Браслаўскія майстры гуртуюцца "Ля возера"

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Брас­лаў не то­ль­кі азёр­ны край, але і край май­строў на­род­най твор­час­ці. У го­ра­дзе ёсць Му­зей тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры, ёсць вя­лі­кі і дзей­ны клуб май­строў “Ля воз­ера” — у ім ка­ля 60 сяб­роў, ёсць свае зор­кі ў гэ­тай спра­ве, ёсць актыў­ная вы­ста­вач­ная дзей­насць. Клу­бам “Ля воз­ера” вось ужо 18 га­доў кі­руе На­тал­ля ПА­РА­ХНЕ­ВІЧ — і на­род­ны май­стар, ра­мес­нік, і твор­ца, што за­йма­ецца су­час­ным мас­тац­твам тэк­сты­лю. Яна — ад­на з тых, на кім і тры­ма­ецца ку­ль­ту­ра ў не­вя­ліч­кіх мяс­тэч­ках і га­рад­ках: а ў Брас­ла­ве на­род­ная твор­часць, ві­даць па ўсім, тры­ма­ецца доб­ра — жыц­цё на­сы­ча­нае. Вось і ця­пер у му­зеі за­кан­чвае пра­цу свя­точ­ная вы­ста­ва “Ка­ляд­ныя ўзо­ры” — што­га­до­вая вы­ста­ва клу­бу “Ля воз­ера”, якая за­вяр­шае адзін год і па­чы­нае но­вы. Чым жы­ве клуб і пра што ма­рыць яго кі­раў­нік?

/i/content/pi/cult/888/18799/7.jpg Вы­ста­ва “Ка­ляд­ныя ўзо­ры” ў нас пра­хо­дзіць ужо чвэрць ста­год­дзя, а сам клуб, які спа­чат­ку быў ама­тар­скай сту­ды­яй, існуе ўжо бо­льш за 30 га­доў. Кож­ны год мы пры­дум­ва­ем но­вую тэ­му, сё­ле­та — “Зор­нае не­ба Брас­лаў­шчы­ны”. Упры­го­жы­лі ёлку зор­ка­мі, да сто­лі пад­ве­сі­лі мнос­тва зо­рак з са­лом­кі  — атры­ма­ла­ся інста­ля­цыя зор­на­га не­ба, а яшчэ пра­вя­лі кон­курс на леп­шую ка­ляд­ную зор­ку: яна маг­ла быць і сшы­тая ці звя­за­ная, маг­ла быць цац­кай ці вы­явай на пано — што за­ўгод­на. Аб­са­лют­на за­слу­жа­на ў кон­кур­се пе­ра­маг­ла дзяў­чын­ка Лі­за­ве­та Мяр­кур’ева з агра­га­рад­ка Ахрэ­маў­цы — на­ву­чэн­ка ад­ной з на­шых май­стрых Во­ль­гі Лы­сё­нак, якая са­ма­адда­на за­йма­ецца з дзе­ць­мі, сап­раў­ды іх ве­ль­мі лю­біць — а та­кое не пра кож­на­га мож­на ска­заць. Уво­гу­ле, ка­лі раз­ам з дзе­ць­мі, то 38 удзе­ль­ні­каў бы­ло на вы­ста­ве, а па­ка­за­лі мы бо­льш за 200 тво­раў!

 Бу­ды­нак му­зея, дзе вы­ста­ва пра­хо­дзіць, ве­ль­мі ад­мет­ны — ён сам як арт-аб’ект. І вось — ка­ляд­ныя зор­кі, тво­ры, зроб­ле­ныя ру­ка­мі, зі­ма на­во­кал, пры­го­жыя кра­яві­ды. Ма­быць, атрым­лі­ва­ецца тро­хі ка­зач­на…

 Мы ве­ль­мі лю­бім наш пры­го­жы бу­ды­нак — ра­ней гэ­та быў млын і яму ўжо пад сто га­доў. Дый сам му­зей ад­мет­ны, ад­роз­ні­ва­ецца ад усіх астат­ніх. На­ват і тым, што су­мяш­чае дзве фун­кцыі — і до­ма ра­мёс­тваў і му­зея, тут і май­стэр­ні і вы­ста­вач­ныя за­лы. А вы­ста­вай “Ка­ляд­ныя ўзо­ры” мы ме­на­ві­та што імкнём­ся ства­раць свя­точ­ны на­строй: і для го­ра­да, і для са­міх ся­бе. Вы ж ве­да­еце, як у да­рос­лым уз­рос­це (а мно­гія на­шы ўдзе­ль­ні­кі — лю­дзі ве­ль­мі па­важ­на­га ве­ку) скла­да­на атры­маць сап­раў­дны свя­точ­ны на­строй: яго яшчэ трэ­ба і ў са­бе, і ў сва­іх аб­ста­ві­нах ад­шу­каць. І ка­лі мы раз­ам з май­стра­мі ўвесь сне­жань рых­ту­емся да вы­ста­вы з дум­ка­мі пра свя­та і пра твор­часць, то гэ­та да­па­ма­гае нам пе­ра­жыць са­мыя цём­ныя зі­мо­выя ча­сы. Пе­рад ка­та­ліц­кім Рас­твом мы ад­кры­ва­ем “Ка­ляд­ныя ўзо­ры”, і свя­та сап­раў­ды пры­хо­дзіць, ня­гле­дзя­чы ні на што. На­ва­год­нім і ка­ляд­ным ча­сам да нас пры­язджае мно­га ту­рыс­таў, мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з тур­ба­за­мі — на­ша вы­ста­ва сап­раў­ды як час­тка свя­та.

 Якія вы­ра­бы, якія тво­ры ў вас бо­льш за ўсё вы­стаў­ля­юцца, чым за­хап­ля­юцца май­стры?

 Зра­зу­ме­ла, што мно­га тво­раў з ка­ляд­най тэ­ма­ты­кай, але мы не аб­мя­жоў­ва­ем май­строў: хто сла­віц­ца ко­шы­ка­мі — ро­біць ко­шы­кі, хто ма­люе кар­ці­ны — вы­стаў­ляе кар­ці­ны, хто тчэ, вы­шы­вае, за­йма­ецца разь­бой па дрэ­ве ці ган­чар­ствам — ка­лі лас­ка. У нас вя­лі­кі клуб і са­мыя роз­ныя май­стры ў ім. Най­бо­льш, ка­неш­не, тра­ды­цый­ных вы­ра­баў кштал­ту пля­цен­ня з са­лом­кі ці ла­зы, ня­ма­ла ке­ра­мі­кі, шмат ткац­тва — лю­бяць у нас да­рож­кі ткаць. Сё­ле­та ў нас з’яві­лі­ся і но­выя ўдзе­ль­ні­кі, і на­ват з не зу­сім тра­ды­цый­ны­мі тво­ра­мі, — але мы і ра­ды. Да нас у Брас­лаў ня­даў­на пе­ра­еха­лі з Аме­ры­кі муж з жон­кай — за­ха­це­лі пен­сію сваю пра­жыць у на­шых мясц­інах, Аляк­сандр Ра­по сам з Бе­ла­ру­сі, і вось вяр­нуў­ся, пра­ца­ваў у на­шым ра­ённым Цэн­тры ку­ль­ту­ры. А жон­ка яго — ды­зай­нер, і яе ра­бо­ты цу­доў­на ўпі­са­лі­ся ў на­шу ка­ляд­ную вы­ста­ву. Мы ні­ко­му не ад­маў­ля­ем, і актыў­на за­пра­ша­ем ма­ла­дых. У нас уво­гу­ле клуб ве­ль­мі жы­вы, актыў­ны, лю­дзі на­тхнё­ныя, май­стры вы­дат­ныя і на­ват зна­ка­мі­тыя. Я ве­ль­мі люб­лю наш клуб.

/i/content/pi/cult/888/18799/8.jpg— Ці мно­га ў вас вя­до­мых май­строў, так бы мо­віць — зо­рак? Пра не­ка­то­рых га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” ўжо і пі­са­ла — пра мас­та­ка Чэс­ла­ва Жу­се­ля, пра сям’ю Зін­ке­ві­чаў…

 Зор­кі ў нас, вя­до­ма, ёсць, і на­ват не ад­на-дзве. Але на­шы зор­кі вы­лу­ча­юцца тым, што не імкнуц­ца ўва­хо­дзіць у афі­цый­ныя струк­ту­ры, атрым­лі­ваць зван­ні... А маг­лі б ве­ль­мі мно­гія. І мы з му­жам Мі­ха­ілам — а ён разь­бяр па дрэ­ве — хоць і 30 га­доў у на­род­ных ра­мёс­твах, так­са­ма не ба­чым у гэ­тым вя­лі­кай па­трэ­бы. У клу­бе то­ль­кі два ча­ла­ве­кі з’яўля­юцца чле­на­мі Са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці — ба­ць­ка і сын Лук’янцы. Ула­дзі­мір Лук’янец, што за­йма­ецца ло­зап­ля­цен­нем, мае па­чэс­нае зван­не на­род­на­га май­стра Бе­ла­ру­сі, яго сын Сяр­гей так­са­ма па­спя­хо­ва за­йма­ецца гэ­тай спра­вай. Сме­ла мож­на на­зваць зор­ка­мі Ва­ле­рыя і Эле­ано­ру Зін­ке­віч. Ва­ле­рый — адзін з са­мых вя­до­мых ган­ча­роў Бе­ла­ру­сі, рэ­кан­струк­тар гіс­та­рыч­най і этнаг­ра­фіч­най ке­ра­мі­кі. Эле­ано­ра — май­стар і ў са­ло­мап­ля­цен­ні, і ў ткац­тве, яна за­гад­вае на­шым му­зе­ем. Кар­ці­ны мас­та­ка Чэс­ла­ва Жу­се­ля, ча­ла­ве­ка ўжо па­важ­на­га ве­ку, вы­со­ка ацэ­не­ны і пра­фе­сі­яна­ла­мі. За гэ­тыя га­ды, на жаль, шмат хто з май­строў пе­ра­йшоў ужо ў леп­шы свет. Зор­ка­мі я б на­зва­ла ма­ці з да­чкой, якія ўжо бо­льш за 20 га­доў актыў­на і на ве­ль­мі доб­рым уз­роў­ні за­йма­юцца са­лом­кай: гэ­та Ма­рыя Шла­бун і Свят­ла­на На­ву­мё­нак. А ёсць яшчэ Ве­ра Мі­ка­ла­еўна Шы­ка­ла­ва, лю­бі­мы мной ча­ла­век. Ёй пад 80, але яна за што ні возь­мец­ца — усё атрым­лі­ва­ецца: і ткац­тва, і са­лом­ка, і лас­кут­нае шыц­цё, а за­раз яна шые аўтар­скую ля­ль­ку, і мы на­ват пра­во­дзі­лі яе ўлас­ную, асоб­ную вы­ста­ву ля­лек. І так я ма­гу рас­каз­ваць доў­га, у нас ба­га­та вы­дат­ных май­строў.

/i/content/pi/cult/888/18799/9.jpg Вас так­са­ма, ма­быць, мож­на на­зваць зор­кай? Вы вы­стаў­ля­еце­ся не про­ста як май­стар, але і як мас­так у га­лі­не тэк­сты­лю. А як вы ся­бе вы­зна­ча­еце ў пер­шую чар­гу — май­стар ці мас­так?

 Ха­це­ла­ся б, ка­неш­не, быць мас­та­ком, я ма­ру пра гэ­та. І скон­чы­ла я мас­тац­ка-гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт у Ві­цеб­ску, ха­ця са­ма з Мін­ска. Але па­сту­піць па­сля шко­лы ў тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут у Мін­ску мне бы­ло не­рэ­аль­на — я так ду­ма­ла, у тыя ча­сы там быў не­ве­ра­год­ны кон­курс: та­му і апы­ну­ла­ся ў Ві­цеб­ску. І гэ­та мне мно­гае да­ло. Я Ві­цеб­ску ве­ль­мі ўдзяч­ная, ад­мет­ная ві­цеб­ская шко­ла на мя­не моц­на па­ўплы­ва­ла. Бо­ль­шую час­тку ча­су я май­стар, бо мас­тац­твам у Брас­ла­ве, вя­до­ма, не за­ро­біш. І не­йкі­мі тэк­сты­ль­ны­мі экс­пе­ры­мен­та­мі, тво­ра­мі без пра­ктыч­на­га пры­мя­нен­ня я за­йма­юся быц­цам для ся­бе. Ла­ка­ль­ныя вы­стаў­кі па воб­лас­ці ў мя­не пра­хо­дзяць ня­рэд­ка, але каб ку­ды да­лей — гэ­та, ма­быць, трэ­ба бы­ло б і жыць не­як блі­жэй да цэн­траў. Але бы­ла га­доў сем та­му вы­ста­ва ў Ві­цеб­скім цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва, і за­раз у кра­са­ві­ку пла­ну­ецца мой пер­са­на­ль­ны пра­ект у ві­цеб­скай Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7, якую я лі­чу ўні­ка­ль­ным і аб­са­лют­на ча­роў­ным мес­цам.

/i/content/pi/cult/888/18799/10.jpg Не шка­ду­еце, што лёс аб­раў для вас Брас­лаў? Мас­та­ку з па­мкнен­ня­мі, ма­быць, ня­прос­та быць уда­ле­чы­ні ад цэн­траў мас­тац­тва.

 Гэ­та скла­да­нае пы­тан­не, але я ста­ра­юся са­бе яго не за­да­ваць. (Смя­ецца.) У не­йкім сэн­се я фа­та­ліст, і ду­маю, што ўсё ад­бы­ва­ецца так, як і па­він­на бы­ло. У Брас­лаў я тра­пі­ла ж на­ват не па раз­мер­ка­ван­ні — мя­не сю­ды муж пры­вёз: ён сам мясц­овы, а мы з ім ву­чы­лі­ся раз­ам на “худ­гра­фе” ў Ві­цеб­ску. І не ў Брас­лаў ён мя­не спа­чат­ку пры­вёз, а 13 га­доў мы пра­жы­лі ў вёс­цы Урба­ны, што на са­май мя­жы з Лат­ві­яй. Гэ­та быў ве­ль­мі ці­ка­вы дос­вед для мя­не, мін­чан­кі. Ска­жу шчы­ра, я не шка­дую ні пра што. З ад­на­го бо­ку, у вёс­цы я бы­ла цал­кам ад­арва­ная ад мас­тац­ка­га жыц­ця. А з інша­га — гэ­та да­ло мне маг­чы­масць раз­ві­вац­ца ў сва­ім кі­рун­ку: усё, што я па­чы­на­ла ра­біць, бы­ло то­ль­кі ма­ім. Ду­маю, тая ад­а­рва­насць і да­зво­лі­ла на­ра­дзіц­ца май­му мас­тац­тву.

 Якія тво­ры ў вас атрым­лі­ва­юцца як у мас­та­ка па тэк­сты­лі?

 Мас­тац­тваз­наў­ца Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн, у не­ка­ль­кіх ста­ліч­ных пра­ектах якой я ўдзе­ль­ні­ча­ла, ра­іла мне не на­зы­ваць свае ра­бо­ты тэк­сты­ль­ны­мі пано, маў­ляў, гэ­ты тэр­мін ужо аджыў. Але га­бе­ле­на­мі ці кар­ці­на­мі іх не­ль­га на­зваць, та­му, ма­быць, ска­жу, што ў мя­не мно­га тэк­сты­ль­ных кам­па­зі­цый. Вось вы спы­та­лі, мас­так я ці май­стар — гэ­тае пы­тан­не ўва мне і да сён­ня ся­дзіць. Я ба­чу ся­бе мас­та­ком, але гэ­та шлях, па якім я яшчэ іду і не ўпэў­не­на, ці да­йшла. Тая вы­стаў­ка 2015 го­да ў Ві­цеб­скім цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва мне да­да­ла ўпэў­не­нас­ці, та­ды я па­ка­за­ла і тво­ры, на­тхнё­ныя Ма­ле­ві­чам, Ві­цеб­скам. Мне су­час­нае мас­тац­тва ўво­гу­ле пад­аба­ецца, пад­аба­юцца суп­рэ­ма­тыч­ныя пад­ыхо­ды. У мас­тац­тве я ўво­гу­ле шу­каю для ся­бе сва­бо­ды — гэ­та мой ма­ты­ва­тар. У жыц­ці яе скла­да­на знай­сці, мы за­ле­жым ад шмат аб­ста­він, а ў твор­час­ці гэ­та маг­чы­ма. За апош­нія га­ды я на­ра­бі­ла арт-аб’ектаў — ску­льп­тур тэк­сты­ль­ных, якія, я раз­умею, ні­ко­му не па­трэб­ныя, і я іх за­хоў­ваю на га­рыш­чы, — але мне яны так пад­аба­юцца! На кра­са­віц­кую вы­ста­ву ў Ві­цебск, ма­быць, не­шта пры­вя­зу.

Але ма­гу ска­заць, што і кі­ра­ван­не клу­бам “Ля воз­ера” — гэ­та твор­часць, кож­ная на­шая вы­ста­ва — быц­цам мой твор. Спа­чат­ку ж з’яўля­ецца ідэя, кан­цэп­цыя, по­тым за­ахвоч­ва­еш ёю май­строў і мас­та­коў. Мно­гія з іх лю­дзі про­стыя, і ім трэ­ба даць мэ­ту, да якой імкнуц­ца, яны па­він­ны ча­го­сь­ці ча­каць, да ча­го­сь­ці рых­та­вац­ца і хва­ля­вац­ца. Акра­мя вя­лі­кай зі­мо­вай вы­ста­вы мы і іншыя рых­ту­ем, і за­ўсё­ды пры­дум­ля­ем не­шта ад­мет­нае. За­раз рых­ту­ем вы­ста­ву “Джын­са­ма­нія”, у асно­ве якое бу­дзе та­кі ма­тэ­ры­ял, як джынс, і ўсе май­стры змо­гуць уклю­чыць сваю фан­та­зію. У мя­не да на­род­най твор­час­ці свой пад­ыход — я лі­чу, што гэ­та не то­ль­кі пра­цяг тра­ды­цыі, не то­ль­кі рэ­кан­струк­цыя та­го, што ра­бі­лі на­шы про­дкі, а гэ­та ўсё, што і сён­ня ро­бяць твор­чыя лю­дзі. Чым су­час­ны ча­ла­век гор­шы за та­го, хто жыў у ХІХ ста­год­дзі? Та­му ў на­шым клу­бе мы ві­та­ем лю­быя пра­явы твор­ча­га ду­ху: ка­лі ча­ла­век шчас­лі­вы ад таго, што ён стварае, як гэта можна не вітаць? А я, са свайго боку, павінна дапамагчы людзям знайсці стымул для гэтай творчасці.