Мастацтва і творчасць не могуць спыняцца

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Гро­маў — вя­ду­чы са­ліст На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та на­шай кра­іны — уга­на­ра­ва­ны спе­цы­яль­най прэ­мі­яй Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзея­чам ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў “за ства­рэн­не вы­со­ка­мас­тац­кіх воб­ра­заў у прэм’ерных спек­так­лях тэ­атра”.

/i/content/pi/cult/886/18767/22.jpgВы­раз­ны ба­ры­тон Ула­дзі­мі­ра Гро­ма­ва і са­мо аб­ліч­ча спе­ва­ка зблы­таць не­маг­чы­ма — пры лю­бым тэ­атра­ль­ным гры­ме. Надзвы­чай шы­ро­кі рэ­пер­ту­ар са­ліс­та ахоп­лі­вае ледзь не ўсе ба­ры­то­на­выя парт­ыі ў спек­так­лях на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра. А яшчэ раз­на­стай­ныя кан­цэр­тныя ну­ма­ры — ад опер­ных фраг­мен­таў да ра­ман­саў і пе­сень. Пра­цаз­до­ль­насць і твор­чы за­пал артыс­та па­праў­дзе бяз­меж­ныя. За адзін то­ль­кі мі­ну­лы се­зон — ад­ра­зу тры парт­ыі ва ўсіх трох прэм’ерных спек­так­лях: Гу­ль­ель­ма ў опе­ры-ба­ле­це “Ві­лі­сы. Фа­тум” Дж.Пу­чы­ні, Ва­лян­цін у “Фаўсце” Ш.Гу­но і, як ма­гут­ная ку­ль­мі­на­цыя, Бе­ла­рэц­кі ў “Дзі­кім па­ля­ван­ні ка­ра­ля Ста­ха” Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на.

— Кож­ная з парт­ый, — пры­зна­ецца Ула­дзі­мір Гро­маў, — сво­еа­саб­лі­вая твор­чая пры­ступ­ка, не пад­обная да ра­ней­шых. У парт­ыі Гу­ль­ель­ма мне да­вя­ло­ся кры­ху “па­ста­лець”, але ба­ць­коў­скія па­чуц­ці ге­роя мне бы­лі доб­ра зна­ёмыя: я сам двой­чы ба­ць­ка, то­ль­кі не да­чкі, а сы­ноў. А вось гэ­та опе­ра Пу­чы­ні бы­ла мне да­гэ­туль не­вя­до­мая. Я і не пад­азра­ваў пра існа­ван­не ў яго “Ві­лі­саў” — як ака­за­ла­ся, гэ­та бы­ла пер­шая спро­ба кам­па­зі­та­ра ў да­дзе­ным жан­ры, а ў нас яна ста­ла яшчэ і опе­рай-ба­ле­там. Ка­лі зна­ёміш­ся з цал­кам но­вым для ця­бе ва­ка­ль­ным ма­тэ­ры­ялам, ты быц­цам сам пра­кла­да­еш са­бе да­ро­гу. Зда­ра­ецца, скла­да­нас­ці ўзні­ка­юць ужо ў са­мім пра­цэ­се ра­бо­ты, але спа­чат­ку ты пра іх мо­жаш на­ват не пад­азра­ваць, і та­кое “на­ра­джэн­не з ну­ля” ўзбу­джае ці­ка­васць, дае да­дат­ко­выя імпу­ль­сы.

/i/content/pi/cult/886/18767/23.jpgУ гэ­тым сэн­се “Фа­ўст” так­са­ма быў для мя­не но­вым. Опе­ру я, зра­зу­ме­ла, ве­даў, але ні­ко­лі ра­ней не спя­ваў Ва­лян­ці­на. Між іншым, ён уяў­ляў­ся мне ку­ды ма­ла­дзей­шым. Зда­ва­ла­ся, што ме­на­ві­та з-за гэ­та­га ён та­кі га­ра­чы, схі­ль­ны вы­свят­ляць ад­но­сі­ны ў баі. Але ў рэ­жы­сё­ра Ган­ны Ма­тор­най бы­ло сваё ба­чан­не, і мой ге­рой стаў бо­льш дра­ма­тыч­ным, апан­та­ным не сто­ль­кі по­мстай і спан­тан­ным пры­няц­цем ра­шэн­няў, ко­ль­кі жа­дан­нем ад­на­віць спра­вяд­лі­васць і тым са­мым кры­ху су­па­ко­іць свой унут­ра­ны боль, стан над­арва­най ду­шы.

/i/content/pi/cult/886/18767/24.jpgЗ Бе­ла­рэц­кім усё скла­да­ла­ся зу­сім іна­чай. Я ўдзе­ль­ні­чаў у мі­ну­лай па­ста­ноў­цы “Дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха”, там мой ге­рой быў зу­сім іншым — ха­ця б па ўзрос­це, бо я та­ды то­ль­кі-то­ль­кі пры­йшоў у тэ­атр. Сён­ня я іна­чай гля­джу і на гэ­та­га пер­са­на­жа, і на сцэ­ніч­ныя сі­ту­ацыі, іна­чай успры­маю сю­жэт­ныя ка­лі­зіі. Дый сам спек­такль у нас зу­сім іншы, пры­чым не то­ль­кі па рэ­жы­су­ры і сцэ­наг­ра­фіі, але і па са­мой му­зы­цы, бо за асно­ву бы­ла ўзя­та ары­гі­на­ль­ная кам­па­зі­тар­ская вер­сія без ані­якіх ку­пюр. Парт­ыя Бе­ла­рэц­ка­га па­шы­ры­ла­ся: з’явіў­ся вя­ліз­ны фраг­мент, які пе­ра­тва­рыў лі­рыч­нае ары­ёза ў дра­ма­тыч­ны ма­на­лог і над­аў ге­рою іншыя ры­сы. Спа­чат­ку мне не ха­па­ла гэт­ка­га ўзнёс­ла­га флё­ру, ра­ман­ты­кі ў яе чыс­тым вы­гля­дзе. Але ж Бе­ла­рэц­кі не звык­лы лі­рыч­ны ге­рой! Яго ка­хан­не да Надзеі Яноў­скай на­ра­джа­ецца па­сту­по­ва, лі­та­ра­ль­на па зяр­нят­ках. Бо ма­ім ге­ро­ем ру­хае зу­сім не пол­ымя лю­боў­най жар­сці, а ду­шэў­ная не­абы­яка­васць да лю­дзей — лю­бых, які­мі яны ні бы­лі б. Да­рэ­чы, 8 сту­дзе­ня бы­ла тэ­ле­тран­сля­цыя ця­пе­раш­няй па­ста­ноў­кі “...Ка­ра­ля Ста­ха”, і я ўпер­шы­ню ўба­чыў ся­бе ў гэ­тым спек­так­лі збо­ку. Для мя­не гэ­та за­ўсё­ды важ­на — зір­нуць на зроб­ле­нае, каб за­ўва­жыць маг­чы­мыя не­да­хо­пы. Я, на­ват ка­лі на ра­дыё за­піс­ва­юся, за­ўжды пра­шу, каб да­лі па­слу­хаць пер­шы дубль. І звы­чай­на ад­праў­ляю яго ў смет­нік. То­ль­кі ад­ной­чы мне ўсё спа­да­ба­ла­ся з пер­ша­га разу. Ду­маю, і парт­ыя Бе­ла­рэц­ка­га бу­дзе раз­ві­вац­ца: мас­тац­тва і твор­часць не мо­гуць спы­няц­ца. Бо што­раз хо­чац­ца пры­ўнес­ці не­шта но­вае, чым­сь­ці ўзба­га­ціць скла­дзе­ныя воб­ра­зы, зра­біць кож­ны чар­го­вы па­каз спек­так­ля не пад­обным да астат­ніх.

У та­кой што­дзён­най пра­цы ве­ль­мі важ­най бы­вае пад­трым­ка, раз­умен­не та­го, што твае на­ма­ган­ні не­да­рэм­ныя. Уру­чэн­не вы­со­кай уз­на­га­ро­ды ста­ла для мя­не сап­раў­дным ка­ляд­ным цу­дам. Звес­тка аб прэ­міі пры­йшла аку­рат у ве­чар на­пя­рэ­дад­ні На­ра­джэн­ня Хрыс­то­ва. У тэ­атры ішоў адзін са свя­точ­ных кан­цэр­таў, у якім я ўдзе­ль­ні­чаў. І тут мя­не рап­там па­чы­на­юць він­ша­ваць: хто ў за­ку­ліс­сі, хто па тэ­ле­фо­не. Я спа­чат­ку не даў ве­ры: мо­жа, па­спя­ша­лі­ся? Ажно не, за­гад ужо быў пад­пі­са­ны. Дык чым не ка­ляд­ны цуд? У мя­не ад­ра­зу быц­цам кры­лы вы­рас­лі — хо­чац­ца но­вых спек­так­ляў, но­вых парт­ый, но­вых кан­цэр­тных пра­грам.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"