Газета – рэгіёны – чытач

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Най­важ­ней­шая падзея, якая да­ты­чыц­ца ўся­го бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў хут­кім ча­се, — рэ­фе­рэн­дум па ўня­сен­ні па­пра­вак у Кан­сты­ту­цыю. На На­цы­яна­ль­ным пра­ва­вым Інтэр­нэт-парт­але Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь pravo.by ужо мож­на па­гля­дзець, што ме­на­ві­та пра­па­ноў­ва­ецца змя­ніць. Трэ­ба адзна­чыць, што шмат удас­ка­на­лен­няў пла­ну­ецца зра­біць ме­на­ві­та ў арты­ку­лах, што ты­чац­ца сфе­ры ку­ль­ту­ры. Як ідзе аб­мер­ка­ван­не па­пра­вак у рэ­гі­ёнах? Ці зна­ёмяц­ца з імі гра­ма­дзя­не? Па гэ­тых надзён­ных пы­тан­нях мы па­пра­сі­лі даць ка­мен­та­рый ад­каз­ных асо­баў Глы­боц­ка­га, Лу­ні­нец­ка­га і Мсціс­лаў­ска­га ра­ённых вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў:

Люд­мі­ла Кар­ні­ло­віч, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Глы­боц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Над пра­ектам Кан­сты­ту­цыі пра­ве­дзе­на вя­лі­кая ра­бо­та, і тое, што ў ім шмат па­пра­вак да­ты­чыц­ца ку­ль­ту­ры, то­ль­кі па­цвяр­джае гэ­та. Мя­не ра­дуе, што па­ва­га да на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый і, ў пер­шую чар­гу, да са­міх ся­бе і кож­на­га асоб­на­га гра­ма­дзя­ні­на бу­дзе ўне­се­на ў Асноў­ны За­кон кра­іны, бо без пе­ра­емнас­ці дос­ве­ду ад ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня не­маг­чы­ма вы­зна­чыц­ца, ку­ды кро­чыць да­лей. Пра гэ­та га­во­рыць і ад­на з пер­шых па­пра­вак у пра­ект Кан­сты­ту­цыі “Аб за­ха­ван­ні па­мя­ці ге­ра­ічна­га подзві­гу на­ша­га на­ро­да ў ча­сы Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны”. Але ж не то­ль­кі пра ба­явыя за­слу­гі лю­дзей тут га­вор­ка, але і пра ад­ра­джэн­не эка­но­мі­кі па­сля лі­ха­лец­ця, і пра шчас­лі­вае жыц­цё не­ка­ль­кіх па­ка­лен­няў на гэ­тай ба­ць­коў­скай спад­чы­не. На Глы­боч­чы­не пра­во­дзіц­ца рас­тлу­ма­ча­ль­ная ра­бо­та па ўня­сен­ні па­пра­вак у Кан­сты­ту­цыю, вы­слу­хоў­ва­юцца пра­па­но­вы ад на­се­ль­ніц­тва. Сап­раў­ды, лю­дзі ця­пер за­ці­каў­ле­ны над­ыхо­дзя­чы­мі зме­на­мі, і мы шмат аб­мяр­коў­ва­ем з імі гэ­та на афі­цый­ных сус­трэ­чах.

На­тал­ля Біс­куп, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, куль­­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Мсціс­лаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Па­ва­га да тра­ды­цый і ўдзел дзяр­жа­вы ў вы­ха­ван­ні мо­ла­дзі асаб­лі­ва акту­аль­ныя для на­ша­га ра­ёна з ба­га­тай гіс­то­ры­яй і гіс­та­рыч­ны­мі по­мні­ка­мі. На­га­даю, што Мсціс­лаў­ская ха­руг­ва, пад­на­ча­ле­ная кня­зю Ся­мё­ну Луг­ве­нію, да­па­маг­ла пе­ра­маг­чы кры­жа­коў пад Грун­ва­ль­дам. А та­му “Мсціс­лаў­скі фэст”, брэн­да­вае свя­та рэ­гі­ёна з ры­цар­скі­мі тур­ні­ра­мі і ся­рэд­ня­веч­ным флё­рам, ка­рыс­та­ецца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ў мо­ла­дзі, рэ­гу­ляр­на збі­рае бо­льш за ты­ся­чу гас­цей, з’яўля­ецца са­ма­акуп­ным. Раз­на­стай­ныя аспек­ты гіс­та­рыч­най па­мя­ці, ра­бо­ту ў гэ­тым кі­рун­ку з мо­лад­дзю слуш­на за­ма­ца­ваць у но­вай рэ­дак­цыі Кан­сты­ту­цыі. У на­се­ль­ніц­тва вы­клі­кае ці­ка­васць ра­бо­та, што вя­дзец­ца ця­пер над Асноў­ным За­ко­нам, мы вы­слу­хоў­ва­ем шмат пра­па­ноў і тлу­ма­чым тыя, якія ўжо ёсць у пра­екце.

На­тал­ля Аксё­на­ва, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Лу­ні­нец­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Для мя­не ў пра­екце но­вай рэ­дак­цыі Кан­сты­ту­цыі важ­на сты­му­ля­ван­не ба­ць­коў вы­хоў­ваць дзя­цей, а так­са­ма не­па­руш­ныя аб­авяз­кі дзяр­жа­вы кла­па­ціц­ца пра тых дзя­цей, якім гэ­та па­трэб­на. Бо бу­дуць ра­зумныя, шчас­лі­выя і вы­ха­ва­ныя дзе­ці — бу­дзе і да­лей­шае жыц­цё і рос­квіт дзяр­жа­вы. На Лу­ні­неч­чы­не дзей­ні­чае са­цы­яль­на-пед­ага­гіч­ны пры­ту­лак і ча­ты­ры да­мы ся­мей­на­га ты­пу, дзе ро­бяць усё маг­чы­мае для ства­рэн­ня на­леж­ных умоў іх жы­ха­рам. Так­са­ма у на­шым ра­ёне вя­лі­кую па­ша­ну ад­да­юць шмат­дзет­ным сем’ям, дзе пан­уе да­бра­быт, імкну­чы­ся ўша­ноў­ваць іх на кож­най ура­чыс­тас­ці.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ