“Х-Фактар” у Беларусі: ёсць пераможца!

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Імя спе­ва­ка Андрэя ПАН­ІСА­ВА да ня­даў­ня­га ча­су ве­да­лі хі­ба што ў Лі­дзе. Але мі­ну­лы год, асаб­лі­ва яго за­кан­чэн­не, мно­гае змя­ніў. Ле­тась у Бе­ла­ру­сі пра­йшоў пер­шы се­зон тэ­ле­ві­зій­на­га шоу та­лен­таў “Х-Фак­тар”, і ў фі­на­ле, які ад­быў­ся на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, пе­ра­мож­цам стаў ме­на­ві­та Андрэй Пан­ісаў. На на­шай эстрад­най сцэ­не гэ­та но­вае імя — Андрэй то­ль­кі па­чы­нае за­ймац­ца па­пу­ляр­най му­зы­кай, бо ву­чыў­ся ака­дэ­міч­на­му ва­ка­лу. Але па за­кан­чэн­ні тэ­ле­пра­екта ў яго з’явіў­ся шанс стаць па­пу­ляр­ным артыс­там — на­пе­ра­дзе кан­цэр­ты, гас­тро­лі, свае пес­ні, ра­та­цыі ў эфі­рах…

/i/content/pi/cult/885/18746/25.jpg Вас мож­на па­він­ша­ваць з са­мым вя­лі­кім по­спе­хам у яшчэ ня­доў­гай му­зыч­най кар’еры…

 Ду­маю, са­мыя га­лоў­ныя да­сяг­нен­ні ў мя­не яшчэ на­пе­ра­дзе, але на гэ­ты мо­мант — так. Падзеі апош­ніх га­доў быц­цам рых­та­ва­лі мя­не да ўдзе­лу ў “X-Фак­та­ры”: пад­час тэр­мі­но­вай служ­бы ў вой­ску я тра­піў у Ака­дэ­міч­ны ансамбль пес­ні і тан­ца Уз­бро­еных сіл Бе­ла­ру­сі — вы­сту­паў на­ват у Мас­кве на сцэ­не Крам­лёў­ска­га па­ла­ца, па­за­ле­тась удзе­ль­ні­чаў у ад­бо­ры на “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску” — та­ды ўпер­шы­ню спя­ваў у жы­вым тэ­ле­эфі­ры, і г. д. Ад­бор на “X-Фак­тар” па­чы­наў­ся ж яшчэ ў 2020 го­дзе. І та­ды, па­мя­таю, брат мне на­пі­саў: “Да­вай, пад­авай­ся ту­ды!” Але на той мо­мант я быў яшчэ не га­то­вы — і ва­ка­ль­на, і псі­ха­ла­гіч­на. Але по­тым пры­няў удзел у ад­бо­ры на ві­цеб­скі фес­ты­валь, на­быў во­пыт як пра­фе­сій­ны артыст у Лід­скім эстрад­ным аркес­тры, і вось ця­пер ад­бы­ло­ся тое, што ад­бы­ло­ся.

 На­ко­ль­кі бур­на пе­ра­жы­лі пе­ра­мо­гу? Ця­пер вы так спа­кой­на, без асаб­лі­вых эмо­цый пра гэ­та га­во­ры­це…

 Ма­быць, я яшчэ не па­спеў да кан­ца ўсвя­до­міць, не бы­ло на гэ­та ча­су — усё рас­пі­са­на па хві­лі­нах. Па­сля фі­на­лу 25 снеж­ня — сус­трэ­чы, інтэрв’ю, здым­кі… З’ездзіў у род­ную вёс­ку падзя­ка­ваць усім сва­ім — у наш Дом ку­ль­ту­ры саб­ра­ла­ся бо­льш за со­тню ча­ла­век, а для Бер­даў­кі гэ­та рэ­корд! Спя­ваў, рас­каз­ваў гіс­то­рыі, ад­каз­ваў на пы­тан­ні. У Лі­дзе бы­ла сус­трэ­ча з пры­хі­ль­ні­ка­мі — не­хта на­ват са Сло­ні­ма на яе пры­ехаў, сус­тра­каў­ся з ад­мі­ніс­тра­цы­яй го­ра­да…

 Пра вас на тэ­ле­пра­екце час­та га­ва­ры­лі як пра “ся­лян­ска­га ба­яніс­та”…

 А я і не ха­ваю, што сам з вёс­кі і ву­чыў­ся па кла­се ба­яна — у на­шым агра­га­рад­ку Бер­даў­ка Лід­ска­га ра­ёна пра­цуе фі­лі­ял му­зыч­най шко­лы. І я га­на­ру­ся сва­ёй вёс­кай, дзе мя­не за­ўсё­ды пад­трым­лі­ва­лі, да­па­ма­га­лі, ка­за­лі: “Да­вай, вы­бі­вай­ся ў лю­дзі, ідзі на­пе­рад!” Яны за мя­не ве­ль­мі ра­ды, і на сус­трэ­чу ў Дом ку­ль­ту­ры прый­шла ад­на шос­тая час­тка вёс­кі. (Смя­ецца.) Мя­не ўсе ве­да­юць, бо я там з шас­ці га­доў вы­сту­паю. Час­цей я спя­ваў пад гі­та­ру, але ў Лід­скі му­зыч­ны ка­ледж па­сту­піў па кла­се ба­яна. І вось там ужо на вы­пус­кным кур­се на­ша вы­клад­чы­ца са­ль­фе­джыа ска­за­ла, што ў мя­не ёсць за­дат­кі ва­ка­ліс­та, і ад­пра­ві­ла да пед­аго­га па ва­ка­ле. За па­ўго­да мне зра­бі­лі рэ­пер­ту­ар, і я па­сту­піў у Гро­дзен­скі ўні­вер­сі­тэт на ад­дзя­лен­не ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня і ва­ка­лу.

Але за­ймаў­ся я ака­дэ­міч­ным ва­ка­лам — опе­ра, апе­рэ­та, кла­січ­ныя тво­ры: у мя­не та­кі го­лас, тэ­нар. Пад­ час ву­чо­бы пра­ца­ваў у “Гро­дзен­скай ка­пэ­ле”, і мы спя­ва­лі ме­сы ў кас­цё­ле, ка­лі там збі­ра­ла­ся пад ты­ся­чу ча­ла­век — для мя­не гэ­та бы­лі ве­ль­мі знач­ныя падзеі. Як ва­ка­ліст я моц­на раз­віў­ся ў ансам­блі ў арміі, бо мне па­шан­ца­ва­ла там сус­трэц­ца з за­слу­жа­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі Ле­ані­дам Мі­хай­ла­ві­чам Не­кра­шэ­ві­чам — вы­дат­ным пед­аго­гам па ва­ка­ле, з іта­ль­янскай шко­лай спе­ваў. Але ака­дэ­міч­на­му спе­ва­ку, каб вы­сту­паць на вя­лі­кіх сцэ­нах, трэ­ба быць най­леп­шым, бліс­ку­чым, бо там усё вы­кон­ва­ецца ў ад­но­ль­ка­вай ма­не­ры. А я па­сля арміі па­йшоў у Лід­скі эстрад­ны аркестр і там па­ці­ху па­чаў за­свой­ваць эстрад­ны рэ­пер­ту­ар.

 Ваш шлях у тэ­ле­пра­екце не быў бес­праб­лем­ным. На­адва­рот — на са­мым па­чат­ку бы­лі пе­ра­шко­ды, і кры­ты­ка­ва­лі вас пад­ час жор­стка…

 Так, яшчэ на па­пя­рэд­ніх эта­пах бы­ло ня­прос­та, і ў трэ­ні­ро­вач­ным ла­ге­ры я ўсё спра­ба­ваў не­дзе сха­вац­ца. Тра­піў спа­чат­ку ў ка­ман­ду Ся­ро­гі, але ён мя­не хут­ка вы­клю­чыў — вы­ра­та­ва­ла Во­ль­га Бу­за­ва, уз­яўшы ў сваю ка­ман­ду. І ні­як я та­ды не мог пад­умаць, што здо­лею пе­ра­маг­чы.

— Як вам, ча­ла­ве­ку з вы­шэй­шай ва­ка­ль­най ад­ука­цы­яй, пра­ца­ва­ла­ся з гэ­тым на­стаў­ні­кам?

— За­зна­чу, што Во­ль­га Бу­за­ва бы­ла не педа­го­гам, а на­стаў­ні­кам ка­ман­ды. У нас бы­лі іншыя пед­аго­гі па ва­ка­ле, і быў му­зыч­ны прадзю­сар — а гэ­та зна­ка­мі­ты па ра­бо­це на укра­інскім “X-Фак­та­ры” Мі­ка­лай Со­сін. А Во­ль­га вы­сту­па­ла хут­чэй як прадзю­сар. Яна гля­дзе­ла ўсе ну­ма­ры і аб­мяр­коў­ва­ла іх з прадзю­са­ра­мі пра­екта, яна са­чы­ла за тым, каб у інтэр­нэ­це пра нас га­ва­ры­лі, каб за­ўсё­ды бы­ло чут­на пра “X-Фак­тар”. І пад­трым­лі­ва­ла ў псі­ха­ла­гіч­ным пла­не, на­кі­роў­ва­ла ду­хоў­на. Пра­ект раз­лі­ча­ны на вы­пра­ба­ван­не тры­ва­лас­ці, і Во­ль­га да­па­ма­га­ла нам спраў­ляц­ца са стрэ­сам, рас­каз­ва­ла гіс­то­рыі са свай­го во­пы­ту, дзя­лі­ла­ся пры­ёма­мі, як вы­трым­лі­ваць на­груз­ку, як рэ­ага­ваць на хей­та­раў. Я за­да­во­ле­ны тым, што ма­ім на­стаў­ні­кам бы­ла ме­на­ві­та Во­льга. Яна пад­трым­лі­ва­ла не то­ль­кі мя­не — нас усіх. На тэ­ле­экра­не гля­дач ба­чыць не­шта ад­но — у тэ­ле­ба­чан­ня свае за­ко­ны, а мы знут­ры ба­чым кры­ху іншае. І Во­ль­га, па-мой­му, ра­бі­ла ўсё год­на і пра­ві­ль­на.

 Якія вы­ступ­лен­ні ў вас атры­ма­лі­ся най­лепш, а якія, мо­жа, пра­ва­лі­лі­ся?

 Зу­сім пра­ва­ль­ных, ма­быць, і не бы­ло, але ка­ся­коў, ка­неш­не, ха­па­ла. Са­мы пер­шы эфір, я лі­чу, атры­маў­ся ідэ­аль­ным — бо та­ды бы­ло шмат ча­су для пад­рых­тоў­кі: я вы­кон­ваў “Як ты там” з рэ­пер­ту­ару Alekseev’а. На пя­тым эфі­ры, ка­лі на­груз­ка вы­рас­ла не­ве­ра­год­на, я тро­хі на­блы­таў са сло­ва­мі “За­мак з да­жджу” Ула­дзі­мі­ра Прас­ня­ко­ва. Та­ды ўсе кан­кур­сан­ты ўжо ледзь не пад­алі ад стом­ле­нас­ці і ва ўсіх бы­лі пра­бле­мы са звяз­ка­мі. У цэ­лым я са­бою за­да­во­ле­ны — бо вы­ста­яў, вы­тры­маў, ха­ця, ка­неш­не, за­ўсё­ды мож­на бы­ло б і ле­пей. На трэ­цім эфі­ры я вы­йшаў на сцэ­ну ў вы­гля­дзе вам­пі­ра, ка­лі спя­ваў пес­ню на фран­цуз­скай мо­ве з мю­зік­ла “Мо­царт. Рок-опе­ра”, — ад­крыў у са­бе но­выя ба­кі ў пла­не артыс­тыз­му. Я ж ра­ней та­кія пес­ні не спя­ваў. У аркес­тры да­во­дзі­ла­ся вы­кон­ваць не­шта з Ме­ла­дзэ, з кла­січ­най са­вец­кай эстра­ды, ба­дай і ўсё. І на тэ­ле­пра­екце я ўся­му ву­чыў­ся ў пра­цэ­се. Уво­гу­ле, я ба­чу ся­бе вы­ка­наў­цам поп-му­зы­кі, але лі­рыч­най, пры­го­жай — як у Сяр­гея Ла­за­ра­ва ці Alekseev’а. І сам я пі­шу та­кія ж лі­рыч­ныя і ме­ла­дыч­ныя пес­ні.

 Па рэ­жы­сёр­скім сцэ­на­рыі на экра­не ня­рэд­ка абы­гры­ва­ла­ся тэ­ма, што вы стры­ма­ны, вы­ха­ва­ны, сціп­лы хло­пец. Вы сап­раў­ды та­кі ў жыц­ці?

 Вы­каз­ваць пад­обныя мер­ка­ван­ні — спра­ва іншых лю­дзей, але я на пра­екце быў та­кім, якім ёсць. Мне ніх­то не пры­дум­ваў ні­яка­га імі­джу, у мя­не яшчэ не бы­ло па­пя­рэд­няй пра­цяг­лай кар’еры, каб гэ­ты імідж склаў­ся. Я там аб­са­лют­на ні­чо­га не ха­ваў. Але ў мя­не сап­раў­ды ёсць па­ва­га да лю­дзей, я лі­чу, што па­во­дзіць ся­бе трэ­ба за­ўсё­ды год­на, што трэ­ба не скан­да­ліць, трэ­ба ца­ніць час і пра­цу іншых, і г. д.

 На дум­ку мно­гіх, ледзь не леп­шае ва­шае вы­ступ­лен­не бы­ло з пес­няй “Ма­мі­ны во­чы” з рэ­пер­ту­ару Та­ма­ры Гвер­дцы­тэ­лі. Ве­ль­мі ба­лю­чая тэ­ма, і тэ­ле­ба­чан­не ры­зык­ну­ла па­глы­біц­ца ў ва­шу аса­біс­тую тра­ге­дыю. Уяў­ляю, як бы­ло ня­прос­та вы­сту­паць з та­кой пес­няй.

 Я спа­чат­ку не рас­каз­ваў і не збі­раў­ся. Ма­ёй ма­мы не ста­ла 13 га­доў та­му ў вы­ні­ку кры­мі­на­ль­на­га зда­рэн­ня. Але з кан­кур­сан­та­мі для тэ­ле­вы­пус­каў ро­бяц­ца ве­ль­мі пра­цяг­лыя інтэрв’ю, і не­як мы так раз­га­ва­ры­лі­ся, што я сам не за­ўва­жыў, як па­чаў ад­кры­вац­ца. Гэ­та та­кая аса­біс­тая тэ­ма, на якую я ўжо да­ўно ні з кім не раз­маў­ляў. І прадзю­са­ры пра­па­на­ва­лі мне пес­ню “Ма­мі­ны во­чы”. А я ні­ко­лі не спя­ваў пра ма­му — про­ста не мог. Вы­ступ­лен­не ў тым кон­кур­сным эфі­ры мне да­ло­ся не­ве­ра­год­на цяж­ка. І эмо­цыі мне не трэ­ба бы­ло пры­дум­ляць — яны бы­лі сап­раў­дны­мі.

 Як у пе­ра­мож­цы тэ­ле­шоу ў вас па­чы­на­ецца зу­сім но­вае жыц­цё. Што ў блі­жэй­шым рас­кла­дзе?

 На ба­зе “X-Фак­та­ра” ство­ра­на прадзю­сар­ская кам­па­нія на ча­ле з Сяр­ге­ем Мін­скім, і ўсе 14 фі­на­ліс­таў пад­пі­са­лі з ёй кан­тракт: мае вы­ступ­лен­ні ця­пер бу­дуць ад­бы­вац­ца то­ль­кі пад кі­раў­ніц­твам прадзю­са­раў. З лю­та­га па лі­пень у нас пла­ну­ецца гас­тро­ль­ны тур па Бе­ла­ру­сі, які скон­чыц­ца вя­лі­кім кан­цэр­там на фес­ты­ва­лі “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”. За­раз для нас пі­шуц­ца пес­ні, якія по­тым по­йдуць у эфі­ры, — звы­чай­ная пра­ца.

Для мя­не ве­ль­мі важ­на вы­ка­заць падзя­ку — шчы­рую падзя­ку ўсім гле­да­чам, якія мя­не пад­трым­лі­ва­лі, за мя­не га­ла­са­ва­лі! І шчы­ра дзя­кую Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі за тэ­ле­пра­ект, які даў мне та­кі шанс.