Важнейшы напрамак забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г


/i/content/pi/cult/885/18724/1.jpgПрэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў за­кон “Аб ге­на­цы­дзе бе­ла­рус­ка­га на­ро­да”.

Як па­ве­да­мі­ла прэс-служ­ба кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, за­ко­нам прад­угле­джва­ецца юры­дыч­нае пры­знан­не ге­на­цы­ду бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, учы­не­на­га на­цыс­цкі­мі зла­чын­ца­мі і іх па­ма­га­ты­мі ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і па­сля­ва­енны пе­ры­яд (да 1951 го­да). Пад бе­ла­рус­кім на­ро­дам ма­юцца на ўва­зе ўсе са­вец­кія гра­ма­дзя­не, якія пра­жы­ва­лі на тэ­ры­то­рыі БССР у на­зва­ны пе­ры­яд.

Ад­на­ча­со­ва ўста­наў­лі­ва­ецца кры­мі­на­ль­ная ад­каз­насць за пуб­ліч­нае ад­маў­лен­не ге­на­цы­ду бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, на­прык­лад, праз раз­мяш­чэн­не ад­па­вед­най інфар­ма­цыі ў СМІ або ў інтэр­нэ­це.

Рэ­алі­за­цыя за­ко­на бу­дзе са­дзей­ні­чаць не­да­пуш­ча­ль­нас­ці ска­жэн­ня вы­ні­каў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, а так­са­ма па­спры­яе згур­та­ва­нас­ці бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства.

Да­рэ­чы бу­дзе да­даць, што пер­шую вя­лі­кую на­ра­ду ў но­вым го­дзе Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на тэ­му рэ­алі­за­цыі гіс­та­рыч­най па­лі­ты­кі.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі за­явіў, што Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці, якім у Бе­ла­ру­сі аб’­яўле­ны 2022-ы, про­йдзе пад зна­кам за­ха­ван­ня ге­ра­ічнай спад­чы­ны і пра­ўды аб усіх пе­ры­ядах жыц­ця бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, не­абход­на сіс­тэ­ма­ты­за­ваць гіс­та­рыч­ныя да­сле­да­ван­ні, ме­ма­ры­яль­ныя ком­плек­сы, вы­зна­чыць на пер­спек­ты­ву да­ты, падзеі, асо­бы, якія трэ­ба ўве­ка­ве­чыць, унес­ці ка­рэк­ты­вы ў ра­бо­ту па па­тры­ятыч­ны­м вы­ха­ван­ні дзя­цей і мо­ла­дзі з апо­рай на фак­ты ге­ра­ічных подзві­гаў на­шых про­дкаў. “Сён­ня ўся гэ­та ра­бо­та з’яў­ля­ецца ад­ным з важ­ней­шых на­прам­каў за­бес­пя­чэн­ня на­цы­яна­ль­най бяс­пе­кі кра­іны”, — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.