Яна стала прадзюсарам свайго жыцця

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

29 сту­дзе­ня споў­ні­ла­ся б 75 год з дня на­ра­джэн­ня док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­ра, за­гад­чы­ка ка­фед­ры бе­ла­рус­кай і сус­вет­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Ве­ры Па­ўлаў­ны Пра­кап­цо­вай. Але, на жаль, яна не да­жы­ла да свай­го юбі­лею: 13 ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да яе не ста­ла.

/i/content/pi/cult/888/18805/21.jpgШмат га­доў я ве­даў гэ­тую цу­доў­ную жан­чы­ну, якая, акра­мя ўся­го інша­га, пра­фе­сій­на за­йма­ла­ся і мас­тац­тваз­наў­чай дзей­нас­цю. Не то­ль­кі як на­ву­ко­вец, але і як жы­вы свед­ка мас­тац­ка­га раз­віц­ця гіс­то­рыі ў па­сля­ва­енны пе­ры­яд. На пры­кла­дзе свай­го ба­ць­кі, на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Па­ўла Ва­сі­ль­еві­ча Мас­ле­ні­ка­ва, і яго мас­та­коў-ка­лег ве­ль­мі ярка рас­па­вя­да­ла ў кні­зе “Па­вел Мас­ле­ни­ков. По­ртрет ху­дож­ни­ка в зер­ка­ле вре­ме­ни”, якую яна мне пад­ара­ва­ла ў 2012 го­дзе. А праз год вы­йшла і яе мі­ні-ма­наг­ра­фія пра Мас­ле­ні­ка­ва — у се­рыі “Сла­ву­тыя мас­та­кі Бе­ла­ру­сі”. У гэ­тых кні­гах Ве­ра Па­ўлаў­на не то­ль­кі ўсла­ві­ла воб­раз та­ле­на­ві­та­га ба­ць­кі — мас­та­ка-жы­ва­піс­ца, сцэ­ног­ра­фа, рэ­кта­ра Бе­ла­рус­ка­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та, пед­аго­га, на­ву­коў­ца, удзе­ль­ні­ка Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, але і ча­ла­ве­ка сва­ёй эпо­хі, які на ча­ле з іншы­мі мас­та­ка­мі фар­мі­ра­ваў на­цы­яна­ль­ную ду­хоў­ную ку­ль­ту­ру.

Ве­ра Пра­кап­цо­ва пра­ца­ва­ла бо­льш за 40 год у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў: на па­са­дах за­гад­чы­ка ка­фед­ры тэ­орыі му­зы­кі і фар­тэ­пі­яна, за­гад­чы­ка ка­фед­ры фар­тэ­пі­яна, да­цэн­та ка­фед­ры эстрад­най му­зы­кі, на­мес­ні­ка дэ­ка­на фа­ку­ль­тэ­та мас­тац­кай твор­час­ці, а з 1994 го­да ўзна­ча­ль­ва­ла ка­фед­ру бе­ла­рус­кай і сус­вет­най мас­тац­кай ку­ль­ту­ры.

Ха­чу аса­біс­та пад­крэс­ліць, што яна з’яўля­ла­ся адзі­ным мас­тац­тваз­наў­цам, якая да­сле­да­ва­ла гіс­то­рыю і тэ­орыю мас­тац­кай ад­ука­цыі, бы­ла ства­ра­ль­ні­кам і рас­пра­цоў­шчы­кам тэ­орыі і ме­та­да­ло­гіі пер­шай на по­стса­вец­кай пра­сто­ры спе­цы­ялі­за­цыі “Кам­па­ра­тыў­нае мас­тац­тваз­наў­ства” і ў апош­нія 20 га­доў пад гэ­тай на­звай уз­на­ча­ль­ва­ла на­ву­ко­ва-пед­ага­гіч­ную шко­лу.

А яшчэ мож­на ўспом­ніць, як яна на пра­ця­гу на­ву­ко­ва-пед­ага­гіч­най дзей­нас­ці вы­дат­на за­бяс­печ­ва­ла вы­кла­дан­не лек­цый­ных кур­саў для бе­ла­рус­кіх і кі­тай­скіх ма­гіс­тран­таў, аўтар­скіх кур­саў “Мас­тац­кая ад­ука­цыя ў Бе­ла­ру­сі”, “Кам­па­ра­ты­візм у мас­тац­тве”, “Мас­тац­тваз­наў­чы се­мі­нар” і рас­пра­цоў­ва­ла ад­па­вед­ныя лек­цыі, тэ­мы і за­дан­ні для се­мі­нар­скіх за­нят­каў і здзяй­сня­ла кі­раў­ніц­тва дып­лом­ны­мі ра­бо­та­мі. Усё гэ­та, зра­зу­ме­ла, грун­та­ва­ла­ся на яе ўлас­ных пра­грам­ных на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­ных рас­пра­цоў­ках.

Ве­ра Па­ўлаў­на пра­яві­ла ся­бе і як та­ле­на­ві­ты кі­раў­нік на­ву­ко­вай (на­ву­ко­ва-пед­ага­гіч­най) шко­лы. Пад яе кры­лом пад­рых­та­ва­ны 3 док­та­ры і 18 кан­ды­да­таў мас­тац­тваз­наў­ства, у тым лі­ку 6 гра­ма­дзян КНР. Яна аўтар 5 ма­наг­ра­фій, пры­све­ча­ных ста­наў­лен­ню і раз­віц­цю му­зыч­най і мас­тац­кай ад­ука­цыі ў Бе­ла­ру­сі, ка­ля 400 на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­ных прац і на­ву­ко­вых арты­ку­лаў, у тым лі­ку ў роз­ных бе­ла­рус­кіх энцык­ла­пе­ды­ях. Яе фун­да­мен­та­ль­ныя да­сле­да­ван­ні ў архі­вах пра му­зыч­ную і мас­тац­кую ад­ука­цыю ў Бе­ла­ру­сі ста­лі сён­ня моц­най асно­вай для лек­цый­ных і пра­грам­ных кур­саў для вы­кла­дан­ня сту­дэн­там, на­ву­коў­цам. Яна здо­ле­ла ўзняць цэ­лы пласт па пад­рых­тоў­цы і фар­мі­ра­ван­ні на Бе­ла­ру­сі гэ­тай ад­ука­цый­най інсты­ту­цыі.

Мя­не за­ўсё­ды ўраж­ва­ла яе жыц­цё­вая і гра­мад­ская актыў­насць і энер­гія. Я іншы раз за­пыт­ваў Ве­ру, як ёй уда­ецца “объ­ять не­объят­ное” — зна­хо­дзіць час на ўсё тое, што пры­ма­ла яе ду­ша? У ад­каз яна то­ль­кі ве­се­ла ўсмі­ха­ла­ся і пры­го­жа па­во­дзі­ла пля­ча­мі. Маў­ляў, што зро­біш — та­кое жыц­цё. Але па­мяр­куй­це са­мі: стар­шы­ня экс­пер­тна­га са­ве­та па мас­тац­тваз­наў­стве і ку­ль­ту­ра­ло­гіі ВАК Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, член Са­ве­та па аб­аро­не ды­сер­та­цый па спе­цы­яль­нас­ці — тэ­орыя і гіс­то­рыя мас­тац­тва пры На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў імя Жур­ге­на­ва ў Алма­ты, член Са­ве­та па аб­аро­не ды­сер­та­цый пры Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пед­ага­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Мак­сі­ма Тан­ка, член рэ­дка­ле­гій шэ­ра­гу на­ву­ко­вых ча­со­пі­саў, якія вы­да­ва­лі­ся ў вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах Мін­ска, Ві­цеб­ска і По­ла­цка. Я ўжо не ка­жу пра тое, што яна шмат зра­бі­ла і ў га­лі­не між­на­род­на­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва па пад­рых­тоў­цы на­ву­ко­вых кад­раў ва ўні­вер­сі­тэ­тах Кі­тай­скай На­род­най Рэ­спуб­лі­кі і Рэ­спуб­лі­кі Ка­зах­стан. Га­на­ро­вы пра­фе­сар дзяр­жаў­на­га пед­ага­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та г. Чжэ­нь­джоў (КНР) — гэ­та так­са­ма шмат што зна­чыць...

Вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм, інтэ­лі­ген­тнасць гэ­тай пры­го­жай як знеш­няй, так і ўнут­ра­най ку­ль­ту­рай жан­чы­ны — та­кой бы­ла Ве­ра Па­ўлаў­на, якую па­ва­жа­лі шмат­лі­кія ка­ле­гі і сту­дэн­ты з на­ву­ча­ль­ных уста­ноў як на­шай кра­іны, так і за яе меж­амі, з які­мі яна за­ўсё­ды зна­хо­дзі­ла па­ра­зу­мен­не і агу­ль­ную мо­ву.

Так, яна на­ле­жа­ла да ка­гор­ты пра­фе­сі­яна­лаў-ку­ль­ту­ро­ла­гаў са­ма­га вы­со­ка­га ўзроў­ню. І гэ­та зра­зу­мець мож­на: на­ра­дзі­ла­ся ў інтэ­лек­ту­аль­най сям’і, змал­ку рас­ла і га­да­ва­ла­ся ў вы­яўлен­чым і му­зыч­ным мас­тац­тве, за­кон­чы­ла Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную кан­сер­ва­то­рыю па кла­су фар­тэ­пі­яна, за­тым — аспі­ран­ту­ру Інсты­ту­та мас­тац­тваз­наў­ства, этнаг­ра­фіі і фа­льк­ло­ру НАН Бе­ла­ру­сі, аб­ара­ні­ла кан­ды­дац­кую і док­тар­скую ды­сер­та­цыі. І як вы­нік яе твор­ча­га і на­ву­ко­ва-пед­ага­гіч­на­га жыц­ця — мед­аль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, ордэн Свя­той Пра­па­доб­най Ефра­сін­ні По­ла­цкай Бе­ла­рус­ка­га Экзар­ха­та, на­груд­ны знак Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры “За ўклад у раз­віц­цё ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі”, га­на­ро­выя гра­ма­ты Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і Мі­ніс­тэр­ства ад­ука­цыі кра­іны...

Я доб­ра ве­даў яе змал­ку, па-су­сед­ску, ка­лі яна жы­ла яшчэ з ба­ць­ка­мі ў до­ме мас­та­коў на ву­лі­цы Сур­га­на­ва. А ка­лі вы­йшла за­муж за Ула­дзі­мі­ра Пра­кап­цо­ва, на­шы сус­трэ­чы не пе­ра­ры­ва­лі­ся, бо­льш за тое, ста­лі бо­льш час­ты­мі, ка­лі Ва­ло­дзя стаў ды­рэк­та­рам Мас­тац­ка­га му­зея. Яны доб­ра гля­дзе­лі­ся по­бач, Бо­гам бы­ло на­ка­на­ва­на ім ісці по­руч, яны да­паў­ня­лі ад­но ад­на­го, на­ра­дзі­лі і вы­ха­ва­лі двух вы­дат­ных сы­ноў — Антон па­йшоў па мат­чы­най да­ро­зе, а Па­вел як мас­так — па ба­ць­коў­скай. Шмат сус­тра­ка­лі­ся мы і на кан­цэр­тах, і на прэм’ерах фі­ль­маў, і на вы­ста­вах ў му­зеі, бы­ва­лі ў гас­цях у Ва­ль­ме­на і Ра­дас­ла­вы Ала­да­вых, у май­стэр­нях Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва і Гео­ргія Па­плаў­ска­га.

Мне зда­ецца, што Ве­ра Па­ўлаў­на не то­ль­кі як жон­ка, але як і твор­чы і на­ву­ко­вы ча­ла­век сфар­мі­ра­ва­ла Ула­дзі­мі­ра Іва­на­ві­ча як асо­бу, як мас­та­ка і мас­тац­тваз­наў­цу. Ве­даю, што Ве­ра бы­ла пер­шым і га­лоў­ным рэ­цэн­зен­там яго жы­ва­піс­ных тво­раў і на­ву­ко­вых арты­ку­лаў і кніг. Ме­на­ві­та яна па­ра­іла му­жу вы­даць 12-том­нае вы­дан­не ка­лек­цыі му­зея, пер­шы том яко­га вы­йшаў у кан­цы 2021 го­да, але ёй не ўда­ло­ся як чле­ну рэ­дка­ле­гіі па­тры­маць яго ў ру­ках.

На жаль, та­кія та­ле­на­ві­тыя лю­дзі, як Ве­ра Па­ў­-
лаў­на, ад­ыхо­дзяць ве­ль­мі ра­на, і гэ­та сап­раў­дная стра­та для ўся­го на­ша­га інтэ­лек­ту­аль­на­га гра­мад­ства. Сён­ня ў род­най для Ве­ры Па­ўлаў­ны alma mater ад­бу­дуц­ца ўра­чыс­тас­ці: у біб­лі­ятэ­цы — вы­стаў­ка яе на­ву­ко­вых прац і круг­лы стол з успа­мі­на­мі пра яе вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў, а так­са­ма яны ўба­чаць на Сця­не па­мя­ці ўні­вер­сі­тэ­та ад­бі­так ейна­га імя...

Ба­рыс КРЭ­ПАК, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"