Акі­яны бі­ягра­фій…

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

З запаснікаў — у віртуальную прастору
Сён­ня ў ад­кры­тых па­ста­янных экс­па­зі­цы­ях Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея і яго фі­лі­яла “Га­ле­рэя мас­тац­тваў” дэ­ман­стру­ецца 12 ты­сяч прад­ме­таў ста­ра­жыт­нас­ці, хат­ніх рэ­чаў роз­ных эпох, ва­енных артэ­фак­таў, дру­ка­ва­ных і ру­ка­піс­ных да­ку­мен­таў, кар­цін, ску­льп­тур­ных фі­гур, кніг, га­зет, ча­со­пі­саў і г.д. Яшчэ 23 ты­ся­чы артэ­фак­таў за­хоў­ва­юцца ў за­пас­ні­ках і што­год “да­жы­ва­юць” да свай­го “зор­на­га ча­су”, ка­лі іх дэ­ман­стру­юць і пра іх рас­каз­ва­юць на­вед­ва­ль­ні­кам на прэ­зен­та­цы­ях тэ­ма­тыч­ных вы­стаў, му­зей­ных за­нят­ках, у анлайн-пра­ектах. У кож­ным не­жы­вым прад­ме­це жы­ве шмат­га­до­вая гіс­то­рыя, якая мо­жа мець на­ват пра­цяг у су­час­нас­ці, ка­лі па­пра­ца­ваць з ра­ры­тэ­там удум­лі­ва і твор­ча.

/i/content/pi/cult/883/18712/15.jpgПІ­СЬ­МО ГА­ГА­РЫ­НА Ў БЯ­РО­ЗУ

Як мож­на, на­прык­лад, звя­заць ста­ра­жыт­нае па­лес­кае мяс­тэч­ка Бя­ро­зу з кос­ма­сам? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не знай­шлі тыя на­вед­ва­ль­ні­кі, хто пры­йшоў на му­зей­ную вы­ста­ву “Кас­міч­ная гіс­то­рыя Бя­ро­зы”, пад­рых­та­ва­ную да 60-год­дзя пер­ша­га па­лё­ту ча­ла­ве­ка ў кос­мас. Для яе ства­рэн­ня знай­шло­ся шмат экс­па­на­таў, пад­ара­ва­ных му­зею ў са­вец­кі час. Са­мы каш­тоў­ны — пі­сь­мо з аўтог­ра­фам пер­ша­га кас­ма­наў­та Зям­лі Юрыя Га­га­ры­на. Яго атры­ма­лі 3 кра­са­ві­ка 1964 го­да на­ву­чэн­цы 4 “Б” кла­са ся­рэд­няй шко­лы го­ра­да Бя­ро­зы. Пі­янер­скі атрад кла­са зма­гаў­ся доб­ры­мі спра­ва­мі за зван­не на­сіць імя пер­ша­га кас­ма­наў­та. Ці­му­раў­цы рас­ка­за­лі Юрыю Аляк­се­еві­чу, што ра­ман­ту­юць цац­кі ў дзі­ця­чым са­доч­ку, пад­ары­лі ма­лы­шам 50 кні­жак, зра­бі­лі кар­муш­кі і шпа­коў­ні для пту­шак, саб­ра­лі бо­льш за дзве то­ны ме­та­ла­ло­му і 534 кі­лаг­ра­мы ма­ку­ла­ту­ры. Тэкст га­га­рын­ска­га ліс­та быў на­ступ­ны:

“До­ро­гие ре­бя­та! С бо­ль­шим ин­те­ре­сом про­чи­тал о ва­ших пи­онер­ских де­лах: шеф­ской ра­бо­те, сбо­рах, спорт­ивных пра­здни­ках, по­сад­ке де­ре­вь­ев. Же­лаю вам, мои до­ро­гие дру­зья, хо­ро­шо учи­ть­ся, лю­бить труд и рас­ти дос­той­ной сме­ной сво­им стар­шим то­ва­ри­щам.

С при­ве­том лёт­чик-кос­мо­навт СССР Ге­рой Со­вет­ско­го Со­юза Юрий Га­га­рин”.

На вя­лі­кім ру­жо­вым кан­вер­це вы­раз­на чы­та­ецца ад­рас шко­лы і ста­іць па­што­вы штэм­пель: “Г.Мос­ква, К-160. По­чта СССР”. Бя­ро­заў­скія хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі бы­лі шчас­лі­выя і гор­дыя. Ра­ры­тэт­ны артэ­факт ця­гам амаль шас­ці­дзе­ся­ці га­доў за­хоў­ваў­ся ў ру­ка­піс­ным аль­бо­ме, аб­цяг­ну­тым тка­ні­наю, і з над­пі­са­мі, вы­шы­ты­мі роз­на­ка­ля­ро­вы­мі ніт­ка­мі, ство­ра­ным бя­ро­заў­скі­мі чац­ве­рак­лас­ні­ка­мі 1964 го­да са сва­ёй на­стаў­ні­цай А.С.Мар­ці­но­віч. З яго ста­ро­нак гля­дзяць дзі­ця­чыя тва­ры ў пі­лот­ках з пі­янер­скі­мі га­льш­ту­ка­мі на гру­дзі. Ме­на­ві­та гэ­ты аль­бом моц­на ўсхва­ля­ваў пед­аго­га-ве­тэ­ра­на, на­стаў­ні­цу фі­зі­кі Лі­дзію Ма­ма­цюк, якая па­зней бы­ла клас­ным кі­раў­ні­ком “га­га­рын­ска­га” кла­са. Успом­ні­лі­ся шко­ль­ныя ве­ча­ры пра кос­мас, та­ямні­чы Сус­вет, якія пра­во­дзі­лі­ся су­мес­на з вы­ха­ван­ца­мі, не­ка­то­рыя з іх ста­лі на­ву­коў­ца­мі ў га­лі­не астра­фі­зі­кі. На­стаў­ні­ца пад­ары­ла аль­бом-ле­та­піс га­рад­ско­му му­зею раз­ам з фо­та­здым­ка­мі і кам­плек­там ка­ля­ро­вых па­што­вак-парт­рэ­таў кас­ма­наў­таў СССР, вы­да­дзе­ным у 1968 го­дзе ты­ра­жом 200 ты­сяч экзэм­пля­раў.

“Кас­міч­ная” гіс­то­рыя Бя­ро­зы пра­цяг­ва­ецца фо­та­стуж­кай чор­на-бе­лых здым­каў, якія ад­люс­троў­ва­юць ві­зіт у го­рад над рэ­чкай Ясе­ль­дай пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га лёт­чы­ка-кас­ма­наў­та Пят­ра Клі­му­ка, ура­джэн­ца Брэс­тчы­ны. У 1979 го­дзе зор­ка­ва­га, ва ўсіх сэн­сах сло­ва, гос­ця цёп­ла сус­тра­ка­лі жы­ха­ры ра­ёна. Ства­рэн­не ча­со­вай экс­па­зі­цыі артэ­фак­таў, якія ра­ней не бы­лі да­ступ­ныя на­вед­ва­ль­ні­кам ад­кры­та, да­ло ша­нец вы­ста­віц­ца яшчэ ад­на­му фо­та­да­ку­мен­ту — ка­лек­тыў­на­му фо­та­здым­ку кас­ма­наў­таў-бе­ла­ру­саў, удзе­ль­ні­каў 6-га Фо­ру­му па кас­міч­ных да­сле­да­ван­нях з ака­дэ­мі­кам На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі і Ака­дэ­міі ва­енных на­вук Рас­іі, лаў­рэ­атам Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі П.А. Ві­ця­зем, ура­джэн­цам вёс­кі Пер­ша­май­ская Бя­ро­заў­ска­га ра­ёна. Фа­таг­ра­фія 2005 го­да пе­рад­адзе­на аса­біс­та зна­ка­мі­тым ву­чо­ным-зем­ля­ком пад­час на­вед­ван­ня гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея.

Сім­ва­ліч­на, што вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ныя экс­па­на­ты бы­лі прэ­зен­та­ва­ны ме­на­ві­та ў Дзень кас­ма­наў­ты­кі на плат­фор­ме ад­ука­цый­на­га анлайн-пра­екта “Му­зей­ны артэ­факт” з су­пра­ва­джа­ль­ным ці­ка­вым, за­па­мі­на­ль­ным тэк­стам, фо­та­ма­тэ­ры­ялам і цёп­лым він­ша­ван­ням бя­ро­заў­чан у ад­рас яшчэ ад­на­го кас­ма­наў­та — су­час­ні­ка, бе­ла­ру­са Але­га На­віц­ка­га, які ў той мо­мант адзна­чаў сваё 50-год­дзе на арбі­це, да­лё­ка ад Зям­лі, і рых­та­ваў­ся да вы­ха­ду ў ад­кры­ты кос­мас.

І БО­ЛЬШ

ЗА ПА­ЎВЕ­КА БРУ­ІЦЦА “КРЫ­НІ­ЦА”…

Ёсць не­йкі маг­не­тызм у ста­рых фа­таг­ра­фій. І га­лоў­нае — не ў іх чор­на-бе­лым ко­ле­ры, а ў тым мі­ма­лёт­ным сю­жэ­це, у тых тва­рах, што не­ка­лі зняў фа­тог­раф. Пры­га­да­лі­ся рад­кі Бу­ла­та Аку­джа­вы: “Льюц­ца з гэ­тых фа­таг­ра­фій акі­яны бі­ягра­фій…” Тая, што тра­пі­ла ў анлайн-пра­ект “Му­зей­ны артэ­факт” у дзень свай­го 50-год­дзя, змаг­ла рас­ка­заць шмат ці­ка­ва­га пра лі­та­ра­тур­ную бі­ягра­фію Бя­ро­заў­шчы­ны. 10 лю­та­га 1971 го­да фа­тог­раф за­ха­ваў тва­ры ўдзе­ль­ні­каў лі­та­ра­тур­на­га аб’яднан­ня “Кры­ні­ца”, якое ўжо чац­вёр­ты год пра­ца­ва­ла пры ра­ённай га­зе­це. Бя­ро­заў­скія твор­цы саб­ра­лі­ся на па­этыч­ны ве­чар-сус­трэ­чу ў ра­ённым До­ме ку­ль­ту­ры з чы­та­ча­мі га­ра­доў Бя­ро­зы і Бе­ла­азёр­ска.

Кры­ні­ча­не вы­сту­па­лі са сва­імі тво­ра­мі, пра­па­на­ва­лі пры­сут­ным кон­кур­сы на леп­шы верш, за­га­дзя да­сы­ла­лі мас­тац­кае “За­пра­шэн­не” на сус­трэ­чы. “Кры­ні­ца” аб’ядноў­ва­ла лю­дзей са­мых роз­ных пра­фе­сій. Гэ­та бы­лі ра­бо­чыя і слу­жа­чыя, на­стаў­ні­кі і сту­дэн­ты, жур­на­ліс­ты, пен­сі­яне­ры, шко­ль­ні­кі. Ве­ль­мі па­ка­за­ль­на, што пя­цё­ра з тых, хто бо­льш за 50 га­доў на­зад быў пры­ня­ты ў лік пер­шых кры­ні­чан, ста­лі вя­до­мы­мі пра­фе­сій­ны­мі лі­та­ра­та­рам, лаў­рэ­ата­мі Дзяр­жаў­най і імян­ных Лі­та­ра­тур­ных прэ­мій. Гэ­та Ні­на Ма­цяш, Алесь Раз­анаў, Ра­іса Ба­ра­ві­ко­ва, Ана­толь Каз­ло­віч і Зі­на­іда Ду­дзюк. Па­зней да іх да­лу­чы­лі­ся Вік­тар Суп­рун­чук, Ва­сіль Са­хар­чук, Мі­ха­іл Шы­ман­скі. Вы­пус­ціў у вы­рай бя­ро­заў­скіх кры­ні­чан ня­змен­ны кі­раў­нік лі­таб’яднан­ня, бы­лы рэ­дак­тар ра­ёнкі Яўген Ся­ле­ня, член Са­юза жур­на­ліс­таў Бе­ла­ру­сі, аўтар не­ка­ль­кіх кніг. Лі­та­ра­тур­ны архіў, саб­ра­ны кі­раў­ні­ком, пе­рад­адзе­ны ў му­зей і сіс­тэ­ма­тыч­на апра­цоў­ва­ецца на­ву­ко­вы­мі ра­бот­ні­ка­мі. Пер­шай кні­гай, якая вый­шла з-пад пя­ра кры­ні­чан, быў па­этыч­ны збор­нік Але­ся Раз­ана­ва “Ад­ра­джэн­не”, вы­да­дзе­ны ў 1970 го­дзе. Сён­ня на­ша­га зем­ля­ка ве­да­юць не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за яе меж­амі, як ге­ні­яль­на­га ства­ра­ль­ні­ка но­вых па­этыч­ных форм — вер­ша­ка­заў, зно­маў, пун­кці­раў, якія вы­маў­ля­юцца на бе­ла­рус­кай мо­ве, у якіх га­лоў­ная дзей­ная асо­ба — са­мо сло­ва. Шка­да, што во­сен­ню гэ­та­га го­да скон­чыў­ся жыц­цё­вы шлях па­эта. Ён быў сап­раў­дным сяб­рам му­зея, біб­лі­ятэк го­ра­да. У 2017 го­дзе ўдзе­ль­ні­чаў у ад­крыц­ці па­ста­яннай экс­па­зі­цыі “Вы­то­кі лі­та­ра­тур­на­га май­стэр­ства” ў Га­ле­рэі мас­тац­тваў, дзе сён­ня пра­цяг­вае жыць яго глы­бо­кая, фі­ла­соф­ская ду­хоў­ная спад­чы­на, дзе спраў­джва­ецца яго пра­ро­чы аўтог­раф на пад­ора­най кні­зе “Та­нец з ву­жа­ка­мі”: “Му­зы ідуць у Бя­ро­заў­скі гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чы му­зей і ня­суць зда­бы­так”.

БА­ЛЕ­РЫ­НА З БА­БУ­ЛІ­НАЙ ЁЛКІ

У гэ­тыя дні на­вед­ва­ль­ні­каў га­ле­рэі мас­тац­тваў ча­кае ялін­ка, убра­ная ра­ры­тэт­ны­мі цац­ка­мі. Ся­род іх шмат рэ­аліс­тыч­ных фі­гу­рак лю­дзей, жы­вёл: пі­янер, фіз­ку­ль­тур­нік, клоўн, міш­ка, ва­вёр­ка, за­яц. Ве­ль­мі па­пу­ляр­ны­мі ў са­вец­кі час бы­лі плос­кія цац­кі са сціс­ну­та­га кар­до­на, з двух скле­еных па­ла­ві­нак — рыб­кі, грыб­кі, ма­ты­ль­кі. І ня­хай яны не та­кія яркія, бліс­ку­чыя, але ж кож­ная з іх мае сваю інды­ві­ду­аль­насць, ску­льп­тур­насць фор­мы, на­ват ры­сы тва­ру. Сло­вам, ёлач­ныя ўпры­го­жан­ні не кан­ве­ерам штам­па­ва­лі­ся, а вы­раб­ля­лі­ся май­стра­мі не­вя­лі­кіх арце­лей з ва­ты, кар­до­на, шкла.

Ад­ука­цый­ны анлайн-пра­ект “Му­зей­ны артэ­факт” за­пра­сіў на сус­трэ­чу з інтэр­нэт-на­вед­ва­ль­ні­ка­мі гос­цю з 30-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя — цац­ку ба­ле­ры­ну, фі­гур­ку, зроб­ле­ную з ва­ты, тка­ні­ны і тва­рам з пап’е-ма­шэ. Ча­му ба­ле­ры­ну? Та­му што ў той час са­вец­кі ба­лет, прад­аўжа­ль­нік шко­лы рус­ка­га імпе­ра­тар­ска­га ба­ле­та, тра­ды­цый сус­вет­най лі­та­ра­тур­най кла­сі­кі, быў на­пе­ра­дзе пла­не­ты ўсёй, ува­саб­ляў СССР, пры­во­дзіў у за­хап­лен­не мі­ль­ёны лю­дзей. У трыц­ца­тыя га­ды на­ра­дзі­лі­ся ба­лет­ныя па­ста­ноў­кі — шэ­дэў­ры “Ра­мэа і Джу­ль­ета”, “Бах­чы­са­рай­скі фан­тан”, “Лаў­рэн­сія”. І на­ва­год­няя атры­бу­ты­ка пе­рад­ава­ла тое, чым жы­лі, ча­му ра­да­ва­лі­ся, пра што ма­ры­лі са­вец­кія лю­дзі.

Ба­ле­ры­на з ба­бу­лі­най ёлкі не пад­обна на шэк­спі­раў­скую Джу­ль­ету аль­бо на вя­до­мую тан­цоў­шчы­цу Айсе­до­ру Дун­кан. Яна про­ста чыр­ва­наш­чо­кая, сур’ёзная, мэ­та­на­кі­ра­ва­ная дзяў­чын­ка, якая яшчэ ў па­лё­це да сва­іх сцэ­ніч­ных вяр­шынь. На­ва­год­няе ўпры­га­жэн­не, як уз­ор дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, ужо за­ці­ка­ві­ла май­строў ра­ённа­га Цэн­тра ра­мёс­тваў, і яны зла­дзі­лі для ца­цач­най ба­ле­ры­ны па рэ­тра-тэх­на­ло­гіі Сня­гур­ку-пры­га­жу­ню.

АРТЭ­ФАКТ З ДА­СТАЎ­КАЙ КА­РЫС­ТА­ЛЬ­НІ­КУ

Анлайн-спіс артэ­фак­таў, не­пас­рэд­на да­стаў­ле­ных ка­рыс­та­ль­ні­кам ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­на­га кан­тэн­ту, на­ліч­вае 17 прад­ме­таў, якія не­маг­чы­ма ўба­чыць у ад­кры­тым дос­ту­пе. Акра­мя вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ных, ся­род іх ёсць рэ­дкая іко­на, на­сцен­ны га­дзін­нік вя­до­май швей­цар­скай фір­мы, фран­цуз­ская ка­ва­мол­ка ХІХ ста­год­дзя, па­тэ­фон, ка­мень з ад­біт­кам ма­люс­ка. За­фік­са­ва­на 17 ты­сяч 500 на­вед­ва­ль­ні­каў інтэр­нэт-ста­ро­нак пра­екта, пад­час якіх кож­ны зна­хо­дзіў той ці іншы прад­мет, які яго за­ці­ка­віў. Рэ­аль­на дзей­ні­чае зва­рот­ная су­вязь з анлайн-ка­рыс­та­ль­ні­ка­мі праз вод­гу­кі, пе­ра­піс­ку ў згур­та­ван­нях. Ад­нак у ста­тыс­ты­ку гэ­тыя ліч­бы ча­му­сь­ці не ўклю­ча­юцца. Між тым “Му­зей­ны артэ­факт” да­зва­ляе мець зно­сі­ны з між­на­род­най аўды­то­ры­яй, у пер­шую чар­гу з кра­язнаў­ца­мі, ка­лек­цы­яне­ра­мі, бло­ге­ра­мі, у тым лі­ку ўра­джэн­ца­мі Бя­ро­заў­ска­га краю, якія пра­жы­ва­юць у Рас­іі, Чэ­хіі, Ізра­ілі.

Пра­ект у сі­ту­ацыі з эпі­дэ­мі­яла­гіч­ным кры­зі­сам, вы­му­ша­най іза­ля­цы­яй да­каз­вае сваю жыц­цяз­до­ль­насць як кры­ні­цы му­зей­най ку­ль­ту­ры, ве­даў і ад­на­ча­со­ва ўма­цоў­вае рэ­пу­та­цыю му­зей­ных спе­цы­яліс­таў з Бя­ро­зы як твор­чых ра­бот­ні­каў. У пер­спек­ты­ве — ства­рэн­не і раз­мяш­чэн­не на сай­це ўста­но­вы элек­трон­на­га ка­та­ло­га вы­стаў­ле­ных артэ­фак­таў, арга­ні­за­цыя ча­со­вай экс­па­зі­цыі най­бо­льш каш­тоў­ных прад­ме­таў, да­лей­шыя кан­так­ты з ка­лек­цы­яне­ра­мі, мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі з мэ­тай па­паў­нен­ня фон­даў ра­ры­тэ­та­мі.

То­ль­кі ў гэ­тым го­дзе за бю­джэт­ныя срод­кі, вы­дзе­ле­ныя ра­ённым вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­там, у на­се­ль­ніц­тва за­куп­ле­на 137 артэ­фак­таў: тка­ныя па­ясы, ды­ва­ны руч­ной ра­бо­ты, кар­ці­ны інсіт­на­га мас­тац­тва, адзё­жа і абу­так 50–70-х га­доў, мэб­ля і інш. Яны аб­авяз­ко­ва па­ра­ду­юць бя­ро­заў­чан на бу­ду­чай вы­ста­ве, пры­мер­ка­ва­най да 545-год­дзя род­на­га го­ра­да.

Тац­ця­на ЛЕ­ВА­НЮК, ды­рэк­тар Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея, Ала ДРА­ГАН, су­пра­цоў­нік му­зея