Знакамітая на ўвесь свет

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Вы­со­кай уз­на­га­ро­дай — спе­цы­яль­най прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі — быў уга­ра­на­ва­ны за­гад­чык фі­лі­яла № 15 Цэн­тра ган­чар­ства вёс­кі Га­рад­ная дзяр­жаў­най уста­но­вы ку­ль­ту­ры “Сто­лін­ская ра­ённая клуб­ная сіс­тэ­ма” Ва­сіль Ка­за­чок за знач­ны аса­біс­ты ўклад у за­ха­ван­не тра­ды­цый ган­чар­на­га ра­мяс­тва.

/i/content/pi/cult/886/18771/28.jpgАд­ра­зу ска­жу, што Ва­сіль Ка­за­чок — вы­клад­чык, педагог, ган­чар і на­ват па­эт — да­ўні зна­ёмы “К”. Яшчэ ў 2018 го­дзе я сам за­віт­ваў у Га­рад­ную і раз­маў­ляў Ва­сі­лём Андрэ­еві­чам пра сён­няш­няе жыц­цё Цэн­тра ган­чар­ства і яго пер­спек­ты­вы. Ся­род інша­га, кі­раў­нік уста­но­вы дэ­ман­стра­ваў мне і сваю ўзна­га­ро­ду, атры­ма­ную ў тым го­дзе ад га­лі­но­ва­га пра­фса­юза. Не ха­ваў сва­ёй ра­дас­ці Ва­сіль Ка­за­чок і ця­пер, ка­лі я па­зва­ніў яму, каб па­він­ша­ваць з атры­ман­нем спе­цы­яль­най прэ­міі Прэ­зі­дэн­та.

— Лі­чу, што гэ­та ўзна­га­ро­да, гэ­тае пры­знан­не за­слуг дасць яшчэ бо­льш маг­чы­мас­цей рас­кру­ціць на­шу ўста­но­ву ку­ль­ту­ры, — адзна­чыў су­раз­моў­ца. — Мы і так вя­до­мыя да­лё­ка за меж­амі на­ша­га ра­ёна, бо, як вы ве­да­еце, у нас ужо не пер­шы год ла­дзіц­ца Між­на­род­ны пле­нэр ган­ча­роў, на які з’язджа­юцца май­стры-глі­на­ме­сы з мно­гіх за­меж­ных дзяр­жаў.

На­прык­лад, на VІ Між­на­род­ны пле­нэр ган­ча­роў-ке­ра­міс­таў, па сло­вах Ва­сі­ля Ка­зач­ка, пры­еха­лі ажно 30 май­строў-ган­ча­роў з роз­ных кра­ін све­ту.

— Та­му, як я лі­чу, і са­ма Га­рад­ная, і між­на­род­ны пле­нэр ган­ча­роў, і наш Цэнтр ган­чар­ства ўжо зра­бі­лі­ся сап­раў­дным брэн­дам не то­ль­кі Сто­лін­ска­га ра­ёна, а і ўсёй Бе­ла­ру­сі, — пе­ра­ка­на­ны кі­раў­нік уста­но­вы. — Да нас едуць па­ву­чыц­ца ган­чар­най спра­ве, нас за­пра­ша­юць да ся­бе ў гос­ці май­стры-глі­на­ме­сы з роз­ных кут­коў све­ту.

Што да “мат­час­ткі” Цэн­тра ган­чар­ства, дык яна за гэ­тыя га­ды сап­раў­ды знач­на па­ба­га­це­ла. Ця­пер тут ёсць тры элек­трыч­ныя ган­чар­ныя ко­лы, элек­тра­печ, шкля­ныя віт­ры­ны для экс­па­на­таў вы­ста­вач­най за­лы. З’яві­ла­ся і элек­трыч­ная глі­на­мял­ка. Да та­го ж плош­чы Цэн­тра ган­чар­ства па­вя­лі­чы­лі­ся, і ця­пер у ім прад­стаў­ле­ны дзя­сят­кі экс­па­на­таў ад май­строў глі­ня­най спра­вы з роз­ных кут­коў Еўро­пы і Азіі.

Да­рэ­чы, па сло­вах Ва­сі­ля Ка­зач­ка, Цэнтр пла­нуе і да­лей “пры­рас­таць” па­мяш­кан­ня­мі, а так­са­ма на­бы­ваць віт­ры­ны для дэ­ман­стра­цыі экс­па­на­таў. Тым бо­льш вы­ра­баў, якія яскра­ва па­каз­ва­юць усе мас­тац­кія здо­ль­нас­ці глі­на­ме­саў роз­ных кра­ін све­ту, у фон­дах на­за­па­сі­ла­ся за гэ­ты час ба­га­та.

На жаль, з-за ка­ра­на­ві­ру­са і сён­няш­ня­га не­спры­яль­на­га эпі­дэ­мі­яла­гіч­на­га ста­но­віш­ча чар­го­вы Між­на­род­ны пле­нэр ган­ча­роў у Га­рад­ной зла­дзіць мі­ну­лым ле­там не ўда­ло­ся, та­му бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пе­ра­нес­ці яго на год. І, ка­неш­не, Ва­сіль Ка­за­чок шчы­ра за­пра­сіў “К” пры­ехаць на гэ­ты пле­нэр, які па­пя­рэд­не пла­ну­ецца пра­вес­ці ў лі­пе­ні. На­ту­ра­ль­на, там мы аб­авяз­ко­ва па­бы­ва­ем і аб­авяз­ко­ва рас­ка­жам пад­ра­бяз­на пра ўсе ці­ка­вос­ткі гэ­тай ад­мет­най і ці­ка­вай дзеі, што ла­дзіц­ца тра­ды­цый­на ў гэ­тым са­ма­быт­ным кут­ку Бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"