Мэта — выхаванне нацыянальнай годнасці

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Уні­ка­ль­ны для Бе­ла­ру­сі Му­зей бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня, ад­на з ві­зі­то­вак су­час­на­га По­ла­цка, за­хоў­вае артэ­фак­ты на­шай ста­ра­жыт­най, бо­льш чым ты­ся­ча­га­до­вай гіс­то­рыі. Але сам му­зей — акту­аль­ны, жы­вы, па­пу­ляр­ны, на­поў­не­ны лю­дзь­мі і ці­ка­вы­мі падзе­ямі, доб­ра прад­стаў­ле­ны і ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры. Дзя­ка­ваць за гэ­та трэ­ба, ка­неш­не ж, су­пра­цоў­ні­кам, якія не про­ста ад­ука­ва­ныя і да­свед­ча­ныя, але і крэ­атыў­ныя і на­тхнё­ныя ідэ­яй… І пра ідэі, і пра падзеі мы па­га­во­рым са Сла­ві­най ГАЎ­РЫ­ЛА­ВАЙ, за­гад­чы­цай Му­зея бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня, які ўва­хо­дзіць у склад На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка.

/i/content/pi/cult/887/18784/11.jpg Ча­ла­ве­ку, які ў му­зе­ях бы­вае ня­час­та, уяў­ля­ецца, што гэ­та тое мес­ца, дзе ці­ха і спа­кой­на і дзе ад шкля­ных віт­рын вее не зу­сім жы­вой гіс­то­ры­яй. Але гэ­та, я так раз­умею, не пра ваш му­зей  вы ста­ра­еце­ся не ад­ста­ваць ад акту­аль­ных трэн­даў му­зей­най спра­вы. Дый уво­гу­ле гэ­та ўжо не пра су­час­ныя му­зеі, якія хут­чэй пе­ра­тва­ра­юцца ў ку­ль­тур­ныя, ад­ука­цый­ныя цэн­тры…

 У Му­зеі бе­ла­рус­ка­га кні­га­д­ру­ка­ван­ня за год ся­род по­ла­цкіх му­зе­яў пра­во­дзіц­ца най­вя­лік­шая ко­ль­касць экс­кур­сій па­сля Са­фій­ска­га са­бо­ра  у 2021 го­дзе іх бы­ло бо­льш за 700! Але ў су­час­ным све­це тое, што му­зей то­ль­кі збі­рае прад­ме­ты, апіс­вае, вы­стаў­ляе, а ка­лі пры­йдуць на­вед­ні­кі, і не­шта рас­каз­вае пра іх,  гэ­та ве­ль­мі пры­мі­тыў­нае раз­умен­не дзей­нас­ці му­зея, са­мая пер­шая, ба­за­вая спра­ва. Акра­мя экс­кур­сій у нас, на­прык­лад, пра­во­дзяц­ца і му­зей­на-пед­ага­гіч­ныя за­нят­кі са шко­ль­ны­мі кла­са­мі і да­шко­ль­ны­мі гру­па­мі, пра­во­дзяц­ца да­ўно. Як я прый­шла ў му­зей  амаль пяць га­доў та­му, мы з дзяў­ча­та­мі се­лі і пе­ра­пра­ца­ва­лі, аб­на­ві­лі ўсе пра­гра­мы, па­ста­ра­лі­ся знай­сці не­йкі ці­ка­вы пад­ыход, ці­ка­вы по­гляд на тэ­му, каб дзя­цей гэ­та чап­ля­ла. Вось уз­яць, на­прык­лад, за­нят­кі, пры­све­ча­ныя Фран­цыс­ку Ска­ры­ну. Зра­зу­ме­ла: у По­ла­цку на­ра­дзіў­ся, у Еўро­пе ву­чыў­ся, кні­гу над­ру­ка­ваў… Тое са­мае, што і ў пад­руч­ні­ку, што і на­стаў­нік рас­ка­жа. А мы пры­ду­ма­лі па­га­ва­рыць пра гэ­тую по­стаць з пун­кту гле­джан­ня эпо­хі Ад­ра­джэн­ня, у якую Ска­ры­на жыў. Яго су­час­ні­кам быў Ле­анар­да да Він­чы і іншыя сла­ву­тыя ў све­це асо­бы, і бе­ла­рус Ска­ры­на — па­ла­ча­нін Ска­ры­на — лі­чыц­ца ад­ным з са­мых знач­ных лю­дзей та­го ча­су. І мы ба­чым, як дзе­ці зу­сім па-інша­му па­чы­на­юць успры­ма­юць тэ­му: як за­хап­ля­ль­ную гіс­то­рыю. І так мы па­пра­ца­ва­лі з кож­най тэ­май, каб яна ста­ла су­час­най і акту­аль­най.

Ла­дзім мы сус­трэ­чы з пі­сь­мен­ні­ка­мі  і ста­ліч­ныя аўта­ры ў нас бы­ваць, і мясц­овыя. Прэ­зен­та­ва­лі, да­рэ­чы, і кні­гу на­ша­га ка­ле­гі Ва­ле­рыя Лед­ні­ка, ко­ліш­ня­га за­гад­чы­ка Пры­род­на-эка­ла­гіч­на­га му­зея, які на­пі­саў ра­ман у жан­ры фэн­тэ­зі пра ваў­ка­ла­ка ча­соў Усяс­ла­ва Ча­ра­дзея. Пра­во­дзім ад­кры­тыя лек­цыі на роз­ныя ці­ка­выя тэ­мы. З апош­ня­га  ця­пер яшчэ пра­цуе ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Смач­на есці”, скла­дзе­ная з уні­ка­ль­ных вы­дан­няў на гас­тра­на­міч­ныя тэ­мы, і да яе мы пад­рых­та­ва­лі бяс­плат­ную лек­цыю архе­ола­га з По­ла­цка­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­сея Ко­ца, ад­на­го з аўта­раў кні­гі “По­ла­цкая кух­ня і яе тра­ды­цыі”. Рых­ту­ючы якую но­вую вы­ста­ву, мы ад­ра­зу прад­умва­ем, а што раз­ам з ёй на гэ­тую тэ­му мы яшчэ мо­жам зра­біць. І што мы мо­жам зра­біць, каб лю­дзі да­ве­да­лі­ся пра тое, што ёсць та­кі ці­ка­вы му­зей і што ў яго трэ­ба пры­йсці, — а для гэ­та­га не­абход­на вы­хо­дзіць за сце­ны му­зея ў шы­ро­кі свет.

/i/content/pi/cult/887/18784/12.jpg Ня­даў­на ваш му­зей атры­маў прэ­мію на фес­ты­ва­лі ама­тар­скіх фі­ль­маў, што да­во­лі не­ча­ка­на. Вы яшчэ і фі­ль­мы зды­ма­еце?

 Штур­шок бо­льш сур’ёзна за­няц­ца за­сва­еннем элек­трон­най сфе­ры нам да­ла пан­дэ­мія. Якраз у 2020-м, ка­лі адзна­ча­ла­ся 30-год­дзе на­ша­га му­зея, уз­нік­ла ідэя цык­ла фі­ль­маў пра му­зей­ныя пра­фе­сіі пад агу­ль­най на­звай “НЕ­фар­мат­нае інтэрв’ю: па­пу­ляр­ныя пы­тан­ні му­зей­шчы­ку”. Па­куль ге­ро­ямі цык­ла бы­лі то­ль­кі я  за­гад­чык, ста­рэй­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ды­яна Каш­кур і на­гляд­чык Юлія Смір­но­ва. Пра­ект быў на­сто­ль­кі цёп­ла ўспры­ня­ты, што мы збі­ра­емся яго пра­цяг­ваць. Ве­ль­мі хо­чац­ца рас­ка­заць пра тыя пра­фе­сіі, пра якія мно­гія на­ват не пад­азра­юць,  а гэ­та, на­прык­лад, і му­зей­ны рэ­стаў­ра­тар, і за­ха­ва­ль­нік фон­даў, і му­зей­ны юрыст, і му­зей­ны бух­гал­тар. На Рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі ама­тар­скіх фі­ль­маў імя Юрыя Та­ры­ча, які пра­йшоў у По­ла­цку ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да, наш фі­льм адзна­чы­лі спе­цы­яль­ным пры­зам за крэ­атыў­нае рас­крыц­цё тэ­мы.

 Ця­пер мно­гія, ка­лі не ўсе, му­зеі ма­юць сай­ты. Але та­кіх змяс­тоў­ных і акту­аль­ных, як у вас, па­куль ня­шмат. На­ват не ў са­мім му­зеі, а і про­ста на ва­шым сай­це мож­на з ці­ка­вас­цю пра­вес­ці час…

 Так, акра­мя ба­га­тай інфар­ма­цыі пра му­зей, падзеі і экс­па­на­ты ў нас ёсць і мно­гае іншае, на­прык­лад асоб­ны раз­дзел з на­звай “Му­зей­ны хаб”. Там і зга­да­ныя фі­ль­мы, і раз­на­стай­ныя гу­ль­ні, тэс­ты і вік­та­ры­ны: “Бу­дзь­ма Фран­цыс­кам Ска­ры­нам!”, “Па сля­дах Гу­тэн­бер­га”, “Ка­лі чы­та­еш — кні­гу па­зна­еш”, “Scriptorium”, “Бук­ві­цы ска­ры­на­вых кніг” і г. д. Ёсць на­ват “Снеж­ны DIY: ро­бім сня­жын­ку сва­імі ру­ка­мі”, ёсць вір­ту­аль­ны па­моч­нік… Мы на­ма­га­лі­ся ства­рыць як ма­га бо­льш пры­го­жы і змяс­тоў­ны кан­тэнт. І ён жа для ўсіх, не то­ль­кі для жы­ха­роў По­ла­цка  дзя­ку­ючы 3D-ван­дра­ван­ню пра­гу­ляц­ца па на­шым му­зеі мо­жа лю­бы, а тэс­ты і гу­ль­ні мож­на і ў шко­лах вы­ка­рыс­тоў­ваць, і ў сва­ёй сям’і. За­ймац­ца гэ­тай спра­вай нам са­мім ве­ль­мі ці­ка­ва!

 Кні­гад­ру­ка­ван­не — пра­цэс быц­цам вы­твор­чы, пры­зем­ле­ны, але ж на са­май спра­ве ў ва­шым му­зеі за­хоў­ва­ецца ты­ся­ча­га­до­вая гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га ду­ху. Ка­лі да­зво­ліць са­бе тро­хі па­тэ­ты­кі  ма­быць, на­вед­ван­не Му­зея бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня пры­му­шае ад­чуць го­нар за тое, што ты бе­ла­рус. А жы­ха­ры По­ла­цка ма­юць і яшчэ бо­льш пад­стаў для го­на­ру.

 Ка­лі ўзяць звы­чай­на­га на­вед­ні­ка, які сам па са­бе за­йшоў у му­зей, то пра­йшоў­шы па двух па­вер­хах, па ўсіх 15 за­лах, ён вы­хо­дзіць уз­ру­ша­ны  а тут, аказ­ва­ецца, сто­ль­кі ўся­го! Аказ­ва­ецца, у нас, у бе­ла­ру­саў, ма­ецца та­кое гіс­та­рыч­нае ба­гац­це! І ў яго та­кое па­чуц­цё го­на­ру за на­шу спад­чы­ну ўзні­кае. Вось са­мое га­лоў­нае  мы фар­мі­ру­ем гэ­та па­чуц­цё і сва­ёй асноў­най за­да­чай лі­чым вы­ха­ван­не на­цы­яна­ль­на­га го­на­ру. А для па­ла­ча­ні­на гэ­та і ўво­гу­ле асоб­ная тэ­ма, бо так і ёсць  “Ад По­ла­цка па­чаў­ся свет” па­вод­ле слоў на­ша­га слын­на­га зем­ля­ка Ула­дзі­мі­ра Арло­ва: ад той жа Ефра­сін­ні По­ла­цкай, Сі­мя­она По­ла­цка­га, Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. І ўсё гэ­та ад­люс­тра­ва­на ў на­шым му­зеі. Сап­раў­ды, бо­ль­шасць экс­па­на­таў — гэ­та кні­гі, і са­мыя ста­ра­жыт­ныя ў тым лі­ку. Але ёсць, на­прык­лад, і ары­гі­на­ль­ная акта­вая пя­чат­ка са­мой Ефра­сін­ні По­ла­цкай, пя­чат­ка, ціс­ну­тая яе ру­кой,  не­ве­ра­год­ная па сва­ёй каш­тоў­нас­ці і гіс­та­рыч­най знач­нас­ці рэч. Дый уво­гу­ле які экс­па­нат ні ва­зь­мі, у ім за­кла­дзе­на сто­ль­кі сэн­саў! Па на­шым му­зеі мож­на ха­дзіць га­дзі­на­мі. Да та­го ж у па­мяш­кан­ні бы­ло­га Бо­га­яўлен­ска­га ма­нас­ты­ра, дзе мы мес­цім­ся, са­ма аўра ве­ль­мі моц­ная, і экс­па­зі­цыя зроб­ле­ная як твор мас­тац­тва  ёсць рэ­кан­стру­ява­ны скрып­то­рый, дзе ся­дзіць “ма­нах”, ёсць дру­кар­ня ча­соў Ска­ры­ны…

/i/content/pi/cult/887/18784/13.jpg Я так раз­умею, што для вас кі­ра­ван­не Му­зе­ем кні­гад­ру­ка­ван­ня  не­шта бо­ль­шае, чым про­ста пра­ца…

— Я на­ват ска­жу, што гэ­та не пра­ца, а мой стыль жыц­ця. У мя­не асаб­лі­ва і падзе­лу ня­ма та­ко­га, што вось тут пра­цоў­ны час, а тут хат­ні. Да та­го ж мой муж так­са­ма пра­цуе ў струк­ту­ры за­па­вед­ні­ка  за­гад­вае на­ву­ко­ва-інфар­ма­цый­ным ад­дзе­лам, та­му ў нас атрым­лі­ва­ецца, што і па-за пра­цай мы па­ста­янна га­во­рым пра му­зей, пра за­па­вед­нік. Я ў гэ­тай га­лі­не ўжо 15-ы год  па­чы­на­ла ў кра­язнаў­чым му­зеі, а пяць га­доў та­му пры­йшла за­гад­чы­кам ў Му­зей кні­гад­ру­ка­ван­ня. І сап­раў­ды, тут я ад­чу­ваю ся­бе на сва­ім мес­цы, хоць і ма­гу адзна­чыць, што гэ­та са­мы скла­да­ны му­зей для пра­цы, бо ў су­пра­цоў­ні­каў надзвы­чай шы­ро­кі спектр аб­авяз­каў. На­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік — а іх у нас то­ль­кі пя­цё­ра  і на­ву­ко­вай дзей­нас­цю за­йма­ецца, і экс­кур­сіі пра­во­дзіць, і фон­ды кам­плек­туе: збі­рае і апіс­вае му­зей­ныя прад­ме­ты, а яшчэ і за­нят­кі, якія сам жа рас­пра­цоў­вае, вя­дзе. А гэ­та па­тра­буе са­мых раз­на­стай­ных ве­даў і ўмен­няў.

/i/content/pi/cult/887/18784/14.jpgАле ў нас увесь ка­лек­тыў ве­ль­мі не­абы­яка­вы, па­ста­янна на­ра­джае ідэі  а та­кая атмас­фе­ра моц­на спры­яе по­спе­ху спра­вы. Спе­цы­яліс­ты ў нас вы­дат­ныя. Ве­ра Ашу­ева, на­прык­лад, пра­цуе ў му­зеі бо­льш за два дзя­сят­кі га­доў і мае та­кі ба­гаж ве­даў, як ма­ла хто. А яшчэ яна так за­хап­ля­ль­на і на та­кой цу­доў­най бе­ла­рус­кай мо­ве рас­па­вя­дае гіс­то­рыі, што ці­ка­ва лю­бо­му са­ма­му па­тра­ба­ва­ль­на­му на­вед­ні­ку,  якраз гэ­та­му я ў яе ву­чы­ла­ся. Во­ль­га Фі­лі­мо­на­ва  з пры­ро­джа­ным та­лен­там экс­кур­са­во­да, пед­ога­га, і так­са­ма спе­цы­яліст з ба­га­ты­мі ве­да­мі ў га­лі­не гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Я ра­ду­юся та­кім ка­ле­гам і раб­лю ўсё, каб гэ­тыя два вя­ду­чыя на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі як ма­га до­лей пра­ца­ва­лі ў на­шым ка­лек­ты­ве. Ёсць у нас дзве ма­ла­дыя дзяў­чы­ны. Ды­яна Каш­кур  наш крэ­атыў­шчык. Акра­мя та­го, што яна спе­цы­яліст у бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі і за­раз ву­чыц­ца ў аспі­ран­ту­ры, яна яшчэ і ве­ль­мі лёг­кая на пад’ём у асва­енні но­вых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Якраз з ёй мы пра­ца­ва­лі над сай­там і яго ба­га­тым на­паў­нен­нем, над са­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі. І ды­зай­нер­скія пра­гра­мы яна за­сво­іла: мы са­мі ро­бім і ба­не­ры, і ўво­гу­ле ўвесь ві­зу­аль­ны кан­тэнт. Іры­на Мя­хо­віч  ня­даў­няя сту­дэн­тка, скон­чы­ла ма­гіс­тра­ту­ру ў По­ла­цкім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це як гіс­то­рык: яе мы па­ру ме­ся­цаў та­му ад­пра­ві­лі ў дэк­рэт­ны ад­па­чы­нак і ця­пер ча­ка­ем па­паў­нен­ня ў на­шай “му­зей­най сям’і”, як пад­час жар­ту­ем. І вось гэ­тай во­сен­ню ў нас з’явіў­ся но­вы су­пра­цоў­нік, які пры­йшоў да нас з По­ла­цка­га ўні­вер­сі­тэ­ту і які ў свой час, да­рэ­чы, вы­кла­даў у не­ка­то­рых з на­шых дзяў­чат,  Ігар Бор­тнік, кан­ды­дат фі­ла­соф­скіх на­вук. Ён уз­ба­га­ціў на­шу, так бы мо­віць, гіс­та­рыч­на-фі­ла­ла­гіч­ную па­літ­ру сва­ім фі­ла­соф­скім по­гля­дам.

 Што ў сё­лет­ніх му­зей­ных пла­нах, чым бу­дзе­це здзіў­ляць? У пер­шыя дні но­ва­га го­да свет па­кі­нуў ве­ль­мі знач­ны для ва­ша­га му­зея ча­ла­век  сла­ву­ты гіс­то­рык, лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Ад­ам Ма­ль­дзіс: ма­быць, яго па­мяць так­са­ма не­як бу­дзе ўша­на­ва­на.

 На сён­няш­ні дзень мы яшчэ да­во­лі ўсхва­ля­ва­на пе­ра­жы­ва­ем гэ­тую на­ві­ну  а Ад­ама Во­сі­па­ві­ча на­зы­ва­лі хрос­ным ба­ць­кам на­ша­га му­зея, ён ве­ль­мі шмат зра­біў для та­го, каб гэ­ты му­зей быў ад­кры­ты ме­на­ві­та ў По­ла­цку. І, ду­маю, мы звер­нем­ся да род­ных Ад­ама Ма­ль­дзі­са з тым, каб не­йкі фраг­мент на­за­па­ша­най ім спад­чы­ны, асаб­лі­ва да­тыч­най По­ла­цка, да­стаў­ся на­ша­му му­зею, за­па­вед­ні­ку і тра­піў у ча­со­вую, а мо на­ват і ў па­ста­янную экс­па­зі­цыю.

Ка­лі ка­заць пра юбі­лей­ныя ме­рап­ры­емствы, то но­выя экс­па­зі­цыі мы звы­чай­на прад­стаў­ля­ем ме­на­ві­та да Дня род­най мо­вы 21 лю­та­га, і сё­ле­та гэ­та бу­дзе ве­ль­мі важ­ная і знач­ная вы­ста­ва, пры­све­ча­ная 140-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Яку­ба Ко­ла­са і Янкі Ку­па­лы. Адзна­чым і 1030-год­дзе пра­вас­лаў­я на бе­ла­рус­кіх зем­лях, і 500-год­дзе вы­дан­ня “Ма­лой пад­арож­най кніж­кі” Фран­цыс­ка Ска­ры­ны  а гэ­та пер­шая над­ру­ка­ва­ная кні­га на зем­лях на­ша­га Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га. Акра­мя та­го, мы па­мя­та­ем, што кні­га — гэ­та не то­ль­кі аўтар ці вы­да­вец, а гэ­та і мас­так  на ка­нец го­да пла­ну­ем зра­біць вы­ста­ву да 75-год­дзя бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка, які афор­міў мнос­тва кніг, Ва­ле­рыя Сла­ву­ка: мо­жа, і сус­трэ­чу з ім арга­ні­зу­ем, май­стар-клас. А яшчэ ха­чу звяр­нуць ува­гу на тое, што мы ла­дзім і вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы, і іх мож­на ў лю­бы мо­мант “на­ве­даць” на на­шым сай­це. За­раз там яшчэ зна­хо­дзяц­ца вы­ста­вы, пры­све­ча­ныя Іва­ну Ша­мя­кі­ну і Ні­лу Гі­ле­ві­чу, а сё­ле­та з’явяц­ца дзве но­выя: пры­све­ча­ныя 110-год­дзю Мак­сі­ма Тан­ка і 210-год­дзю По­ла­цкай езу­іцкай ака­дэ­міі  пер­шай вы­шэй­шай на­ву­ча­ль­най уста­но­вы ў меж­ах су­час­най Бе­ла­ру­сі.

А яшчэ з за­пла­на­ва­ных падзей ха­це­ла­ся б вы­лу­чыць тое, што ўвесь год мы бу­дзем пра­во­дзіць ме­рап­ры­емствы ў рам­ках інклю­зіў­най твор­чай ла­ба­ра­то­рыі “Бум! Ага!”  гэ­та пра­ект па ра­бо­це з на­вед­ні­ка­мі дзён­на­га ад­дзя­лен­ня для лю­дзей з інва­лід­нас­цю: ён вы­йграў дзяр­жаў­ны грант у га­лі­не ку­ль­ту­ры на 2022 год. Пла­ну­юцца і му­зей­ныя за­нят­кі, і сус­трэ­чы на ба­зе ад­дзя­лен­ня, і май­стар-кла­сы, і лі­та­ра­тур­нае ка­фэ… Ка­неш­не, план на гэ­ты год на­шмат шы­рэй­шы, але ж пра ўсе падзеі тут не зга­да­еш.

 Вы актыў­ны чы­тач на­шай га­зе­ты і ні­ко­лі не шка­ду­еце лай­каў да на­шых пуб­лі­ка­цый у са­цы­яль­ных сет­ках. Ці сап­раў­ды вас мож­на на­зваць пры­хі­ль­ні­цай га­зе­ты “Ку­ль­ту­ра”?

 Вы ве­да­еце, каб не ва­шая га­зе­та, мы б, на­пэў­на, ма­ла ары­ента­ва­лі­ся ў тым, што ад­бы­ва­ецца ў сфе­ры ку­ль­ту­ры ў меж­ах усёй кра­іны. Мы вы­піс­ва­ем “Ку­ль­ту­ру”, уваж­лі­ва яе чы­та­ем, я за­ўсё­ды ба­чу га­зе­ту на ста­лах на­шых дзяў­чат! Зра­зу­ме­ла, нам ве­ль­мі ці­ка­ва чы­таць пра ўсё, што ты­чыц­ца ме­на­ві­та кні­гі, падзей у той жа На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы, ме­рап­ры­емстваў, дзе і наш му­зей пры­мае ўдзел, але без ува­гі не за­ста­юцца і ўсе іншыя ма­тэ­ры­ялы. Ма­гу ска­заць за ся­бе: мне ве­ль­мі ці­ка­ва чы­таць пра мас­тац­тва, мас­та­коў і тое, што ад­бы­ва­ецца ў мас­та­коў­скім све­це. У іншых на­шых су­пра­цоў­ні­каў свае лю­бі­мыя тэ­мы. Але ж сап­раў­ды, ва­шая га­зе­та для нас  асноў­ны ка­нал акту­аль­ных на­він ку­ль­ту­ры і лю­бі­мае вы­дан­не.

Фота Кірыла СМАЛЯКОВА