Расслабляцца няма калі

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Спе­цы­яль­най прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та РБ “За рэ­алі­за­цыю му­зыч­ных пра­ектаў у рам­ках Го­да на­род­на­га адзін­ства, на­кі­ра­ва­ных на па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай му­зыч­най ку­ль­ту­ры” быў уша­на­ва­ны Прэ­зі­дэн­цкі аркестр Бе­ла­ру­сі. На мі­ну­лы год гэ­ты твор­чы ка­лек­тыў пра­вёў ка­ля 80-ці кан­цэр­таў і іншых вы­ступ­лен­няў.

/i/content/pi/cult/886/18770/27.jpg— Год быў для нас сап­раў­ды на­сы­ча­ным, — рас­па­вёў га­лоў­ны ды­ры­жор Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі Ві­таль Ку­ль­ба­коў. — І атры­ман­не аркес­трам прэ­міі вы­клі­ка­ла са­мыя ўзвы­ша­ныя па­чуц­ці, бо гэ­та свед­чан­не та­го, што на­ша пра­ца бы­ла за­ўва­жа­на і адзна­ча­на. Асаб­лі­ва хва­ляў­ні­ча бы­ло атры­маць уз­на­га­ро­ду з рук Кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Пад­во­дзя­чы вы­нік не­йкім улас­на твор­чым зда­быт­кам, на­за­па­ша­ным ле­тась, уз­га­даю сус­трэ­чу з на­род­най артыс­ткай Гру­зіі і Рас­іі Та­ма­рай Гвер­дцы­тэ­лі. Як удзе­ль­нік аркес­тра, я сус­тра­каў­ся з ёй і ра­ней: яна час­та пры­язджае ў Бе­ла­русь і ўжо вы­сту­па­ла з на­шым ка­лек­ты­вам. Але як ды­ры­жор я быў ура­жа­ны тым, што лі­та­ра­ль­на з пер­шай хві­лі­ны рэ­пе­ты­цыі ўзнік­ла та­кое па­чуц­цё, быц­цам мы пра­вя­лі з ёй ужо не ме­ней як ты­ся­чу кан­цэр­таў. Мы раз­уме­лі ад­но ад­на­го з па­ўсло­ва, і са­ма рэ­пе­ты­цыя пра­ля­це­ла, бы ад­но імгнен­не. Дый па сва­ёй пра­цяг­лас­ці яна не пе­ра­вы­ша­ла час са­мо­га кан­цэр­тна­га вы­ступ­лен­ня, бо мы не па­ўта­ра­лі ну­ма­ры, не­абход­ныя дэ­та­лі з’яўля­лі­ся не­пас­рэд­на ў пра­цэ­се вы­ка­нан­ня. Сам кан­цэрт так­са­ма атры­маў­ся ве­ль­мі ду­шэў­ным — і па­вод­ле атмас­фе­ры, ство­ра­най спя­вач­кай, і па тым рэ­пер­ту­ары, які яна аб­ра­ла. Бы­ла за­кра­ну­та не то­ль­кі лю­боў­ная лі­ры­ка, най­больш ха­рак­тэр­ная для ра­ман­саў і эстрад­ных кам­па­зі­цый, але і са­цы­яль­ная тэ­ма­ты­ка, пес­ні пра вай­ну.

Тэ­ма Вя­лі­кай Айчын­най, Дзень Пе­ра­мо­гі за­ста­юцца для аркес­тра ве­ль­мі важ­ны­мі. Ле­тась ім так­са­ма быў пры­све­ча­ны шэ­раг кан­цэр­таў, уклю­ча­ючы тэ­ле­пра­екты “На­ро­джа­ныя вай­ной”, “Подзвіг на­ро­да не­смя­рот­ны” і іншыя, за­пі­са­ны са­цы­яль­ны ро­лік да Дня Не­за­леж­нас­ці.

Ве­ль­мі за­пом­ніў­ся кан­цэрт “Ган­на Гер­ман — 85. Рэ­ха ка­хан­ня…”, пры­све­ча­ны твор­час­ці спя­вач­кі. Яна і са­ма пі­са­ла пес­ні, але су­пра­цоў­ні­ча­ла з са­мы­мі вы­біт­ны­мі кам­па­зі­та­ра­мі і па­эта­мі, якія ства­ра­лі яе рэ­пер­ту­ар. Вы­кон­ваць пес­ні, што ста­лі кла­сі­кай жан­ру, — вя­лі­кае за­да­ва­ль­нен­не.

Сво­еа­саб­лі­вым му­зыч­ным ад­крыц­цём ста­ла вы­ступ­лен­не на­ша­га ка­лек­ты­ву ў свя­точ­най пра­гра­ме Дня бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства ў Ка­пы­лі. Мы пад­рых­та­ва­лі му­зы­ку да му­льт­фі­ль­маў, і мно­гія не то­ль­кі гле­да­чы, але і артыс­ты аркес­тра здзіў­ля­лі­ся, што ра­ней ці не ве­да­лі гэ­тых тво­раў, ці не зда­гад­ва­лі­ся, што яны на­шы, бе­ла­рус­кія. А тое, што кан­цэрт ад­бы­ваў­ся на ву­лі­цы, у фар­ма­це open air, пры­цяг­ва­ла да яго са­мую раз­ма­ітую пуб­лі­ку: не то­ль­кі тых, што свя­до­ма ха­цеў па­тра­піць на на­ша вы­ступ­лен­не і па­слу­хаць бе­ла­рус­кую му­зы­ку, але і звы­чай­ных мі­на­коў.

Дру­гі год за­пар на “Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску” ма­ла­дыя спе­ва­кі, што пры­язджа­юць зма­гац­ца за пе­ра­мо­гу ў Між­на­род­ным кон­кур­се вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні, вы­сту­па­юць у су­пра­ва­джэн­ні Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра. Та­кія ста­сун­кі з твор­чай мо­лад­дзю роз­ных кра­ін надаюць нам све­жае ды­хан­не, асаб­лі­ва ў пе­ры­яд пан­дэ­міі, ка­лі не­пас­рэд­ныя жы­выя кан­так­ты ака­за­лі­ся зву­жа­ны­мі. Бо ў кож­на­га з іх — свае раз­ынач­кі вы­ка­нан­ня, свой му­зыч­ны све­та­пог­ляд, свае пад­ыхо­ды да той ці іншай аб­ра­най кам­па­зі­цыі. Не­ка­то­рыя ўпер­шы­ню спя­ва­юць з аркес­трам, і гэ­та да­дае ім імпэ­ту, а нам — ад­каз­нас­ці.

Сё­лет­няе ле­та ўво­гу­ле ака­за­ла­ся для нас да­во­лі спя­кот­ным. У жніў­ні, на які ў мно­гіх пры­па­дае ад­па­чы­нак, у нас за 10 дзён бы­ло 12 кан­цэр­таў. І гэ­та да­лё­ка не мя­жа! Пад­ра­бяз­на згад­ваць мож­на ўсе на­шы вы­ступ­лен­ні, бо кож­нае мае асаб­лі­вас­ці. Гэ­та і кан­цэрт у рам­ках Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду пры ўдзе­ле На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га хо­ру імя Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча і артыс­таў бе­ла­рус­кай эстра­ды, і сім­фа­рок у вы­ка­нан­ні ка­лек­ты­ву раз­ам з Джо Лін Тэр­не­рам як час­тка пра­екта “Ле­ген­ды сус­вет­на­га ро­ку”. А так­са­ма “Пес­ні ма­ёй кра­іны” ў Алек­сан­дрыі, пра­гра­мы да Дня хі­мі­ка і Дня шах­цё­ра ў Са­лі­гор­ску, “Кла­сі­ка са­вец­кай эстра­ды” на ад­кры­тай пля­цоў­цы ў ста­лі­цы ў Вер­хнім го­ра­дзе, удзел у Рэ­спуб­лі­кан­скім спар­тыў­на-ма­са­вым фес­ты­ва­лі “Вы­то­кі. Крок да Алім­пу”, у Дні го­ра­да ў Мін­ску. Асаб­лі­вай ста­рон­кай ста­ла на­ша су­пра­цоў­ніц­тва з тэ­атра­ль­ным пра­ектам “ТрыТ­фар­маТ”: спек­так­лі “Не во­жык!”, “Княж­на Мэ­ры” і іншыя, па­стаў­ле­ныя ма­ла­дым расійскім рэ­жы­сё­рам Тац­ця­най Сам­бук, ідуць з жы­вой му­зы­кай, а не з інстру­мен­та­ль­най фа­наг­ра­май.

Не менш на­сы­ча­ным абяцае быць і 2022 год, бо сё­ле­та спаў­ня­ецца 20 га­доў на­ша­му аркес­тру і 25 га­доў — Па­ла­цу Рэ­спуб­лі­кі, ка­лек­ты­вам яко­га мы з’яўля­емся. Та­кі пад­вой­ны юбі­лей бу­дзе адзна­ча­ны су­цэ­ль­най се­ры­яй кан­цэр­таў, дый іншых імпрэз звы­чай­на бы­вае ба­га­та. На гэ­тыя свя­ты мы так­са­ма пра­ца­ва­лі: удзе­ль­ні­ча­лі ў мно­гіх ме­рап­ры­емствах, ігра­лі на На­ва­год­нім ма­ла­дзёж­ным ба­лі ў рам­ках акцыі “На­шы дзе­ці” ў Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці. Рас­слаб­ляц­ца ня­ма ка­лі.