Вось такая да Індыі любоў

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

“Ара­нь­як” (“Тай­ны ле­су”) — так на­зы­ва­ецца но­вы се­ры­ял, ство­ра­ны індый­скі­мі кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі сту­дыі “Рой Ка­пур фі­льм” у Мум­баі. Ад­ну з га­лоў­ных ро­ляў сыг­ра­ла бе­ла­рус­ка па па­хо­джан­ні Тай­ны ле­су”, а сён­ня — індый­ская кі­на- і тэ­атра­ль­ная актры­са Ган­на Ад­ор. Яна грае 18-га­до­вую дзяў­чы­ну на імя Аймі, знік­нен­не якой пры­во­дзіць у рос­пач ма­ле­нь­кі га­ра­док Сі­ро­на ў Гі­ма­ла­ях...

/i/content/pi/cult/883/18714/16.jpg...Лёс па­ца­ла­ваў но­ва­на­ро­джа­ную На­сцю: адзна­чыў ра­дзім­кай на лбе. Яна пад­обная на ці­ку, якую но­сяць у Індыі ў цэн­тры лба, і ўказ­вае на трэ­цяе во­ка ча­ла­ве­ка. Сім­ва­ліч­на, але мо ме­на­ві­та з-за гэ­тай адзна­кі ў ма­ле­нь­кай мін­чан­кі па­чы­на­ла­ся доў­гая да­ро­га ў ста­ра­жыт­ную і за­гад­ка­вую Індыю з яе ўні­ка­ль­най гіс­то­ры­яй і ку­ль­ту­рай. І, му­сіць, зу­сім не­вы­пад­ко­ва ва­сь­мі­га­до­вая дзяў­чы­на па­ча­ла за­ймац­ца індый­скі­мі тан­ца­мі. У ансам­блі “Сап­на” (ма­ра), што бы­ло пры па­со­льс­тве Індыі ў Бе­ла­ру­сі, цу­доў­на раз­уме­лі важ­насць уз­ба­га­чэн­ня ку­ль­тур аб­одвух на­ро­даў.

— Я ве­ль­мі ўдзяч­ная за гэ­та, — згад­вае На­стас­ся. — Асаб­лі­ва ха­чу адзна­чыць май­го пед­аго­га па тан­цах Але­ну Сі­пач. Яна ву­чы­ла не то­ль­кі тан­ца­ваць, але і вы­кла­да­ла нам хін­дзі. Гэ­та по­тым ве­ль­мі да­па­маг­ло ў твор­чай дзей­нас­ці. Не ма­гу не зга­даць Але­ну Мол­чан, якая да­па­маг­ла зра­зу­мець сак­рэ­ты акцёр­ска­га і рэ­жы­сёр­ска­га май­стэр­ства ў сту­дыі “Ва­да­ліў” пры Па­ла­цы пра­фса­юзаў… І, канешне, пуцёўку ў жыццё нам давала Кацярына Пашкевіч, адпраўляючы нас на міжнародныя конкурсы.

У 16 га­доў На­стас­ся Га­мол­ка вы­ра­шы­ла на­ве­даць сяб­роў у Індыі. І па­спя­хо­ва зда­ла іспы­ты ў Кі­наш­ко­лу, якая зна­хо­дзіц­ца ў Дэ­лі. Да­па­маг­ло ве­дан­не мо­вы. Праз час дзяў­чы­на тра­пі­ла на кас­тынг у Мум­баі — го­рад індый­скай кі­на­індус­трыі. Па­ча­лі па­сту­паць пра­па­но­вы зды­мац­ца ў фі­ль­мах. Ад­на­ча­со­ва пра­ца­ва­ла пе­ра­клад­чы­кам, ды­джэ­ем і ма­дэл­лю.

— Се­ры­ял “Тай­ны ле­су”, — рас­па­вя­дае На­стас­ся, — гэ­та вя­ліз­ны пра­ект, пра які га­ва­ры­ла ўся Індыя. Мне трэ­ба бы­ло сыг­раць для проб дзве сцэ­ны, ве­ль­мі эма­цы­яна­ль­ныя. На пад­рых­тоў­ку бы­ло ўся­го тры дні. Ад­на­ча­со­ва ў мя­не вы­хо­дзіў вя­лі­кі спек­такль, і рэ­пе­ты­цыі ішлі штод­ня з са­май ра­ні­цы і да но­чы. Гэ­тыя дзве сцэ­ны на кас­тын­гу я сыг­ра­ла, як па­тра­ба­ва­лі рэ­жы­сё­ры: шмат пла­ка­ла. Праз ме­сяц мне па­тэ­ле­фа­на­ва­лі і ска­за­лі, што я за­цвер­джа­ная. Але да­ты се­ры­яла і спек­так­ля су­па­лі, і я ад­мо­ві­ла­ся ад се­ры­яла. Ад­нак лёс у ка­то­ры раз да­па­мог. Здым­кі бы­лі пе­ра­не­се­ныя. І ле­таш­нім кас­трыч­ні­кам я ўжо бы­ла ў Гі­ма­ла­ях. Цу­доў­ны акцёр­скі ансамбль: прад­стаў­ні­кі Гер­ма­ніі, Аме­ры­кі, Індыі, Фін­лян­дыі. Твор­чыя кан­так­ты з імі мя­не ве­ль­мі ўзба­га­ці­лі. Зды­ма­лі ў мі­нус дзе­сяць гра­ду­саў. Па­сля жыц­ця ў Мум­баі я ад­вык­ла ад та­ко­га над­во­р’я… Ве­ль­мі га­на­ру­ся тым, што на­ша пра­фе­сія, як і пра­фе­сія дып­ла­ма­таў, да­па­ма­гае на­во­дзіць па­між кра­іна­мі мас­ты сяб­роў­ства і мі­ру…

За пля­чы­ма На­стас­сі Га­мол­ка — трыц­цаць пра­ектаў. Гэ­та спек­так­лі і фі­ль­мы са­мых роз­ных жан­раў: ме­лад­ра­мы і ка­ме­дыі, дэ­тэк­ты­вы і ка­рот­ка­мет­раж­кі.

Актры­са лю­біць Індыю, але час­та там рас­па­вя­дае пра сі­ня­во­кую Бе­ла­русь. І не то­ль­кі рас­каз­вае, але і зна­ёміць з твор­час­цю на­шых та­ле­на­ві­тых лю­дзей. Ды не за­бы­вае рас­па­вес­ці су­раз­моў­цам, як індый­скія сяб­ры раз­вуч­ва­лі “Ку­па­лін­ку”, тан­чы­лі “Ля­во­ні­ху” і “Кры­жа­чок”.

— У тэ­атры ў Індыі для не­ка­то­рых па­ста­но­вак я або спя­ва­ла на бе­ла­рус­кай мо­ве, або ста­ві­ла ха­рэ­агра­фію, і та­кім чы­нам на­ву­ча­ла інду­саў. Бы­ло ве­ль­мі ве­се­ла! Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі яны ву­чы­лі­ся спя­ваць па-бе­ла­рус­ку.

Ган­на Ад­ор не за­спа­кой­ва­ецца на да­сяг­ну­тым. Ня­гле­дзя­чы на цяж­кі ка­від­ны час, па­спя­хо­ва зда­ла іспы­ты ў ма­гіс­тра­ту­ру дра­ма­тыч­най шко­лы пры ўні­вер­сі­тэ­це Эсекс у Лон­да­не. Зна­чыць, бу­дуць но­выя фі­ль­мы і ро­лі.

І яшчэ вось што ска­за­ла мне Ган­на-На­стас­ся: “Ска­ры­лі мя­не шчым­лі­выя ад­но­сі­ны ўла­даў кра­іны і на­ро­да да рэ­лі­гіі. Рас­тво — ад­но з са­мых знач­ных свят індус­кіх хрыс­ці­ян. За­мест сас­ны яны ўпра­гож­ва­юць ба­на­на­выя і ман­га­выя дрэ­вы алей­ны­мі лям­пач­ка­мі, а ў цэр­квах па­ўсюль чыр­во­ныя квет­кі і све­чы. Лю­дзі з за­да­ва­ль­нен­ням ро­бяць ад­но ад­на­му пад­арун­кі і пад­аюць бед­ным. Ня­хай Рас­тво і Но­вы год бу­дуць на­поў­не­ны мі­рам і ра­дас­цю для на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Індыі!”

Мі­лі­ца БЕ­ЛА­ЗЕР­СКАЯ