І сапраўды, Івар Калныньш — у пастаянным руху. Ён іграе ў двух тэатрах Рыгі — Малым і Новым, спявае на эстрадзе, а таксама артыст вельмі запатрабаваны ў Расіі, дзе актыўна здымаецца ў тэлесерыялах, відэакліпах, рэкламе, іграе ў антрэпрызах. Дарэчы, артыст зняўся больш чым у 100 фільмах на працягу творчай кар’еры.
У размове з карэспандэнтам “К” Івар КАЛНЫНЬШ зазначыў:
— Я сапраўды заняты ў шматлікіх праектах. Праўда, у дадзены момант, калі многія краіны свету ахапіў фінансавы крызіс, шмат якія творчыя задумы аказаліся папросту “замарожанымі”. І таму сёння артыстам, — шкадуе акцёр, — няпроста, бо многія цікавыя планы не атрымліваецца рэалізаваць. Тым не менш, творчыя людзі жывуць надзеяй, спадзяюцца, што задумкі іх здзейсняцца. А кінафестываль “Лістапад” паказвае, што жыццё не стаіць на месцы, у свеце з’яўляецца шмат адметных кінатвораў, з якімі цікава пазнаёміцца і прафесіяналам, і аматарам цуда-мастацтва сіnema.
Наталля КІРПІЧЭНКАВА
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА