Быў век, была эпоха…

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Дзіў­ная рэч: жы­ву на­ста­ль­гі­яй па ча­се, ка­лі мае ба­ць­кі бы­лі ма­ла­ды­мі. Ад­куль гэ­та? З глы­бі­ні свя­до­мас­ці, на­пэў­на, з-за жа­дан­ня зра­зу­мець, што за эпо­ха бы­ла: у жу­дас­най вай­не пе­ра­маг­лі, а ка­му­нізм так і не па­бу­да­ва­лі. Га­ла­да­ва­лі, але за­ха­ва­лі да­бры­ню, якая доў­га яшчэ за­ста­ва­ла­ся сі­лай вы­ра­ша­ль­най. Ме­на­ві­та яна да­па­маг­ла ге­ра­ічна ўзняць ца­лі­ну, упар­та пра­клад­ваць рэ­йкі БА­Ма, а по­тым вы­тры­маць раз­умен­не бес­сэн­соў­нас­ці гэ­тых пра­ектаў. Ды ці то­ль­кі іх… Але я па­ста­ра­юся пра тое доб­рае, якое і па сён­ня акры­ляе, да­дае го­на­ру і вя­дзе за са­бой. Так, ду­хоў­насць не лі­чы­ла­ся на­быт­кам аб­ра­ных. Не­ве­ра­год­на, але по­руч з ад­на­ўлен­нем па­сля­ва­еннай гас­па­дар­кі ў Бе­ла­ру­сі вы­дат­коў­ва­лі­ся гро­шы на ўзнаў­лен­не біб­лі­ятэч­най дзей­нас­ці. На­ват у ма­мі­ну ма­ле­нь­кую вёс­ку пры­вез­лі сто­сы но­вых кніг, пе­ра­вя­за­ных вя­роў­кай. Яна згад­ва­ла, як ма­ле­нь­кая вяс­ко­вая дзяў­чын­ка пла­ка­ла, бо ні­як не маг­ла тую вя­роў­ку раз­вя­заць, а чы­таць ве­ль­мі ха­це­ла, хоць і не ўме­ла яшчэ. Чыс­тыя слё­зы бу­ду­ча­га шчы­ра­га кніж­ні­ка! Па­ка­жы­це мне та­го, хто ця­пер за­пла­ча з гэ­тай пры­чы­ны…

/i/content/pi/cult/888/18800/11.jpgБа­ць­ка вяр­нуў­ся да­ха­ты ў ад­ной гім­нас­цёр­цы. Дзя­дзь­ку Пі­лі­пу па­шан­ца­ва­ла бо­лей. Ён па­сля ўтай­ма­ван­ня Бер­лі­на апы­нуў­ся з та­кой жа мэ­тай у япон­скім Порт-Арту­ры, ад­куль і пры­вёз ма­ці япон­ска­га шоў­ку. У на­шай на­паў­раз­бу­ра­най кра­іне па­чы­на­ла­ся эра фут­бо­ла і тра­фей­ных акар­дэ­онаў. Гэ­та сён­ня на “слу­ха­чоў” дэ­фі­цыт, а та­ды іх бы­ло мо­ра. Сты­хій­на ўтва­ра­лі­ся трыа і квар­тэ­ты. На­ват у вёс­цы спра­ба­ва­лі граць джаз. А ў мяс­тэч­ках рэй вя­ло два­ро­вае сяб­роў­ства: пад дрэ­вы вы­но­сі­лі­ся ста­лы, по­тым гу­ча­лі фак­стро­ты і тан­га. Клуб­ная ку­ль­ту­ры ў фар­ма­це open air не да­ва­ла ду­шы за­смяг­нуць.

По­тым пры­йшла чар­га і клу­баў з ка­ло­на­мі, ма­ну­мен­та­ль­ных і па­фас­ных. Яны ме­лі­ся пры ўсіх буй­ных прад­пры­емствах. У на­шым мяс­тэч­ку, да пры­кла­ду, апра­ча РДК, быў яшчэ Дом ку­ль­ту­ры ткац­кай фаб­ры­кі з са­лід­най за­лай і эстрад­ным аркес­трам. Ба­ць­ка па­ста­янна ха­дзіў сю­ды па­гу­ляць у бі­ль­ярд. На­шы ба­ць­кі па­бы­ва­лі ў за­меж­жы і да­ве­да­лі­ся, што, апра­ча гу­ль­ні ў га­рад­кі, ёсць яшчэ шмат ці­ка­ва­га. Га­рэл­ка на раз­ліў прад­ава­ла­ся на кож­ным кро­ку, але ў мо­дзе яна не бы­ла, пры­нам­сі ў ба­ць­ка­вым ася­род­дзі. У мо­дзе бы­лі свет­лыя са­роч­ка і шта­ны, а так­са­ма шчас­лі­вая ўсмеш­ка на тва­ры.

Ха­дзіў ба­ць­ка і ў РДК, але тут быў зу­сім іншы інта­рэс: хор. Не меў ба­ць­ка асаб­лі­ва­га го­ла­су, а на спеў­кі бе­гаў рэ­гу­ляр­на. Я ця­пер раз­умею ча­му. Ба­ць­ка не лю­біў ху­та­ран­ства, а та­ла­ку, ка­лі ад­чу­ва­еш пля­чо су­се­да, успры­маў як асно­ву бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства. Ка­лі гэ­тае пля­чо ад­чу­ва­еш, го­лас ста­но­віц­ца мац­ней­шым. Вя­лі­кая бя­да, што ко­ль­касць ха­ра­вых ка­лек­ты­ваў з та­го ча­су знач­на па­ме­не­ла.

Я не жы­ву мі­ну­лым. Ад­нак сён­няш­няе ўпар­та пра яго на­гад­вае. У ма­ёй Вет­цы ця­пер — ні­якіх бі­ль­ярдаў і ха­роў, ні­якіх рок-гур­тоў і тан­цаў. Ка­лі б не са­ма­дзей­ны тэ­атр ды ду­ха­вы аркестр, мож­на бы­ло б РДК і за­чы­няць. Пэў­на, ніх­то б не за­ўва­жыў. Але хо­піць пра кеп­скае.

Ме­та­дыст Крас­на­по­льс­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Ва­лян­ці­на Мар­чан­ка тра­пі­ла на ста­рон­кі рэ­спуб­лі­кан­скай энцык­ла­пе­дыі “Хто ёсць хто ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь”. Шчы­ра він­шую ша­ноў­ную Ва­лян­ці­ну Аляк­сан­драў­ну, якую ве­даю шмат га­доў! Яна не то­ль­кі ўдум­лі­вы ме­та­дыст. Пры­ду­ма­ла і кі­руе фа­льк­лор­ным ансам­блем “Гор­скія ха­ра­шу­хі”, ама­тар­скім па­этыч­ным аб’­яднан­нем “Сві­та­нак”. Аб­одва ка­лек­ты­вы ста­лі на­род­ны­мі. На­ша энцык­ла­пе­дыя “Хто ёсць хто ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь” вы­да­ецца па між­на­род­ных стан­дар­тах вы­дан­няў “Who is Who” і змяш­чае інфар­ма­цыю пра асоб, якія да­сяг­ну­лі пра­фе­сій­ных і твор­чых по­спе­хаў, зра­бі­лі важ­кі ўнё­сак у раз­віц­цё на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. А пры­кла­даў пра­фе­сі­яна­ліз­му шмат. Арга­ні­за­ва­ла спа­да­ры­ня Мар­чан­ка кон­курс ме­та­дыч­ных ма­тэ­ры­ялаў — парт­фо­ліа клуб­ных фар­мі­ра­ван­няў уста­ноў ку­ль­ту­ры ра­ёна, бо па­лі­чы­ла, што та­кое са­пер­ніц­тва — сты­мул для са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня і пра­фе­сій­на­га рос­ту, маг­чы­масць аб­агу­ль­нен­ня ста­ноў­ча­га во­пы­ту і раз­віц­ця ана­лі­тыч­ных здо­ль­нас­цей, а так­са­ма — дэ­ман­стра­цыя ды­на­мі­кі рос­ту гур­ткоў і ама­тар­скіх аб’­яднан­няў, па­пу­ля­ры­за­цыя іх дзей­нас­ці. У кон­кур­се бра­лі ўдзел 15 ча­ла­век: кі­раў­ні­кі клуб­ных фар­мі­ра­ван­няў Яноў­ска­гаПа­ча­поў­ска­гаЛе­нін­ска­гаТу­р’яў­ско­гаГор­ска­га СДК і Крас­на­по­льс­ка­га РЦК. Дып­ло­мам пер­шай сту­пе­ні ўзна­га­ро­джа­ны на­род­нае ама­тар­скае па­этыч­нае аб’­яднан­не “Сві­та­нак”, на­род­ны фа­льк­лор­ны ансамбль “Гор­скія ха­ра­шу­хі” і ансамбль на­род­най пес­ні “Спя­вай ду­ша” Гор­ска­га сель­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры.

Га­вор­ку пра ку­ль­тур­ныя зда­быт­кі Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці пра­цяг­вае вя­ду­чы рэ­дак­тар аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра Крыс­ці­на Ба­ша­ры­ма­ва: “Тром май­страм пры­сво­ены ста­тус на­род­на­га май­стра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ра­шэн­не пры­ня­та на па­ся­джэн­ні экс­пер­тнай ка­мі­сіі пры Бе­ла­рус­кім са­юзе май­строў на­род­най твор­час­ці. Ста­ту­су ўдас­то­ены Іры­на За­баў­ская з Асі­по­ві­чаў (вы­шыў­ка), Лю­боў Яшчан­ка з Кры­ча­ва (ке­ра­мі­ка), Андрэй Ган­ча­рэн­ка з Крас­на­пол­ля (мас­тац­кая апра­цоў­ка дрэ­ва). Па­цвер­дзі­лі свой пра­фе­сі­яна­лізм Га­лі­на Сце­пан­ко­ва з Го­рак (ло­зап­ля­цен­не) і Ла­ры­са Лям­ца­ва з Круг­ла­га (ткац­тва па­ясоў і вы­раб тэк­сты­ль­най ля­ль­кі). Што тут ска­жаш… Люб­лю Ма­гі­лёў­шчы­ну з Крас­на­по­льш­чы­най!

19 сту­дзе­ня Зэ­ль­ва ад­кры­ла Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці. У ра­ённым Цэн­тры ку­ль­ту­ры ўдзяч­насць і ўзна­га­ро­ды пры­ма­лі ве­тэ­ра­ны пра­цы. А ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры да­ры­лі ім пес­ні. Па­ве­да­мі­ла пра гэ­та за­гад­чык ад­дзе­ла па раз­віц­ці на­род­най твор­час­ці РЦК Тац­ця­на Ума­ра­ва.

30 сту­дзе­ня ў Ашмян­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы пра­й­шоў дзень інфар­ма­ван­ня “Да­кра­нуц­ца да гіс­то­рыі на­шай Ра­дзі­мы”. Пра­ца­ва­ла кніж­ная вы­ста­ва з ма­тэ­ры­яла­мі пра сла­ву­тых зем­ля­коў. Так­са­ма бы­ла пад­рых­та­ва­на вы­клад­ка лі­та­ра­ту­ры “Гіс­та­рыч­нае мі­ну­лае ў мас­тац­кіх тво­рах”. На кра­язнаў­чай га­дзі­не пры­сут­ні­ча­лі вуч­ні ся­рэд­няй шко­лы № 2.

Яшчэ ад­на на­ві­на пра ўзна­га­ро­ды. Ме­та­дыст ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Лід­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Іры­на Ды­дыш­ка рас­па­вя­дае, што кі­раў­нік на­род­на­га ама­тар­ска­га ля­леч­на­га тэ­атра “Бат­лей­ка” пры Лід­скім РЦК Іры­на Ваш­ке­віч ста­ла лаў­рэ­атам што­га­до­ва­га аб­лас­но­га кон­кур­су імя Аляк­сан­дра Дуб­ко.

Свят­ла­на Чуб­рык, за­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, рас­па­вя­дае: “19 сту­дзе­ня на­ша ўста­но­ва за­пра­сі­ла на­ву­чэн­цаў аграр­на­га ка­ле­джа на хрыш­чэн­скія чы­тан­ні “Час цу­даў і да­бры­ні”. Ма­ла­дыя лю­дзі па­зна­ёмі­лі­ся з пра­вас­лаў­ным ча­со­пі­сам “Пры­ступ­кі”, па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў ва­раж­бе”.

На­ві­на з Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёна. У Крас­на­се­льс­кім до­ме ку­ль­ту­ры пра­йшла рэ­тра-ве­ча­ры­на, у якім бра­лі ўдзел ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры рэ­гі­ёна. Мясц­овыя ары­гі­на­лы па­ста­ра­лі­ся — і ўсё атры­ма­ла­ся: ме­рап­ры­емства ла­дзі­ла­ся на імпра­ві­за­ва­ным чы­гу­нач­ным вак­за­ле з ты­по­вы­мі для Са­вец­ка­га Са­юза за­лай ча­кан­ня, бу­фе­там, ша­пі­кам “Са­юздрук” і не менш ты­по­вым… цы­ган­скім та­ба­рам. Сцэ­на­рый быў па­бу­да­ва­ны па­вод­ле асоб­ных сцэн з кі­на­фі­ль­маў “Вя­сел­ле ў Ма­лі­наў­цы”, “Іван Ва­сі­ль­евіч мя­няе пра­фе­сію”, “Пры­го­ды Бу­ра­ці­на”… У вы­ні­ку ў тэ­атра­лі­за­ва­ную дзею бы­лі ўцяг­ну­ты лі­та­ра­ль­на ўсе пры­сут­ныя. Пры­сут­ныя не су­пра­ціў­ля­лі­ся.

Дзень за­па­вед­ні­каў і на­цы­яна­ль­ных па­ркаў адзна­чы­лі ў Ма­ла­бе­рас­та­віц­кай інтэг­ра­ва­най сель­скай біб­лі­ятэ­цы Бе­рас­та­віц­ка­га ра­ёна. Юныя чы­та­чы па­зна­ёмі­лі­ся з ад­па­вед­ны­мі вы­дан­ня­мі і ві­дэ­аро­лі­ка­мі, раз­абра­лі­ся, чым за­па­вед­нік ад­роз­ні­ва­ецца ад на­цы­яна­ль­на­га па­рка.

“У Ка­рэ­ліц­кім ра­ёне, — пі­ша Іна Ляй­ко, — да­бра­чын­ная акцыя “На­шы дзе­ці” за­кон­чы­ла­ся свя­точ­ным ба­лем. Ма­ле­нь­кія лэ­дзі і іх ка­ва­ле­ры ста­лі ўдзе­ль­ні­ка­мі май­стар-кла­са па ба­ль­ных тан­цах”.

Яшчэ адзін наш ста­лы аўтар Андрэй Струн­чан­ка з Ві­цеб­ска­га ра­ёна рас­па­вя­дае пра твор­чы кон­курс пі­сь­мо­вых ра­бот “Ма­за­ла­ва ча­соў май­го дзя­цін­ства”. На кон­курс бы­лі прад­стаў­ле­ны са­чы­нен­ні, на­тат­кі, эсэ, за­сна­ва­ныя на ўлас­ных успа­мі­нах кан­кур­сан­таў уз­рос­там ад 30 да 86 га­доў. “Стар­шы­ня жу­ры і за­гад­чык Ма­за­лаў­ска­га СДК Во­ль­га Жу­раў­ская па­ве­да­мі­ла, — пі­ша Андрэй Струн­чан­ка, — што ўсе ра­бо­ты ака­за­лі­ся па-свой­му ці­ка­вы­мі і каш­тоў­ны­мі. Та­му ўсе аўта­ры бу­дуць адзна­ча­ны дып­ло­ма­мі. А атры­ма­ная інфар­ма­цыя бу­дзе вы­ка­рыс­та­на для арга­ні­за­цыі экс­кур­сіі “Ма­за­ла­ва гіс­та­рыч­нае і су­час­нае”. Яшчэ адзін пры­клад цу­доў­на­га крэ­аты­ву! Адзі­ны не­да­хоп на­тат­кі: не­вя­до­ма, ко­ль­кі кан­кур­сан­таў бы­ло. Дый ці­ка­ва бы­ло б па­чы­таць хоць уры­ва­чак з на­пі­са­на­га. Спа­дзя­юся на пра­цяг тэ­мы.

Ган­ца­віц­кая цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэч­ная сіс­тэ­ма ад­каз­на пра­цуе з ма­ла­ды­мі чы­та­ча­мі. Ця­гам пя­ці га­доў рэ­алі­зоў­ва­ла­ся пра­гра­ма “Мо­ладзь і час”, рас­пра­ца­ва­ная ад­дзе­лам біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу рай­біб­лі­ятэ­кі імя Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла ме­та­дыст уста­но­вы Свят­ла­на Кун­цэ­віч. Пра­ект ака­заў­ся вы­ні­ко­вым. У гэ­тым усе пе­ра­ка­на­лі­ся на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да, ка­лі воб­ласць аб­вяс­ці­ла кон­курс іна­ва­цый­ных пра­ектаў. Пе­ра­мож­ца­мі яго ста­лі ад­ра­зу дзве біб­лі­ятэ­кі Ган­ца­віц­ка­га ра­ёна: цэн­тра­ль­ная і Ха­ты­ніц­кая сель­ская. Аб­едзве ста­лі сап­раў­дны­мі ад­ука­цый­на-інфар­ма­цый­ны­мі цэн­тра­мі для мо­ла­дзі.

Дня­мі ма­бі­ль­ная гру­па інфар­ма­цый­на-са­цы­яль­на­га цяг­ні­ка “Кло­пат” на­ве­да­ла вёс­ку Пад­ло­м’е Чэ­ры­каў­ска­га ра­ёна. За­гад­чык сек­та­ра па­зас­та­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва цэн­тра­лі­за­ва­най клуб­най сіс­тэ­мы Акса­на Аляк­се­ева пі­ша, што раз­ам з твор­чай гру­пай До­ма ку­ль­ту­ры (ва­ка­ль­ным гур­том “Дзяў­ча­ты”) у “дэ­сан­це” ўдзе­ль­ні­чаў і прад­стаў­нік ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Лю­боў Ля­гуц­кая.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"