Геніі беларускай зямлі

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

23 і 24 снеж­ня ў Бе­ла­ру­сі ад­свят­ка­ва­лі дні на­ро­дзі­наў Та­ма­ша За­на і Ад­ама Міц­ке­ві­ча. Пры­чым у Та­ма­ша За­на сё­ле­та юбі­лей! І аб­мі­нуць маў­чан­нем гэ­тую да­ту мы не маг­лі.

/i/content/pi/cult/883/18718/22.jpg23 снеж­ня споў­ні­ла­ся 225 га­доў з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га на­ву­коў­ца-гео­ла­га, фа­льк­ла­рыс­та, па­эта, гра­мад­ска­га дзея­ча Та­ма­ша За­на, які пер­шым з ко­ла ма­ла­дых па­этаў па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя пры­знаў бе­ла­рус­кую на­род­ную твор­часць ад­ным з раз­дзе­лаў сва­ёй ку­ль­тур­най пра­гра­мы. Год та­му на ста­рон­ках “К” мы ня­ма­ла ўва­гі пры­свя­ці­лі ра­да­во­ду, жыц­цю і твор­час­ці Та­ма­ша За­на. Рас­пра­ца­ва­лі так­са­ма но­выя ту­рыс­тыч­ныя мар­шру­ты па мясц­інах, звя­за­ных з яго імем. Але за­ста­ла­ся не­да­рас­кры­тай та­ямні­ца да­клад­най да­ты на­ра­джэн­ня Та­ма­ша За­на. Сён­ня, з улі­кам но­вых зной­дзе­ных архіў­ных да­ку­мен­таў, мож­на ўпэў­не­на ска­заць, што пры­йшоў ён на свет 23 снеж­ня 1796 го­да на Ма­ла­дзе­чан­шчы­не. Бо­льш пад­ра­бяз­на мы на­пі­шам пра гэ­та ў блі­жэй­шых ну­ма­рах “К”. А па­куль пра тое, як сё­ле­та ад­свят­ка­ва­лі юбі­лей Та­ма­ша За­на ў Бе­ла­ру­сі.

Вір­ту­аль­ная вы­ста­ва, пры­све­ча­ная Та­ма­шу За­ну, раз­меш­ча­на на сай­це Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі. Рых­ту­ецца вір­ту­аль­ная вы­ста­ва і ў На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным архі­ве Бе­ла­ру­сі, на якой бу­дуць прад­стаў­ле­ны да­ку­мен­ты з фон­даў архі­ва, да­тыч­ныя ро­ду За­наў. Пэў­на, бу­дзе ня­ма­ла ці­ка­вых ма­тэ­ры­ялаў. Ба­ра­на­віц­кая цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка імя Яна Ча­чо­та пры­свя­чае Та­ма­шу За­ну вір­ту­аль­ную вы­ста­ву “Най­пра­мя­ніс­ты па­эт род­на­га сло­ва”. Бо, як ака­за­ла­ся, для Ба­ра­на­віц­кай зям­лі сла­ву­ты фі­ла­мат не чу­жы. Не­ка­то­ры час про­дкі За­на жы­лі блі­зу Ста­ло­ві­чаў, а сам ён быў ве­ль­мі час­тым і па­жа­да­ным гос­цем у ма­ёнтку Слі­зе­няў — у Бар­тні­ках і Во­ль­най.

Бу­дзе ўша­на­ва­ны і Ад­ам Міц­ке­віч, чыя ма­лая ра­дзі­ма — Ба­ра­на­віц­кая зям­ля. 23 снеж­ня ў Дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры пра­йшоў кан­цэрт “Ка­ляд­ныя мроі Ад­ама Міц­ке­ві­ча”. Слу­ха­чы па­чу­лі пес­ні на сло­вы па­эта, а так­са­ма пры­све­ча­ныя яму інстру­мен­та­ль­ныя тво­ры. Да­ве­да­лі­ся, як Ка­ля­ды звя­за­ныя з дэ­бют­ным вер­шам Ад­ама Міц­ке­ві­ча, і дзе ён сус­тра­каў свае апош­нія на­ро­дзі­ны пе­рад вы­ездам з ра­дзі­мы. Атры­ма­лі рэ­цэпт лю­бі­май тра­ды­цый­най стра­вы Ад­ама Міц­ке­ві­ча на свя­точ­ным ві­гі­лій­ным ста­ле, а так­са­ма — якой бы­ла лю­бі­мая пес­ня-ка­ляд­ка па­эта. У кан­цэр­це бра­лі ўдзел са­ліс­ты Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі Та­ма­ра Рэ­мез (сап­ра­на) і Аляк­сей За­гор­скі (скрып­ка), му­зы­каз­наў­ца Свят­ле­на Не­ма­гай (фар­тэ­пі­яна). Пра­гу­ча­лі тра­ды­цый­ныя ка­ляд­ныя пес­ні, а так­са­ма тво­ры Я.Д.Го­лан­да, М.К.Агін­ска­га, С.Ма­нюш­кі і Ю.Се­мя­ня­кі.

Сім­ва­ліч­на ўша­на­ваць па­мяць Та­ма­ша За­на мож­на, на­ве­даў­шы ста­ліч­ны Па­лац мас­тац­тва, дзе ў га­ле­рэі “АРТ-БЕ­ЛА­РУСЬ” вы­стаў­ле­ны адзі­ны вя­до­мы на сён­няш­ні дзень жы­ва­піс­ны парт­рэт на­ша­га зем­ля­ка, які быў на­пі­са­ны сяб­рам За­на Ва­лен­ці­ем Ва­нь­ко­ві­чам на­пры­кан­цы 1830-х га­доў.

Не­абход­на да­даць, што ў 2022-м нас ча­кае яшчэ адзін важ­ны юбі­лей: 220 год інша­му фі­ла­ма­ту — Ігна­ту Да­мей­ку, яко­га мож­на на­зваць са­мым вя­до­мым у све­це бе­ла­ру­сам. Час ла­дзіць са­ні.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар