На­тхнен­не — слова крылатае

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Свет мастачкі і святло мастацтва
Мас­та­коў час­та на­зы­ва­юць дзі­ва­ка­мі, лю­дзь­мі з інша­га вы­мя­рэн­ня. Маг­чы­ма, так яно і ёсць. Уз­ма­хам пэн­дзля жы­ва­піс­цы пе­ра­тва­ра­юць пры­га­жосць све­ту ў веч­насць. Так, так, ме­на­ві­та ў веч­насць. На сва­іх па­лот­нах, якім жыць веч­на, у сва­іх сэр­цах, якія га­раць, ні­бы зор­кі ўна­чы, пра­цай рук вір­ту­оза, май­стра, ад­о­ра­на­га Бо­гам для слу­жэн­ня той са­май пры­га­жос­ці, што ўра­туе свет.

/i/content/pi/cult/888/18797/4.jpgФАР­БЫ ПЛЮС СЛО­ВЫ

“Жы­ва­піс — гэ­та маў­клі­вая па­эзія, а па­эзія — жы­ва­піс, які гу­чыць”, — так ска­заў да­ўным-да­ўно ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кі па­эт Сі­ма­нід Ке­оскі. З ім цяж­ка не па­га­дзіц­ца. На­пэў­на, гэ­та ад­чу­ван­не і зблі­зі­ла мя­не з мас­тач­кай Жан­най Лу­ка­шэ­няй, вы­клад­чы­цай Дзят­лаў­скай шко­лы мас­тац­тваў. Ка­лі ў 2020 го­дзе па­ча­ла­ся пан­дэ­мія, му­зей пе­ра­йшоў на вір­ту­аль­ныя зно­сі­ны з на­вед­ва­ль­ні­ка­мі, мы арга­ні­за­ва­лі вір­ту­аль­ную ноч на­шай уста­но­вы. Ся­род ме­рап­ры­емстваў бы­ла вы­ста­ва “Жан­на Лу­ка­шэ­ня: ра­ман­тык, ле­ту­цен­ні­ца, фан­та­зёр­ка”. За­ха­піў­шы­ся яе ра­бо­та­мі, на­пі­са­ла да кож­най верш, афор­мі­ла му­ль­ты­ме­ды­апрэ­зен­та­цыю, а по­тым зра­бі­ла ро­лік, які раз­мяс­ці­ла на “Юту­бе”. Ра­бо­та па­сту­по­ва пе­ра­тва­ры­ла­ся яшчэ і ў ка­та­лог, які мож­на ў лю­бы мо­мант вы­даць.

Што ж так пры­ва­бі­ла, на­тхні­ла? Ад­ным сло­вам і не ад­ка­жаш. Хут­чэй за ўсё, ад­кры­тасць Жан­ны Вя­час­ла­ваў­ны, яе да­бры­ня, жа­но­чая ла­год­насць, умен­не стаць бліз­кім, сва­ім ча­ла­ве­кам. Ка­жуць жа, што род­ныя па ду­ху лю­дзі ад­чу­ва­юць ад­но ад­на­го з пер­ша­га зна­ёмства. Ві­даць, так і вы­йшла. На­тхнё­ная твор­час­цю мас­тач­ка на­тхні­ла мя­не на па­эзію. Ды і на­тхніц­ца бы­ло чым: та­кую раз­на­стай­насць тэх­нік, фар­баў, сю­жэ­таў уба­чыш не ў кож­на­га мас­та­ка.

Цяж­ка вы­браць з бо­льш чым 60 пад­пі­са­ных ра­бот са­мую лю­бі­мую, але ёсць та­кія, што чы­таў бы ды пе­ра­чыт­ваў, бо ад­люс­троў­ва­юць рад­кі не то­ль­кі глы­бін­ную сут­насць ма­люн­ка ці па­лат­на, а і ўнут­ра­ны свет са­мой мас­тач­кі.

/i/content/pi/cult/888/18797/5.jpgЭКС­ПЕ­РЫ­МЕН­ТЫ

Жан­не Вя­час­ла­ваў­не пад­аба­ецца экс­пе­ры­мен­та­ваць з тэх­ні­кай ма­ля­ван­ня, вы­ка­рыс­тоў­ваць не­тра­ды­цый­ныя тэх­ні­кі: на­пырск, мо­на­ты­пія, фло­ра­ты­пія, гра­таж, кляк­саг­ра­фія. Лю­біць фі­ліг­ран­насць, скру­пу­лёз­ную пра­ма­лёў­ку дроб­ных дэ­та­ляў. Ча­сам здзіў­ля­ешся, ко­ль­кі трэ­ба цяр­пен­ня і бяс­сон­ных на­чэй на тую ці іншую ра­бо­ту. Ме­на­ві­та бяс­сон­ных на­чэй, бо ў Жан­ны ма­ле­нь­кі сы­нок Мак­сім­ка, які па­тра­буе штох­ві­лін­най ува­гі і кло­па­ту. Яго, свай­го лю­ба­га сы­ноч­ка, яна так­са­ма ву­чыць ма­ля­ваць, та­му што за­ўва­жы­ла здо­ль­нас­ці і хо­ча даць дзі­ця­ці маг­чы­масць раз­віць іх. А ка­лі ўсе за­сы­на­юць і ў ква­тэ­ры ці­шы­ня і спа­кой, та­ды ўжо мож­на тва­рыць, фан­та­зі­ра­ваць, ле­ту­це­ніць.

Жан­на за­хап­ля­ецца і мо­ду­ль­ным ары­га­мі, вы­шыў­кай, рос­пі­сам ка­мя­нёў. Твор­ча пад­ыхо­дзіць і да парт­рэ­таў сва­іх ге­ра­інь, упля­та­ючы квет­кі і рас­лі­ны ў іх ва­ла­сы. Ма­люе але­ем, алоў­ка­мі ка­ля­ро­вы­мі і про­сты­мі, аква­рэ­ль­ны­мі фар­ба­мі, мял­ка­мі.

Жан­на Лу­ка­шэ­ня на­ра­дзі­ла­ся не ў Дзят­ла­ве, яна вы­йшла сю­ды за­муж, але па­лю­бі­ла Дзят­лаў­шчы­ну, ста­ла сва­ім, род­ным ча­ла­ве­кам. Тут, у Каз­лоў­шчы­не, жы­ла яе ба­бу­ля, якая вір­ту­озна вы­шы­ва­ла, тка­ла по­сціл­кі. Дзя­сят­кі яе вуч­няў раз’еха­лі­ся па све­це, але не за­бы­лі­ся пра на­вык, які пе­рад­ала ім на­стаў­ні­ца. Мно­гія пі­шуць ёй, пры­хо­дзяць у гос­ці, дзе­ляц­ца сва­імі твор­чы­мі на­быт­ка­мі. І гэ­та шчас­це, ка­лі тваё на­тхнен­не пе­рад­аец­ца іншым, рас­кры­вае ў іх здо­ль­нас­ці, ду­шэў­ныя па­ры­вы.

ПЕ­РА­ЕМНАСЦЬ

Са­ма мас­тач­ка так­са­ма мае ча­ла­ве­ка, які на­тхняе яе ўсё жыц­цё. Гэ­ты ча­ла­век — ма­ці. Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы ёй, та­ле­на­ві­тай мас­тач­цы, яркай твор­чай асо­бе, да­чка пра­цяг­ну­ла ды­нас­тыю мас­та­коў і спа­дзя­ецца, што твор­чая ні­тач­ка не аб­арвец­ца. Ці­ка­васць да ма­ля­ван­ня Жан­на пра­яві­ла ў ран­нім дзя­цін­стве. Яна бы­ла ў па­чат­ко­вых кла­сах, ка­лі па­пра­сі­ла ў ма­мы алей­ныя фар­бы і на­ма­ля­ва­ла сваю пер­шую ра­бо­ту “Па­ра фла­мін­га на за­хо­дзе со­нца”. Лю­бі­ла ма­ля­ваць ма­ты­ль­коў, ры­бак, квет­кі, не­вя­ліч­кія ку­точ­кі пры­ро­ды. Ма­люе іх да сён­няш­ня­га дня, ні­бы вяр­та­ецца ў да­лё­кае дзя­цін­ства, у ма­ры ма­лой дзяў­чын­кі, пе­рад якой ад­кры­ты ўсе да­ро­гі. На­ват не­ка­то­рыя свае бу­ду­чыя ра­бо­ты ба­чыць у сне.

І ка­лі па­ўста­ла пы­тан­не пра вы­бар жыц­цё­ва­га шля­ху, Жан­на Вя­час­ла­ваў­на, не за­дум­ва­ючы­ся, вы­бра­ла мас­тац­ка-гра­фіч­ны фа­ку­ль­тэт Ві­цеб­ска­га пед­ага­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Пят­ра Ма­шэ­ра­ва. У час ву­чо­бы актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў га­рад­скіх мас­тац­кіх вы­ста­вах. Ды і ў на­шым му­зеі дзят­лаў­ча­не два га­ды та­му маг­лі па­лю­ба­вац­ца ра­бо­та­мі мас­тач­кі на вы­ста­ве “Мас­та­кі род­най зям­лі”, якую ўпры­гож­ва­лі ра­бо­ты два­нац­ца­ці зем­ля­коў.

Ця­пер у му­зеі пра­цуе пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Жан­ны Лу­ка­шэ­ні “Ра­ман­ты­ка ле­ту­цен­нас­ці”, на якой прад­стаў­ле­на бо­льш за 30 ра­бот. Усе яны роз­ныя як па па­літ­ры фар­баў, так і па на­строі, жан­ры. Ёсць рэ­аліс­тыч­ныя, якія з фа­таг­ра­фіч­най да­клад­нас­цю пе­рад­аюць пры­ро­ду, але ёсць і фан­та­зій­ныя, не­зям­ныя, што спус­ці­лі­ся з інша­га сус­ве­ту па­ву­цін­кай, ці кля­но­вым ліс­том, ці крох­кім снеж­ным крыш­та­лі­кам. Вар­та на­ве­даць вы­ста­ву, угле­дзец­ца ў ра­бо­ты мас­тач­кі, каб хоць на ад­но імгнен­не зліц­ца з ёй ду­шой, стаць бо­льш свет­лым, шчы­рым, апты­міс­тыч­ным.

Жан­на Вя­час­ла­ваў­на — шчас­лі­вая ма­ці і жон­ка. Яе леп­шы сяб­ра і да­рад­чык — муж Дзміт­рый, які за­ўсё­ды зра­зу­мее і пад­тры­мае. А яшчэ да­чка Дар’я, сту­дэн­тка эка­на­міч­на­га фа­ку­ль­тэ­та Па­лес­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та. Дар’я, як і бра­цік Мак­сім, так­са­ма ма­люе. А мы бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што ў хут­кім ча­се ста­нем на­вед­ва­ль­ні­ка­мі вы­ста­вы сям’і Лу­ка­шэ­няў, бо, як ака­за­ла­ся, та­лент пе­рад­аец­ца не праз па­ка­лен­не, як пры­ня­та лі­чыць, а ка­ле­на ў ка­ле­на.

Але­на АБ­РАМ­ЧЫК, стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Дзят­лаў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея