“Плом­бы” ў лан­дшаф­це спад­чы­ны

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Якім павінна быць новае будаўніцтва ў гістарычным асяроддзі
Ка­лі вы ма­еце звыч­ку шпа­цы­ра­ваць па гіс­та­рыч­ных цэн­трах на­шых га­ра­доў з ба­га­тым мі­ну­лым, дык, пэў­на, ужо за­ўва­жы­лі, што во­ль­ныя ла­пі­кі там па­кры­се за­бу­доў­ва­юцца. Ад­бы­ва­ецца гэ­та і ў ста­лі­цы, і ў аб­лас­ных га­ра­дах (асаб­лі­ва актыў­на, зда­ецца, у Грод­не), і на­ват у рай­цэн­трах. Пры­чы­на зра­зу­ме­лая: зям­ля ў цэн­тры каш­тоў­ная, і пус­та­ваць “свя­то­му” мес­цу не да­юць інвес­та­ры. Зрэш­ты, тое са­мае ад­бы­ва­ецца не раў­ну­ючы па ўсім све­це. Пы­тан­не то­ль­кі ў тым, якім па­він­на быць но­вае бу­даў­ніц­тва ў гіс­та­рыч­ным ася­род­дзі — каб не зніш­чыць тую атмас­фе­ру, па якую вы на шпа­цыр і вы­пра­ві­лі­ся. У на­шых экс­пер­тных ко­лах сён­ня прэ­ва­люе па­мкнен­не дбай­на ад­на­ўляць стра­ча­ныя квар­та­лы — або ха­ця б бу­да­ваць не­шта пад­обнае. Ад­нак ці аб­авяз­ко­вы та­кі ва­ры­янт? І на­ко­ль­кі ён мэ­та­згод­ны? Пра тое, якія пад­ыхо­ды ў да­дзе­ным вы­пад­ку ле­гі­тым­ныя і да­рэч­ныя і якім кры­тэ­ры­ям па­він­ны ад­па­вя­даць на­ва­бу­ды ў “на­мо­ле­ных” мес­цах, мы гу­та­рым з вя­до­мым архі­тэк­та­рам-рэ­стаў­ра­та­рам Ва­дзі­мам ГЛІН­НІ­КАМ.

/i/content/pi/cult/886/18756/14.jpg— Зда­ецца, ком­плекс “у нас усё стра­ча­на” моц­на ўеў­ся ў свя­до­масць мін­чу­коў. Але яшчэ па­ру па­ка­лен­няў та­му ўсе гэ­тыя вуз­кія ву­лач­кі лі­чы­лі­ся ні­ко­му не па­трэб­ным анах­ра­ніз­мам — і, ад­па­вед­на, ішлі пад бу­ль­до­зер. Ці мож­на не­як па­тлу­ма­чыць та­кую зме­ну свя­до­мас­ці?

— Па­вер­це, яна ад­бы­ла­ся не то­ль­кі ў мін­чу­коў. Доў­гі час ва ўсім све­це ўва­га над­ава­ла­ся хі­ба асоб­ным уні­ка­ль­ным аб’ектам спад­чы­ны, а не ша­ра­го­вай га­рад­ской за­бу­до­ве. У свя­до­мас­ці гра­мад­ства каш­тоў­насць меў, ска­жам, га­тыч­ны са­бор, а тыя квар­та­лы, што яго ата­ча­лі, сёй-той лі­чыў за леп­шае на­огул знес­ці, каб архі­тэк­тур­ны шэ­дэўр бы­ло ле­пей ві­даць. Да­рэ­чы, вод­гул­ле гэ­тай псі­ха­ло­гіі мы сус­тра­ка­ем на­ват у 1980-я. Та­га­час­ны ген­план Мін­ска прад­угле­джваў знос аца­ле­лых па­сля вай­ны квар­та­лаў Вер­хня­га го­ра­да, каб рас­крыць ві­ды на яго хра­мы з усіх ба­коў. Та­кая бы­ла ло­гі­ка архі­тэк­та­раў яшчэ зу­сім ня­даў­на.

Па­цяр­пе­лі ад яе не то­ль­кі бе­ла­рус­кія га­ра­ды. Ска­жам, да­ўней у Па­ры­жы і Ры­ме так­са­ма пра­бі­лі праз ста­рыя квар­та­лы вя­лі­кія і шы­ро­кія пра­спек­ты. Ма­дэр­ні­за­цыя пла­ні­роў­кі і за­бу­до­вы ў ад­па­вед­нас­ці з акту­аль­ны­мі ўяў­лен­ня­мі ішла па­ўсюд­на.

/i/content/pi/cult/886/18756/15.jpg— Ад­нак сён­ня за мя­жой ста­рыя квар­та­лы ста­ра­на ахоў­ва­юць. Што ж пры­вя­ло да зме­ны мер­ка­ван­ня?

— Най­перш, вя­до­ма, жу­дас­ныя раз­бу­рэн­ні сус­вет­ных вой­наў. Ужо па­сля Пер­шай з іх рэ­стаў­ра­та­ры пры­йшлі да вы­сно­вы, што важ­ны не то­ль­кі сам аб’ект, але і яго не­адрыў­нае ата­чэн­не. Ад­нак но­выя пад­ыхо­ды та­ды за­ста­лі­ся то­ль­кі на па­пе­ры: не­ўза­ба­ве па­ча­ла­ся Дру­гая сус­вет­ная.

Бам­бар­дзі­роў­кі і артаб­стрэ­лы пе­ра­ўтва­ры­лі ў су­цэ­ль­ныя ру­іны мно­гія еўра­пей­скія га­ра­ды. Пад­ыход да іх ад­ра­джэн­ня быў роз­ным. Не­дзе кар­пат­лі­ва ад­на­ўля­ла­ся “ўсё як бы­ло” — ха­ця спе­цы­яліс­ты пры­зна­юць, што ў вы­ні­ку мо­жа атры­мац­ца хі­ба ма­кет по­мні­ка, які не з’яўля­ецца аб’ектам рэ­стаў­ра­цыі. А не­дзе ства­ра­лі­ся но­выя “ідэ­аль­ныя га­ра­ды” — як, на­прык­лад, у Мін­ску.

Да­рэ­чы, гэ­ты пад­ыход зу­сім не ары­гі­на­ль­ны — па та­кім шля­ху ме­лі­ся па­йсці і, ска­жам, у цэн­тры Лон­да­на. Але там па­ўста­ла чыс­та ка­пі­та­ліс­тыч­ная пра­бле­ма: улас­ні­кі зя­ме­ль­ных учас­ткаў па­тра­ба­ва­лі за іх ду­жа шмат гро­шай. Та­му за­ду­ма не ажыц­ця­ві­ла­ся. У Са­вец­кім Са­юзе, на­ту­ра­ль­на, та­кой пе­ра­шко­ды не маг­ло ўзнік­нуць: як дзяр­жа­ва вы­ра­шы­ла, так і зра­бі­ла.

— Не­ка­то­рыя на­ва­бу­ды ў цэн­тры Мін­ска вы­раз­на кан­флік­ту­юць з гіс­та­рыч­ным ася­род­дзем…

— Так, зір­ні­це ха­ця б на бу­ды­нак Інсты­ту­та кры­мі­на­ліс­ты­кі або вя­ліз­ны дом на Ня­мі­зе — ра­ды­ка­ль­ны пры­клад ма­дэр­ніз­му 80-х. Не бу­ду вы­каз­вац­ца пра іх архі­тэк­тур­ныя вар­тас­ці, але адзна­чу ві­да­воч­нае: яны лі­та­ра­ль­на раз­ры­ва­юць ткан­ку ста­ро­га Мін­ска. Аль­бо той гмах, які гру­га­ном уз­вы­ша­ецца па-над Тра­ецкім прад­мес­цем… Ка­неш­не, для нас гэ­та му­сіць стаць доб­рым уро­кам: су­час­ных бу­дын­каў, якія не су­вы­мер­ныя гіс­та­рыч­на­му ася­род­дзю, па­ўста­ваць не па­він­на.

— За са­вец­кім ча­сам з’яві­ла­ся шмат та­кіх ды­са­нан­сных аб’ектаў. Але раз-по­раз атрым­лі­ва­лі­ся і бу­дын­кі зна­ка­выя — як той жа дра­ма­тыч­ны тэ­атр у Грод­на, які стаў ад­ным з сім­ва­лаў го­ра­да…

— Так, гэ­та вы­са­как­лас­ная архі­тэк­ту­ра, і па-за межа­мі гіс­та­рыч­на­га цэн­тра ёй бы про­ста ца­ны не бы­ло. Але вар­та пры­га­даць, што, каб збу­да­ваць той тэ­атр, знес­лі ру­іны кляш­та­ра бер­нар­ды­нак — не­ад’емнай час­ткі ста­ро­га Грод­на. А вось ка­лі б пры вы­ба­ры пля­цоў­кі тро­хі ад­сту­пі­лі ўбок, мы маг­лі б мець і гэ­тую ад­мет­насць, і вы­дат­ны пры­клад архі­тэк­ту­ры са­вец­ка­га ма­дэр­ніз­му — а яна ў нас на­огул ве­ль­мі якас­ная і па­куль яшчэ не­да­ацэ­не­ная.

Гэ­та той са­мы вы­па­дак, што і з га­тэ­лем ля мін­ска­га па­рку Гор­ка­га — ка­лі доб­рая архі­тэк­ту­ра пры­вя­ла да ска­жэн­ня гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру мес­ца. Якасць архі­тэк­тур­на­га тво­ра і за­ха­ван­не спад­чы­ны — гэ­та роз­ныя ве­лі­чы­ні. Не заў­сё­ды яны ідуць ру­ка аб ру­ку.

/i/content/pi/cult/886/18756/16.jpg— Ад­нак спа­лу­чац­ца яны па­він­ны. Як жа гэ­та­га да­сяг­нуць?

— У чым най­перш за­ці­каў­ле­ны кож­ны твор­ца — у тым лі­ку і архі­тэк­тар? Вя­до­ма, у са­ма­рэ­алі­за­цыі, у ства­рэн­ні ча­го­сь­ці ары­гі­на­ль­на­га і не­паў­тор­на­га — свай­го кштал­ту по­мні­ка свай­му твор­ча­му эга. І гэ­та цал­кам на­рма­ль­на, так яно і па­він­на быць! Але то­ль­кі па-за меж­амі гіс­та­рыч­ных цэн­траў.

А ў гэ­тых меж­ах дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка па­він­на на­кла­даць пэў­ныя рэ­гла­мен­ты, якія твор­часць аб­мя­жоў­ва­юць. Ка­лі та­кая зор­ка, як Нор­ман Фор­стэр, бы­ла за­про­ша­на збу­да­ваць но­вы гмах у Вар­ша­ве, на ста­дыі пра­екта­ван­ня вы­яві­ла­ся, што яго­ны чар­го­вы шэ­дэўр тро­хі вы­шэй­шы за ўста­ля­ва­ны ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры рэ­гла­мент. Та­му спе­цы­яліс­ты сфе­ры ахо­вы спад­чы­ны вы­нес­лі вер­дыкт: не­ль­га! Іна­чай ты сап­су­еш лан­дшафт. І вось та­га­час­на­му архі­тэк­та­ру №1 у све­це да­вя­ло­ся мя­няць сваё ра­шэн­не праз та­кія фар­ма­ль­ныя, зда­ва­ла­ся б, па­тра­ба­ван­ні.

Не­вы­пад­ко­ва архі­тэк­та­раў і рэ­стаў­ра­та­раў у не­ка­то­рых кра­інах ву­чаць у роз­ных ВНУ. Пер­шых за­ахвоч­ва­юць тва­рыць, а дру­гіх, на­адва­рот, пры­зям­ля­юць. Іх спра­ва — па-ра­мес­ніц­ку нуд­на­ва­тая: трэ­ба вы­ву­чаць гіс­та­рыч­ныя тэх­на­ло­гіі, кор­пац­ца ў архі­вах… Спас­ці­гаць ха­рак­тар ста­рой за­бу­до­вы. Бо га­лоў­ная за­да­ча не са­ма­вы­явіц­ца, а гар­ма­ніч­на ўпі­саць на­ва­буд у гіс­та­рыч­ны кан­тэкст. Не аб­авяз­ко­ва імкну­чы­ся ад­на­віць тое, што бы­ло да ця­бе.

— Ад­нак у нас ба­га­та адэ­птаў ме­на­ві­та гэ­та­га пад­ыхо­ду: да­тклі­ва­га ад­на­ўлен­ня “пад да­ўні­ну”. Мо­жа, ёсць сэнс ска­рыс­тац­ца ім ха­ця б ця­пер, па ме­ры маг­чы­мас­цей — на тых плош­чах, дзе яшчэ не з’яві­лі­ся гма­хі?

— Ве­да­еце, сты­ліс­тыч­ная рэ­кан­струк­цыя бы­ла мод­най у ХІХ ста­год­дзі. Сён­ня ж у пра­фе­сій­ным ася­род­дзі па­дыхо­ды зу­сім іншыя: лі­чыц­ца, што раз­бу­ра­ны аб’ект не­ль­га ад­на­ўляць, бо гэ­та фа­ль­сі­фі­ка­цыя ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Вы­клю­чэн­ні ро­бяць то­ль­кі для тых по­мні­каў, якія ма­юць вя­ліз­нае гіс­та­рыч­нае або ду­хоў­нае зна­чэн­не, але ні ў якім разе не для ша­ра­го­вай за­бу­до­вы. Ка­лі яна стра­ча­ная — зна­чыць, трэ­ба бу­да­ваць не­шта но­вае. Трэ­ба га­ва­рыць на архі­тэк­тур­най мо­ве свай­го ча­су, але пры гэ­тым за­хоў­ва­ючы гіс­та­рыч­ны ха­рак­тар га­рад­ской за­бу­до­вы: вы­шы­ню, ко­лер, ма­тэ­ры­ялы…

— Сён­ня па­пу­ляр­ны кам­пра­міс­ны ва­ры­янт: не да­клад­нае ад­на­ўлен­не, а пры­го­жая сты­лі­за­цыя “пад да­ўні­ну”, якая ста­віць пе­рад са­бо мэ­ту ства­рыць пэў­ную атмас­фе­ру…

— Та­кая імі­та­цыя — са­мы про­сты ва­ры­янт, які ў наш век спа­ра­джае ня­ма­ла хал­ту­ры. Ча­му? Бо зра­біць пры­го­жыя чар­ця­жы — гэ­та то­ль­кі па­ло­ва спра­вы. Іншая рэч — якас­на іх ува­со­біць. А на гэ­тай ста­дыі за­звы­чай уклю­ча­ецца эка­на­міч­ны фак­тар — вы­бар бо­льш тан­ных ва­ры­янтаў. І ў вы­ні­ку мы ма­ем плас­ты­ка­выя шкло­па­ке­ты, су­час­ную ме­та­ла­да­хоў­ку, пе­нап­лас­та­выя кар­ні­зы, шкло­па­ке­ты, уцяп­ля­ль­ні­кі… Сты­ліс­ты­ка ХІХ ста­год­дзя ў спа­лу­чэн­ні з імі вы­клі­кае не­зда­ро­вы эстэ­тыч­ны ды­са­нанс.

На маю дум­ку, ка­лі ты хо­чаш зра­біць дых­тоў­ную сты­лі­за­цыю, вар­та вы­ка­рыс­тоў­ваць і ад­па­вед­ныя ма­тэ­ры­ялы ды тэх­на­ло­гіі. Па­вер­це, вап­на­вая і акры­ла­вая фар­ба вы­гля­да­юць па-роз­на­му — і, бо­льш за тое, па-роз­на­му ста­рэ­юць. У пер­шым вы­пад­ку гэ­та зда­ецца ра­ман­тыч­ным, а ў дру­гім — па­прос­ту брыд­кім. Да ўся­го дэ­та­лі — кар­ні­зы, дэ­кор… З гэ­тым у нас і на­огул пра­бле­ма. Вар­та то­ль­кі пры­гле­дзец­ца — і па­ўсюль тваё во­ка адзна­чае роз­ныя хі­бі­ны.

У бо­ль­шас­ці вы­пад­каў за­мест гус­тоў­най сты­лі­за­цыі “пад ХІХ ста­год­дзе” ў нас атрым­лі­ва­ецца не­йкая ня­якас­ная тэ­атра­ль­ная ку­лі­са ро­дам яўна з ХХІ ста­год­дзя. На­шы гіс­та­рыч­ныя цэн­тры за­слу­гоў­ва­юць леп­ша­га. Та­му лі­чу, што за­мест гэ­тай гу­ль­ні ў гіс­та­рызм мэ­та­згод­ней уз­во­дзіць су­час­ныя бу­дын­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы су­час­ныя ма­тэ­ры­ялы і тэх­на­ло­гіі.

— Та­кая па­зі­цыя ўжо мае ўва­саб­лен­не ў пра­сто­ры. Не так да­ўно на мін­скай Ра­каў­скай з’явіў­ся бу­ды­нак, чыё вон­ка­вае аб­ліч­ча рас­пра­ца­ва­ла ва­ша архі­тэк­тур­ная сту­дыя…

— Так, ён рас­пра­ца­ва­ны раз­ам з ка­ле­га­мі з “Мін­скпра­екта”. Мы ўзя­лі чын­ны ўдзел у фар­ма­ван­ні фа­сад­ных ра­шэн­няў, навуковым кіраўніком быў файны малады архітэктар Раман Забела. Што ці­ка­ва, на тэ­ры­то­рыі ко­ліш­ня­га хле­ба­за­во­да бу­дуць су­сед­ні­чаць не­ка­ль­кі роз­ных пад­ыхо­даў да но­ва­га бу­даў­ніц­тва ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры, які пра­па­ну­юць роз­ныя аўта­ры. У тым лі­ку і тая са­мая сты­лі­за­цыя пад мі­ну­лае — зу­сім по­бач з тым до­мам, да яко­га мы ме­лі да­чы­нен­не. Так што хут­ка з’явіц­ца доб­рая маг­чы­масць па­ра­ўнаць.

— Гэ­ты дом ужо атры­маў пе­ра­мо­гу на кон­кур­се ся­род леп­шых уз­ораў но­ва­га бу­даў­ніц­тва ў гіс­та­рыч­ным ася­род­дзі. Але ўзні­кае пы­тан­не: на­ко­ль­кі ён гэ­та­му ася­род­дзю ад­па­вя­дае? Ні­чо­га ж пад­обна­га на тым мес­цы да­клад­на не бы­ло.

— Па­чну зда­лёк. Каб ад­ка­заць на гэ­тыя за­кі­ды, мне да­вя­дзец­ца кры­ху за­ну­рыц­ца ў тэ­орыю. І най­перш трэ­ба вы­зна­чыць, як нам тое ася­род­дзе на­ле­жыць за­хоў­ваць. Пы­тан­не не з про­стых. Ка­лі асоб­ны аб’ект мож­на за­фік­са­ваць у пэў­ным ста­не — лі­чы, му­зе­ефі­ка­ваць, — у вы­пад­ку з го­ра­дам гэ­та на­ўрад ці атры­ма­ецца. Го­рад — жы­вы арга­нізм, які па­ста­янна раз­ві­ва­ецца і змя­ня­ецца. Ён за­ле­жыць ад мнос­тва фак­та­раў: дэ­маг­ра­фія, эка­но­мі­ка, лад жыц­ця на­се­ль­ніц­тва…

Як су­аднес­ці па­трэ­бы раз­віц­ця з за­ха­ван­нем гіс­та­рыч­на­га ася­род­дзя? Над гэ­тым пы­тан­нем ла­ма­лі га­ла­ву мно­гія све­та­чы ўрба­ніс­тыч­най дум­кі. І ў вы­ні­ку яшчэ ў 80-я бы­ла пры­ня­тая ме­та­да­ло­гія, якая акрэс­лі­вае пад­ыхо­ды да за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­ных га­ра­доў. У “Ва­шын­гтон­скай хар­тыі” ІКА­МОС экс­пер­ты з уся­го све­ту адзна­чы­лі, што аб’ектам ахо­вы з’яўля­ецца не сам го­рад з кож­ным сва­ім ка­ме­нь­чы­кам, а яго гіс­та­рыч­ны ха­рак­тар. Та­ды ж бы­лі вы­зна­ча­ныя пяць га­лоў­ных па­ра­мет­раў: 1) пла­ні­ро­вач­ная струк­ту­ра, 2) за­бу­до­ва (яе маш­таб, вы­сот­насць, тра­ды­цый­ныя ма­тэ­ры­ялы, ко­ле­ры фа­са­даў і г.д.), 3) пра­пор­цыі за­бу­да­ва­ных і во­ль­ных тэ­ры­то­рый, 4) пан­ара­мы і сі­лу­эты, 5) фун­кцы­яна­ль­ная ад­мет­насць: ёсць га­ра­ды пра­мыс­ло­выя, ёсць уні­вер­сі­тэц­кія і г.д.

Ад­па­вед­на, пе­рад тым як пла­на­ваць бу­доў­лю, мы па­він­ны вы­зна­чыць, у чым ха­рак­тар гэ­та­га мес­ца па­вод­ле гэ­тых пя­ці па­ра­мет­раў. І спла­на­ваць раз­віц­цё тэ­ры­то­рыі так, каб гэ­тую ад­мет­насць не згу­біць да кан­ца, але па­ста­рац­ца вяр­нуць. Ка­лі б гэ­ты пад­ыход пры­мя­няў­ся ў бе­ла­рус­кай урба­ніс­тыч­най пра­кты­цы, мно­гія пра­бле­мы б на­ват не па­ўста­ва­лі.

Да пры­кла­ду, возь­мем та­кі па­ра­метр, як ві­да­выя пер­спек­ты­вы. Тра­ды­цый­на за­бу­до­ва Вер­хня­га го­ра­да бы­ла тэ­рас­най — яна ме­ла не­ка­ль­кі ўзроў­няў, ні­бы ўзды­ма­ючы­ся ад Свіс­ла­чы ўга­ру. І гэ­та доб­ра пра­гля­да­ла­ся з на­бя­рэж­най. Ця­пер жа на пя­рэд­нім пла­не з’яві­лі­ся 3-4-па­вяр­хо­выя бу­дын­кі, якія ад­рэ­за­лі па­ло­ву пан­ара­мы.

— Ад­нак зме­ны, як вы ка­жа­це, не­мі­ну­чыя. Вось і з’яўлен­не ў тым мес­цы “бар­най мі­лі” — а гу­тар­ка пра ўсім вя­до­мую Зы­біц­кую — для ме­га­по­лі­са бы­ло не­паз­беж­ным.

— Мож­на да­пус­каць пэў­ныя зме­ны, але яны па­він­ны быць кі­ра­ва­ны­мі і не пры­во­дзіць да стра­ты не­йкіх гіс­та­рыч­на важ­ных асаб­лі­вас­цей. Не сум­ня­юся, што ў да­дзе­ным вы­пад­ку та­кі кам­пра­міс быў маг­чы­мым.

— Але вер­нем­ся да ка­мя­ні­цы на Ра­каў­скай. Яна збу­да­ва­ная з су­час­най клін­кер­най цэг­лы. Хі­ба гэ­та ад­па­вя­дае да­ўні­не?

— Мы дбай­на вы­ву­чы­лі архі­тэк­ту­ру гэ­тай час­ткі го­ра­да і пры­йшлі да вы­сно­вы, што бо­ль­шасць да­моў тут бы­лі ме­на­ві­та з аб­лі­цо­вач­най цэг­лы роз­ных ад­цен­няў. Та­му і пра­па­на­ва­лі ка­ле­гам з “Мін­скап­ра­екта” вы­ка­рыс­таць та­кі пры­ём, пры­чым свя­до­ма ў су­час­ным пра­чы­тан­ні. Мы не ха­ва­ем, што гэ­та аб­са­лют­на но­вая архі­тэк­ту­ра, не імкнём­ся ства­рыць му­ляж гіс­та­рыч­на­га по­мні­ка. Але і па маш­та­бе, і па ха­рак­та­ры яна ад­па­вя­дае гіс­та­рыч­на­му мес­цу.

— Да­руй­це, а як вы гэ­та вы­зна­чы­лі — што ад­па­вя­дае?

— Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем ад­мыс­ло­вую ме­та­да­ло­гію пра­екта­ван­ня ў гіс­та­рыч­ным ася­род­дзі. Пер­шы яе этап — вы­ву­чэн­не і ана­ліз кан­тэк­сту. Ка­лі ёсць сфар­ма­ва­ная ву­лі­ца, ты му­сіш уста­віць у яе но­вы бу­ды­нак та­кім чы­нам, каб гэ­тая “плом­ба” не вы­тыр­ка­ла­ся і не над­та бра­ла на ся­бе ўва­гу. Ду­маю, та­кі ана­ліз па­ві­нен па­пя­рэд­ні­чаць на­ват ста­дыі по­шу­ку інвес­та­ра. Трэ­ба ад­ра­зу раз­лі­чыць, ко­ль­кі квад­рат­ных ку­ба­мет­раў гэ­тая пля­цоў­ка змо­жа змяс­ціць, каб на­ва­буд не па­ру­шаў маш­та­бы на­ва­кол­ля.

Дру­гая чар­га Ня­мі­гі — ты­по­вы сум­ны пры­клад на гэ­ты конт. Спяр­ша ў пра­екце прад­угле­джва­ла­ся ад­на па­бу­до­ва, але по­тым ёй ста­ла за­цес­на, па­бу­до­ва спак­ва­ля па­ча­ла па­шы­рац­ца, бы пух­лі­на, па­лез­ла ў два­ры, за­поў­ніў­шы са­бою ўсё ажно да Рэ­ва­лю­цый­най. Інвес­та­ры зна­хо­дзяць маг­чы­мас­ці да­вес­ці не­абход­насць тых ра­шэн­няў, якія ім вы­гад­ныя. Ясна, што ва ўсім све­це гро­шы імкнуц­ца ў цэнтр, бо там са­мая хут­кая ад­да­ча. Але, каб гэ­та стрым­лі­ваць, і па­він­на быць жор­сткая дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка рэ­гу­ля­ван­ня.

— А ці ёсць надзея на тое, што псі­ха­ло­гія за­каз­чы­ка праз не­йкі час зме­ніц­ца?

— Яна спак­ва­ля мя­ня­ецца: пры­нам­сі, тыя за­каз­чы­кі, якія звяр­та­юцца да нас, про­сяць мак­сі­ма­ль­на арга­ніч­на ўпі­саць но­вы аб’ект у гіс­та­рыч­нае ася­род­дзе. Але агу­лам му­шу вас рас­стро­іць: лю­бы інвес­тар най­перш імкнец­ца за­ра­біць. У цэн­тры Ве­ны не так да­ўно так­са­ма ха­це­лі па­бу­да­ваць су­час­ны ком­плекс. Так бу­дзе за­ўсё­ды, і ме­на­ві­та та­му нам па­трэб­ная ясная і пра­зрыс­тая па­лі­ты­ка рэ­гу­ля­ван­ня но­ва­га бу­даў­ніц­тва ў гіс­та­рыч­ным ася­род­дзі. А яна прад­угле­джвае рас­пра­ца­ва­ную сіс­тэ­му стан­дар­таў, за­фік­са­ва­ную на па­пе­ры ме­та­да­ло­гію, па­ра­дак рас­пра­цоў­кі і ўзгад­нен­ня та­ко­га кштал­ту да­ку­мен­та­цыі. Па­він­на быць і гра­мад­скае аб­мер­ка­ван­не, пе­рад па­чат­кам бу­даў­ніц­тва трэ­ба вы­слу­хаць роз­ныя пун­кты гле­джан­ня. Га­ра­джа­не ма­юць пра­ва ве­даць, у якім го­ра­дзе яны пра­чнуц­ца за­ўтра.

— У чым асаб­лі­васць ва­шай ме­та­да­ло­гіі?

— За­звы­чай архі­тэк­та­ры пра­екту­юць з ся­рэ­дзі­ны на фа­сад. Спяр­ша ства­ра­юць “на­чын­ку”, ру­пя­чы­ся, каб яна ад­па­вя­да­ла ўсім па­тра­ба­ван­ням і на­рма­ты­вам, а по­тым ужо апра­на­юць яе ў “ка­шу­лю”. А по­тым вы­яўля­ецца, што гэ­тая ка­шу­ля не па­суе да на­га­ві­цаў: но­вая да­мі­на па­прос­ту не су­вы­мер­ная на­ва­ко­ль­на­му гіс­та­рыч­на­му ася­род­дзю.

Су­час­ная ме­та­да­ло­гія пра­екта­ван­ня час­та гэ­ты кан­тэкст ігна­руе. Рас­пра­цоў­ва­юць асоб­ны фа­сад, не ўліч­ва­ючы тое, на­ко­ль­кі ён бу­дзе су­адно­сіц­ца з су­сед­ні­мі — па маш­та­бе, па ко­ле­ры, па фак­ту­ры. І тое, што атрым­лі­ва­ецца ў вы­ні­ку, ста­но­віц­ца не­спа­дзя­ван­кай для га­ра­джан. Мы ж усі­мі сі­ла­мі імкну­лі­ся гэ­та­га па­збег­нуць. Мы — рэ­стаў­ра­та­ры, та­му ад­штур­хоў­ва­емся ад гіс­та­рыч­на­га кан­тэк­сту, а не ад фун­кцы­яна­лу кан­крэт­на­га бу­дын­ка.

— Да­рэ­чы, ча­му аб­авяз­ко­ва рэ­ге­не­ра­цыя? Ёсць і та­кая дум­ка: во­ль­ныя пля­цы ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры на­огул па­кі­нуць пус­ты­мі. На­ко­ль­кі яна вам імпа­нуе?

— Ба­юся, без но­ва­га бу­даў­ніц­тва мы не змо­жам вы­ка­наць звыш­за­да­чу вяр­тан­ня гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру го­ра­да. Стра­ты та­кія вя­лі­кія, што, каб на­поў­ніць гэ­тую тэ­ры­то­рыю жыц­цём, рэ­ге­не­ра­цыя па­прос­ту не­абход­ная. На маю дум­ку, з’яўлен­не но­вых эле­мен­таў трэ­ба ві­таць, ка­лі гэ­та пры­во­дзіць да па­ляп­шэн­ня эстэ­тыч­най якас­ці ася­род­дзя.

— У вы­пад­ку з той жа Ра­каў­скай з гэ­тым цяж­ка не па­га­дзіц­ца: ко­ліш­нія за­двор­кі па­кры­се ста­но­вяц­ца но­вым мод­ным мес­цам…

— Тут трэ­ба раз­умець, што ў гіс­та­рыч­ных цэн­трах на­шых га­ра­доў (а яны за­йма­юць ней­кі мі­зэр­ны пра­цэнт ад агу­ль­най іх плош­чы) пры­яры­тэ­там па­він­на быць на­ват не за­да­ча раз­віц­ця тэ­ры­то­рый, але за­ха­ван­не гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру. Ме­на­ві­та яно му­сіць стаць вы­зна­ча­ль­ным пры­нцы­пам урба­ніс­тыч­най па­лі­ты­кі. Па­га­тоў у тым жа Мін­ску гіс­та­рыч­ны цэнтр зу­сім ма­ле­нь­кі — пры­нам­сі, у маш­та­бах уся­го го­ра­да. Да­вай­це ж за­ха­ва­ем яго для на­шчад­каў.

— Пад­обная пра­бле­ма паў­стае не то­ль­кі ў вя­лі­кіх га­ра­дах, але і ў мяс­тэч­ках, дзе лі­та­ра­ль­на на ва­чах зні­кае ха­рак­тэр­ная для іх за­бу­до­ва. Але там усё ад­бы­ва­ецца праз бед­насць: час­ця­ком улас­ні­кі мо­гуць са­бе да­зво­ліць то­ль­кі са­мы тан­ны ра­монт…

— На­сам­рэч мно­гія аспек­ты вя­лі­кіх вы­дат­каў не вы­ма­га­юць. Пры­кла­дам, гэ­та ты­чыц­ца ко­ле­ру фа­са­даў. Важ­ная тут, зноў жа, пра­ві­ль­ная ме­та­да­ло­гія. Па­він­ны быць пэў­ныя стан­дар­ты: вось у гэ­тым мяс­тэч­ку на гэ­тай ву­лі­цы ўсе да­мы ма­юць ад­па­вя­даць гэ­тым і гэ­тым па­тра­ба­ван­ням. Пры­кла­дам, у Рас­ійскай імпе­рыі ў ХІХ ста­год­дзі быў та­кі на­рма­тыў: “угол кров­ли”. І па­спра­буй ты яго па­ру­шыць!

Вось і ця­пер трэ­ба вы­зна­чыць і апі­саць ха­рак­тар кож­на­га мяс­тэч­ка, най­бо­льш ад­мет­ныя яго ры­сы. І сы­хо­дзя­чы з гэ­та­га пра­пі­саць, ча­го не­ль­га ра­біць. Пры­кла­дам, не­ль­га ўпліш­чваць у ста­ра­даў­нюю за­бу­до­ву вя­ліз­ны шкля­ны су­пер­мар­кет — ён ад­ра­зу вы­клі­кае ды­са­нанс. Хо­чаш ад­крыць сваю кра­му на гэ­тай ву­лі­цы — да­па­суй на­ва­буд да сфар­ма­ва­на­га вя­ка­мі ата­чэн­ня. А ка­лі не, то бу­дуй­ся не­дзе на­ўзбоч ад цэн­тра.

У ся­рэ­дзі­не бу­дын­ка — ра­бі што хо­чаш. Але тое, што ба­чаць іншыя, на­ле­жыць не то­ль­кі та­бе. Та­му будзь лас­ка­вы ад­па­вя­даць!

— Ад­нак усё мяс­тэч­ка не возь­меш пад ахо­ву як ком­плек­сную ку­ль­тур­ную каш­тоў­насць…

— І не трэ­ба. У нас ёсць сіс­тэ­ма ўзгад­нен­ня з орга­на­мі кі­ра­ван­ня аб­са­лют­на ўсіх архі­тэк­тур­ных пра­ектаў, а не то­ль­кі аб’ектаў спад­чы­ны. Пра­ўда, каб усё яно пра­ца­ва­ла на­леж­ным чы­нам, па­трэб­ныя ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры на мес­цах, якія мо­гуць пры­маць пра­ві­ль­ныя ра­шэн­ні. А з гэ­тым, на жаль, пра­бле­ма. Не­як гу­та­ра­чы з га­лоў­ным архі­тэк­та­рам ад­ной з аб­лас­цей, я пра­па­ноў­ваў свае ідэі, не­йкую бяс­плат­ную кан­су­ль­та­тыў­ную да­па­мо­гу. А той ка­жа: ве­да­еш, не да та­го! У нас да­лё­ка не ў кож­ным ра­ёне ёсць ха­ця б адзін архі­тэк­тар з вы­шэй­шай ад­ука­цы­яй.

Лі­чу, спе­цы­яліс­там на мес­цах трэ­ба даць га­то­выя ме­та­дыч­кі — што і як на­ле­жыць ра­біць, як вы­зна­чаць го­ра­да­бу­даў­ні­чую па­лі­ты­ку. Што мож­на, а што не. У пры­ват­нас­ці, рас­пра­ца­ваць па­літ­ру тра­ды­цый­ных для на­шай мес­тач­ко­вай за­бу­до­вы ко­ле­раў — каб не бы­ло гэ­тых фі­яле­та­вых і ру­жо­вых фа­са­даў, ад якіх ажно свяр­біць увач­чу. І, вя­до­ма, спы­ніць па­сту­по­вы знос ста­рых мес­тач­ко­вых ка­мя­ні­чак — хай са­бе яны і не ўва­хо­дзяць у Дзяр­жспіс.

— Мно­гім та­кія пра­па­но­вы не спа­да­ба­юцца. Хто­сь­ці дбае пра за­ха­ван­не спад­чы­ны, а хто­сь­ці — пра рэ­чы па­ўся­дзён­ныя…

— Раз­уме­еце, у го­ра­да­бу­даў­ніц­тве, вя­лі­кім і ма­лым, ёсць па­ста­яннае су­тык­нен­не роз­ных інта­рэ­саў. Для гэ­та­га і па­трэб­нае рэ­гу­ля­ван­не з бо­ку дзяр­жа­вы. Яна мае прэ­ра­га­ты­ву вы­зна­чаць тыя рэ­гла­мен­ты раз­віц­ця го­ра­да, якія гэ­тыя інта­рэ­сы ўраў­на­важ­ва­юць.

— А ці маг­чы­мы та­кі кам­пра­міс у пла­не эстэ­ты­кі? Бо архі­тэк­ту­ра, як і на­огул гус­ты, — гэ­та ж за­ўсё­ды прад­мет дыс­ку­сій.

— Твор су­час­най архі­тэк­ту­ры, які збу­да­ва­ны ў чыс­тым по­лі, мож­на і сап­раў­ды ацэ­нь­ваць то­ль­кі суб’ектыў­на. Яго інтэр­прэ­та­цыі мо­гуць быць са­мы­мі роз­ны­мі. І мы бу­дзем доў­га спра­чац­ца, на­ко­ль­кі адэ­кват­на аўтар ма­тэ­ры­ялі­за­ваў сваю за­ду­му.

Аб­са­лют­на іншая кар­ці­на — ка­лі мы пе­ра­ня­сём гэ­ты твор з за­сне­жа­на­га поля ў гіс­та­рыч­ная ася­род­дзе. Тут аб’ектыў­ная ацэн­ка маг­чы­мая і па­трэб­ная: на­ко­ль­кі гэ­ты но­вы аб’ект да­рэч­ны і на сва­ім мес­цы, на­ко­ль­кі ён ад­па­вя­дае яго гіс­та­рыч­на­му ха­рак­та­ру? Ці не кан­флік­туе з ася­род­дзем? А ка­лі так — та­ды да­лей дыс­ку­сію ўжо мож­на на­ват не вес­ці.