Вяртанне каралеўскага палаца

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

22 снеж­ня ў Грод­не ад­бы­ло­ся вы­язное па­ся­джэн­не Бе­ла­рус­кай рэ­спуб­лi­кан­скай на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды па пы­тан­нях гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны пры Мi­нiс­тэр­стве ку­ль­ту­ры, на якім аб­мяр­коў­ваў­ся да­лей­шы ход рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот на Ста­рым за­мку.

/i/content/pi/cult/885/18731/3.jpgУра­чыс­тае ад­крыц­цё пер­ша­га пус­ка­во­га ком­плек­су гро­дзен­ска­га Ста­ро­га за­мка ад­бы­ло­ся ле­тась у ліс­та­па­дзе. Прад­ме­там аб­мер­ка­ван­ня пад­час чар­го­ва­га па­ся­джэн­ня на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды на ча­ле з на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Сяр­ге­ем Са­ра­ка­чом зра­бі­лі­ся ню­ансы дру­гой чар­гі ра­бот па рэ­стаў­ра­цыі Ста­ро­га за­мка, якія за­кра­нуць не­пас­рэд­на кор­пус ко­ліш­ня­га ка­ра­леў­ска­га па­ла­ца, збу­да­ва­на­га на­пры­кан­цы XVI ста­год­дзя пад­час кі­ра­ван­ня ка­ра­ля Стэ­фа­на Ба­то­рыя.

З усі­мі ню­анса­мі і дэ­та­ля­мі мер­ка­ва­ных рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот чле­ны на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды здо­ле­лі азна­ёміц­ца пад­час экс­кур­сіі па аб’екце, якую пра­вя­лі ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея Юрый Кі­тур­ка, на­ву­ко­вы кі­раў­нік пра­екта Алег Шым­ба­рэц­кі і за­гад­чык ад­дзе­ла архе­ало­гіі Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея На­тал­ля Кі­зю­ке­віч. Ува­зе ўдзе­ль­ні­каў экс­кур­сіі і па­ся­джэн­ня бы­лі прад­стаў­ле­ныя мер­ка­ва­ныя архі­тэк­тур­ныя і рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­шэн­ні ад­на­ўлен­ня, вы­ні­кі архе­ала­гіч­ных да­сле­да­ван­няў і пер­спек­ты­вы му­зе­ефі­ка­цыі па­ла­ца.

Ад­ным з га­лоў­ных пы­тан­няў, што раз­гля­да­лі­ся пад­час вы­язно­га па­ся­джэн­ня на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­най ра­ды пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры, якое ад­бы­ло­ся ў сце­нах гро­дзен­ска­га Но­ва­га за­мка, бы­лі по­шу­кі ба­лан­су па­між ад­на­ўлен­нем пер­ша­па­чат­ко­ва­га воб­лі­ку па­ла­ца Стэ­фа­на Ба­то­рыя кан­ца XVI ста­год­дзя і за­ха­ван­нем аўтэн­тыч­ных эле­мен­таў, якія да­йшлі да на­шых дзён у ня­змен­ным вы­гля­дзе як на­па­мін аб па­зней­шых эпо­хах у гіс­то­рыі Ста­ро­га за­мка і ча­сах зна­хо­джан­ня Грод­на ў скла­дзе Рас­ійскай імпе­рыі, ка­лі ў бу­дын­ку ко­ліш­ня­га ка­ра­леў­ска­га па­ла­ца раз­мяс­ці­лі­ся вай­скоў­цы, якія пе­ра­бу­доў­ва­лі гэ­ты кор­пус, пры­ста­соў­ва­ючы яго ў ад­па­вед­нас­ці са сва­імі па­трэ­ба­мі.

/i/content/pi/cult/885/18731/4.jpgАКНО Ў ДА­ЛЁ­КІЯ СТА­ГОД­ДЗІ

На­ву­ко­вы кі­раў­нік пра­екта Алег Шым­ба­рэц­кі адзна­чыў, што ў рам­ках пад­рых­тоў­кі да рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот на бу­дын­ку ко­ліш­ня­га ка­ра­леў­ска­га па­ла­ца бы­ло вы­ка­на­нае 3D-ска­на­ван­не, што да­зво­лі­ла істот­на ўдак­лад­ніць інфар­ма­цыю, якая знач­на ўплы­вае на пры­няц­це гіс­та­рыч­на аб­грун­та­ва­ных ра­шэн­няў па рэ­стаў­ра­цыі бу­дын­ка. Па вы­ні­ках гэ­тых ра­бот вы­кон­ва­лі­ся за­нда­жы для вы­свят­лен­ня асаб­лі­вас­цей кан­струк­цыі, таў­шчы­ні і тры­ва­лас­ці сцен і пад­ло­гі, мес­цаў зна­хо­джан­ня цаг­ля­най клад­кі роз­ных эпох. На­огул жа за­ха­ва­насць кан­струк­цый XVI ста­год­дзя ў па­ла­цы скла­дае ка­ля ва­сь­мі­дзе­ся­ці пра­цэн­таў.

На пер­шым па­вер­се бы­лі рас­кры­тыя рэ­шткі фун­да­мен­та XV ста­год­дзя, фраг­мен­ты сця­ны і га­тыч­най ве­жы ка­мен­на­га па­ла­ца, уз­ве­дзе­на­га яшчэ ў ча­сы ўла­да­ран­ня вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га Ві­таў­та, — бу­дзе раз­гле­джа­ная маг­чы­масць экс­па­зі­цыі гэ­тых эле­мен­таў у бу­ду­чых му­зей­ных інтэр’ерах. Так­са­ма мяр­ку­ецца, што для агля­ду на­вед­ва­ль­ні­каў бу­дуць рас­кры­тыя ўсе за­ха­ва­ныя ва­ры­янты па­крыц­ця пад­ло­гі, вы­яўле­ныя ў па­ла­цы. На бу­дын­ку па­ла­ца бу­дуць ад­ноў­ле­ныя пер­ша­па­чат­ко­выя акон­ныя пра­ёмы, за­кла­дзе­ныя ў па­зней­шыя пе­ры­яды. У ад­па­вед­нас­ці з пра­ектам мяр­ку­ецца, што два па­вер­хі па­ла­ца бу­дуць му­зе­ефі­ка­ва­ныя, у ман­сар­дным па­вер­се раз­мес­цяц­ца фон­дас­хо­віш­чы, а ў пад­ва­ле — служ­бо­выя па­мяш­кан­ні му­зея, у тым лі­ку па­коі для пер­са­на­лу, а так­са­ма сан­вуз­лы і ка­фе­тэ­рый.

ВОБ­РА­ЗЫ ЗА­МКА БА­ТО­РЫЯ

Як рас­па­вёў ды­рэк­тар Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­на­га му­зея Юрый Кі­тур­ка, у ад­па­вед­нас­ці з кан­цэп­цы­яй му­зе­ефі­ка­цыі ко­ліш­ня­га ка­ра­леў­ска­га па­ла­ца ўва­ход у яго бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца праз флі­гель, раз­меш­ча­ны ў па­ўноч­най час­тцы за­мка­ва­га два­ра, а агляд му­зей­най экс­па­зі­цыі мяр­ку­ецца рас­па­чы­наць з дру­го­га па­вер­ха бу­дын­ка, дзе на­вед­ва­ль­ні­кі змо­гуць па­ба­чыць фраг­мен­ты кан­струк­цый па­ўноч­най за­мка­вай ве­жы. У пер­шай за­ле гос­ці му­зея здо­ле­юць азна­ёміц­ца з агу­ль­най інфар­ма­цы­яй аб гіс­то­рыі за­мка, на­ступ­ныя два па­мяш­кан­ні бу­дуць афор­мле­ныя, у ад­па­вед­нас­ці са звес­тка­мі з за­ха­ва­ных гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў, як за­лы па­ся­джэн­няў — тут мо­гуць ад­бы­вац­ца ўра­чыс­тыя ме­рап­ры­емствы. За імі раз­мес­ціц­ца за­ла па­ла­ца­вай вар­ты, дзе мож­на бу­дзе атры­маць уяў­лен­не аб по­бы­це ахоў­ні­каў ка­ра­ля.

Да­лей — па­кой з ка­ра­леў­скай пры­бі­ра­ль­няй, дзе рас­по­вед по­йдзе аб раз­віц­ці аса­біс­тай гі­гі­ены ў XVI — XVIІІ ста­год­дзях, а так­са­ма аб за­гад­цы ско­ну фун­да­та­ра па­ла­ца, вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га і поль­ска­га ка­ра­ля Стэ­фа­на Ба­то­рыя — як вя­до­ма, ён па­мёр у снеж­ні 1586 го­да па­сля та­го, як атры­маў траў­му, упаў­шы, ка­лі вяр­таў­ся ў свае па­коі ўна­чы з гэ­тай са­май пры­бі­ра­ль­ні. За ёй раз­мяш­ча­ецца, улас­на, ка­бі­нет Стэ­фа­на Ба­то­рыя — у ёй і на­ступ­най за­ле га­вор­ка по­йдзе аб гіс­то­рыі за­мка пад­час ула­да­ран­ня гэ­та­га ка­ра­ля і яго на­ступ­ні­каў. У кут­няй за­ле раз­мяш­ча­ла­ся ка­ра­леў­ская спа­ль­ня, якая так­са­ма бу­дзе ад­па­вед­ным чы­нам му­зе­ефі­ка­ва­ная. Ад­сюль праз вес­ты­бюль на­вед­ва­ль­ні­кі па­ла­ца бу­дуць трап­ляць ва ўжо дзей­ную сён­ня экс­па­зі­цыю пер­шай чар­гі, дзе, акра­мя тэ­ма­тыч­ных за­лаў, бу­дуць ад­ноў­ле­ныя інтэр’еры кап­лі­цы, ка­ра­леў­скай лаз­ні, так зва­ная але­бас­тра­вая за­ла і жыт­ло ка­ра­леў­ска­га сак­ра­та­ра.

Вяр­нуў­шы­ся на­зад па га­ле­рэі і спус­ціў­шы­ся па лес­ві­цы на пер­шы па­верх, гос­ці зноў апы­нуц­ца ў ка­ра­леў­скім па­ла­цы, але ўжо на пер­шым яго па­вер­се — у не­вя­лі­кім вес­ты­бю­лі, дзе мяр­ку­ецца экс­па­на­ван­не рэ­шткаў пад­ло­гі і фраг­мен­таў сцен XV ста­год­дзя, якія да­йшлі да на­шых дзён ад за­мка Ві­таў­та. Да­лей раз­меш­ча­ная ка­ра­леў­ская скар­бні­ца, дзе, ве­ра­год­на, мож­на бу­дзе азна­ёміц­ца з экс­па­зі­цы­яй, пры­све­ча­най скар­бам, ад­шу­ка­ным у роз­ныя ча­сы на Гро­дзен­шчы­не, — іх у фон­дах му­зея на­ліч­ва­ецца сям­нац­цаць.

На­ступ­ныя за­лы мо­гуць змяс­ціць тэ­ма­тыч­ную экс­па­зі­цыю, пры­све­ча­ную най­вы­шэй­шай су­до­вай інстан­цыі Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, ство­ра­най Стэ­фа­нам Ба­то­ры­ем, — Га­лоў­на­му тры­бу­на­лу. Яшчэ дзве тэ­ма­тыч­ныя за­лы пла­ну­юць пры­свя­ціць гіс­то­рыі Грод­на пад­час вой­наў XVII — XVIII ста­год­дзяў, у тым лі­ку тут мяр­ку­ецца ства­рэн­не арсе­на­ль­най за­лы, дзе мож­на бу­дзе па­ба­чыць ары­гі­на­ль­ныя гар­ма­ты і іншыя ві­ды ста­ра­даў­няй зброі. За­вяр­шыц­ца экс­па­зі­цыя за­лай, пры­све­ча­най гіс­то­рыі на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў мі­нуў­шчы­ны Ста­ро­га за­мка, ка­ра­ні якіх вар­та шу­каць у ХІХ ста­год­дзі.

ЗБЕ­РАГ­ЧЫ СЛЯ­ДЫ МІ­НУ­ЛА­ГА

На­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла па арга­ні­за­цыі на­ву­ко­ва-пра­ектна­га і ме­та­дыч­на­га за­бес­пя­чэн­ня ўпраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Свят­ла­на Кра­юшкі­на зра­бі­ла шэ­раг удак­лад­нен­няў па мер­ка­ва­ных ра­шэн­нях аб рэ­стаў­ра­цыі і му­зе­ефі­ка­цыі па­ла­ца, пад­крэс­ліў­шы, што ўсе яны му­сяць аб­авяз­ко­ва аб­апі­рац­ца на гіс­та­рыч­ныя кры­ні­цы пры іх па­ра­ўнаў­чым ана­лі­зе. У якас­ці ад­моў­на­га пры­кла­ду, ка­лі та­кія па­тра­ба­ван­ні не бы­лі вы­ка­на­ныя, згад­ва­ла­ся гіс­то­рыя ад­на­ўлен­ня на па­чат­ку 2000-х на­вер­ша ве­жы па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Ня­сві­жы, кан­струк­цыю якой у вы­ні­ку да­вя­ло­ся па­зней істот­на змя­няць, на­блі­зіў­шы да гіс­та­рыч­на­га вы­гля­ду.

Так­са­ма бы­ло пра­па­на­ва­на звяр­нуць ува­гу на маг­чы­масць ад­на­ўлен­ня ў му­зей­най экс­па­зі­цыі па­ла­ца інтэр’ераў архіў­на­га схо­віш­ча і па­мяш­кан­ня шат­ні, дзе зна­хо­дзіў­ся ка­ра­леў­скі гар­дэ­роб, — іх раз­мяш­чэн­не да­клад­на вя­до­мае са ста­ра­даў­ніх да­ку­мен­таў. Акра­мя та­го, удзе­ль­ні­кі ра­ды звяр­та­лі ўва­гу на не­абход­насць за­ха­ван­ня ў па­ла­цы архі­тэк­тур­ных эле­мен­таў XVII — XX ста­год­дзяў, якія мо­гуць так­са­ма быць каш­тоў­ны­мі свед­чан­ня­мі аб гіс­то­рыі гро­дзен­ска­га за­мка ў яго раз­віц­ці. За­ста­ецца спа­дзя­вац­ца, што гэ­тыя рэ­ка­мен­да­цыі бу­дуць па­чу­тыя, і ад­ро­джа­ны ка­ра­леў­скі па­лац змо­жа даць гас­цям уяў­лен­не аб усім ба­гац­ці і раз­на­стай­нас­ці свай­го гіс­та­рыч­на­га шля­ху.