Све­там кі­руе лю­боў!

№ 1 (1544) 01.01.2022 - 06.01.2022 г

“Шчаў­ку­нок” да­ўно пры­зна­ны ад­ной з са­мых на­ва­год­ніх ка­зак — яшчэ і та­му, што дзея­нне там ад­бы­ва­ецца на Ка­ля­ды. Зва­рот шмат­лі­кіх тэ­атраў да гэ­та­га сю­жэ­та — так­са­ма спра­ва звык­лая. Ад­на­ймен­ны ба­лет Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева ў Вя­лі­кім тэ­атры — уво­гу­ле жы­вая кла­сі­ка. У та­кім раз­ма­ітым ата­чэн­ні з’яўля­ецца яшчэ адзін “Шчаў­ку­нок” — мю­зікл-ба­лет Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га ансам­бля на­род­на­га тан­ца Бе­ла­ру­сі ў па­ста­ноў­цы Ва­лян­ці­на Дуд­ке­ві­ча — і каз­ка на­бы­вае но­вы раз­горт, за­ча­ра­ван­не пры­га­жос­цю, све­жы под­ых акту­аль­ных жыц­цё­вых ісцін…

/i/content/pi/cult/884/18722/13.jpgБез уся­ля­ка­га пе­ра­бо­льш­ван­ня за­зна­чу, што ся­род шмат­лі­кіх на­ва­год­ніх імпрэз, пры­зна­ча­ных для дзя­цей і ся­мей­на­га пра­гля­ду, ця­пе­раш­ні спек­такль на сцэ­не ста­ліч­най фі­лар­мо­ніі — адзін з са­мых леп­шых за мно­гія га­ды. Гэ­та па­праў­дзе ка­ляд­ная каз­ка — свет­лая, з вя­ліз­ным па­сы­лам да­бры­ні і лю­бо­ві, без тра­ды­цый­на­га зніш­чэн­ня мы­шэй, што ма­юць на­мер пе­ра­шко­дзіць свя­ту.

Ад­штур­хнуў­шы­ся ад зна­ка­мі­та­га гоф­ма­наў­ска­га сю­жэ­та, В.Дуд­ке­віч ства­рае по­стма­дэр­ніс­цкі сік­вел — пра­цяг вя­до­май гіс­то­рыі, дзе сі­ту­ацыя дэ­жа­вю ста­но­віц­ца не пра­мым па­ўто­рам, а но­вым віт­ком зна­ёмых падзей з не­прад­ка­за­ль­ны­мі па­ва­ро­та­мі і зу­сім не­ча­ка­ным фі­на­лам. Акра­мя “Шчаў­кун­ка”, ска­рыс­та­ны і не­ка­то­рыя мо­ман­ты “Спя­чай пры­га­жу­ні” — ме­на­ві­та з ліб­рэ­та ба­ле­та Чай­коў­ска­га, а не каз­кі Шарля Перо: у гос­ці да Ма­шы за­віт­ва­юць ге­роі іншых ка­зак (Чыр­во­ны Кап­ту­рок і Шэ­ры Воўк, Кот у бо­тах, Хлоп­чык-з-ме­зен­чык, Лю­да­еды), у ча­роў­ным за­мку цу­ке­рак і пры­сма­каў Кан­фе­тэн­бур­гу дзяў­чын­ку ча­ка­юць ад­ра­зу пя­цё­ра жа­ні­хоў з роз­ных кра­ін: Кі­тая, Іспа­ніі, Іта­ліі, Йе­ме­на, Рас­іі. Не пры­знае сваю ко­ліш­нюю па­ра­зу і Мы­шы­ны Ка­роль. Спа­чат­ку са сва­ім мы­шы­ным вой­скам хо­ча зноў з’есці ўсё са­лод­кае, по­тым вы­ра­шае ажа­ніць з Ма­шай свай­го сы­на, ха­ця та­му да­спа­до­бы Па­цу­чы­ня. Па­чы­нае бой­ку су­праць ала­вя­ных сал­да­ці­каў — і... Ма­ша яе спы­няе: “Ка­му па­трэб­на гэ­тая вай­на? Да­маў­ляц­ца трэ­ба, бо све­там кі­руе лю­боў!”

/i/content/pi/cult/884/18722/14.jpgІдэя сяб­роў­ства і еднас­ці бы­ла рэ­алі­за­ва­на не то­ль­кі ў сю­жэ­це, але і ў вы­ка­на­ль­ніц­кім скла­дзе. Да артыс­таў Дзяр­жан­сам­бля тан­ца да­лу­чы­лі­ся вы­ха­ван­цы дзі­ця­чай шко­лы пры гэ­тым ка­лек­ты­ве. Раз­моў­ныя ды­яло­гі агуч­ва­лі акцё­ры драм­тэ­атраў, спеў­ныя ну­ма­ры за­піс­ва­лі ансам­блі “Ка­ме­ра­та” і “Пес­ня­ры”. Чым не пры­клад бе­ла­рус­кай та­ла­кі, ка­лі што­сь­ці ро­біц­ца раз­ам — і ве­се­ла?

Яшчэ адзін пры­клад не­па­дзе­ль­най еднас­ці — у сін­тэ­зе мас­тац­тваў і асоб­ных жан­раў, па­мно­жа­ных на ад­кры­тасць на­віз­ны. Бо ў вы­ні­ку атрым­лі­ва­ецца мю­зікл-ба­лет, ха­рэ­агра­фіч­ны мю­зікл — чым не но­вае жан­ра­вае ад­га­лі­на­ван­не?

Не­ўмі­ру­чая му­зы­ка Чай­коў­ска­га гу­чыць у но­вых “адзен­нях” ад­мет­най аран­жы­роў­кі — у тым лі­ку ва­ка­ль­най, эстрад­най, джа­за­вай, што­раз з но­вы­мі тэм­бра­вы­мі гу­чан­ня­мі. Елач­кі сцэ­наг­ра­фіі Юрыя Ба­ры­се­ві­ча па­ва­роч­ва­юцца з і пе­ра­ўтва­ра­юцца ў цу­кер­кі з роз­ным на­чын­нем. Ко­ль­касць і раз­на­стай­насць сцэ­ніч­ных стро­яў — па­праў­дзе не­ве­ра­год­ная. Не­вы­пад­ко­ва над імі пра­ца­ва­лі ад­ра­зу пя­цё­ра мас­та­коў: Іры­на Ру­мас, Але­на Па­шке­віч, Антон Ярош­чык, Але­на Смір­но­ва, Ма­ры­на Па­рфя­но­віч. У ха­рэ­агра­фіі — ве­ль­мі гар­ма­ніч­ная, у по­ўным сэн­се сло­ва та­ле­ран­тная су­месь ба­лет­най кла­сі­кі і не­акла­сі­кі, уклю­ча­ючы пра­сла­ву­тыя пу­анты, з эстрад­ны­мі “сва­во­льс­тва­мі”, эле­мен­та­мі на­род­на­га, ха­рак­тар­на­га тан­цаў, пан­та­мі­мы, на­ват ба­ле­та на лё­дзе. Бо тая ж фея Ме­ся­ца­ва­га свят­ла, пад­обная да Мя­це­лі­цы, раз’язджае па сцэ­не на ро­лі­ках з пад­свет­кай. Све­цяц­ца і ша­ры­кі-зор­кі на яе кас­цю­ме з доў­гі­мі кры­ла­мі-на­кід­кай. Вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца ля­ль­кі — па­пу­гай, мы­ша­ня. Увесь гэ­ты сін­тэз зноў-та­кі пад­адзе­ны не зна­ро­чыс­та, а ве­ль­мі на­ту­ра­ль­на, па-еўра­пей­ску, бы што­сь­ці цал­кам зра­зу­ме­лае — з асаб­лі­вай так­тоў­нас­цю, на­ват у мо­ман­ты мяк­кай іро­ніі.

/i/content/pi/cult/884/18722/15.jpgЗнаў­цы ха­рэ­агра­фіі ацэ­няць не­ка­ль­кі плас­тыч­ных разы­на­чак, што над­аюць ві­до­віш­чу яшчэ бо­ль­шую пры­ця­га­ль­насць. Дый для артыс­таў Ансам­бля тан­ца гэ­та сво­е­асаб­лі­вы экс­пе­ры­мент. І ён цал­кам атры­маў­ся!

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"