Асацыяваўся з маладосцю

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Сы­ход з жыц­ця лю­бо­га ча­ла­ве­ка — за­ўжды тра­гіч­ная падзея. Сы­ход мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка і га­лоў­на­га ды­ры­жо­ра ад­на­го з вя­ду­чых аркес­траў кра­іны — гэ­та яшчэ і тры­во­га, як бу­дзе існа­ваць твор­чы ка­лек­тыў над­алей. На­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Мі­ха­іл Ка­зі­нец і На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны аркестр імя І.Жы­но­ві­ча бы­лі не­па­дзе­ль­ным цэ­лым — аб­одва ва ўсіх сэн­сах на­род­ныя. Сё­ле­та ўлет­ку споў­ні­ла­ся б аку­рат па­ўста­год­дзя, як Мі­ха­іл Анто­на­віч з’явіў­ся ў гэ­тым ка­лек­ты­ве. Але ж лёс рас­па­ра­дзіў­ся іна­чай, спы­ніў­шы ад­лік.

Між тым, з іме­нем М.Ка­зін­ца звя­за­ны пры­нцы­по­ва но­вы пе­ры­яд існа­ван­ня аркес­тра. Ся­рэ­дзі­на 1970-х, ка­лі гэ­ты ды­ры­жор яшчэ і ўзна­ча­ліў ка­лек­тыў, звя­за­на з імклі­вым раз­віц­цём у бе­ла­рус­кай му­зы­цы так зва­най но­вай фа­льк­лор­най хва­лі, ка­лі ста­ра­даў­ні на­род­ны стру­мень спа­лу­ча­ецца з най­ноў­шы­мі му­зыч­ны­мі зда­быт­ка­мі су­час­нас­ці і сты­ліс­ты­кі ХХ ста­год­дзя. Ка­лі ў да­ва­енны час дзей­насць на­род­на­га аркес­тра скі­ра­ва­на най­перш на фа­льк­лор­ныя апра­цоў­кі, а ў па­сля­ва­енны — яшчэ і на пе­ра­ла­жэн­ні сус­вет­най кла­сі­кі, дык у 1970-я па­чы­на­ецца свя­до­мая ары­ента­цыя на ары­гі­на­ль­ныя тво­ры бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, на­пі­са­ныя ў раз­лі­ку ме­на­ві­та на гэ­ты ка­лек­тыў і яго ад­мет­нае гу­чан­не: М.Ка­зі­нец актыў­на за­маў­ляе та­кую му­зы­ку твор­цам, за­ра­жае іх за­па­лам, раз­ам з імі пра­цуе над тэм­бра­вай па­літ­рай, каб да­сяг­нуць да­ска­на­лас­ці.

У вы­ні­ку 1970–1980-я ста­лі па­праў­дзе за­ла­тым ве­кам і аркес­тра, і фар­мі­ра­ван­ня пра­фе­сій­най на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны ў гэ­тай га­лі­не. “Бат­лей­ка” Вік­та­ра По­ма­за­ва ад­кры­ла шы­ро­кай гра­мад­скас­ці яркія тэ­атра­ль­на-воб­раз­ныя маг­чы­мас­ці аркес­тра, п’есы Ула­дзі­мі­ра Кур’яна — не­ча­ка­ныя са­нор­ныя фар­бы, Сім­фо­нія “Па­мяць зям­лі” Андрэя Мды­ва­ні — да­сяг­нен­не сім­фа­ніч­нас­ці дра­ма­тур­гіі і агу­ль­на­га гу­чан­ня.

Но­вай пры­ступ­кай мі­ле­ні­уму і ўлас­на ХХІ ста­год­дзя ста­лі раз­на­стай­ныя спа­лу­чэн­ні на­род­на­га аркес­тра з эстрад­най і на­ват рок-сты­ліс­ты­кай, пры­чым ме­на­ві­та ў бе­ла­рус­кай му­зы­цы. А яшчэ — спас­ці­жэн­не буй­ной фор­мы му­зыч­на-тэ­атра­ль­ных імпрэз, уклю­ча­ючы су­час­ныя ма­ды­фі­ка­цыі жан­ру опе­ры, пры­ўне­се­ныя ў твор­часць аркес­тра. І гэ­та да­лё­ка не ўвесь рас­кры­ты па­тэн­цы­ял ка­лек­ты­ву!

Пры ўсім гэ­тым Мі­ха­іл Анто­на­віч аса­цы­яваў­ся не сто­ль­кі з муд­рай ста­лас­цю, ко­ль­кі з ма­ла­дос­цю — ду­ху і агу­ль­на­га ата­чэн­ня. Мо­ладзь ва­кол яго — гэ­та не то­ль­кі 20-год­дзе рэ­ктар­ства ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі, але і кі­раў­ніц­тва яе сім­фа­ніч­ным аркес­трам, што су­пра­ва­джа­ла­ся, як і ў аркес­тры імя І.Жы­но­ві­ча, за­меж­ны­мі гас­тро­ля­мі і па­пу­ля­ры­за­цы­яй бе­ла­рус­кай му­зы­кі, ад­крыц­цём у ёй но­вых ад­га­лі­на­ван­няў.

Га­лоў­нае пы­тан­не па­сля смер­ці кі­раў­ні­ка — як бу­дзе існа­ваць ка­лек­тыў над­алей. Але М.Ка­зі­нец і тут пад­рых­та­ваў гле­бу і ўзрас­ціў но­выя па­ка­лен­ні ды­ры­жо­раў. Акра­мя зна­на­га Аляк­сан­дра Крам­ко, гэ­та яшчэ сціп­лы і надзвы­чай му­зыч­ны, тон­ка ад­ухоў­ле­ны Аляк­сандр Вы­соц­кі, які пра­цяг­вае тра­ды­цыі май­стра яшчэ і ў тым, што па­спя­хо­ва су­пра­цоў­ні­чае з сім­фа­ніч­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі — аркес­трам На­цы­яна­ль­най тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі Бе­ла­ру­сі, опер­най сту­ды­яй Ака­дэ­міі му­зы­кі. Так што за бу­ду­чы­ню на­за­па­ша­на­га мож­на не хва­ля­вац­ца: спад­чы­на на­род­на­га аркес­тра за­ста­ецца ў надзей­ных ды­ры­жор­скіх ру­ках. І з ча­роў­най па­лач­кай, здо­ль­най з нот­ных арку­шаў зра­біць жы­вую му­зы­ку.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"