Мастацтва ўслед за цішынёй

№ 46 (864) 15.11.2008 - 21.11.2008 г

У мінскім кінатэатры «Цэнтральны» нядаўна сабралася шмат вядомых беларускіх мастакоў, музыкантаў, мастацтвазнаўцаў. Падстава для сустрэчы? Заключны этап Міжнароднага фестывалю кінаказак “Раскажы мне, аблачынка…”.

 /i/content/pi/cult/183/1880/Mastactva.jpg
Дарэчы
, старшынёй журы фестывалю быў французкі кінарэжысёр Ален Флешэр, які на сёлетнімЛістападзеадкрые сваю персанальную фотавыстаўку, прэзентуе ўласныя стужкіБяседы з ГадараміАлансонскія карункі”, а таксама мяркуе правесці майстар-клас на тэму Разнастайнасць жанраў дакументальнага кіно”.
А сутнасць нядаўняга міжнароднага праекта французскай асацыяцыіСпадчына без межаўі аддзела культуры Брагінскага райвыканкама заключаецца ў тым, што дзецям з розных краін і гарадоў свету прапанавалі скласці і праілюстраваць казку, галоўным героем якой павінна стаць воблака (а можа, хмара?), што ўтварылася пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Спачатку дзеці разам з дарослымі складалі ды ілюстравалі казкуу малюнках, фатаграфіях, музыцы. Паслясамі сталі героямі стужкі, якая казку гэтую ўвасобіла. Для стварэння падобных фільмаў на тэрыторыі Беларусі быў выбраны шэраг школ, найпершу раёнах, што трапілі ў зону найбольшага радыеактыўнага забруджвання (Брагінскі, Чачэрскі, Столінскі і Слаўгарадскі), а таксама некалькі ўстаноў Мінска.

Такім чынам, у межах праекта ў Беларусі было створана 24 фільма-казкі. А ў свеце — 52, бо ўсяго ў праекце прынялі ўдзел школьнікі з 10 краін. Дзеці з Украіны, Расіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, Камеруна, Лівана, Філіпінаў асэнсоўвалі паняцце “экалагічная катастрофа”, а для гэтага распытвалі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, разважалі пра радыеактыўную абарону. І, вядома, шукалі, думалі і фантазіравалі, як пераадолець наступствы Чарнобыля. Арганізатары падлічылі, што ў розных краінах у праекце прыняло ўдзел не менш за паўтары тысячы чалавек; толькі ў Беларусі ён рэалізоўваўся цягам двух гадоў.

Летам мінулага года ў Брагіне міжнароднае журы назвала дзевяць фільмаў-пераможцаў. Сярод іх аказаліся два фільмы з Кіева, а таксама сем беларускіх фільмаў-казак: два з ліку апошніх “нарадзіліся” ў Брагінскім РДК, астатнія — у Брагінскай сярэдняй школе, Камарынскім доме дзіцячай творчасці і ў Свенскай сярэдняй школе Слаўгарадскага раёна.

Цікава, што спалучэнне розных відаў мастацтва ў адным выніковым фільме аказалася нечаканым, ды амаль заўсёды — арыгінальным, напрыклад: мастацкае фота — і саломкапляценнне, батык — і літаратурная казка. Прафесія дарослых творцаў, іх захопленасць пэўнай творчасцю карэнным чынам паўплывала на жанр фільма-казкі: напрыклад, адзін з іх пабудаваны на работах, выкананых у жанры выцінанкі, як у вучняў Вячаслава Дубінкі.

Старшыня журы фестывалю Ален Флешэр, вядомы кінарэжысёр, фатограф і пісьменнік, дырэктар Нацыянальнай студыі сучаснага мастацтва Францыі, пад час абмеркавання фільмаў выказаў такую думку: “Пасля кожнага гора, пасля кожнай трагедыі прыходзіць цішыня. Але пазней, услед за цішынёй, прыходзіць мастацтва…” Флешэр быў у такой ступені ўражаны ўбачаным, што вырашыў таксама далучыцца да асэнсавання тэмы і... зняў 20-хвілінны фільм пра гэтыя стужкі, які назваў “Праклятае воблака”. Гледачы “Цэнтральнага”, якія трапілі на заключны этап Міжнароднага фестывалю кінаказак, глядзелі яго ў цішыні, з надзвычайным эмацыянальным напружаннем і вялікай цікавасцю. І дарослыя ўдзельнікі праекта, і дзеці з радасцю пазнавалі фрагменты “сваіх” фільмаў, уважліва асэнсоўвалі ўрыўкі з “чужых”.

Другой, не менш цікавай, часткай сустрэчы сталася прэзентацыя каталога “Раскажы мне, аблачынка…”. Ён выдадзены ў Францыі, змяшчае тэксты на трох мовах — рускай, англійскай і французскай.

Кожнаму фільму, кожнай казцы прысвечана асобная старонка, дзе змешчаны створаныя дзецьмі малюнкі, кароткі змест казкі, прозвішчы ўдзельнікаў праекта. Дызайнам каталога займаўся вядомы мастак Уладзімір Цеслер, які ў якасці своеасаблівага дадатку да яго прапанаваў два DVD-дыскі: на адным сабраны ўсе фільмы-казкі, зробленыя пад час праекта, а на другім — фільм Алена Флешэра. Такія выданні атрымалі ў падарунак усе ўдзельнікі фестывалю, а таксама ўстановы, чые навучэнцы былі заняты ў праекце.

 

Таццяна МУШЫНСКАЯ