Як стаць бібліятэчным гідам?

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Чытача трэба здзівіць
Агу­ль­на­вя­до­ма, што ў біб­лі­ятэ­ках пра­цу­юць вы­на­ход­лі­выя і та­ле­на­ві­тыя спе­цы­яліс­ты, якія ўме­юць не то­ль­кі за­ці­ка­віць, але і здзі­віць чы­та­ча. Да та­го ж у бо­ль­шас­ці сва­ёй біб­лі­ятэ­ка­ры — лю­дзі апан­та­ныя, сап­раў­дныя па­тры­ёты біб­лі­ятэч­най спра­вы, што і па­цвер­дзіў кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства “Стань гі­дам па біб­лі­ятэ­цы!”, які ад­быў­ся ў Свет­ла­гор­скай ра­ённай сет­цы біб­лі­ятэк. Зра­зу­ме­ла, лю­бы кон­курс — гэ­та не то­ль­кі вы­пра­ба­ван­не, але і дэ­ман­стра­цыя аса­біс­тых маг­чы­мас­цей.

/i/content/pi/cult/885/18740/17.jpgСЛОЎ­НІК І КНІЖ­КА

Да­рэ­чы, у якіх то­ль­кі пра­фе­сій­ных спа­бор­ніц­твах не ўдзе­ль­ні­ча­лі біб­лі­ятэ­ка­ры га­рад­скіх і сель­скіх біб­лі­ятэк ра­ёна ў апош­нія га­ды! І ў кон­кур­се аўтар­скай вы­ста­вы, пры­све­ча­ным 75-год­дзю Пе­ра­мо­гі, і ў кон­кур­сах на леп­шую кра­язнаў­чую квэст-гу­ль­ню, про­ма-ро­лі­каў аб біб­лі­ятэ­цы, бук­трэй­ле­раў, на леп­шы ту­рыс­тыч­ны мар­шрут. Усё гэ­та не то­ль­кі спры­яла твор­ча­му раз­віц­цю су­пра­цоў­ні­каў біб­лі­ятэк, але і ме­ла пра­ктыч­ны вы­нік. Так, на пад­ста­ве ма­тэ­ры­ялаў, саб­ра­ных пад­час кон­кур­су “Ку­ль­ту­ра про­дкаў у пра­сто­ры і ча­се”, цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кай быў вы­да­дзе­ны “Та­па­ні­міч­ны слоў­нік Свет­ла­гор­шчы­ны”, ство­ра­ныя ад­па­вед­ныя элек­трон­ныя рэ­сур­сы, якія ўтрым­лі­ва­юць мясц­овыя пры­каз­кі, пры­маў­кі, га­вор­кі, апі­сан­не тра­ды­цый­ных аб­ра­даў. Асоб­ныя з іх бы­лі над­ру­ка­ва­ныя на ста­рон­ках га­зе­ты “Свет­ла­гор­скія на­ві­ны”.

А па вы­ні­ках кон­кур­су “Ба­ць­коў­скі край — жыц­ця кры­ні­ца” на леп­шы арты­кул пра зем­ля­ка на срод­кі, вы­дзе­ле­ныя ра­ённым вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там, бы­ла вы­да­дзе­ная кні­га “Ма­лая ра­дзі­ма праз па­мяць і лё­сы”, у якую ўвай­шлі 33 арты­ку­лы, пры­све­ча­ныя пра­ца­ві­тым і та­ле­на­ві­тым лю­дзям на­ша­га ра­ёна, аўта­ра­мі арты­ку­лаў ста­лі су­пра­цоў­ні­кі га­рад­скіх, гар­па­сял­ко­вых і сель­скіх біб­лі­ятэк. Збор­нік дае маг­чы­масць уба­чыць гіс­то­рыю кра­іны праз лёс кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, зна­ёміць з пра­ўдзі­вы­мі гіс­та­рыч­ны­мі фак­та­мі і падзе­ямі.

АЎТАР­СКІЯ ЭКС­КУР­СІІ

Ле­таш­ні кон­курс аўтар­скіх экс­кур­сій “Стань гі­дам па біб­лі­ятэ­цы!” быў аб­веш­ча­ны ў па­чат­ку го­да. Аб сва­ім жа­дан­ні па­ўдзе­ль­ні­чаць у кон­кур­се за­яві­лі біб­лі­ятэ­ка­ры га­рад­скіх і сель­скіх біб­лі­ятэк. Па ўмо­вах кож­ны ўдзе­ль­нік па­ві­нен быў склас­ці сцэ­на­рый і пра­вес­ці экс­кур­сію па біб­лі­ятэ­цы, у якой пра­цуе. У лі­ку за­пат­ра­ба­ван­няў да кон­кур­сных ра­бот бы­лі ары­гі­на­ль­насць твор­чай за­дум­кі, на­яўнасць ці­ка­вых фак­таў аб біб­лі­ятэ­цы, вы­ка­рыс­тан­не інтэ­рак­тыў­ных форм, су­час­ных тэх­на­ло­гій і, вя­до­ма, артыс­тызм са­мо­га экс­кур­са­во­да.

Лю­бы кон­курс — гэ­та за­ўжды хва­ля­ван­не, твор­чы азарт і на­тхнен­не. Трэ­ба адзна­чыць, што жу­ры, якое ўзна­ча­лі­ла ды­рэк­тар біб­лі­ятэч­най сет­кі Вік­то­рыя Бу­сел, пад­час аўтар­скіх экс­кур­сій уба­чы­ла і аса­біс­тыя, і пра­фе­сій­ныя якас­ці тых, хто ад­ва­жыў­ся па­ўдзе­ль­ні­чаць у спа­бор­ніц­тве: мэ­та­на­кі­ра­ва­насць, умен­не пе­ра­адо­лець ся­бе, саб­ра­насць і та­лент. Кож­ная з удзе­ль­ніц па-свой­му імкну­ла­ся ўра­зіць жу­ры і як ма­га ці­ка­вей прад­ста­віць сваю біб­лі­ятэ­ку.

СТА­ГА­ДО­ВЫ ЮБІ­ЛЕЙ І ЛЕ­СА­ВІЧ­КІ…

Так, біб­лі­ятэ­кар га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі №1 Юлія Ні­чі­па­рэн­ка, якая ста­ла пе­ра­мож­цай у на­мі­на­цыі “Да­рос­лыя біб­лі­ятэ­кі”, пры­ва­бі­ла ці­ка­вы­мі звес­тка­мі з бі­ягра­фіі ста­рэй­шай біб­лі­ятэ­кі ра­ёна, якая ле­тась адзна­чы­ла 100-га­до­вы юбі­лей. І той, хто па­тра­піць на та­кую экс­кур­сію, не па­шка­дуе. А вось Ала Гаў­рыч­кі­на з дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі №6 да­лу­чы­ла да ўдзе­лу актыў­ных “ле­са­віч­коў” з біб­лі­ятэч­на­га эка­ла­гіч­на­га аген­цтва “Ле­са­ві­чок і К”. Але­на Га­бі­ду­лі­на з Цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі зра­бі­ла акцэнт на рэ­сур­сах і па­слу­гах уста­но­вы, у якой пра­цуе. Па-сап­раў­дна­му ка­зач­ную гіс­то­рыю пра біб­лі­ятэ­ку рас­па­вя­ла Юлія Кор­не­ва, біб­лі­ятэ­кар дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі Ма­ла­дзёж­на­га мік­ра­ра­ёна. Яе экс­кур­сія ў вер­ша­ва­най фор­ме да­зво­лі­ла ёй стаць пе­ра­мож­цай на­мі­на­цыі “Па­чы­на­ючыя біб­лі­ятэ­ка­ры”.

Вы­ні­кі кон­кур­су ўра­чыс­та (на­ко­ль­кі да­зва­ляе сён­няш­няя сі­ту­ацыя) бы­лі пад­ве­дзе­ныя ў ра­ённай біб­лі­ятэ­цы. Як адзна­чы­ла ды­рэк­тар біб­лі­ятэч­най сет­кі Вік­то­рыя Бу­сел, вы­зна­чыць леп­шых бы­ло да­во­лі скла­да­на, бо кож­ная ўдзе­ль­ні­ца імкну­ла­ся па­ка­заць свае пра­фе­сій­ныя якас­ці і вы­клі­каць у на­вед­ва­ль­ні­каў жа­дан­не стаць чы­та­чом ме­на­ві­та гэ­тай біб­лі­ятэ­кі. Усе кан­кур­сан­ткі атры­ма­лі пад­арун­кі ад пра­фса­юзна­га ка­мі­тэ­та, а пе­ра­мож­цы — гра­шо­выя прэ­міі. Сё­ле­та свет­ла­гор­скіх біб­лі­ятэ­ка­раў ча­кае но­вы кон­курс. І ён, без­умоў­на, пад­арыць і ці­ка­вы во­пыт, і но­выя ідэі, а яшчэ — жа­дан­не ві­даз­мя­няц­ца і твор­ча рас­ці.

Ва­лян­ці­на РАС­ОШАН­КА, га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Свет­ла­гор­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі