Страсці-мардасці, або…

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Так на­зва­лі свой чац­вёр­ты спек­такль удзе­ль­ні­кі са­ма­дзей­на­га тэ­атра-сту­дыі “Пі­ра­жок”, які пра­цуе пры Коб­рын­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы.

/i/content/pi/cult/888/18798/6.jpgКож­ны спек­такль “Пі­раж­ка” ўні­ка­ль­ны тым, што сцэ­на­рыс­та­мі з’яўля­юцца са­мі артыс­ты. Збі­ра­ючы­ся ў інфар­ма­цый­на-сэр­віс­ным цэн­тры біб­лі­ятэ­кі, яны аб­мяр­коў­ва­юць ідэю бу­ду­чай па­ста­ноў­кі, пі­шуць сцэ­на­рый, раз­мяр­коў­ваць ро­лі і, ка­неш­не, тут жа рэ­пе­ці­ру­юць. Да­рэ­чы, і прэм’еры так­са­ма пра­хо­дзяць у сце­нах біб­лі­ятэ­кі.

Так, на чар­го­вую прэм’еру, якая ад­бы­ла­ся 14 сту­дзе­ня, саб­ра­лі­ся пры­хі­ль­ні­кі артыс­тыч­на­га та­лен­ту ўдзе­ль­ні­каў “Пі­раж­ка”, іх сяб­ры і су­пра­цоў­ні­кі біб­лі­ятэ­кі. Та­кім чы­нам, ста­ры Но­вы год вы­зна­чыў­ся но­вым гу­ма­рыс­тыч­ным спек­так­лем.

Усе па­ста­ноў­кі са­ма­дзей­на­га тэ­атра — гэ­та не про­ста гу­мар. У кож­най з іх уз­ні­ма­ецца ці­ка­вая тэ­ма, якая пад­аец­ца з са­ты­рыч­най афар­боў­кай. У гэ­ты раз артыс­ты пра­па­на­ва­лі ўва­зе гле­да­чоў тэ­му ка­хан­ня.

Дзея­нне ад­бы­ва­ецца ў ся­ле, у якім за­ста­ло­ся не так шмат жы­ха­роў, і тыя ў асноў­ным жан­чы­ны. Пры гэ­тым вё­сач­ка сла­віц­ца ва­раж­біт­кай — Ве­дай Ве­ві­янаў­най, у про­ста­на­род­дзі Ка­ць­кай, якую ве­ль­мі доб­ра сыг­ра­ла Люд­мі­ла Но­вік. Ме­на­ві­та яна прад­ра­кае жы­хар­кам му­жоў, з які­мі тыя не змо­гуць ужыц­ца. Пе­рад гле­да­чом па­ўста­юць яскра­выя воб­ра­зы муж­чын: п’яні­ца і за­бул­ды­га, які не жа­дае пра­ца­ваць; уз­орны ку­лі­нар і “хат­ні гас­па­дар”; тан­цор-ра­ман­тык; ла­ве­лас, які здра­джвае жон­цы; ідэ­аль­ны муж, які аб­яцае рай­скае жыц­цё. І ўсе яны не змаг­лі зра­біць шчас­лі­вы­мі сва­іх жо­нак. Кож­ная мі­ні-гіс­то­рыя за­кон­чы­ла­ся раз­во­дам.

Як за­ўсё­ды, у спек­так­лі шмат пе­сень. Мі­ка­лай Кры­ва­гуз спя­вае пад гі­та­ру свае тво­ры, на­пі­са­ныя спе­цы­яль­на для па­ста­ноў­кі. Астат­нія пес­ні на­пі­са­ны або пе­ра­кла­дзе­ны на ма­тыў вя­до­мых шля­ге­раў Вік­та­рам Бор­дзю­гам.

Да­рэ­чы, бо­ль­шасць муж­чын­скіх ро­ляў вы­кон­ваў так­са­ма ён. Так атры­ма­ла­ся, што ў тэ­атры ўся­го два муж­чы­ны, та­му ім не­адной­чы на пра­ця­гу ад­ной па­ста­ноў­кі да­во­дзіц­ца пе­ра­ўва­саб­ляц­ца ў роз­ных ге­ро­яў. Гэ­та над­ае асаб­лі­вы шарм дзея­нню на імпра­ві­за­ва­най сцэ­не, бо ка­лі ба­чыш, як адзін і той жа артыст іграе ды­ямет­ра­ль­на про­ці­лег­лых пер­са­на­жаў, то ўспры­ма­еш яго з бо­ль­шай ці­ка­вас­цю.

Надзею Пра­ка­по­віч, Джа­ану Бор­дзюг, Анге­лі­ну Шаў­чук, Во­ль­гу Кваш­ні­ну, Ва­лян­ці­ну Хур­сі­ну і іншых, успа­мя­ну­тых ра­ней, артыс­таў “Пі­раж­ка” мож­на на­зваць шмат­фун­кцы­яна­ль­ны­мі, бо яны са­мі са­бе і сцэ­на­рыс­ты, і ма­дэ­ль­еры, і дэ­ка­ра­та­ры. Аса­біс­ты­мі сі­ла­мі ро­бяць усё — і кас­цю­мы, і рэ­кві­зіт. Так, ча­сам не ха­пае сап­раў­дных тэ­атра­ль­ных дэ­ка­ра­цый. Але пад­час спек­так­ля гэ­та зу­сім не за­ўва­жа­ецца.

— У нас ужо ёсць за­дум­кі но­ва­га сцэ­на­рыя, але гэ­та па­куль тай­на, — дзе­ліц­ца пла­на­мі рэ­жы­сёр Вік­тар Бор­дзюг.

За­ста­ецца па­жа­даць удзе­ль­ні­кам “Пі­раж­ка” на­тхнен­ня, но­вых прэм’ер і ўдзяч­ных гле­да­чоў.

На­тал­ля КАН­ДРА­ШУК