Песня сяброўства

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

У пер­шым то­ме фун­да­мен­та­ль­на­га да­сле­да­ван­ня “Усе бе­ла­рус­кія фі­ль­мы” пра лёс стуж­кі “Пес­ня сяб­роў­ства” (1940 г.) на­пі­са­на: “Фи­льм на экра­ны не вы­хо­дил”. Што за на­го­да? Ча­му? Хто за­ба­ра­ніў вы­хад? Ці хто пе­ра­шко­дзіў? Па­гля­дзеў кар­ці­ну, па­чаў да­зна­вац­ца пра яе за­гад­ка­вы лёс: аказ­ва­ецца, гэ­та —

/i/content/pi/cult/887/18792/26.jpgГІТ­ЛЕР САР­ВАЎ ПРЭМ’ЕРУ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ФІ­ЛЬ­МА

Што пра кар­ці­ну да­во­дзіць той жа 1-ы том кі­на­дас­ле­да­ван­ня? З за­клю­чэн­ня Дзяр­жфі­ль­ма­фон­ду СССР (1940): “Ти­пич­ный для бур­жу­азной ко­ме­дии штам­по­ван­ный сю­жет. Лег­ко­вес­ность и схе­ма­тизм об­ра­зов опре­де­ли­ли не­уда­чу фи­ль­ма”.

Пы­тан­не: як маг­ла “опре­де­ли­ть­ся не­уда­ча”, ка­лі кар­ці­на не вы­йшла на экра­ны? Ка­лі яе, акра­мя не­ка­ль­кіх цё­та­чак — за­ха­ва­ль­ніц фон­даў у бе­лых ха­ла­тах і па­ль­чат­ках, ніх­то не ба­чыў?!

І яшчэ: што дрэн­на­га, ад­моў­на­га ў па­пу­ляр­ных у гле­да­ча ка­са­вых ка­ме­ды­ях кштал­ту “У джа­зе то­ль­кі дзяў­чы­ны”, “Рым­скія ва­ка­цыі” ці “Джордж з Дзін­кі-джа­за”.

Але сціп­лую кар­ці­ну “Пес­ня сяб­роў­ства” да­бі­ва­лі і праз со­рак год!

Кі­наз­наў­ца Ва­дзім Смаль ва ўлас­ці­вай яму жор­сткас­ці і ка­тэ­га­рыч­нас­ці ў 1980 го­дзе пі­саў: “Кар­ти­ны “Жат­ва” и “Песнь о друж­бе”, за­кон­чен­ные в са­мый ка­нун вой­ны, ока­за­лись ве­сь­ма сред­ни­ми по сво­ему уров­ню и да­лё­ки­ми от острых про­блем дей­стви­те­ль­нос­ти. В час су­ро­вых ис­пы­та­ний они не мог­ли при­нес­ти су­щес­твен­ную поль­зу для мо­би­ли­за­ции ду­хов­ных сил на­ро­да, а в по­сле­во­енный пе­ри­од по сво­ей про­бле­ма­ти­ке ока­за­лись на­сто­ль­ко уста­рев­ши­ми, что не пред­став­ля­ли ка­ко­го-ли­бо ин­те­ре­са для зри­те­лей”.

Тут між­во­лі ўзні­кае пы­тан­не: а якія фі­ль­мы ў да­ва­енны час уз­ні­ма­лі “острые про­бле­мы дей­стви­те­ль­нос­ти”? “Вол­га-Вол­га”? “Ба­га­тая ня­вес­та”? Ці, мо­жа, “Маё ка­хан­не”?

Зга­дзіц­ца мож­на, ба­дай, з апош­ні­мі па­про­кам… Ха­ця і тут: якая ці­каў­насць, ска­жам, ужо ў па­сля­ва­енных фі­ль­мах “Доб­рай ра­ні­цы” або “Па­се­ялі дзяў­ча­ты лён”?

Ня­шчас­ны лёс фі­ль­ма кры­ецца ў ча­се яго на­ра­джэн­ня: “…са­мый ка­нун вой­ны”. Та­му ні ўсе­са­юзнай гуч­най прэм’еры, ні рэ­кла­мы, ні ўсе­са­юзна­га пра­ка­ту, ні ма­са­ва­га дру­ку вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ко­пій на ўвесь СССР, а — за­быц­цё… Па­сля вай­ны — ужо іншая эпо­ха, іншыя гус­ты кі­наг­ле­да­чоў, іншае ўспры­ман­не.

Але ж ці­каў­насць да “Пес­ні сяб­роў­ства” ме­на­ві­та сён­ня ёсць — ну ха­ця б як да да­ку­мен­та тае эпо­хі, як да мас­тац­ка­га ад­люс­тра­ван­ня падзеі, знач­най у тыя га­ды!

Як аўта­ра і вя­ду­ча­га дзе­ся­ці пе­рад­ач пра­екта тэ­ле­ка­на­ла БТ-3 “Кі­но ма­ёй кра­іны” (2019), пры­све­ча­на­га 95-год­дзю на­шай кі­нас­ту­дыі, мя­не за­пра­сі­лі ад­крыць адзін з пра­гля­даў кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад-2021” і прад­ста­віць да­ўніш­нюю стуж­ку “Пес­ня сяб­роў­ства”.

І вось пра што я да­знаў­ся з пер­ша­га ж па­пя­рэд­ня­га пра­гля­ду.

Здзі­ві­лі ад­ра­зу ўступ­ныя ціт­ры: адзін з рэ­жы­сё­раў — Сяр­гей Сплаш­ноў, адзін з апе­ра­та­раў — Гео­ргій Уда­вен­каў. Аб­одвух я доб­ра ве­даў, пад кі­раў­ніц­твам аб­одвух пра­ца­ваў!

Сяр­гей Іва­на­віч ста­віў фі­льм “На­шы су­се­дзі”, на якім ле­там 1957 го­да я пра­ца­ваў па­моч­ні­кам рэ­жы­сё­ра. Гэ­та быў не­йкі раз­мы­ты, не­акрэс­ле­ны жанр: “лі­рыч­ная ка­ме­дыя”, як і да­ва­енная “Пес­ня сяб­роў­ства”, як і на­ступ­ны па­сля “На­шых су­се­дзяў” фі­льм Сплаш­но­ва “Цеш­ча”.

А Гео­ргій Якаў­ле­віч па­сля “Пес­ні сяб­роў­ства” не­ўза­ба­ве з кі­на­ка­ме­рай “Аймо” са спру­жын­ным ме­ха­ніз­мам і ка­се­тай са стуж­кай уся­го на тры хві­лі­ны стаў у шмат­со­цен­ны шэ­раг фран­та­вых апе­ра­та­раў, з якіх, зды­ма­ючы ба­явую кі­нах­ро­ні­ку, за­гі­нуў кож­ны чац­вёр­ты. А ў 1956-м ён зды­маў ка­ля­ро­вы мас­тац­кі фі­льм “Мі­кол­ка-па­ра­воз”, на якім я пра­ца­ваў па­моч­ні­кам кі­на­рэ­жы­сё­ра Льва Го­лу­ба: ра­біў пер­шыя кро­кі свай­го “жыц­ця ў мас­тац­тве”.

Рус­кая на­зва фі­ль­ма “Песнь друж­бы” — ме­на­ві­та не “пес­ня”, а “песнь”: гу­чыць бы­лін­на, эпіч­на, як у Пуш­кі­на “Песнь о ве­щем Оле­ге”! Трэ­ба бы­ло ча­каць ад фі­ль­ма ха­ця б не­йка­га аб­агу­ль­нен­ня… Але ні­якая не ве­ліч­ная “песнь”, ні­якае не “сяб­роў­ства”.

За­ста­ецца то­ль­кі зда­гад­вац­ца, мо­жа, за­дум­ва­ла­ся на­ша “Пес­ня…” як ад­на з се­рый кар­цін пра сваю ўлас­ную дэ­ка­ду мас­тац­тва, што па­він­на бы­ла ства­рыць кож­ная са­юзная рэ­спуб­лі­ка па ад­но­ль­ка­вай схе­ме: пад­рых­тоў­ка і пра­вя­дзен­не ў Мас­кве на­цы­яна­ль­най дэ­ка­ды? Але да Бе­ла­рус­кай ССР пра­йшлі ўжо дэ­ка­ды Кір­гіз­скай, Армян­скай, Уз­бек­скай, Гру­зін­скай са­юзных рэ­спуб­лік, ад­нак кі­на­кар­цін пра іх на на­цы­яна­ль­ных кі­нас­ту­ды­ях не зды­ма­лі.

А што ж бе­ла­ру­сы?

Як з экра­на за­га­ва­ры­лі пер­са­на­жы, у мя­не дру­гое здзіў­лен­не: раз­маў­ля­лі па-бе­ла­рус­ку! А па ні­зе экра­на над­пі­сы — на рус­кай мо­ве.

Па­ко­ль­кі зды­ма­лі­ся спрэс рус­ка­моў­ныя артыс­ты, зна­чыць, бы­ла пе­ра­агуч­ка, зна­чыць, фі­льм з рус­кі­мі ціт­ра­мі пры­зна­чаў­ся на ўсе­са­юзны экран — так рых­та­ва­лі для па­ка­зу па СССР усе кар­ці­ны вы­твор­час­ці на­цы­яна­ль­ных сту­дый.

Акцёр­ская ка­ман­да — усе чу­жыя: пі­цер­скі Ва­сіль Мер­кур’еў, са Ста­лін­град­ска­га драм­тэ­атра — Глу­хаў; мас­кві­чы — па­пу­ляр­ны та­ды Іван Куз­ня­цоў, таў­стун Іё­на Бій-Брод­скі, вя­до­мы па “Шу­ка­ль­ні­ках шчас­ця” Шлё­ма. На­ват на бяз­моў­ны эпі­зод акам­па­ні­ята­ра, што лі­та­ра­ль­на мі­ль­га­нуў у кан­цы фі­ль­ма, за­пра­сі­лі Са­мош­ні­ка­ва — му­зы­кан­та ўцё­саў­ска­га джаз-аркес­тра, які за­пом­ніў­ся з мі­тус­ні ў ка­ме­дыі “Вя­сё­лыя хлоп­цы”. Усе — не з Бе­ла­ру­сі.

У гэ­тым фі­ль­ме ўжо на­ра­джа­ла­ся тэн­дэн­цыя, якая за­ма­ца­ва­ла­ся ў па­сля­ва­енныя га­ды: не зды­маць у га­лоў­ных ро­лях бе­ла­рус­кіх акцё­раў, ссу­нуў­шы іх на эпі­зо­ды. Гэ­та не ўлас­ці­ва бы­ло ні кі­не­ма­тог­ра­фам Пры­бал­тый­скіх рэ­спуб­лік, ні За­каў­каз­скіх, ні Ся­рэд­не­азі­яцкіх…

Апроч за­дач фі­нан­са­ва­га пры­быт­ку з пра­ка­ту — уся­ляк за­ці­ка­віць гле­да­ча пры­га­жос­цю акцё­раў, за­блы­та­ным сю­жэ­там, му­зыч­нас­цю, жа­ха­мі, — кі­но яшчэ вы­кон­ва­ла сво­еа­саб­лі­вую агі­та­цый­ную фун­кцыю. Уз­га­дай­це, ко­ль­кі на­шых і за­меж­ных кар­цін пе­ра­кон­ва­лі ўдзе­ль­ні­чаць у ла­та­рэ­ях: пер­са­на­жы вы­пад­ко­ва на­бы­ва­лі кві­ток, на які вы­па­даў мі­ль­ённы вы­йгрыш, — і ста­на­ві­лі­ся шчас­лі­выя. А бе­ла­рус­кі фі­льм “Дзяў­чы­на спя­ша­ецца на спат­кан­не” агі­та­ваў ца­ніць да­ку­мент пад­час кам­па­ніі па­шпар­ты­за­цыі ў СССР.

Кар­ці­ны “Му­зыч­ная гіс­то­рыя” з “на­род­ным та­лен­там” —ша­фё­рам у вы­ка­нан­ні Сяр­гея Ле­ме­ша­ва, “Вол­га-Вол­га” з му­зы­ка­мі-са­ма­род­ка­мі “з на­ро­да” ў асо­бах “дзя­дзі Ку­зі” і “цё­ці Па­шы” за­клі­ка­лі да ўдзе­лу ў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці.

А бы­ла і яшчэ за­да­ча ў кі­не­ма­тог­ра­фа: ухва­лен­не, га­нар­лі­васць. Тая ж “Вол­га-Вол­га” дэ­ман­стра­ва­ла то­ль­кі што пра­ры­ты, па­бу­да­ва­ны з шы­коў­ны­мі рач­ны­мі вак­за­ла­мі і шлю­за­мі ка­нал Мас­ква — Вол­га. Асноў­ныя падзеі стуж­кі “Сві­нар­ка і па­стух” ад­бы­ва­юцца на Усе­за­юзнай сель­гас­выс­таў­цы, па­зней ВДНГ, — да­сяг­нен­ні, да­сяг­нен­ні!

На­род­ная са­ма­дзей­насць і го­нар, ухва­лен­не на­род­ных мас­тац­кіх та­лен­таў ста­лі мэ­тай, асноў­най тэ­май фі­ль­ма “Пес­ня сяб­роў­ства”.

Тэр­мін Дэ­ка­ды мас­тац­тва БССР пе­ра­но­сіў­ся ў трэ­ці раз: з ве­рас­ня 1939-га ў су­вя­зі з вы­зва­лен­чым па­хо­дам Чыр­во­най арміі дзе­ля ўз’яднан­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі (так­са­ма і За­ход­няй Укра­іны) з Усход­няй; з ліс­та­па­да 1939-га ў су­вя­зі з са­вец­ка-фін­скай вай­ной; і вось, урэш­це, трэ­ці тэр­мін: 5—15 чэр­ве­ня 1940-га.

Стуж­ка — па-сут­нас­ці, фі­льм-кан­цэрт — бы ўзнаў­ля­ла, звяз­ва­ла ўзга­да­ным “штам­по­ван­ным сю­же­том бур­жу­азной ко­ме­дии” пад­рых­тоў­ку мо­ла­дзі да дэ­ка­ды і яе пра­хо­джан­не.

Каш­тоў­ны вы­нік: леп­шыя ну­ма­ры ад­ра­зу па за­кан­чэн­ні дэ­ка­ды ўлет­ку 1940-га бы­лі зня­тыя на кі­нас­туж­ку: ду­эт з опе­ры “Мі­хась Пад­гор­ны” ў вы­ка­нан­ні Ры­ты Мло­дэк і Арсе­на Арсен­кі, ча­ты­ры ну­ма­ры Дзяр­жаў­на­га джаз-аркес­тра БССР пад кі­раў­ніц­твам і пры ўдзе­ле тру­ба­ча-вір­ту­оза Эдзі Роз­не­ра — гэ­тыя ну­ма­ры існа­ва­лі асоб­на, іх бы ця­пер ква­лі­фі­ка­ва­лі як клі­пы.

А вось два адзня­тыя ну­ма­ры ўклю­чы­лі ў фі­льм “Пес­ня сяб­роў­ства”.

“Та­нец ку­ра­нят” па­ста­віў та­ды ўжо сла­ву­ты ба­лет­май­стар Ка­сь­ян Га­ляй­зоў­скі: ма­ці-ку­ры­ца — ба­ле­ры­на Ма­ла­ха­ва, ку­ра­ня­ты — вы­ха­ван­цы ха­рэ­агра­фіч­най ву­чэ­ль­ні; дзе­ці на экра­не ці на сцэ­не — за­ўсё­ды “цеп­ла­фі­ка­цыя” за­лы.

Пес­ню “Нам пры­сла­ла Мас­ква пад­крэп­ле­ніе” вы­кон­ваў хор вёс­кі Вя­лі­кае Пад­лес­се, якая ўся­го за дзе­вяць ме­ся­цаў да дэ­ка­ды ад­ышла ад пан­скай Поль­шчы і ўлі­ла­ся ў склад Бе­ла­рус­кай ССР. Зра­зу­ме­ла, што ў ся­лян про­ста не маг­ло быць пе­сень аб Ста­лі­не, парт­ыі, Чыр­во­най арміі — ад­куль?! Але для ўспры­ман­ня спе­ваў рас­ійскі­мі слу­ха­ча­мі тэкст склаў на “тра­сян­цы” кі­раў­нік хо­ру Ге­надзь Ці­то­віч, які яго і ад­крыў.

Роў­на праз год і адзін ты­дзень па­сля за­кан­чэн­ня дэ­ка­ды на Бе­ла­русь па­сы­па­лі­ся бом­бы: па­ча­ла­ся Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на. Прэм’ера фі­ль­ма, яго па­мна­жэн­не і ўсе­са­юзны пра­кат бы­лі сар­ва­ныя фа­шыс­та­мі. Яўфы з бля­шан­ка­мі кан­тро­ль­ных ко­пій так і за­ста­лі­ся на да­ль­ніх па­лі­цах фі­ль­мас­хо­віш­ча.

Руп­лі­вас­цю арга­ні­за­та­раў кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад-2021” сціп­лая бе­ла­рус­кая кар­ці­на праз 81 год быц­цам вы­плы­ла з не­быц­ця, і я вы­ка­наў мі­сію: прад­ста­віў яе на фес­ты­ва­лі.

Мо­ладзь за­поў­ні­ла за­лу. Гэ­та бы­лі, па сут­нас­ці, пер­шыя гле­да­чы фі­ль­ма “Пес­ня сяб­роў­ства”.

Пе­ра­ка­най­це­ся на гэ­тым пры­кла­дзе: не то­ль­кі ру­ка­пі­сы не га­раць ды на­пі­са­нае за­ста­ецца, але і адзня­тае.

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр