Служэнне — дарыць надзею

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Тра­ды­цый­на ся­род лаў­рэ­атаў прэ­міі Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» — свяш­чэн­ні­кі, якія ўма­цоў­ва­юць спрад­веч­ныя каш­тоў­нас­ці і да­па­ма­га­юць лю­дзям вы­тры­ваць у час жыц­цё­вых вы­пра­ба­ван­няў. Сё­ле­та ўзна­га­ро­дай адзна­ча­ны про­та­іе­рэй Кі­рыл Шол­каў, стар­шы­ня Сі­на­іда­ль­на­га ад­дзе­ла па цар­коў­най да­бра­чын­нас­ці і са­цы­яль­ным слу­жэн­ні Бе­ла­рус­кай Пра­вас­лаў­най Цар­квы, на­ста­яцель пры­хо­да хра­ма ў го­нар іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усе­ца­ры­ца» ў Мін­ску.

/i/content/pi/cult/886/18765/20.jpgГэ­та хрыс­ці­янская аб­шчы­на за­сна­ва­на па іні­цы­яты­ве ўра­чоў і лю­дзей з анка­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі. З 2012 го­да ту­ды пры­хо­дзяць, каб звяр­нуц­ца з ма­літ­вай да Бо­жай Ма­ці пе­рад пра­слаў­ле­ным аб­ра­зом — спіс­кам іко­ны «Усе­ца­ры­ца». Яна ша­ну­ецца на Афо­не і па ўсім све­це за шмат­лі­кія цу­доў­ныя вы­ля­чэн­ні. На­ста­яцель пры­хо­да пад­трым­лі­вае па­цы­ентаў га­рад­ско­га клі­ніч­на­га анка­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра, на­ву­ко­ва-пра­ктыч­на­га цэн­тра рэ­абі­лі­та­цыі і ба­ль­ні­цы па­лі­ятыў­на­га дог­ля­ду. Свяш­чэн­нік ідзе да тых, хто ад­чу­вае па­трэ­бу ў ма­літ­ве, сло­вах су­ця­шэн­ня або спо­ве­дзі і са­бо­ра­ван­ні. Да­па­ма­га­юць па­цы­ентам і пры­ха­джа­не: збі­ра­юць бы­та­выя і гі­гі­еніч­ныя срод­кі для ля­чэб­ных уста­ноў, да­гля­да­юць ля­жа­чых.

З 2014 го­да про­та­іе­рэй Кі­рыл Шол­каў ста­іць на ча­ле да­бра­чын­най дзей­нас­ці Бе­ла­рус­кай Пра­вас­лаў­най Цар­квы. Пад яго кі­раў­ніц­твам ду­ха­вен­ства і вер­ні­кі ла­дзяць пра­екты па пад­трым­цы хос­пі­саў, да­моў дзі­ця­ці, інтэр­на­таў для лю­дзей з інва­лід­нас­цю і па­жы­лых.

 На са­цы­яль­нае слу­жэн­не на­кла­ла ад­бі­так пан­дэ­мія. Уз­мац­ні­лі­ся пра­ві­лы бяс­пе­кі, ча­сам па аб’ектыў­ных пры­чы­нах мы не мо­жым тра­піць ва ўста­но­вы,  рас­каз­вае про­та­іе­рэй Кі­рыл Шол­каў. — Але мы не спы­ня­емся, бо па­цы­енты ча­ка­юць нас. Да­во­дзіц­ца ча­сам апра­наць срод­кі ахо­вы і ісці ў чыр­во­ныя зо­ны ба­ль­ніц. Так­са­ма пад­час пан­дэ­міі з’яві­ла­ся гру­па аўта­да­па­мо­гі: ахвот­ныя да­стаў­ля­юць прад­укто­выя на­бо­ры тым, хто не мо­жа па­кі­нуць ква­тэ­ру праз пра­бле­мы са зда­роў­ем.

Шос­ты год за­пар да­бра­чын­ны пра­вас­лаў­ны рух зла­дзіў пра­ект «У ча­кан­ні ка­ляд­ных цу­даў». На­пя­рэ­дад­ні свя­та На­ра­джэн­ня Хрыс­то­ва пад­рых­та­ва­лі пад­арун­кі для хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак, якія зна­хо­дзяц­ца ў хос­пі­сах і па­лі­ятыў­ных па­ла­тах да­моў дзі­ця­ці. Дня­мі пра­ект за­вяр­шыў­ся су­мес­ным ві­зі­там міт­ра­па­лі­та Мін­ска­га і За­слаў­ска­га Ве­ні­ямі­на, Па­тры­ярша­га Экзар­ха ўсяе Бе­ла­ру­сі і мі­ніс­тра ахо­вы зда­роў­я Дзміт­рыя Пі­не­ві­ча ў ста­ліч­ны дом дзі­ця­ці №1. Акра­мя пер­са­на­ль­ных пад­арун­каў, саб­ра­ных пад­час акцыі, гос­ці пе­рад­алі ўста­но­ве кан­цэн­тра­тар кіс­ла­ро­ду.

На яшчэ адзін апа­рат пла­нуе ад­пра­віць сваю гра­шо­вую прэ­мію ка­арды­на­тар зга­да­ных пра­ектаў про­та­іе­рэй Кі­рыл Шол­каў. Да­рэ­чы, уз­на­га­ро­ду ён успры­мае як до­каз цес­на­га су­пра­цоў­ніц­тва цар­квы і ўла­ды: «Са­цы­яль­нае слу­жэн­не скла­да­нае без да­па­мо­гі дзяр­жа­вы. І дзяр­жа­ва так­са­ма не мо­жа аха­піць кож­ную сфе­ру жыц­ця без су­вя­зі з цар­квой. Ня­гле­дзя­чы на роз­ныя вы­клі­кі, у нас скла­ла­ся вы­дат­нае су­пра­цоў­ніц­тва. Пра гэ­та свед­чыць прэ­мія, якой адзна­ча­ны на­шы ка­лек­тыў­ныя на­ма­ган­ні».