Ля пад­мур­каў айчын­най на­ву­кі

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

У апош­нюю ня­дзе­лю сту­дзе­ня ў на­шай кра­іне адзна­ча­ецца Дзень бе­ла­рус­кай на­ву­кі — свя­та, уста­ля­ва­нае яшчэ ў 1993 го­дзе. Сё­ле­та гэ­ты дзень су­паў так­са­ма з важ­най да­тай у гіс­то­рыі айчын­най на­ву­ко­вай су­по­ль­нас­ці: 30 сту­дзе­ня спаў­ня­ецца сто га­доў з дня за­сна­ван­ня Інсты­ту­та бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры (Інбел­ку­ль­та) — пер­шай у Бе­ла­ру­сі шмат­га­лі­но­вай на­ву­ко­ва-да­след­чай уста­но­вы, якая ў 1929 го­дзе бы­ла рэ­арга­ні­за­ва­ная ў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію на­вук. Да­рэ­чы бу­дзе ска­заць, што 25 сту­дзе­ня ў На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў па­ся­джэн­не-на­ра­ду, у хо­дзе якой кан­ста­та­ваў: бе­ла­рус­кай на­ву­цы ёсць чым га­на­рыц­ца.

/i/content/pi/cult/888/18807/23.jpgІнсты­тут бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры быў ство­ра­ны на ба­зе На­ву­ко­ва-тэр­мі­на­ла­гіч­най ка­мі­сіі На­род­на­га ка­мі­са­ры­ята асве­ты Бе­ла­рус­кай Са­вец­кай Са­цы­яліс­тыч­най Рэ­спуб­лі­кі, у скла­дзе дзвюх сек­цый: этно­ла­га-лін­гвіс­тыч­най (са слоў­ні­ка­вай, тэр­мі­на­ла­гіч­най і лі­та­ра­тур­на-да­след­чай ка­мі­сі­яй) і пры­ро­даз­наў­чай (з гео­ла­га-гле­баз­наў­чай ка­мі­сі­яй). Інбел­ку­льт з’яў­ляў­ся ад­на­ча­со­ва на­ву­ко­ва-да­след­чай і ку­ль­тур­на-гра­мад­скай уста­но­вай: ён быў па­клі­ка­ны слу­жыць не то­ль­кі на­ву­цы, але і ку­ль­тур­на­му ды на­цы­яна­ль­на­му вы­ха­ван­ню.

Пер­шым стар­шы­нёй Інбел­ку­ль­та да 1924 го­да быў мо­ваз­наў­ца Сця­пан Не­кра­шэ­віч, за­тым на гэ­тай па­са­дзе яго змя­ніў гіс­то­рык Усе­ва­лад Ігна­тоў­скі. Ся­род су­пра­цоў­ні­каў Інсты­ту­та бы­лі та­кія вы­дат­ныя на­ву­коў­цы, як гео­гра­фы Мі­ка­лай Азбу­кін, Мі­хай­ла Гра­мы­ка і Аркадзь Смо­ліч, мо­ваз­наў­цы Мі­ко­ла Бай­коў і Язэп Лё­сік, мас­тац­тваз­наў­ца Мі­ка­лай Шча­ка­ці­хін, гіс­то­ры­кі Вац­лаў Лас­тоў­скі і Ула­дзі­мір Пі­чэ­та, па­эты Змі­цер Жы­лу­но­віч, Янка Ку­па­ла і Якуб Ко­лас, і мно­гія іншыя.

ПРА­ВОБ­РАЗ АКА­ДЭ­МІІ

У сфе­ру на­ву­ко­вых за­ці­каў­ле­нас­цяў чле­наў Інбел­ку­ль­та ўва­хо­дзі­лі рас­пра­цоў­ка пра­ктыч­ных пра­блем бе­ла­рус­ка­га мо­ваз­наў­ства, вы­ву­чэн­не бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тва, гіс­то­рыі, этнаг­ра­фіі, фа­льк­ло­ру. Але раз­ві­ва­ла­ся не то­ль­кі гу­ма­ні­тар­ная сфе­ра: у 1923-1924 га­дах у скла­дзе Інбел­ку­ль­та бы­лі ство­ра­ныя агра­на­міч­ная, пры­ро­даз­наў­чая і мед­ыцын­ская сек­цыі.

На­пры­кан­цы 1923 го­да
на пра­вах па­ста­яннай ка­мі­сіі ўтва­ры­ла­ся Цэн­тра­ль­нае Бю­ро кра­язнаў­ства, у 1924-м бы­лі арга­ні­за­ва­ныя мед­ы­-
ка-ве­тэ­ры­нар­ная і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ная сек­цыі, а так­са­ма сек­цыі этнаг­ра­фіі і ге­агра­фіі, мас­тац­тва, пра­ва і пед­аго­гі­кі. У 1925-м у склад Інсты­ту­та ўвай­шла ка­мі­сія па вы­ву­чэн­ні пры­род­ных прад­укцый­ных сіл Бе­ла­ру­сі, ство­ра­ная Дзяр­жпла­нам БССР, а так­са­ма бы­лі арга­ні­за­ва­ныя яўрэй­скі і поль­скі ад­дзе­лы.

У апош­нія га­ды існа­ван­ня Інбел­ку­ль­та ў яго скла­дзе пра­ца­ва­лі ка­фед­ры гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай мо­вы, жы­вой бе­ла­рус­кай мо­вы, ды­ялек­та­ла­гіч­ная, агу­ль­най гіс­то­рыі, гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі, гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га пра­ва, гіс­то­рыі на­род­най гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі, архе­ало­гіі Бе­ла­ру­сі, этнаг­ра­фіі Бе­ла­ру­сі, гіс­то­рыі Літ­вы, гле­баз­наў­ства, ба­та­ні­кі, за­ало­гіі, ге­агра­фіі, хі­міі, антра­па­ло­гіі, Інсты­тут бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і Ге­ала­гіч­ны інсты­тут, а так­са­ма шэ­раг ка­мі­сій: біб­лі­ягра­фіч­ная, вай­ско­ва-тэр­мі­на­ла­гіч­ная, па вы­ву­чэн­ні За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, ку­ль­ту­ры ла­ты­шоў, пра­мыс­ло­вас­ці, хат­ніх ра­мёс­тваў, ка­апе­ра­цыі.

Экс­пе­ды­цыі пры­ро­даз­наў­чай сек­цыі Інбел­ку­ль­та вы­яві­лі ў Бе­ла­ру­сі за­па­сы вап­ня­ку, да­ла­мі­ту, ме­лу, ды­ята­мі­ту і апо­кі, свет­ла-зя­лё­ных глін, квар­ца­ва-глаў­ка­ні­та­вых пяс­коў, бу­ра­га жа­лез­ня­ку, фас­фа­ры­таў, бу­ра­га ву­га­лю і квар­ца­ва­га пяс­ку. Актыў­на да­сле­да­ва­лі­ся фло­ра, фаў­на, клі­мат, эка­на­міч­ная ге­агра­фія і сель­ская гас­па­дар­ка. Вя­лі­кая пра­ца бы­ла раз­гор­ну­та па па­пу­ля­ры­за­цыі кра­язнаў­ства, што да­па­маг­ло пры­цяг­нуць да су­пра­цоў­ніц­тва з Інбел­ку­ль­там шы­ро­кія ма­сы — на­пры­кан­цы 1920-х га­доў кра­язнаў­чыя аб’­яднан­ні са­вец­кай Бе­ла­ру­сі на­ліч­ва­лі ў сва­іх шэ­ра­гах бо­льш за дзе­сяць ты­сяч ча­ла­век. Ся­род най­важ­ней­шых ме­рап­ры­емстваў, зла­джа­ных Інбел­ку­ль­там, мож­на зга­даць Пер­шую Усе­бе­ла­рус­кую кра­язнаў­чую кан­фе­рэн­цыю, Пер­шы з’езд да­след­чы­каў бе­ла­рус­кай архе­ало­гіі і архе­агра­фіі і Ака­дэ­міч­ную кан­фе­рэн­цыю па рэ­фор­ме бе­ла­рус­ка­га пра­ва­пі­су і азбу­кі, якія ў мно­гім прад­выз­на­чы­лі да­лей­шы кі­ру­нак раз­віц­ця айчын­най на­ву­кі.

ВІТ­РЫ­НА СПАДЧЫНЫ

25 сту­дзе­ня ў Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Яку­ба Ко­ла­са На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся Рэ­спуб­лі­кан­ская на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ная кан­фе­рэн­цыя “Інсты­тут бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры (1922-1928): на­ра­джэн­не на­цыі і на­цы­яна­ль­най на­ву­кі”, арга­ні­за­та­ра­мі якой вы­сту­пі­лі Інсты­тут мо­ваз­наў­ства імя Яку­ба Ко­ла­са і Інсты­тут лі­та­ра­ту­раз­наў­ства імя Янкі Ку­па­лы. Як адзна­чыў ды­рэк­тар Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Гру­ша, Інсты­тут бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры быў знач­ным па­лі­тыч­ным пра­ектам са­вец­кай ула­ды, які му­сіў прад­эман­стра­ваць вы­ні­кі і да­сяг­нен­ні па­лі­ты­кі бе­ла­ру­сі­за­цыі.

Ся­род тэм, што бы­лі раз­гле­джа­ныя на кан­фе­рэн­цыі, — на­ву­ко­ва-да­след­чая ра­бо­та Інбел­ку­ль­та, спе­цы­фі­ка лін­гвіс­тыч­ных, кра­язнаў­чых, гіс­та­рыч­ных, лі­та­ра­ту­раз­наў­чых, мас­тац­тваз­наў­чых на­прам­каў ра­бо­ты бе­ла­рус­кіх ву­чо­ных у па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, тра­ды­цыі Інбел­ку­ль­та ў су­час­най айчын­най на­ву­цы, не­вя­до­мыя ста­рон­кі дзей­нас­ці Інбел­ку­ль­та, лё­сы бе­ла­рус­кіх ву­чо­ных і іх твор­чая спад­чы­на.

Асоб­ныя да­кла­ды бы­лі пры­све­ча­ныя гіс­то­рыі раз­віц­ця ака­дэ­міч­на­га мо­ваз­наў­ства, дзей­нас­ці Ды­ялек­та­ла­гіч­най ка­мі­сіі Інбел­ку­ль­та, яго рас­пра­цоў­кам па тэр­мі­на­ло­гіі пра­ва, ра­бо­це па апра­цоў­цы бе­ла­рус­кай на­ву­ко­вай сель­ска­гас­па­дар­чай тэр­мі­на­ло­гіі і ства­рэн­ні кар­та­тэ­кі слоў­ні­ка жы­вой бе­ла­рус­кай мо­вы. Асаб­лі­ва пры­цяг­ну­лі ўва­гу да­след­чы­каў по­стаць вя­до­ма­га мо­ваз­наў­ца Іо­сі­фа Воў­ка-Ле­ва­но­ві­ча і яго по­гля­ды на мо­ву вы­дан­няў Фран­цыс­ка Ска­ры­ны ды ўнё­сак у пад­рых­тоў­ку “Гіс­та­рыч­на­га слоў­ні­ка бе­ла­рус­кай мо­вы”. Так­са­ма бы­ла звер­ну­тая ўва­га на вы­ву­чэн­не Інбел­ку­ль­там ку­ль­тур на­цы­яна­ль­ных мен­шас­цяў, дзей­насць у яго скла­дзе яўрэй­ска­га ад­дзе­ла і раз­віц­цю лі­ту­аніс­ты­кі.

СЛЯ­ДЫ МІ­НУ­ЛА­ГА

У рам­ках адзна­чэн­ня Дня бе­ла­рус­кай на­ву­кі і з на­го­ды 100-год­дзя Інбел­ку­ль­та 27 сту­дзе­ня ў Інсты­ту­це гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі быў зла­джа­ны Дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй, пад­час яко­га ама­та­ры гіс­то­рыі здо­ле­лі блі­жэй па­зна­ёміц­ца з пра­цай і да­сяг­нен­ня­мі гэ­тай уста­но­вы. Са­вет ма­ла­дых ву­чо­ных Інсты­ту­та гіс­то­рыі прэ­зен­та­ваў пра­фа­ры­ента­цый­ны пра­ект “Ака­дэ­мія ма­ла­дых гіс­то­ры­каў”, па­сля гас­цей ча­ка­ла экс­кур­сія па архе­ала­гіч­най на­ву­ко­ва-му­зей­най экс­па­зі­цыі Інсты­ту­та, май­стар-клас па ўзнаў­лен­ні тэх­на­ло­гіі вы­ра­бу не­алі­тыч­ных гар­шкоў і лек­цыя “Уво­дзі­ны ў архе­ало­гію”, пад­час якіх на­вед­ва­ль­ні­кі ме­лі маг­чы­масць па­зна­ёміц­ца з най­бо­льш важ­ны­мі эта­па­мі ў раз­віц­ці айчын­най архе­ало­гіі.

А пе­ра­нес­ці­ся ў 1920-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя і па­ба­чыць блі­жэй эпо­ху ста­наў­лен­ня бе­ла­рус­кай на­ву­кі мож­на бы­ло пад­час вір­ту­аль­най і га­рад­ской экс­кур­сій па мяс­ц­інах Інбел­ку­ль­та, якія да­лі маг­чы­масць пра­йсці­ся па тых ву­лі­цах і ад­ра­сах, дзе сто га­доў та­му на­ра­джа­ла­ся пер­шая на­цы­яна­ль­ная шмат­про­фі­ль­ная на­ву­ко­вая ўста­но­ва, і да­ве­дац­ца, якія га­рад­скія бу­дын­кі сён­ня за­хоў­ва­юць па­мяць аб падзе­ях тых ча­соў.