Тэкстыль — прастора для эксперыментаў

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

У Мін­ску прайшло Пер­шае тры­ена­ле “Кан­цэпт”, і гран­ды­ёзная па ко­ль­кас­ці кан­цэп­ту­аль­ных мас­тац­кіх тво­раў цэн­тра­ль­ная экс­па­зі­цыя ў Па­ла­цы мас­тац­тва скончыла сваю пра­цу. Але асоб­ныя і не менш ад­мет­ныя вы­ста­вач­ныя пра­екты тры­ена­ле то­ль­кі нядаўна рас­па­ча­лі­ся, і ўба­чыць іх мож­на бу­дзе і па­сля Но­ва­га го­да. Сва­ёй улас­най вы­ста­вы ўдас­то­іла­ся мас­тац­тва тэк­сты­лю: у ста­ліч­най арт-гас­цёў­ні “Вы­со­кае мес­та” ад­кры­ла­ся экс­па­зі­цыя экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэк­сты­лю TEX-EXPERIENCE. У су­час­ным кан­цэп­ту­аль­ным мас­тац­тве тэк­стыль за­ймае па­чэс­нае мес­ца, бо дае без­ліч маг­чы­мас­цей для твор­час­ці і экс­пе­ры­мен­ту.

/i/content/pi/cult/883/18709/10.jpgКа­ля па­ўсот­ні ра­бот, бо­льш за два дзя­сят­кі аўта­раў аб’яднаў пра­ект TEX-EXPERIENCE. Аўта­ры гэ­тыя — як з Мін­ска, так і з Ві­цеб­ска, По­ла­цка, Грод­на і Жо­дзі­на, ся­род іх і пры­зна­ныя май­стры, і ма­ла­дыя твор­цы. Экс­пе­ры­мен­та­ль­нае мас­тац­тва — так: звык­лыя га­бе­ле­ны тут не ўба­чыш. Хут­чэй, гле­дзя­чы на які экс­па­нат, пад­ума­еш: ня­ўжо і гэ­та тэк­стыль? Але мас­тац­тва тэк­сты­лю ўжо да­ўно вый­шла за рам­кі ўты­лі­тар­нас­ці і дэ­ка­ра­тыў­нас­ці, пе­ра­йшло ў трох­мер­ную пра­сто­ру — з’яві­лі­ся, на­прык­лад, тэк­сты­ль­ныя ску­льп­ту­ры. Як з’яві­ла­ся і мно­гае іншае, ка­лі пра­ца вя­дзец­ца не то­ль­кі з ма­тэ­ры­ялам, не то­ль­кі з роз­ны­мі спо­са­ба­мі пля­цен­ня — што і з’яўля­ецца сут­нас­цю з’явы (ла­цін­скае textere азна­чае “пе­ра­пля­тан­не”), але і з пра­сто­рай, з аб’ёмам, а яшчэ і з ліч­ба­вы­мі тэх­на­ло­гі­ямі, свят­лом і са­мы­мі раз­на­стай­ны­мі не­тра­ды­цый­ны­мі ма­тэ­ры­яла­мі, якія мож­на “пе­ра­пля­таць”.

У 60–70-я га­ды ў сус­вет­ным мас­тац­тве тэк­сты­лю ад­бы­ла­ся, мож­на ска­заць, рэ­ва­лю­цыя, і та­ды ў шы­ро­кае ка­рыс­тан­не ўвай­шоў тэр­мін Fiber art, да­слоў­на “мас­тац­тва з ва­лак­на”: яго ста­лі ўжы­ваць да тэк­сты­ль­ных тво­раў, у якіх эстэ­тыч­ная каш­тоў­насць пе­ра­ва­жае над уты­лі­тар­най. Так і вы­ста­ва TEX-EXPERIENCE, па­вод­ле вы­зна­чэн­ня ку­ра­та­раў экс­па­зі­цыі мас­тац­тваз­наў­цы На­тал­лі Ша­ран­го­віч і мас­та­ка Во­ль­гі Рэ­дні­кі­най, — гэ­та спро­ба за­зір­нуць за га­ры­зонт. Бе­ла­рус­кія мас­та­кі па тэк­сты­лі так­са­ма ма­юць што ска­заць, так­са­ма ма­юць што па­ка­заць. Маг­чы­ма, гэ­тая но­вая тэк­сты­ль­ная плынь у нас па­куль не на­бы­ла моц, але спро­ба саб­раць з па­добных экс­пе­ры­мен­таў цэ­лы вы­ста­вач­ны пра­ект, не­сум­нен­на, пад­штур­хне спра­ву. “Кан­цэпт” — на­зва тры­ена­ле, і што ты­чыц­ца ра­бот у тэк­сты­ль­най тэх­ні­цы, ме­на­ві­та кан­цэпт, ідэя на­бы­ва­юць ледзь не пер­шас­нае зна­чэн­не.

Арт-гас­цёў­ня “Вы­со­кае мес­та” мае ці­ка­вую пла­ні­роў­ку — з асоб­ны­мі па­кой­чы­ка­мі, лес­ві­цай, ка­ло­на­мі з ні­ша­мі для дэ­ман­стра­цыі. Во­ку на­вед­ні­ка раз­на­стай­ныя тво­ры вы­ста­вы ў ёй з’яўля­юцца як сюр­пры­зы. А яны і ёсць сюр­пры­зы — на­ват аб­азна­ны ў мас­тац­тве ча­ла­век, пэў­на, бу­дзе пры­гля­дац­ца і здзіў­ляц­ца: а як гэ­та зроб­ле­на, а з ча­го, а як на­зы­ва­ецца, які сэнс? Сап­раў­ды, і ма­тэ­ры­ялы ве­ль­мі роз­ныя, і тэх­ні­кі, і воб­ра­зы, ды й про­ста па­ме­ры экс­па­на­таў: ад не­ка­ль­кі­мет­ро­вых — як інста­ля­цыя ма­ла­дой мас­тач­кі Хрыс­ці­ны Вы­соц­кай “Ду­шы ле­су”, да зу­сім не­вя­ліч­кіх ра­бот, як, на­прык­лад, у па­ва­жа­ных аўта­раў На­тал­лі Лі­соў­скай з Ві­цеб­ска, се­рыя “Со­нца. Зям­ля. Дом”, ці Тац­ця­ны Ко­зік з По­ла­цка, се­рыя “Ка­лі сы­шоў снег”. Ёсць і “кар­ці­ны” — на ўва­хо­дзе ў за­лу сус­тра­ка­юць ра­бо­ты Во­ль­гі Рэ­дні­кі­най, дзе вы­ява ства­ра­ецца з вы­ка­рыс­тан­нем ме­та­ліч­най сет­кі і плас­ты­ку. А ёсць і не­шта, што ад­ным сло­вам не на­за­веш, — ска­жам, вя­лі­кі арт-аб’ект, спле­це­ны па пры­нцы­пе ба­бу­лі­ных ды­ван­коў з роз­на­га рыз­зя: “Кры­ні­ца” Мар’яны Кар­по­віч-Са­ка­ло­вай. Свой твор мас­тач­ка, да­рэ­чы, су­пра­ва­дзі­ла тлу­ма­чэн­нем, што гэ­та “воб­раз плён­най сі­лы ча­ла­ве­ка” і пра­цэс яе вяр­тан­ня пад­обны “по­шу­ку па­па­раць-квет­кі ў ку­па­льс­кую ноч”. Ёсць ня­яркія знеш­не, але з да­сціп­най дум­кай ра­бо­ты з лям­цу Анас­та­сіі Арайс, а ёсць вя­лі­кія пле­це­ныя па тра­ды­цый­ным быц­цам пры­нцы­пе па­лот­ны, але з ужы­ван­нем ме­та­лу, шкла, плас­ты­ку, па­пе­ры, ман­таж­най сет­кі, ці на­ват свят­ло­адбі­ва­ль­най стуж­кі — як у тво­ры Ма­рыі Ба­ры­сен­ка “Се­дзя­чы на вяр­шы­ні све­ту”. Уво­гу­ле ад­на з за­лаў вы­ста­вы ад­да­дзе­на пад экс­па­на­ты, дзе тэк­стыль уза­е­ма­дзей­ні­чае са свят­лом. Што ні экс­па­нат — то но­вы сюр­прыз, но­вая пад­ста­ва здзі­віц­ца: аўта­ры інды­ві­ду­аль­ныя і не­па­доб­ныя.

Па вя­лі­кім ра­хун­ку, спра­ва не ў вы­ка­рыс­тан­ні не­тра­ды­цый­ных ма­тэ­ры­ялаў і но­вых спо­са­бах іх пе­ра­пля­тан­ня. Як на­пі­са­лі ку­ра­та­ры ў ана­та­цыі, зна­чэн­не мае “но­вы воб­раз­ны склад­нік, маш­таб зроб­ле­на­га аб’екта, яго аса­цы­ятыў­насць і акту­аль­насць”. Спра­ва, па­ўта­ру­ся, у но­вай твор­чай ідэі. І вы­ста­ва TEX-EXPERIENCE дэ­ман­струе вя­лі­кую ко­ль­касць та­кіх ідэй. А што ад­мет­на — усё гэ­та жа­но­чыя ідэі. Бо ўсе два дзя­сят­кі аўта­раў дзіў­ных, не­звы­чай­ных, экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тво­раў — жан­чы­ны. Вось так па­вя­ло­ся ў све­це тэк­сты­ль­на­га мас­тац­тва, што, маў­ляў, ткац­тва, шыт­во і да та­го пад­обнае — жа­но­чая спра­ва. Ка­лі га­вор­ка па­йшла ўжо пра экс­пе­ры­мент, то ў пер­шых яго шэ­ра­гах, на­ту­ра­ль­на, апы­ну­лі­ся ізноў жа жан­чы­ны. Та­кім чы­нам да на­звы вы­ста­вы TEX-EXPERIENCE мож­на бы­ло б да­даць і сло­ва WOMAN.