Яна ніколі не баялася адказнасці

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

Партрэт былога начальніка аддзела культуры
Га­лі­на Ба­лін­ская ка­лі­сь­ці за­зна­чы­ла: “Ка­лі ча­ла­век лю­біць ку­ль­ту­ру, па­мер за­рпла­ты не бу­дзе ў яго на пер­шым мес­цы”. Ку­ль­ту­ра для яе — па­трэ­ба ду­шы, якая не ве­да­ла па­кою бо­льш за ча­ты­ры дзя­сят­кі га­доў. Ме­на­ві­та сто­ль­кі Га­лі­на Іва­наў­на ад­да­ла раз­віц­цю сфе­ры на Ашмян­шчы­не. Ку­ль­ту­ра для яе не то­ль­кі спад­чы­на про­дкаў, архі­тэк­ту­ра, мас­тац­тва і лі­та­ра­ту­ра, але і стаў­лен­не да жыц­ця, раз­віц­цё і вы­ха­ван­не. Для ка­го­сь­ці сфе­ра ку­ль­ту­ры — спрэс свя­ты, але не для яе.

/i/content/pi/cult/886/18750/7.jpgПРА­ПУС­ЦІЦЬ РЭ­ПЕ­ТЫ­ЦЫЮ? ДЫ ШТО ВЫ!

— У нас не бы­вае вы­пад­ко­вых ра­бот­ні­каў, — ка­жа Га­лі­на Іва­наў­на. — Яны про­ста не за­трым­лі­ва­юцца. Ра­бот­нік ку­ль­ту­ры па­ві­нен лю­біць і пра­цу і лю­дзей, бо без ста­сун­каў з імі ў пра­фе­сіі не аб­ысці­ся. Па­трэб­на ве­рыць у тое, што ку­ль­ту­ра ўплы­вае на гра­мад­ства, ро­біць яго леп­шым. І без вя­лі­ка­га твор­ча­га па­тэн­цы­ялу не аб­ысці­ся…

У Ба­лін­скай ні­ко­лі не ўзні­ка­ла жа­дан­не змя­ніць пра­фе­сію. У ку­ль­ту­ру пры­йшла ад­ра­зу па­сля шко­лы. Год пра­ца­ва­ла за­гад­чы­кам сель­ска­га клу­ба ў вёс­цы Со­лы, што на Смар­гон­шчы­не. Праз год па­сту­пі­ла ў Гро­дзен­скае ку­ль­тас­вет­ву­чы­ліш­ча на ад­дзя­лен­не ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня. Атры­ма­ла чыр­во­ны дып­лом, для пра­цы вы­бра­ла Ашмя­ны: у ра­ённы дом ку­ль­ту­ры быў па­трэб­ны ме­та­дыст, дый ма­лая ра­дзі­ма мес­ці­ла­ся не­па­да­лёк. І за­глы­бі­ла­ся Га­лі­на Іва­наў­на ў спра­ву з га­ла­вой. Та­ды па­пу­ляр­ны­мі бы­лі ха­ры, якіх у ра­ёне на­ліч­ва­ла­ся не­ка­ль­кі дзя­сят­каў. Ма­ла­ды спе­цы­яліст уз­яла пад кан­троль рэ­пе­ты­цыі, кан­цэр­ты, за­ахвоч­ван­не ўдзе­ль­ні­каў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці.

— Та­ды спі­сы гэ­тых удзе­ль­ні­каў, якія не пры­йшлі на рэ­пе­ты­цыю, кла­лі­ся на стол стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма, — згад­вае Га­лі­на Ба­лін­ская. — І зу­сім не для та­го, каб па­ка­раць ха­рыс­таў за не­дыс­цып­лі­на­ва­насць, а каб па­ста­віць на мес­ца кі­раў­ні­ка арга­ні­за­цыі ці прад­пры­емства, які не ад­пус­ціў на рэ­пе­ты­цыю пад­на­ча­ле­на­га або не па­кла­па­ціў­ся пра сты­му­ля­ван­не твор­час­ці.

ВО­ЧЫ БА­ЯЦЦА, РУ­КІ РО­БЯЦЬ

У 1976 го­дзе Га­лі­на Іва­наў­на па­сту­пае ў Інсты­тут ку­ль­ту­ры. У со­рак га­доў яна ўзна­ча­ль­вае ра­ённы ад­дзел ку­ль­ту­ры. Ад­каз­нас­ці не ба­яла­ся ні­ко­лі. Ха­па­ла сме­лас­ці на пры­няц­це цяж­кіх і скла­да­ных ра­шэн­няў. “Во­чы ба­яцца, а ру­кі ро­бяць”, — пе­ра­кон­ва­ла яна ся­бе і сва­іх ка­лег. А з ка­ле­га­мі па­шан­ца­ва­ла. Ка­лі та­ле­на­ві­тасць спа­лу­ча­ецца з ад­каз­нас­цю, по­спех спра­вы га­ран­та­ва­ны.

Пра твор­чых лю­дзей не ска­жаш “ма­са” ці “ўсе як адзін”. Кож­ны — інды­ві­ду­аль­насць. У ра­бо­це гэ­та і плюс, і мі­нус ад­на­ча­со­ва, бо з та­кі­мі за­ўжды ня­прос­та. Але Га­лі­ну Іва­наў­ну ад­ра­зу па­ча­лі па­ва­жаць за пры­нцы­по­васць і спра­вяд­лі­васць. За сва­іх яна за­ўжды ста­яла га­рой.

Га­лі­на Іва­наў­на ні­ко­лі не са­ро­ме­ла­ся ву­чыц­ца. Яна ўдзяч­ная лё­су за тых, з кім да­вя­ло­ся сус­трэц­ца на пра­фе­сій­ным шля­ху. Та­му і зроб­ле­на бы­ло шмат. Сап­раў­дны­мі на­стаў­ні­ка­мі для яе ста­лі та­га­час­ны кі­раў­нік ра­ёна Юрый Ад­амчык і на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма па “са­цы­ялцы” Ва­лян­ці­на Лу­зі­на, якія ве­да­лі пра мясц­овую ку­ль­ту­ру ўсё і ўся­ляк спры­ялі ажыц­цяў­лен­ню са­мых сме­лых пла­наў Ба­лін­скай.

РЭ­АЛІ­ЗА­ВА­НЫЯ ІДЭІ

Ме­рап­ры­емства “Пры­свя­чэн­не ў па­ўна­лец­це” бы­ло адзна­ча­на на ўзроў­ні Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Пра­ект пад­ха­пі­лі ў іншых ра­ёнах. Доў­га­жы­ха­ром ста­ла ідэя адзна­чаць у Ашмя­нах “Ка­ляд­ныя сус­трэ­чы”.

Знач­на па­поў­ні­ла­ся ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за ўста­ноў ку­ль­ту­ры дзя­ку­ючы ажыц­цяў­лен­ню пра­ектаў тран­сгра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і ста­сун­кам з фон­дам Льва Са­пе­гі. У вы­ні­ку знач­на па­шы­ры­ла­ся ко­ла ад­на­дум­цаў, і за­меж­ных, і сва­іх. Знач­ную да­па­мо­гу ака­за­лі Га­лі­не Іва­наў­не Ма­ры­на Бе­ла­вус, Сяр­гей Жы­лік. Брэн­дам стаў фэст ся­рэд­ня­веч­най ку­ль­ту­ры ля му­роў Га­ль­шан­ска­га за­мка. Акцыя па­кла­ла па­ча­так рэ­стаў­ра­цыі і кан­сер­ва­цыі гэ­тай “ка­мен­най квет­кі” га­ль­шан­скай зям­лі.

Вось ужо пяць га­доў як Га­лі­на Іва­наў­на зна­хо­дзіц­ца на за­слу­жа­ным ад­па­чын­ку. Але яна не ся­дзіць склаў­шы ру­кі. Усю сваю твор­чую энер­гію актыў­ная жан­чы­на пе­ра­нес­ла на ле­ціш­ча: да­гля­дае дом і сад. Да­гля­дае так, каб на­ўко­ла бы­ла пры­га­жосць. Хі­ба ж дзі­ва, што і ва­кол са­мой Га­лі­ны Іва­наў­ны па­ста­янна збі­ра­юцца пры­го­жыя лю­дзі. Шмат­лі­кіх гас­цей яна час­туе ўлас­ны­мі пі­ра­га­мі. Ка­жуць, сма­ка­та ней­ма­вер­ная.

Алі­на СА­НЮК, Ашмя­ны

Фо­та з архі­ва Га­лі­ны Ба­лін­скай