А за мной кры­жы, кры­жы…

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Маўклівая гісторыя малой радзімы
З дзя­цін­ства па­мя­таю. Пры да­ро­зе, на скры­жа­ван­ні, ста­яў вя­лі­кі крыж — ба­бу­ля з ім ві­та­ла­ся, ро­бя­чы на са­бе знак кры­жа ру­кою, а да­рос­лыя муж­чы­ны зды­ма­лі ка­пе­лю­шы і шап­кі. Та­ды і па­ча­ла раз­умець, што кры­жы трэ­ба ўша­ноў­ва­юць: у хра­ме, пры да­ро­зе, на мо­гіл­ках. Кры­жык пры­кла­да­лі да вус­наў мае дзе­ці, пры­йшоў­шы ў кас­цёл на свя­тую імшу, яго пяш­чот­на гла­дзі­ла шур­па­ты­мі да­ло­ня­мі мая ба­бу­ля, пе­ра­бі­ра­ючы па­цер­кі на ру­жан­цы…

/i/content/pi/cult/883/18716/19.jpgНай­бо­ль­шае ўра­жан­не на мя­не аса­біс­та ро­бяць кры­жы про­стыя, па­сі­ве­лыя ад ча­су, за­імшэ­лыя, на­ват без таб­ліч­кі з над­пі­сам. Для мя­не важ­на, што тут па­ха­ва­ны хрыс­ці­янін, які ве­рыў у Бо­га і жыў з надзе­яй на Увас­крэ­сен­не. Моц­на хва­лю­юць кры­жы, якія, не вы­тры­маў­шы ча­су, зва­лі­лі­ся на зям­лю, а чы­ясь­ці кла­пат­лі­вая ру­ка пад­ня­ла, па­ста­ві­ла — але ўжо не на мес­ца (ня­ма ра­ды яго знай­сці), а то­ль­кі аба­пер­ла аб чу­жую ага­ро­джу, кво­лае дрэў­ца ці які кус­цік не­па­да­лёк. Та­кі крыж я ад­ной­чы ўба­чы­ла на ху­та­ры ка­ля вёс­кі Міш­ке­ні­кі Гро­дзен­ска­га ра­ёна, дзе жы­ла мая дру­гая ба­бу­ля. У та­кіх вы­пад­ках пры­хо­дзіць яснае раз­умен­не, што крыж — рэч ма­тэ­ры­яль­ная і, як і ўсё ма­тэ­ры­яль­нае, ня­веч­ная. Веч­ная то­ль­кі ма­літ­ва.

Гле­дзя­чы на пры­да­рож­ны крыж, з удзяч­нас­цю ду­ма­еш і пра тых лю­дзей, чые ру­кі зра­бі­лі яго, уста­на­ві­лі, упры­го­жы­лі квет­ка­мі, ка­ля­ро­вы­мі стуж­ка­мі, пра тых, хто на­вед­вае яго ў дні хрыс­ці­янскіх свят і асоб­ных на­ба­жэн­стваў.

Та­му на­ша з біб­лі­ятэ­ка­ра­мі да­сле­да­ван­не пры­да­рож­ных кры­жоў бы­ло не­вы­пад­ко­вым. Так рас­па­ча­ла­ся рэ­алі­за­цыя пра­екта “Пры­да­рож­ныя кры­жы… Маў­клі­вая гіс­то­рыя ма­лой ра­дзі­мы”.

Бы­ло саб­ра­на шмат архіў­ных да­ку­мен­таў, успа­мі­наў і свед­чан­няў жы­ха­роў, су­час­ныя і гіс­та­рыч­ныя фо­та­здым­кі. Да­след­чая пра­ца пра кры­жы ў ра­ёне так­са­ма зной­дзе пра­цяг у ства­рэн­ні інтэ­рак­тыў­най кар­ты і ў рас­пра­цоў­цы но­ва­га экс­кур­сій­на­га мар­шру­ту. Экс­кур­сія па пры­да­рож­ных кры­жах, спа­дзя­ёмся, бу­дзе аб­авяз­ко­ва за­пат­ра­ба­ва­ная жы­ха­ра­мі ра­ёна, асаб­лі­ва з над­ыхо­дам вяс­ны. Ме­на­ві­та жы­вое су­дак­ра­нан­не з род­най гіс­то­ры­яй вы­хоў­вае не па­каз­ны — сап­раў­дны па­тры­ятызм.

Свой сэнс, свой змест

Кры­жы ма­гі­ль­ныя, ма­сіў­ныя, з ка­ме­ня, што пра­ста­ялі не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе, або кры­жы з ме­та­лу, аздоб­ле­ныя, зроб­ле­ныя май­стра­мі-ка­ва­ля­мі, а по­бач — драў­ля­ныя, амаль спа­рах­не­лыя ад ча­су… Так, кож­ны крыж мае свой сэнс, свой змест, сваю гіс­то­рыю, утрым­лі­вае ад­каз на кан­крэт­ную жыц­цё­вую сі­ту­ацыю, то­ль­кі мы, хут­чэй за ўсё, ні аб чым гэ­тым ні­ко­лі не да­ве­да­емся…

На пер­шы по­гляд, што ж тут не­звы­чай­на­га — крыж як сім­вал ве­ры су­пра­ва­джае нас ад на­ра­джэн­ня і да са­май смер­ці, гэ­та час­тка на­ша­га раз­умен­ня Бо­га і све­ту. А ўсё ж…

Пры­чын для ўста­ноў­кі кры­жоў бы­ло шмат, та­му лю­дзі па­ча­лі вы­зна­чаць на­звы кож­на­му кры­жу ў за­леж­нас­ці ад на­го­ды, з якой ён быў уз­ве­дзе­ны.

/i/content/pi/cult/883/18716/20.jpgПа­мят­ныя кры­жы. Яны ста­ві­лі­ся ў па­мяць пра якую-не­будзь важ­ную падзею або ў знак падзя­кі за вы­ра­та­ван­не. Звы­чай па­мят­ных кры­жоў пры­йшоў на Русь з Ві­зан­тыі раз­ам з пры­няц­цем хрыс­ці­янства і атры­маў шы­ро­кае рас­паў­сю­джван­не.

Аб­роч­ныя кры­жы. На­бож­ныя лю­дзі ў цяж­кіх вы­пад­ках ня­рэд­ка да­ва­лі аб­яцан­не ахвя­ра­ваць якую-не­будзь пры­на­леж­насць для цар­коў­на­га бо­гас­лу­жэн­ня. Та­кой ахвя­рай мог быць крыж.

За­клад­ныя ўзво­дзі­лі­ся на мес­цы, дзе бу­дзе бу­да­вац­ца храм, і гэ­ты звы­чай за­ха­ваў­ся да на­шых дзён.

Па­клон­ныя, пры­да­рож­ныя ці, інакш, за­сце­ра­га­ль­ныя кры­жы ста­вяц­ца пры да­ро­зе, ка­ля вёс­кi, у вёс­цы (блi­жэй да цэн­тра), на скры­жа­ван­нях да­рог, а так­са­ма пры да­ро­зе, якая вы­хо­дзiць з вёс­кi. Лі­чыц­ца, што вёс­ка — гэ­та аб­га­ро­джа­ная пра­сто­ра, а да­ро­гі — асноў­ныя ка­на­лы ўза­ема­дзе­яння з на­ва­ко­ль­ным све­там, та­му ўва­ход у па­се­ліш­ча трэ­ба аб­ара­ніць. Уста­ля­ва­ныя на ўез­дзе кры­жы не пра­пус­ка­лі ня­чыс­тую сі­лу і хва­ро­бы. Та­кія зна­кі ве­ль­мі ша­на­ва­лі­ся.

Мо­гіл­ка­выя кры­жы. У хрыс­ці­янскай тра­ды­цыі пры­да­рож­ны крыж мог быць і звы­чай­ным над­ма­гі­ль­ным кры­жам, які ўказ­вае на мес­ца, дзе па­ха­ва­ны хрыс­ці­янін.

Най­бо­льш за­ха­ва­ла­ся пры­да­рож­ных кры­жоў. Перш за ўсё ў кры­жах зна­хо­дзяць ад­люс­тра­ван­не ка­лек­тыў­ныя па­мкнен­нi ся­лян ура­та­вац­ца ад бе­даў ды ня­го­даў, што ня­суць эпi­дэ­мiя, сты­хiя, вай­на, па­жар…

Ад­эльс­кія свед­кі мі­нуў­шчы­ны

Ван­дроў­нік пры ўез­дзе ў Ад­эльск сус­тра­кае амаль на кож­ным кро­ку драў­ля­ныя і ка­мен­ныя кры­жы, кры­жы­кі і кап­ліч­кі або з разь­бя­ны­мі вы­ява­мі Бо­жай Ма­ці ці Вы­ра­та­ва­ль­ні­ка. Гле­дзя­чы на гэ­тыя по­мні­кі хрыс­ці­янскай ве­ры, ужо за­га­дзя скла­да­еш пан­яцце пра на­бож­насць жы­ха­роў гэ­та­га краю, за што Ад­эльск мож­на на­зваць не то­ль­кі кра­ем вет­ра­коў, але і кра­ем кры­жоў.

Ён ся­род іншых на­се­ле­ных пун­ктаў на­ша­га ра­ёна вы­лу­ча­ецца тым, што тут за­ха­ва­ла­ся шмат пры­да­рож­ных кры­жоў, а па да­дзе­ных мясц­овых ста­ра­жы­лаў іх бы­ло яшчэ бо­лей. На сён­няш­ні час іх — 13, у асноў­ным ка­мен­ныя, драў­ля­ны ёсць то­ль­кі ка­ля кас­цё­ла. Яны звы­чай­на бо­льш вы­со­кiя, чым над­ма­гi­ль­ныя.

Усе на­шы кры­жы — абя­рэ­гі і ахвяр­ні­кі. Ся­род іх ёсць і зу­сім не­звы­чай­ны: ка­та­ліц­кі з кон­ту­ра­мі пра­вас­лаў­на­га, асно­ва яко­га па­бу­да­ва­на з ка­ме­ня, хут­чэй за ўсё, яшчэ ў языч­ніц­кія ча­сы. Кож­ны сім­вал мае сваё зна­чэн­не. Адзін з іх, мар­му­ро­вы, па­бу­да­ваў гас­па­дар, у яко­га не вя­ла­ся жыў­насць. Да вай­ны крыж раз­мяш­чаў­ся ў са­мым цэн­тры мяс­тэч­ка, а па­сля та­го, як у яго тра­пі­лі ку­лі ад­на­го з ва­юю­чых ба­коў, лю­дзі пе­ра­нес­лі свя­ты­ню на мо­гіл­кі. Рас­каз­ва­юць, што пад­час вай­ны крыж — ахвяр­нік свя­то­му Ста­ніс­ла­ву — аба­ра­ніў ад па­жа­ру і раз­бу­рэн­няў ча­ты­ры да­мы па ву­лі­цы Крын­скай. Гэ­та бы­лі да­мы ме­на­ві­та тых гас­па­да­роў, што па­ста­ві­лі гэ­ты аб­ярэг.

Асаб­лі­васць ад­эльс­кіх кры­жоў — іх на­зва па про­звіш­чы гас­па­да­роў, якія іх ста­ві­лі ці на тэ­ры­то­рыя якіх ён зна­хо­дзіў­ся. На ўскрай­ку вёс­кі па па­ля­вой да­ро­зе на вёс­ку Віш­неў­ка (Бе­рас­та­віц­ка­га ра­ёна) за­ха­ваў­ся Ва­ра­нэ­ічаў крыж. Яго на­зва па­хо­дзіць ад про­звіш­ча Ва­ра­но­віч, жы­ха­ра Ад­эльс­ка, які ў гэ­тым мес­цы жыў, меў сваю гас­па­дар­ку, вя­лі­кі надзел зям­лі. Каб зям­ля доб­ра ра­дзі­ла і да­ва­ла ба­га­ты ўра­джай, гас­па­дар і па­ста­віў на сва­ім по­лі крыж.

Пры да­ро­зе на ўез­дзе ў Ад­эльск па ву­лі­цы Шко­ль­ная — Ёда­леў крыж. Ахвя­ра­ваў срод­кі і ўста­ля­ваў яго гас­па­дар з про­звіш­чам Іо­дзель у да­лё­кім 1903 го­дзе. Да­рэ­чы, гэ­та про­звіш­ча най­бо­льш рас­паў­сю­джа­нае ў Ад­эльс­ку. Па ад­ной з вер­сій на­зва Ад­эльск па­хо­дзіць ад сло­ва іо­дзель, одэль, ёдэль, па­во­даль.

Драў­ля­ны Ду­баў­скі крыж зна­хо­дзіц­ца пры да­ро­зе на вы­ездзе з в. Ста­ра­ду­ба­вая ў бок Ад­эльс­ка і па­зна­чаў у тыя ча­сы мес­ца, дзе за­кан­чва­лі­ся надзе­лы зям­лі жы­ха­роў гэ­тай вёс­кі. Ёсць дру­гая на­зва ся­род мясц­овых лю­дзей — Сі­ні крыж. Маг­чы­ма, та­му, што ён быў ка­лі­сь­ці па­фар­ба­ва­ны ў сі­ні ко­лер. Па­блі­зу ста­іць і Іза­бэ­ль­чу­каў крыж.

Як сцвяр­джае над­піс на кры­жы, які быў уста­ля­ва­ны жы­ха­ра­мі ву­лі­цы Крын­скай (суч. вул. Шко­ль­ная) у 1902 г., крыж-ахвя­ра на пра­цэ­сіі Бо­жа­га Це­ла з про­сь­бай аб апе­цы ад ня­шчас­цяў.

Ка­ва­лёў крыж ста­іць на мес­цы так зва­най Ка­ва­лё­вай га­ры, уз­выш­шы пры да­ро­зе з Ад­эльс­ка на вёс­ку Скраб­ля­кі. На гэ­тай жа га­ры не­ка­лі ста­яў млын. Крыж аб­вяш­чае аб гра­ні­цах Ад­эльс­ка, тут па­ча­так ад­эльс­кіх зя­мель з бо­ку Скраб­ля­коў.

За­ха­ва­лі­ся кры­жы Анто­нія Ба­роў­ска­га па ву­лі­цы Шко­ль­най (уста­ноў­ле­ны ў 1901 го­дзе), Пят­ра Шан­ці­лы па ву­лі­цы Кан­дру­се­ві­ча ля до­ма сям’і Кук­лік і па ву­лі­цы Шко­ль­най, ка­ля до­ма Ма­рыі Іо­дзель. То­ль­кі ра­ней ён быў драў­ля­ны, пры­йшоў у за­ня­пад, але кла­пат­лі­выя гас­па­да­ры до­ма ад­на­ві­лі крыж у 90-я га­ды. Ло­кі­цяў крыж зра­біў жы­хар па про­звіш­чы Ло­кіць і ўста­на­віў яго на сва­ім по­лі па да­ро­зе са Ста­ра­ду­ба­вой у Ад­эльск.

Ці­ка­вая гіс­то­рыя кры­жа Пят­ра Ба­роў­ска­га. Жы­хар па­ста­віў крыж у кан­цы свай­го поля, якое зна­хо­дзі­ла­ся на за­вы­гон­ні, ця­пер гэ­та ўжо не­йтра­ль­ная па­ла­са і гра­ні­ца з Рэ­спуб­лі­кай Поль­шча. Ста­ра­жы­лы ка­жуць, у са­вец­кі час у гэ­ты крыж, пра­во­дзя­чы агляд гра­ні­цы, лю­біў час­та стра­ляць адзін па­меж­нік. Ка­лі пры­гле­дзец­ца, то і сап­раў­ды мож­на ўба­чыць на ім вы­бо­іны ад ку­ляў. По­тым не­шта ня­доб­рае ста­ла­ся ў сям’і гэ­та­га па­меж­ні­ка, і ён пры­язджаў аж ці з Пско­ва, ці з Пі­це­ра, рас­пыт­ваў лю­дзей, дзе дзеў­ся той крыж, каб па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня за свае здзе­кі. Мясцо­выя жы­ха­ры пе­ра­нес­лі гэ­ты знак на мо­гіл­кі...

Са­мы за­гад­ка­вы крыж — ка­мен­ны, які ста­іць пры да­ро­зе на са­мым уез­дзе ў Ад­эльск з бо­ку Ста­ра­ду­ба­вой. Ста­ра­жы­лы не па­мя­та­юць, ка­лі і пры якіх аб­ста­ві­нах ён з’явіў­ся, але быў за­ўжды. “Маг­чы­ма, які­сь­ці гас­па­дар па­ста­віў яго на сва­ім по­лі. Мо­жа, гэ­ты крыж уз­яты з раз­бу­ра­ных яўрэй­скіх мо­гі­лак, якія бы­лі не­па­да­лё­ку, ця­пер гэ­та тэ­ры­то­рыя шко­ль­на­га ста­ды­ёна. Бо мно­га бы­ло зной­дзе­на ка­мя­нёў з яўрэс­кім над­пі­сам, вы­ве­зе­ных у блі­жэй­шыя ля­сы”, — успа­мі­нае Зоф’я Па­рэ­чан­ка­ва.

Кож­ны пры­да­рож­ны крыж мае сваю гіс­то­рыю, якую пі­ша са­мо жыц­цё.

Та­кім чы­нам, кож­ны крыж — гэ­та гіс­то­рыя, якая апа­вя­дае пра лёс ча­ла­ве­ка, вёс­кі, цэ­ла­га на­ро­да, зна­ёміць з яго ку­ль­ту­рай, ад­мет­нас­ця­мі по­бы­ту. Яна пры­све­ча­ная ўні­ка­ль­ным з’явам на­шай ку­ль­ту­ры, якія трэ­ба па­спець за­фік­са­ваць, бо яшчэ дзя­ся­так га­доў — і яны знік­нуць.

На­тал­ля РА­МА­НО­ВІЧ, вя­ду­чы ме­та­дыст па рэ­алі­за­цыі ку­ль­тур­на-дзе­ла­вых пра­ектаў і раз­віц­ці ту­рыз­му