Сто ты­сяч ча­ла­век на вах­це па­мя­ці

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

За знач­ны ўклад у па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не дзя­цей і мо­ла­дзі, рэ­алі­за­цыю пра­екта “Пост Па­мя­ці Брэс­цкай крэ­пас­ці” і актыў­ны ўдзел у між­на­род­ным мі­рат­вор­чым ру­ху прэ­міі ўдас­то­ены ка­лек­тыў дзяр­жаў­най уста­но­вы ад­ука­цыі “Цэнтр да­дат­ко­вай ад­ука­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі го­ра­да Брэс­та”.

/i/content/pi/cult/886/18763/18.jpgЯк рас­па­вя­ла ды­рэк­тар Цэн­тра Юлія Гле­бік, сё­ле­та спаў­ня­ецца пя­ць­дзя­сят год з дня за­сна­ван­ня Па­ста Па­мя­ці Брэс­цкай крэ­пас­ці. Сён­ня гэ­ты пра­ект уяў­ляе са­бой цэ­лас­ную сіс­тэ­му ра­бо­ты ўсіх уста­ноў ад­ука­цыі Брэс­та па гра­ма­дзян­ска-па­тры­ятыч­ным вы­ха­ван­ні мо­ла­дзі і за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб подзві­гу на­ша­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

На­ву­чэн­цы ня­суць га­на­ро­вую вах­ту па­мя­ці ля Веч­на­га агню Брэс­цкай крэ­пас­ці, вы­ву­ча­юць гіс­то­рыю аб­аро­ны крэ­пас­ці і Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў цэ­лым, вы­кон­ва­юць ро­лю экс­кур­са­во­даў у му­зеі “Хлап­чу­кі бес­смя­рот­на­га Брэс­та”, які дзей­ні­чае ка­ля Па­ста Па­мя­ці і пры­све­ча­ны вы­ха­ван­цам му­зы­кан­цкіх уз­во­даў гар­ні­зо­на Брэс­цкай крэ­пас­ці. Му­зей ад­крыў­ся па­сля рэ­кан­струк­цыі ў 2020 го­дзе, з аб­ноў­ле­най экс­па­зі­цыі мож­на да­ве­дац­ца аб гіс­то­рыі бу­даў­ніц­тва Брэс­цкай крэ­пас­ці і яе аб­арон­чых аб’­ектаў у ХIХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзяў, аб страш­ных днях ге­ра­ічнай аб­аро­ны ў чэр­ве­ні 1941 го­да, аб подзві­гу юных аб­арон­цаў і тра­ге­дыі чле­наў се­м’яў ка­ман­дзі­раў гар­ні­зо­на крэ­пас­ці.

Так­са­ма пад­лет­кі за­йма­юцца стра­явой пад­рых­тоў­кай, на­вед­ва­юць усе му­зеі, раз­меш­ча­ныя на тэ­ры­то­рыі крэ­пас­ці. На­ву­чэн­цы ўсіх уста­ноў ся­рэд­няй ад­ука­цыі Брэс­та аб­авяз­ко­ва раз на год пры­ма­юць удзел у га­на­ро­вай вах­це на Па­сту Па­мя­ці. Акра­мя та­го, у рам­ках пра­екта пад­лет­кі за­йма­юцца по­шу­ка­вай дзей­нас­цю, сус­тра­ка­юцца з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны або чле­на­мі іх сем’яў. На­огул жа за час існа­ван­ня Па­ста Па­мя­ці ў га­на­ро­вай вах­це на ім ста­ялі ўжо ка­ля ста ты­сяч жы­ха­роў Брэс­та — прад­стаў­ні­кі не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў.