12 студзеня ў Міністэрстве культуры адбылося абмеркаванне праекта змен і дадаткаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На сустрэчу з цэнтральным апаратам ведамства быў запрошаны дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.
Міністр культуры Анатолій Маркевіч адзначыў, што падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі папярэднічала вялікая праца. Цяпер праходзяць сустрэчы ў калектывах, арганізаваныя дыялогавыя пляцоўкі для таго, каб кожны грамадзянін мог задаць пытанні, якія яго цікавяць, унесці свае прапановы ў Асноўны Закон краіны.
Вадзім Іпатаў падрабязна спыніўся на прапанаваных зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю, вынесеных для ўсенароднага абмеркавання. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што наша дзяржава па-ранейшаму застаецца сацыяльна арыентаванай. Пры гэтым праект не толькі прадугледжвае пераемнасць з дзейнай Канстытуцыяй, але і змяшчае шэраг новаўвядзенняў, якія датычацца пэўных змен палітычнай і выбарчай сістэм, а таксама статусу Усебеларускага народнага сходу як новай формы рэальнага народаўладдзя.
Падрабязней дакладчык распавёў аб пашырэнні спісу падстаў для абвяшчэння імпічменту, паўнамоцтвах, якія могуць быць нададзеныя Усебеларускаму народнаму сходу для адмены законаў, што могуць несці пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама для абвяшчэння ў краіне надзвычайнага становішча.
Асаблівую ўвагу звярнуў увагу дакладчык на нормы аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, спыніўшыся таксама на артыкулах, якія датычацца такіх сацыяльных інстытутаў, як сям’я і шлюб, альбо абавязкаў грамадзян па клопаце аб захаванні ўласнага здароўя.