб­ры­кі Ма­джар­скіх (сва­які Ма­нюш­каў і, та­кім чы­нам, Бул­га­каў). Ва ўсіх за­лах бы­ла цу­доў­ная акус­ты­ка. Але… на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ўсё змя­ні­ла­ся на­век.

НА­ЦЫ­ЯНА­ЛІ­ЗА­ЦЫЯ І АД­УКА­ЦЫЯ. ПА­ЛОН І ВЫ­ЗВА­ЛЕН­НЕ. ПА­ЧАТ­КІ РЭ­СТАЎ­РА­ЦЫІ

Гіс­та­рыч­ныя лё­сы ся­дзіб і па­ла­цаў усход­няй час­ткі Бе­ла­ру­сі ве­ль­мі пад­обныя (гл. “К” № 24, 2021). Па­сля 1917 го­да ўсе яны, якія аца­ле­лі, бы­лі на­цы­яна­лі­за­ва­ныя. У ко­ліш­ніх шля­хец­кіх гнёз­дах ад­кры­ва­лі­ся дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы — шко­лы, амбу­ла­то­рыі, кал­гас­ныя ўпра­вы. У па­ла­цы Бул­га­каў спяр­ша быў ад­кры­ты дзі­ця­чы дом, а ў 1930-1941-х дзей­ні­чаў сель­ска­гас­па­дар­чы тэх­ні­кум. У ча­сы ня­мец­кай аку­па­цыі там зна­хо­дзіў­ся шпі­таль. А па­сля вы­зва­лен­ня — ізноў уста­но­вы ад­ука­цыі: шко­ла, тэх­ні­кум, а по­тым — ка­ледж. Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы гэ­та­му па­лац і да­ча­каў­ся рэ­стаў­ра­цыі. Да­рэ­чы, ста­тус гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці яму быў над­адзе­ны яшчэ ў 1951 го­дзе. У 1956-м спе­цы­яліс­та­мі Баб­руй­скай май­стэр­ні інсты­ту­та “Бел­дзяр­жпра­ект” быў рас­пра­ца­ва­ны пра­ект ад­на­ўлен­ня і рэ­кан­струк­цыі. У 1961 го­дзе ства­ра­ецца но­вы пра­ект, але пра­цы не па­ча­лі­ся і та­ды. То­ль­кі ў 1972-1975 га­дах да­йшло да час­тко­вай рэ­стаў­ра­цыі, на якую бы­ло вы­дат­ка­ва­на 1 250 000 руб­лёў. Але ў 1980 го­дзе тэх­ні­кум пе­ра­ехаў у іншы бу­ды­нак і па­лац за­стаў­ся сам-на­сам з рэ­аль­най па­гро­зай. Яго стан па­чаў імклі­ва па­гар­шац­ца. У 1990-1992 га­дах пры­йшло­ся пра­во­дзіць су­пра­ць­ава­рый­ныя ра­бо­ты па за­ха­ван­ні ўні­ка­ль­най ляп­ной сто­лі. А ў 2001-2003-х ужо пры­йшло­ся ра­ман­та­ваць дах па­ла­ца. І вось гэ­ты час, па­-
д­аец­ца, і стаў тым са­мым Ру­бі­ко­нам, які кан­чат­ко­ва вы­ра­шыў лёс па­ла­ца.

У 2005-2006 га­дах мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь вы­дат­ка­ва­ла пер­шыя срод­кі на пра­вя­дзен­не інжы­нер­на-тэх­ніч­на­га аб­сле­да­ван­ня па­ла­ца. У на­ступ­ным го­дзе су­ма вы­дат­ка­ва­ных гро­шаў скла­ла 400 мі­ль­ёнаў не­да­мі­на­ва­ных руб­лёў. У 2008 го­дзе бы­ла пад­рых­та­ва­на пра­ектна-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя на пра­вя­дзен­не пер­шай чар­гі рэ­стаў­ра­цый­на-ад­на­ўлен­чых ра­бот (плюс 470 мі­ль­ёнаў). За­каз­чы­кам прац ста­ла ўні­тар­нае прад­пры­емства “Цэнтр рэ­стаў­ра­цыі” Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма. У 2009 го­дзе су­ма вы­дат­каў скла­ла ка­ля 2 мі­ль­ярдаў руб­лёў. У тыя ча­сы быў спа­дзеў, што ўсе пра­цы ўдас­ца за­вер­шыць у 2015 го­дзе. Але…

ПАД­СУ­МА­ВАН­НЕ ВЫ­НІ­КАЎ НА 2022 ГОД

Увесь пра­ект рэ­кан­струк­цыі з рэ­стаў­ра­цы­яй і пры­ста­са­ван­нем па­ла­ца Бул­га­каў у Жы­лі­чах пер­ша­па­чат­ко­ва быў раз­бі­ты на пяць пус­ка­вых чэр­гаў. Пер­шы з іх — ад­на­ўлен­не кор­пу­са “Шко­ла мас­тац­тваў”. Згод­на з пра­ектам, там ад­бы­ла­ся по­ўная за­ме­на ста­ляр­кі, уз­мац­нен­не пад­мур­ка, рэ­стаў­ра­цыя фа­сад­на­га аздаб­лен­ня, за­ме­на інжы­нер­ных се­так, улад­ка­ван­не ма­на­літ­ных пе­ра­крыц­цяў і шат­ро­ва­га да­ху з ацын­ка­ва­най ста­лі. За­тым над­ышла чар­га па­ўднё­ва­га, га­лоў­на­га і па­ўноч­ных кар­пу­соў (гас­цёў­ня, му­зей, кар­цін­ная га­ле­рэя, біб­лі­ятэ­ка). Апош­няя чар­га прад­угле­джвае ра­бо­ты па ад­на­ўлен­ні па­рка і вод­най сіс­тэ­мы.

Каб да­ве­дац­ца пра тое, якім быў вы­нік се­зо­на 2021 го­да і якія пла­ны ў рэ­стаў­ра­та­раў на 2022-гі, мы па­ра­змаў­ля­лі з Ула­дзіс­ла­вам Ку­ла­ке­ві­чам, ды­рэк­та­рам Жы­ліц­ка­га гіс­та­рыч­на­га ком­плек­су-му­зея.

За 2021 год у бо­ль­шай час­тцы па­ко­яў па­ла­ца бы­ла пра­ве­дзе­на рэ­стаў­ра­цыя, за­ла­чэн­не і афар­боў­ка ляп­но­га дэ­ко­ру сто­лі, а на пад­ло­гу ўкла­дзе­ны па­ркет, — па­ве­да­міў нам ён. — Бы­лі ад­рэс­таў­ра­ва­ны па­ра­дныя схо­ды і він­та­выя лес­ві­цы. На 2022 год за­пла­на­ва­на за­вер­шыць рэ­стаў­ра­цыю ляп­ні­ны, уклад­ку і шлі­фоў­ку па­ркет­най пад­ло­гі. Так­са­ма ў пла­нах на­быць мэб­лю і не­абход­нае аб­ста­ля­ван­не для за­лаў па­ла­ца. То-бок сё­ле­та бу­дзе за­вер­ша­на трэ­цяя пус­ка­вая чар­га”.

Што і ка­заць, вы­дат­ная на­ві­на! Спа­дзя­юся, што сё­ле­та ў нас бу­дзе яшчэ ад­на на­го­да на­пі­саць пра па­лац.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар