Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Зме­ны, прад­ыкта­ва­ныя жыц­цём
21 сту­дзе­ня дэ­пу­та­ты Па­ла­ты Прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га Схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­ру­сі пры­ня­лі ў пер­шым чы­тан­ні за­ко­нап­ра­ект “Аб зме­не за­ко­наў па пы­тан­нях ку­ль­ту­ры”.
Новы час і рух наперад
Знач­ныя юбі­леі, фо­ру­мы ад­мыс­лоў­цаў у афлай­не і ў Се­ці­ве, но­выя тэх­на­ло­гіі ў но­вых аб­ста­ві­нах — чым за­пом­ніў­ся 2021 год у га­лі­не ахо­вы гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны?
Геніі беларускай зямлі
23 і 24 снеж­ня ў Бе­ла­ру­сі ад­свят­ка­ва­лі дні на­ро­дзі­наў Та­ма­ша За­на і Ад­ама Міц­ке­ві­ча. Пры­чым у Та­ма­ша За­на сё­ле­та юбі­лей! І аб­мі­нуць маў­чан­нем гэ­тую да­ту мы не маг­лі.
Спек­так­лі не то­ль­кі анлайн, або Чаму гледачы грыміраваліся?
Не сак­рэт, што сён­няш­няя эпі­дэ­мі­яла­гіч­ная сі­ту­ацыя не над­та спры­яе та­му, каб у айчын­ныя тэ­атры пры­хо­дзі­ла сто­ль­кі ж лю­дзей, як і да рас­паў­сю­джан­ня Covid-19. Усё гэ­та вы­му­шае аб­лас­ныя дра­ма­тыч­ныя тэ­атры Бе­ла­ру­сі актыў­на па­зі­цы­яна­ваць ся­бе ў са­цы­яль­ных сет­ках, ла­дзіць анлайн-спек­так­лі (у тым лі­ку і за гро­шы), а так­са­ма шу­каць но­выя шля­хі для пры­цяг­нен­ня ўва­гі ама­та­раў Ме­ль­па­ме­ны. Пра ўсё гэ­та ды пра мно­гае іншае да­зна­ла­ся “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў рэ­гі­яна­ль­ныя тэ­атра­ль­ныя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры.
Сядзіба на старых падмурках
На­пры­кан­цы го­да, 26 ліс­та­па­да, ва ўро­чыш­чы Чыр­во­ны Двор блі­зу Ва­ра­цэ­ві­чаў ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё ад­ноў­ле­най ся­дзі­бы-му­зея сла­ву­та­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка На­па­ле­она Орды. Сён­ня мы рас­па­вя­дзем на­шым чы­та­чам пра тое, як ад­на­ўля­ла­ся ся­дзі­ба і што сён­ня мож­на ўба­чыць у Чыр­во­ным Два­ры.
Акі­яны бі­ягра­фій…
Сён­ня ў ад­кры­тых па­ста­янных экс­па­зі­цы­ях Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея і яго фі­лі­яла “Га­ле­рэя мас­тац­тваў” дэ­ман­стру­ецца 12 ты­сяч прад­ме­таў ста­ра­жыт­нас­ці, хат­ніх рэ­чаў роз­ных эпох, ва­енных артэ­фак­таў, дру­ка­ва­ных і ру­ка­піс­ных да­ку­мен­таў, кар­цін, ску­льп­тур­ных фі­гур, кніг, га­зет, ча­со­пі­саў і г.д. Яшчэ 23 ты­ся­чы артэ­фак­таў за­хоў­ва­юцца ў за­пас­ні­ках і што­год “да­жы­ва­юць” да свай­го “зор­на­га ча­су”, ка­лі іх дэ­ман­стру­юць і пра іх рас­каз­ва­юць на­вед­ва­ль­ні­кам на прэ­зен­та­цы­ях тэ­ма­тыч­ных вы­стаў, му­зей­ных за­нят­ках, у анлайн-пра­ектах. У кож­ным не­жы­вым прад­ме­це жы­ве шмат­га­до­вая гіс­то­рыя, якая мо­жа мець на­ват пра­цяг у су­час­нас­ці, ка­лі па­пра­ца­ваць з ра­ры­тэ­там удум­лі­ва і твор­ча.
Ста­бі­ль­насць су­праць ле­ту­цен­нас­ці
Кон­курс пра­фе­сій­ных му­зы­кан­таў, а тым бо­льш між­на­род­ны, ака­дэ­міч­ны, у тры ту­ры, — спра­ва сур’ёзная. Вы­ні­кі та­ко­га спа­бор­ніц­тва звы­чай­на аказ­ва­юцца ку­ды бо­льш пра­цяг­лы­мі, чым пе­ра­мо­га ў са­мым на­шу­ме­лым шоу. Бо тут ува­га на­зі­ра­ль­ні­каў скі­ра­ва­ная не на інтры­гу, а на вы­зна­чэн­не но­вых вы­ка­на­ль­ніц­кіх ідэй і асноў­ных тэн­дэн­цый. Так што вод­гул­ле кон­кур­сных ба­та­лій бу­дзе пе­ра­сле­да­ваць нас яшчэ доў­га.
Новы год — новыя спектаклі
Ма­ла­дзёж­ны тэ­атр эстра­ды пе­ра­жы­вае апош­нім ча­сам пе­ры­яд уз­ды­му. Ня­даў­няе атры­ман­не ка­лек­ты­вам На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі за мю­зікл “Джэк-па­тра­шы­цель” (леп­шы спек­такль у сва­ёй на­мі­на­цыі і леп­шая пра­ца мас­та­ка — Юрый Ба­ры­се­віч) ані не пры­тар­ма­зі­ла да­лей­шае раз­віц­цё, вы­му­сіў­шы су­па­ко­іцца. На­адва­рот, над­ало на­тхнен­ня, што бач­на па з’яўлен­ні ў рэ­пер­ту­ары ўсё но­вых най­мен­няў. Шэ­раг іх — ад­ра­зу ча­ты­ры! — зла­джа­ны да на­ва­год­ніх і ка­ляд­ных свят, пра што рас­па­вя­ла мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра, рэ­жы­сёр Ула­да Арцю­коў­ская.
Тэкстыль — прастора для эксперыментаў
У Мін­ску прайшло Пер­шае тры­ена­ле “Кан­цэпт”, і гран­ды­ёзная па ко­ль­кас­ці кан­цэп­ту­аль­ных мас­тац­кіх тво­раў цэн­тра­ль­ная экс­па­зі­цыя ў Па­ла­цы мас­тац­тва скончыла сваю пра­цу. Але асоб­ныя і не менш ад­мет­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты тры­ена­ле то­ль­кі нядаўна рас­па­ча­лі­ся, і ўба­чыць іх мож­на бу­дзе і па­сля Но­ва­га го­да. Сва­ёй улас­най вы­ста­вы ўдас­то­іла­ся мас­тац­тва тэк­сты­лю: у ста­ліч­най арт-гас­цёў­ні “Вы­со­кае мес­та” ад­кры­ла­ся экс­па­зі­цыя экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэк­сты­лю TEX-EXPERIENCE. У су­час­ным кан­цэп­ту­аль­ным мас­тац­тве тэк­стыль за­ймае па­чэс­нае мес­ца, бо дае без­ліч маг­чы­мас­цей для твор­час­ці і экс­пе­ры­мен­ту.
“Кан­цэпт”. Пад­су­ма­ван­не
За­вяр­шы­ла­ся Тры­ена­ле “Кан­цэпт”. Гэ­ты мас­тац­кі фэст да­зво­ліў раз­гар­нуць пе­рад гра­ма­дою пан­ара­му твор­чых по­шу­каў у вы­яўлен­чым мас­тац­тве і су­меж­ных з ім сфе­рах. Пра­фе­сі­яна­лы і не­абы­яка­выя гле­да­чы змаг­лі па­ба­чыць уда­лыя пры­кла­ды ска­рыс­тан­ня тэх­ніч­ных і эстэ­тыч­ных на­ва­цый, да­во­лі гар­ма­ніч­на­га спа­лу­чэн­ня пры­нцы­по­ва роз­ных чын­ні­каў, а так­са­ма свя­до­ма­га раз­бу­рэн­ня ад­нос­на цэ­ль­ных мас­тац­кіх струк­тур. Інакш ка­жу­чы, Тры­ена­ле ста­ла ад­люс­тра­ван­нем на­прам­ку і ды­на­мі­кі ку­ль­тур­ніц­ка­га пра­цэ­су.
Халадзільнік для чытання
Андрэй Фе­да­рэн­ка, яко­га бяс­кон­ца па­ва­жаю за грун­тоў­нае ду­ман­не ў тво­рах, пі­ша ў сва­ёй “Сеч­цы”: “І як цяс­ляр, ста­ляр бу­даў­нік ва­ло­дае ся­ке­рай, ру­бан­кам, ке­ль­маю, так і пі­сь­мен­нік па­ві­нен ста­рац­ца да аўта­ма­тыз­му ава­ло­даць мо­ваю”. Хто бу­дзе спра­чац­ца? Як, зрэш­ты, і з тым, што “мо­ваз­наў­ства” пі­сь­мен­ні­ка на­ўпрост уплы­вае на “мо­ваз­наў­ства” чы­та­ча. Але то­ль­кі ў пэў­най сту­пе­ні. Агу­ль­ная пі­сь­мен­насць па­ку­туе ад ліч­ба­ва­га на­шэс­ця ўсю­ды­існай рэ­кла­мы, дзе рэй вя­дзе ма­не­ты­за­цыя, а не арфаг­ра­фія з пун­кту­ацы­яй. Са­мы час ка­заць пра моў­ную дэг­ра­да­цыю і “дыс­тра­фію” чы­тан­ня. Фі­зі­кі пе­ра­ста­лі быць лі­ры­ка­мі, і кроп­ку з кос­кай у скла­да­ных ска­зах здо­ль­ная па­ста­віць то­ль­кі гу­ма­ні­тар­ная элі­та. На трэ­цім па­вер­се на­ша­га До­ма дру­ку пра­цуе аген­цтва “Да­лі­на ту­раў”. Яго шчы­та­вая рэ­кла­ма на­за­ляе штод­ня: “Ван­друй­це з “Да­лі­на ту­раў”. Як бы ні мя­ня­лі­ся пра­ві­лы пра­ва­пі­су, не­па­руш­ным, я пе­ра­ка­на­ны, за­ста­нец­ца ад­но: кан­струк­цыя ска­за па­він­на ад­па­вя­даць пры­нцы­пам гар­мо­ніі, а не ха­осу. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку цал­кам маг­чы­мае на­пі­сан­не “Я еду на “Мер­сэ­дэс” або “Я жы­ву ў Мінск”. Са­мае мес­ца на­га­даць: чы­тан­не за­гар­тоў­вае роз­ум.
Без коцікаў і мёду, або Прыярытэт вяршыні піраміды
На тле агу­ль­на­сус­вет­на­га спа­ду на­вед­ва­ль­нас­ці ўста­ноў ку­ль­ту­ры, звя­за­на­га з пан­дэ­мі­яй, тыя на­тоў­пы гле­да­чоў, якія рэ­гу­ляр­на да­во­дзіц­ца ба­чыць у Па­ла­цы мас­тац­тва, вы­да­юць на сап­раў­дную сен­са­цыю. Па­га­тоў ёсць з чым па­ра­ўноў­ваць. Быў час, ка­лі паў­сот­ні гле­да­чоў за дзень там лі­чы­лі не­бла­гім па­каз­чы­кам. Ця­пер жа ў буд­ні вя­лі­кія вы­ста­вы ў най­буй­ней­шай га­ле­рэі кра­іны пры­цяг­ва­юць ка­ля 500 на­вед­ва­ль­ні­каў, а ў вы­хад­ныя гэ­ты лік па­вя­ліч­ва­ецца не­дзе ўтрая. Пры­чым пуб­лі­ку не спы­няе на­ват да­стат­ко­ва вы­со­кі кошт квіт­коў. Як за­ва­біць на мас­тац­кую вы­ста­ву бо­лей лю­дзей, чым пры­хо­дзі­ла ра­ней у Па­лац на ка­мер­цый­ныя — ко­ці­каў аль­бо мё­ду? І ча­му ў наш ня­прос­ты век мін­чу­кі рап­там за­ці­ка­ві­лі­ся су­час­ным бе­ла­рус­кім мас­тац­твам? Пра гэ­та мы гу­та­рым з пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, мас­тац­тваз­наў­цай На­тал­ляй ША­РАН­ГО­ВІЧ.
Наш бе­ла­рус­кі зда­бы­так
Вяр­тан­не за­бы­тых імё­наў — адзін з важ­ных кі­рун­каў раз­віц­ця на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. У Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя тво­раў айчын­на­га кам­па­зі­та­ра ХІХ ста­год­дзя Ге­ды­мі­на Рад­ке­ві­ча.
Вось такая да Індыі любоў
“Ара­нь­як” (“Тай­ны ле­су”) — так на­зы­ва­ецца но­вы се­ры­ял, ство­ра­ны індый­скі­мі кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі сту­дыі “Рой Ка­пур фі­льм” у Мум­баі. Ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў сыг­ра­ла бе­ла­рус­ка па па­хо­джан­ні Тай­ны ле­су”, а сён­ня — індый­ская кі­на- і тэ­атра­ль­ная актры­са Ган­на Ад­ор. Яна грае 18-га­до­вую дзяў­чы­ну на імя Аймі, знік­нен­не якой пры­во­дзіць у рос­пач ма­ле­нь­кі га­ра­док Сі­ро­на ў Гі­ма­ла­ях...
Па­эзія Баг­да­но­ві­ча ў па­эзіі ані­ма­цыі
За­кан­чва­ецца год, і ад­ной з га­лоў­ных па­дзей яго апош­ня­га ме­ся­ца ста­ла свят­ка­ван­не 130-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча — па­эта, чыя по­стаць хоць і аве­яна ле­ген­дар­нас­цю, але да яко­га кож­ны пры­хі­ль­нік мае і аса­біс­тыя па­чуц­ці: пяш­чо­ту, за­мі­ла­ван­не, спа­га­ду. Бо та­кім ня­доў­гім бы­ло жыц­цё гэ­та­га ра­ман­тыч­на­га юна­ка, та­кой за­гад­кай быў яго та­лент, так глы­бо­ка ён здо­леў за­кра­нуць бе­ла­рус­кую ду­шу… 8 снеж­ня, на­пя­рэ­дад­ні дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма, у ста­ліч­ным му­зеі яго імя ад­быў­ся адзін з пер­шых па­ка­заў но­ва­га ані­ма­цый­на­га фі­ль­ма “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…”, дзе пра па­эта рас­ка­за­на та­кі­мі ж па­этыч­ны­мі срод­ка­мі ані­ма­цыі, і рас­ка­за­на з лю­боў­ю і не­абы­яка­вас­цю.
А за мной кры­жы, кры­жы…
З дзя­цін­ства па­мя­таю. Пры да­ро­зе, на скры­жа­ван­ні, ста­яў вя­лі­кі крыж — ба­бу­ля з ім ві­та­ла­ся, ро­бя­чы на са­бе знак кры­жа ру­кою, а да­рос­лыя муж­чы­ны зды­ма­лі ка­пе­лю­шы і шап­кі. Та­ды і па­ча­ла раз­умець, што кры­жы трэ­ба ўша­ноў­ва­юць: у хра­ме, пры да­ро­зе, на мо­гіл­ках. Кры­жык пры­кла­да­лі да вус­наў мае дзе­ці, пры­йшоў­шы ў кас­цёл на свя­тую імшу, яго пяш­чот­на гла­дзі­ла шур­па­ты­мі да­ло­ня­мі мая ба­бу­ля, пе­ра­бі­ра­ючы па­цер­кі на ру­жан­цы…
…І ажывае гісторыя
Сён­няш­няя мі­тус­лі­вая рэ­аль­насць, у якой так лёг­ка стра­ціць ся­бе, здо­ль­ная зніш­чыць са­мыя га­лоў­ныя каш­тоў­нас­ці ча­ла­ве­ка. Але ў той жа час яна дае нам маг­чы­масць на хві­лі­нач­ку пры­пы­ніць бег, па­гля­дзець на­ўко­ла, за­ду­мац­ца аб сва­ім мес­цы ў све­це і ўспом­ніць пра ма­лую ра­дзі­му, якая ўсё жыц­цё цяг­не нас да ся­бе ня­бач­ны­мі ні­ця­мі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»