“Маўчуна” ды ў печ!

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Дра­ні­кі як на­цы­яна­ль­ная каш­тоў­насць
Іта­ль­янская пі­ца, гру­зін­скае ха­ча­пу­ры, япон­скае су­шы, укра­інскі боршч… Лі­да­рам па вя­до­мас­ці і па­пу­ляр­нас­ці ся­род бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ль­ных страў сме­ла мож­на на­зы­ваць дра­ні­кі. Хоць у маш­та­бе пла­не­ты яны, мо­жа, і не так вя­до­мы, як зга­да­ныя стра­вы, і не ста­лі яшчэ та­кім сла­ву­тым брэн­дам, але пра­цэс ідзе. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да экс­пер­тная гру­па на ба­зе Цэн­тра не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны БДУКМ пра­вя­ла круг­лы стол і вы­сту­пі­ла з рэ­ка­мен­да­цы­яй па пад­рых­тоў­цы на­леж­ных да­ку­мен­таў для над­ання ста­ту­су не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці дра­ні­кам і іншым бе­ла­рус­кім стра­вам з тар­ка­ва­най бу­ль­бы. Мяр­ку­ецца, што ўжо ўвес­ну гэ­тая падзея ад­бу­дзец­ца.

/i/content/pi/cult/887/18783/10.jpgКож­ная кра­іна ве­ль­мі цэ­ніць свае па­пу­ляр­ныя стра­вы і пе­ра­тва­рае іх у сап­раў­дныя на­цы­яна­ль­ныя брэн­ды, над­ае ім, ся­род інша­га, ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. А афі­цый­ны ста­тус да­зва­ляе ахай­на збе­ра­гаць тра­ды­цыю, ахоў­ваць яе, вы­ву­чаць і на­ват раз­ві­ваць, каб бы­ло што пе­рад­аваць на­шчад­кам. Усё бо­льш на­род­ных аб­ра­даў, ра­мёс­тваў і звы­ча­яў трап­ляе ў спіс не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. І вось пры­йшла чар­га сла­ву­тых бе­ла­рус­кіх дра­ні­каў, у люб­ві да якіх пры­зна­ецца кож­ны бе­ла­рус. Гэ­так жа як ці не кож­ны бе­ла­рус упэў­не­ны, што ве­дае “адзі­ны пра­ві­ль­ны” рэ­цэпт дра­ні­каў, і з усім імпэ­там га­то­вы да­каз­ваць сваю пра­ва­ту. Пра­ўда што, на­ша кра­іна сла­віц­ца вя­лі­кім мнос­твам страў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы, і на­шмат бо­льш да­ў­ні­мі, тра­ды­цый­ны­мі. Але на ро­лю на­цы­яна­ль­на­га брэн­да са­мі па са­бе за апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі вы­йшлі ме­на­ві­та дра­ні­кі.

Гу­тар­кі пра тое, што дра­ні­кам у якас­ці ад­мет­най бе­ла­рус­кай стра­вы трэ­ба на­д­аць не­йкі афі­цый­ны ста­тус, ішлі да­ўно — ідэя, як ка­жуць, бы­ла на па­вер­хні. Але да­тыч­на спі­су не­ма­тэ­ры­яль­ных гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей трэ­ба ўліч­ваць, што гэ­та не спіс на­цы­яна­ль­ных брэн­даў, а спіс за­ха­ва­ных і жы­вых бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый. І ка­лі экс­пер­тная су­по­ль­насць вы­ра­шы­ла раз­гле­дзець пра­па­но­вы з аб­лас­цей, да спра­вы яна пад­ышла фун­да­мен­та­ль­на. У зга­да­ным круг­лым ста­ле пры­ма­лі ўдзел спе­цы­яліс­ты з Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, ся­род іх бы­лі Але­на Ка­лі­ноў­ская — член Бе­ла­рус­кай рэ­спуб­лі­кан­скай на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды па пы­тан­нях гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны, Ала Сташ­ке­віч — член На­цы­яна­ль­най ка­мі­сіі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях UNESCO, Та­дэ­вуш На­ваг­род­скі — зна­ка­мі­ты і аўта­ры­тэт­ны да­след­чык бе­ла­рус­кіх ку­лі­нар­ных тра­ды­цый.

Экс­пер­ты аб­мер­ка­ва­лі пра­па­но­вы, пад­рых­та­ва­ныя роз­ны­мі аб­лас­ця­мі Бе­ла­ру­сі (а ў кож­най мясц­іне свае ку­лі­нар­ныя ад­мет­нас­ці, свая рэ­цэп­ту­ра страў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы), і для грун­тоў­на­га вы­ву­чэн­ня ку­лі­нар­най тра­ды­цыі як ад­мет­най пра­явы не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны вы­пра­ца­ва­лі рэ­ка­мен­да­цыі для на­ву­ко­вай апра­цоў­кі ма­тэ­ры­ялаў фік­са­цыі ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці. Ся­род інша­га, удзе­ль­ні­кі круг­ла­га ста­ла адзна­чы­лі, што “вы­пя­кан­не дра­ні­каў у вы­гля­дзе не­вя­лі­кіх бу­ль­бя­ных ала­дак як адзін са спо­са­баў пры­га­та­ван­ня страў са здроб­не­най на тар­цы сы­рой бу­ль­бы на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі шы­ро­ка рас­паў­сю­дзі­ла­ся то­ль­кі ў дру­гой па­ло­ве ХХ ста­год­дзя. Але пры­га­та­ван­не страў з сы­рой тар­ка­ва­най бу­ль­бы — та­кіх як баб­ка, бу­ль­бя­ныя блі­ны, кіш­ка і іншыя — у бе­ла­рус­кай на­род­най ку­лі­на­рыі па­шы­ры­ла­ся яшчэ ў дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя: у не­ка­то­рых мясц­інах Бе­ла­ру­сі яны га­ту­юцца і да сён­ня. Для па­ўна­ты ад­люс­тра­ван­ня ба­гац­ця і раз­на­стай­нас­ці ку­лі­нар­най спад­чы­ны, вы­ву­чэн­ня пра­цэ­саў пе­ра­емнас­ці яе су­час­ных пра­яў з тра­ды­цы­ямі про­дкаў і ства­рэн­ня па­тэн­цы­ялу раз­віц­ця пра­па­ну­ецца на­ступ­ная на­зва ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці: “Стра­вы з тар­ка­ва­най бу­ль­бы (дра­ні­кі, бу­ль­бя­ныя блі­ны, баб­ка і іншыя) — тра­ды­цыі пры­га­та­ван­ня і ўжы­ван­ня”.

Бу­ль­бя­ныя стра­вы з тар­ка­ва­най ма­сы, іх ко­ль­касць і раз­на­стай­насць — ад­мет­насць на­цы­яна­ль­най кух­ні бе­ла­ру­саў. Але раз­ам з тым та­кія стра­вы па скла­дзе кам­па­нен­таў і тэх­на­ло­гій пры­га­та­ван­ня мож­на па­ра­ўнаць і з не­ка­то­ры­мі стра­ва­мі з іншых на­цы­яна­ль­ных ку­хань Еўро­пы — на­прык­лад, з поль­скай, сла­вац­кай, ня­мец­кай. У Бе­ла­ру­сі ка­рыс­та­юцца дзвю­ма на­зва­мі — дра­ні­кі і дзе­ру­ны, і аб­едзве па­хо­дзяць ад на­звы пра­цэ­су — дзер­ці бу­ль­бу на тар­цы. Пра­ўда, пры гэ­тым сус­тра­ка­ецца мнос­тва рэ­гі­яна­ль­ных на­зваў, і гэ­та пры пад­рых­тоў­цы да­ку­мен­таў так­са­ма бу­дзе ўлі­ча­на. Баб­ка па тэх­на­ло­гіі пры­га­та­ван­ня бліз­кая да дра­ні­каў, але га­ту­ецца ў за­кры­тым по­су­дзе ў ду­ха­вой пе­чы і сус­тра­ка­ецца пад на­зва­мі бу­ль­бя­ная ка­ша, тар­ка­ван­ка, маў­чун, дзед, агу­ль­нік, дран­ка. Рэ­цэп­таў бу­ль­бя­ных блі­ноў уво­гу­ле про­ць­ма.

І ста­тус у гэ­тай каш­тоў­нас­ці мяр­ку­ецца не мясц­овы, а рэ­спуб­лі­кан­скі, на­цы­яна­ль­ны, бо тра­ды­цыя ўлас­ці­вая ўсёй Бе­ла­ру­сі. Ра­ней пад­обны ста­тус атрым­лі­ва­лі, на­прык­лад, бе­ла­рус­кая са­лом­ка і май­стэр­ства вы­ці­нан­кі. У якас­ці мясц­овых тра­ды­цый не­ка­то­рыя стра­вы са здроб­не­най на тар­цы сы­рой бу­ль­бы ўжо прад­стаў­ле­ны ў Дзяр­жаў­ным спі­се гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей — тра­ды­цый­ная стра­ва “Клёц­кі з «ду­ша­мі»”, рас­паў­сю­джа­ная ў за­ход­ніх ра­ёнах Ві­цеб­скай воб­лас­ці, баб­ка і бу­ль­бя­ная кіш­ка з рэ­гі­яна­ль­най кух­ні агра­га­рад­ка Ад­эльск Гро­дзен­ска­га ра­ёна. А на са­ка­віц­кім па­ся­джэн­ні Бе­ла­рус­кай рэ­спуб­лі­кан­скай на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды па пы­тан­нях гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны ў вы­ра­баў з тар­ка­ва­най бу­ль­бы, у тым лі­ку ў дра­ні­каў, з’явіц­ца ста­тус на­цы­яна­ль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці.